Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Сядзім, сядзім, назаўтра ўжо. Віднее…

— Ну, што, — гавораць, — ну, што будзе? Нешта ж не пушчаюць нас. Ну, — гавораць, — гэта будуць выганяць кароў ды ўсё сабе забіраць: куры, каровы, а тых ужо будуць гнаць, маладзёж, дык нас не выпушчаюць, штоб не плакалі маткі, ды ўсё там…

Гэта мы так рашаем.

Ну, і сядзім, пазіраем у вокны… Ну, так часоў у два — ідуць. Ідуць, ну, слава богу, будуць нас выпушчаць! Ідуць, іх многа ідзе, і начальства ўжо, бачым, ідзе. Ну, пушчаць будуць. Э-э-э, як толькі адчынілі сарай — «Ідом, ідом на вуліцу!..» Выйшлі на вуліцу, яны нас завярнулі туды на шлях.

Ну, як завярнулі на шлях, ужо мы панялі: што-та ўжо зробяць нешта. Ужо сталі бабы плакаць, крычаць ужо…

Загналі туды, дык ужо бачым: і шапкі ляжаць, і сумкі тыя — нашых мужчын… Тады ўжо мы панялі, што будуць і нас… Што-та зробяць: запаляць ці расстраляюць. Ужо ў вокны паўстаўлялі кулямёты, у кожнае акно.

…Сталі яны ў акно стукацца:

— Дайце нам чалавека.

Яны ўжо так парасстралялі, што хазяйка была, варыла ім есці, дык і тую… I нямашака каму варыць ім есці. Жанчына там з намі была, па-нямецку гаварыла. Выйшла яна з дзіцём, дык яны за рабёнка — выкінулі, а яе павялі.

I тады сталі вадзіць. Чалавек па дваццаць — страляць».

Збудаваць у Брыцалавічах помнік-мемарыял — такую думку падаў старшыня калгаса, былы франтавік Іван Баразна, малодшы брат якога камандаваў партызанскім атрадам, што дзейнічаў у гэтых мясцінах.

Атрад складаўся пераважна з брыцалавіцкіх хлопцаў. Іх сем'і сталі першымі ахвярамі карнікаў. Самі яны, партызаны, адрадзілі вёску пасля вайны: паразбіралі абгарэлыя каміны, пабудавалі новыя хаты, паачышчалі студні…

Студні спаленых вёсак…

Мабыць, больш чым абеліскі-коміны ў Хатыні і Брыцалавічах, уразіла нас трагічнай тугою відовішча калодзежнага жураўля, дакладней, аднаго толькі шула, «сахі» гэтага жураўля, раздвоенай рагуліны, якая тырчыць у неба. «Саха» студні — адзінае, што засталося ад цэлай вёскі Макаўе Асіповіцкага раёна.

Засталіся яшчэ ад Макаўя выбеленыя дажджамі валуны ды некалькі здзічэлых яблынь. Другую студню, што была на краі вёскі, аднавілі, над яе зрубам бяздумна гойдаецца смык жураўля, пазвоньваючы на ветры бляшаным вядром. Гэтая студня непадалёку ад пастуховай хаціны, у якой гаспадарыць дзед Аятон Паўловіч, былы партызан і адзіны ўскосны сведка трагедыі вёскі.

«…Гэта ў самыя маразы было, у сорак трэцім годзе, — расказвае ён. — Раніцай ацапілі вёску. Я з лесу бег дамоў. Тут па мне — страляць, а я кінуўся ў снег, удраў. Я хацеў сям'ю забраць у лес. У мяне двое дзетак было. Ну, па мне сталі страляць, і я ў лес і круціўся, значыць, па лесе… Стаялі яны тры дні. Тут нельга было ніяк ткнуцца, паткнуся — ракетай засвяцілі, пачалі страляць па мне.

Нас ужо некалькі чалавек сабралася было.

Прыйшлі — усё тут пагарана… Мы на трэці дзень падбіралі іх, харанілі… Да вайны тут сорак чатыры двары было. Я тут старажую. I сенакос ахраняю…»

Стары стаіць на вялікай, засеянай цімафееўкаю паляне, якая была калісьці вёскаю. З такою простай, дамавітай назвай Макаўе. У яго памяці яшчэ захоўваецца малюнак былой вёскі, хаты, двары, прозвішчы людзей… Сцеражэ Антон Мікалаевіч міражы свайго юнацтва. Расказваючы пра былое сяло, ён у нейкім забыцці паказвае пальцам на чатыры валуны, апісвае дом, які колісь стаяў на гэтым фундаменце, паказвае на тры бярозы сярод паляны, гаворыць пра зруб, які тут стаяў і якому выпала стаць брацкай дамавінай для

макаўян.

На просценькім абеліску, аброслым кустамі бэзу, напісана, што вёску гэтую фашысты спалілі 8 студзеня 1943 года, забілі больш за 270 яе жыхароў, а таксама людзей з іншых вёсак, што ўцякалі ад карнікаў хавацца сюды, у лясную мясціну.

З усіх, убачаных намі ў розных кутках Беларусі, багатых і сціплых помнікаў на брацкіх і адзінокіх магілах з дзён акупацыі адзін уразіў нас па-асабліваму.

Ён стаяў у Ліпічанскай пушчы, на Дзятлаўшчыне, каля шэрага, сумнага хутара Яблынька, які вырас пасля вайны на пажарышчы, сярод вялізнай пустыннай прагаліны. Мы бачылі той незвычайны помнічак улетку 1971 года, пакуль яго яшчэ не замяніў другі, сучасны, багацейшы. А той быў вельмі просты, вясковы — каменная пірамідка з іржавым чыгунным крыжам, і стаяў ён — і ў гэтым яго незвычайнасць — на нізенькім цэментаваным калодзежным крузе…

У глыбіні калодзежа засыпана сялянская сям'я. Надпіс на помніку, ужо тым часам не вельмі выразны, гаварыў, што ў прадонне ўкінуты — хто ведае, ці забітыя папярэдне для большай зручнасці, ці, можа, і жыўцом, пад страшны плач і крык, — Іван Пархач, сорак восем гадоў, жонка яго Агата, сорак сем, дачка Зіна, васемнаццаць, сын Міхась, шаснаццаць, і меншая, Марыя, чатырнаццаць… Было гэта снежня 1942 года. Помнік паставілі пляменніца і зяць. Тыя, хто пасяліўся пасля на гэтым горкім котлішчы, пабудаваўшы хату далей ад калодзежа.

Усхваляваў нас нават не так помнік, як людскі абавязак паставіць яго ціха, асцярожна, каб не парушыць спакою нябожчыкаў.

У іншых мясцінах пра такое ж нам гаварылі іншыя помнікі і людзі.

У вёсцы Касцюковічы Мазырскага раёна ажно чатыры магілы-калодзежы, у якіх пахаваны жыхары вёскі, задушаныя ў «газвагенах», душагубках, якія, пачынаючы з 1942 года, выпускаліся ў Берліне па заказу Гімлера. Пра жахлівыя падзеі ў Касцюковічах нам расказвалі вельмі нямногія ацалелыя жыхары гэтай вёскі. Цяпер магілы-калодзежы забетанаваны, у скляпенні ўмураваны мармуровыя дошкі, на адной з іх напісана, што тут ляжаць дзеці, на другой — жанчыны, на трэцяй і чацвёртай — мужчыны…

I абеліск у лесе, у жыце — колькі іх па ўсёй Беларусі!..

Вось на Віцебшчыне, у Шумілінскш раёне, на дзевяці кіламетрах мы бачылі іх пяць. Стаялі яны адзін за адным, чатыры помнікі, справа і злева ад прасекі, называючы былыя вёскі Дражакі, Ямішча, Шчамілаўку, Зазер'е. Пяты, самы высокі, абеліск стаяў на паляне сярод жытняга хвалявання. Надпіс на ім гаварыў, што тут быў хутар Зуева, дзе ў першыя гады акупацыі размяшчаўся Сіроцінскі падпольны райком партыі. Першае пасяджэнне гэтага палітычнага і баявога штаба партызанскага руху Сіроцінскай зоны адбылося ў 1941 годзе. Хутар быў спалены ў 1942-м…

Зямля Беларусі тоіць мужную і трагічную памяць. Не знайсці на ёй мясціны, якая не чакала б помніка ад людзей, — ад Брэста да Оршы, ад старажытнага Полацка да Турава была яна здратавана фашыстамі, курчылася ў пакутах і грымела помстай. Калі бачыш, як полацкая Сафійская царква, што памятае дні Усяслава Чарадзея і іншых герояў «Слова аб палку Ігаравым», сёння старанна адрэстаўраваная, углядаецца ў «Курган бессмяротнасці», насыпаны на другім беразе Дзвіны, дык адчуваеш іх — гістарычныя далечы роднай зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Где властвует любовь

Куин Джулия
4. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.94
рейтинг книги
Где властвует любовь

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Девушка без репутации

Усова Василиса
1. Месть попаданки
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Девушка без репутации

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия