Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну, скажаце тоже. Што я — маленькі? На сцюжы толькі, абы для сугрэўкі.

Гэтае тлумачэнне ён чуў ужо не першы раз, як ні ўпершыню папярэджваў Кізевіча, які ўвогуле быў не благі камроты, каб вось не гэтая трошкі празмерная схільнасць да «нарк омаўскіх».

Нехта ў цемры кідаў цераз бруствер зямлю, разы два яе ацяробкі абсыпалі боты камбата. Ззаду стаяў, чагось чакаючы, маўклівы лейтэнант Муратаў, і насупраць лена перамінаўся з нагі на нагу відавочна задаволены сваім хмельнаватым адчуваннем Кізевіч. Валошына амаль раздражняла гэтая яго задаволеная самана-дзейнасць — столькі невядомага чакала батальён заўтра

на ранку, а гэты, глядзі, якая лагоднасць!

— Вось што, — сказаў ён, падумаўшы. — Вазьміце адзін ДШК. Другі пойдзе ў роту Самохіна.

Кізевіч адразу знерухомеў.

— Ну, гэта ўжо… Таварыш капітан: у мяне ж фланг. Самі казалі…

— Вось адным кулямётам і забяспечыце фланг, — незгаворліва адрэзаў камбат і павярнуўся да тылавога пагорка. — Дзе Ярашчук? Здаецца, недзе тут быў…

9

Кулямётны ўзвод Ярашчука размяшчаўся недзе ў старых варонках між дзевятай і лесам, але цяпер, у глухім цемрыве ночы, камбат скалясіў уздоўж і ўпоперак амаль увесь схіл пагорка, і марна: Ярашчук нібы скрозь зямлю праваліўся. Валошын ужо гатовы быў напалохацца: ці не здарылася што з прыдадзевым яму ўзводам, як успомніў, што непадалёк ад Ярашчука быў невялічкі хамлак алеш-ніку на ўзмежку, які цяпер таксама недзе прапаў уначы. Значыць, ён заблудзіўся. Памеркаваўшы, камбат узяў вышай, пад лес, улез у нейкае хмыззё, паабдзіраў рукі і твар, пакуль выбраўся з яго, перайшоў у раўку падталы язык хрупасткага на марозе, шызага ў цемры снегу і, рызыкуючы павывіхваць у костачках ногі, са сляпой таропкасцю перайшоў клін змерзлай раллі. I тады ён пачуў ціхі голас убаку, неўзабаве яго аклікнулі, і ён ужо падумаў, што знайшоў прапажу, як аклікнулі зноў:

— Стой! Хто ідзе?

— Свае.

— Пропуск?

— Баёк.

— Стой!

— У чым справа?

— Пропуск?

Што за ліха, падумаў камбат, здаецца, зайшоў не туды, ці не на ўчастак суседняга батальёна, дзе, ведама, на сёння быў іншы пропуск. Ён спыніўся, з непрыемнасцю адчуваючы ў цемры настаўлены на яго аўтамат чалавека ў плашч-палатцы, які неўзабаве крыкнуў у цемру:

— Таварыш сяржант Мацяйчук!

— Што такое?

Камбат ледзьве не вылаяўся з прыкрасці, гэта была батарэя Іванова. Ен пазнаў голас ягонага ардынарца, які ўжо выбіраўея аднекуль у цемры, мабыць, з зямлянкі.

— Хто такі?

— Гэта я, Мацяйчук.

— А, таварыш капітан? Праходзьце, — пазнаў яго Мацяйчук, які ў адной гімнасцёрцьі падышоў да камбата, данёсшы да яго пах дыму і яшчэ нечага прыемна-харчовага. Вартавы з маўклівай незадаволенасцю ўзяў аўтамат на плячо.

— Капітая тут?

— Тут. Праходзьце.

Ён праціснуўся праз вузкі праход у зямлянку, у якой было цёшіа да гарачыні і ля ўвахода на зямлі імклівым полымем сіпела пад кафейнікам паяльная лямпа. Насупраць на засланых лапнікам нарах з нейкаю кніжкай у руках ляжаў камандзір батарэі Іваноў. У зямлянцы пахла бензінавым чадам і кавай. Маленькая акумулятарная лямпачка з-пад столі няблага асвятляла гэта ўтульнае жытло.

— Прывет, бог вайны!

— Салют, салют, царыца палёў!

Камбаты абмяняліся жартоўнымі прывітаннямі, і Іваноў сказаў:

— Якраз у пару, будзем каву піць.

— Ты ўсё яшчэ каву п'еш? Зайздрошчу, зайздрошчу, — Валошын, угнуўшы голаў, прымасціўся ля ног камандзіра батарэі.— А я свой

узвод ДШК згубіў. Хадзіў, хадзіў…

— Ды ён тут, перад намі. Праз якіх сто метраў,— сказаў ад лямпы Мацяйчук. — Магу паказаць.

— Ладна, трошкі пагрэюся ў вас, — сказаў Валошын, паціраючы азяблыя рукі.— Дык як настрой, бог вайны?

— Адпаведна абставінам. Адпаведна абставінам, дружа. З капітанам Івановым яны былі знаёмыя яшчэ да вайны,

калі камандзірамі ўзводаў служылі ў адным гарнізоне і разам удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пасля сустрэліся ў акружэнні і адносна шчасліва перажылі яго, хоць камбат Іваноў і выйшаў тады з чатырма байцамі без ніводнай гарматы. 3 першага дня наступлення гаўбічная батарэя Іванова, выдзеленая з артпалка падтрымліваць батальён Валошына, і, як толькі выпадала магчымасць, Валошын не прамінаў выпадку сустрэцца са старым сябрам, абмеркаваць абстаноўку, увязаць сякія-такія элементы ўзаемадзеяння, а то і проста пагаварыць як з роўным, чаго ён не мог дазволіць сабе ў батальёне, дзе для ўсіх быў начальнікам, або ў палку, дзе, наадварот, для яго былі ўсе начальствам.

— Што чытаеш? — зазірнуў Валошын на вокладку кніжкі.— А, Ясенін!

— Ясенін, ага. Уяві сабе, хлопцы ў немца ўзялі. У забітага. Навошта яму быў Ясенін — зразумець не магу.

— Можа, па-руску чытаў?

— Можа… Гэта, братка ты мой, паэт. Паэзія, музы-ка, пачуццё! Шкада, да вайны я яго і не прачытаў як след.

— Да вайны яго не чыталі. Пра яго затое чыталі: кулацкі паэт і так далей.

— Гэта ў нечых вачах — кулацкі. А на мой погляд самы што ні на ёсць чалавечы. Во, паслухай: «Ты жива ещё, моя старушка? Жив и я. Привет тебе, привет! Пусть струится над твоей избушкой…»

— «Тот вечерний несказанный свет», — скончыў Валошын. — Гэта я ведаю.

— Або во яшчэ. Гэта ўжо пра нас: «Струилися запахи сладко, и в мыслях был пьяный туман… Теперь бы с красивой солдаткой завесть хорошо бы роман…» Ну як, таварыш капітан?

— У самы акурат, — сказаў Валошын. — Толькі рамана і не хапае. Чуў, у шэсць трыццаць атака?

Іваноў з прытоеным уздыхам адклаў кніжку, і добрае ажыўленне ўраз знікла з яго бялявага твару.

— Чуў, як жа. Толькі што званіла маё начальства. Папярэджвала.

Ён спусціў з нараў ногі і пачаў нацягваць на трафейныя ваўняныя шкарпэткі хромавыя боты. Ардынарац прыглушыў фыркат лямпы і паставіў на зямлю кафейнік.

— А як са снарадамі? — запытаў Валошын.

— Амаль ніяк. Распарадзіліся пазычыць у суседзяў. Паслаў хлопцаў, павінны прывезці штук сорак. Значыць, усяго будзе па дваццаць на гаўбіцу.

— Так, для маральнай падтрымкі,— нявесела зазначыў Валошын.

— Для маральнай, ага. Зноў жа, я не магу расстраляць усе за адзін раз. Мне ж трэба і на выпадак чаго. Для самаабароны.

— Само сабой…

Тым часам Мацяйчук наліў з кафейніка дзве эмалірава-ныя кварты, адставіў у кут трыногу, Іваноў замест стала пасунуў на нарах квадратную дошку планшэта ў чахле, на якую паставіў каву. Пасля ардынарац выцягнуў з рэчмяшка некалькі рудых абкрышаных сухароў.

— Давай кейфанём, — з гасціннасцю запрасіў Іваноў.— Знаеш, люблю маленькія прыемнасці, якія можна сабе дазволіць.

— Ды ўжо ж, толькі і суцяшэння. А ў нас і гэтага няма. Пяхота! Не тое што вы — арыстакраты вайны: пярына, кава, ППЖ яшчэ. Поўны камфорт!

Поделиться:
Популярные книги

Законы рода

Андрей Мельник
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Ключи мира

Кас Маркус
9. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ключи мира

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Я разорву эту помолвку!

Джейкобс Хэйли
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Я разорву эту помолвку!

Последний реанорец. Том IV

Павлов Вел
3. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IV

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Чудовищная алхимия. Том 1

Тролль Борис Фёдорович
1. Мир в чужом кармане
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чудовищная алхимия. Том 1