Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Хлопчыкі, мне хацелася апусціць у крыніцу вечнай маладосці букет ружаў, каб заўжды ён быў такім, як на восьмае сакавіка.

Яна летуценна ўсміхнулася.

— Няма краіны Біміне, — сказаў Максім. — Яе шукалі, але не знайшлі іспанскія канкістадоры. Шмат іх загінула ў джунглях.

Я не сцярпеў, запярэчыў:

— Але ж губернатар вострава Пуэрта Рыка дон Хуан Понсе дэ Леон, які ў тысяча пяцьсот трынаццатым годзе адправіўся на пошукі вострава Біміне, адкрыў цёплае пячэнне — Гальфстрым. Яно сагравае Еўропу, дае ёй жыццё. Хіба гэта

не цудадзейная рака?

— Дзе ж падзеўся Анту? Чаму так доўга яго няма? — уздыхнула Алеся.

Анту абяцаў нам, што хутка вернецца. Дзіўны гэты Анту. Расказваў, што яго забраў з сабою вярхоўны дух Нгенечэн, што іхняму племені мапучэ, якое жыве ў джунглях, Нгенечэн даў залатую дзіду. Хіба мажліва такое? Анту любіць цешыць казачкамі. Дзе ж ён? Страшнавата без яго. Чужы горад, а ў горадзе вампір. Ён можа і ў гасцініцу пракрасціся. Ведае, што тут шмат людзей.

Я хацеў сказаць Алесі, што Анту зараз прыйдзе, ды на калідоры пачуліся цяжкія крокі: туп-туп-туп… На крокі Анту яны не былі падобныя. Анту, ведалі мы, ступае ціха, амаль нячутна.

Я навастрыў вушы. "Туп-туп", — пачулася каля нашых дзвярэй.

Алеся падскочыла. Яе нібы спружына падкінула.

— Хлопчыкі, хто ж там? — мышкай піскнула яна.

— Тс-с, — прыклаў палец да вуснаў Максім. — Нехта каля дзвярэй стаіць, падслухоўвае.

Ну і ну! Каму ж мы спатрэбіліся? Няўжо вампір прабраўся ў гасцініцу?

Мы затаілі дыханне. А той, за дзвярыма, патаптаўся, уздыхнуў і патупацеў назад.

Алеся, націснуўшы на слова "ён", прамовіла:

— Ён пайшоў.

І я гэтак жа, як і яна, прамовіў:

— Ён пайшоў.

— Я адчыню дзверы, праверу, хто там, — сказаў Максім і накіраваўся да дзвярэй.

А на калідоры зноў пачулася: туп-туп-туп…

Максім стаў, застыўшы цыркулем.

Я ўжо не сумняваўся, што гэта вампір. "Ён слухае, ці ёсць хто ў пакоі", — думалася мне.

Вампір, пачулі мы, пракрактаў і патупацеў. Няўжо пранесла?

Ён — гэта Траука?

Некалькі хвілін мы сядзелі як здранцвелыя. А на калідоры зноў пачуліся крокі: ужо лёгкія, імклівыя. Я адразу пазнаў, што ідзе Анту. Нарэшце. Цяпер пракляты вампір не нападзе на нас.

Я падбег да дзвярэй, хацеў адамкнуць іх, а Алеся як замахае рукамі:

— Антось, не адмыкай! Мажліва, вампір, каб абмануць нас, знарок стаў па-іншаму хадзіць.

— Я адамкну, — кажу.

— Пачакай, — спыніў мяне Максім. Я зірнуў на яго:

— І ты баішся?

— Не задавайся. Сам нядаўна пад ложак заглядваў. Ведаю чаму. Шукаў месцейка, каб схавацца. Не след спяшацца. Крыху пачакаем.

Я хацеў сказаць Максіму, што не збіраўся пад ложкам пыл выціраць, ды з-за дзвярэй пачуўся голас Анту:

— Не заснулі?

Я павярнуў ключ у замку,

адчыніў дзверы. Анту ўвайшоў у пакой. Да яго адразу ж кінулася Алеся.

— Дзядзька Анту, як добра, што вы прыйшлі! Па калідоры хадзіў вампір. Каля нашых дзвярэй крактаў, нагамі тупацеў. Ён хацеў у наш пакой улезці.

Анту пагладзіў Алесю па галаве.

— Не бойся. Няма яго тут. Нехта проста так хадзіў. Мабыць, свой пакой шукаў. Забыўся, у якім яго пасялілі.

Няма вампіра ў гасцініцы, не было. А мы ад страху калаціліся. Нездарма кажуць: баязліваму і корч мядзведзем здасца.

— Яго зусім няма? Выдумалі людзі? — запытала Алеся.

Анту сеў на крэсла, паглядзеў на нас. У некаторых дарослых у вачах можна ўбачыць затоеную злосць ці жорсткасць, у іншых гарэзлівасць ці неспакой, сумоту. А ў вачах Анту — нейкая незразумелая мне дзіцячая дабрыня. Гэта я прыкмеціў яшчэ раней, калі мы толькі сустрэліся з ім, калі ён расказваў нам, як спусціўся ў джунглі валадар людзей Нгенечэн.

— Людзі праўду казалі,— прамовіў Анту. — Траука ў горадзе.

— Які Траука? — здзівіўся я.

— У нашых джунглях жыве вельмі стары карлік. Ягоны твар як у дзіцяці, а галава павернута тварам назад. На нагах-абрубках, якія падобныя на лапы, няма пятак і пальцаў. Ён носіць сплеценае з травы адзенне і глядзіць так, што нават самаму смеламу становіцца не па сабе. У таго, хто сустрэнецца з ім, нямее шыя, вырастае горб. Вампір, які з'явіўся ў горадзе, — гэта не чалавек. Гэта страшыдла Траука.

Вядома, ні я, ні Алеся, ні Максім не паверылі, што дзесьці ў джунглях жыве карлік Траука. Ды мы не пярэчылі Анту, бо ведалі: колькі ні пярэч, ён будзе стаяць на сваім. Так было і раней, калі расказваў, як ляцеў разам з Нгенечэнам у шары.

— Дык вампір, — ў горадзе? — запытаў у Анту Максім.

— У горадзе. Нядаўна на хлапчука напаў. Ледзь абаранілі малога.

— А Траука ўцёк?

— З самых рук вырваўся. Вёрткі.

Усё-ткі ўцёк. Што ж было б, калі б на мяне напаў? Трапілі ў нерат! Вось табе і Лацінская Амерыка! Тут добрым спрынтарам трэба быць.

— Траука хлапчука моцна пакусаў? — пацікавіўся я. Максім, каб перапыніць гэткую гаворку, прамовіў:

— Дзядзька Анту, вы казалі, што ў джунглях была вялікая спякота, калі Нгенечэн спусціўся на жоўта-чырвоным шары.

— Яшчэ якая!

— Вы ўвесь час жылі ў джунглях? Вам не было сумна?

— Не. Мы працавалі, весяліліся.

— Дзядзька Анту, да гэтага вы ніколі не бачылі вялікага горада?

Анту паглядзеў на Максіма. У ягоных добрых дзіцячых вачах можна было прачытаць: "Які ж ты дзівак, хлопча!"

У школе нам расказвалі, што на тэрыторыі многіх лацінаамерыканскіх краін захаваліся асобныя групы індзейцаў, якія ніколі не мелі кантакту з цывілізацыяй, жылі, як і іхнія далёкія продкі, лавілі рыбу, палявалі. Здаралася, што да такіх паселішчаў дабіраліся еўрапейцы, каб азнаёміцца з першабытным жыццём. Ды не ўсе індзейцы былі згодныя на гэта.

Поделиться:
Популярные книги

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв