Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Чаго?

— Нагу падвярнула. Не магу бегчы, — прастагнала Алеся.

Яшчэ адна бяда на нас звалілася. Вядома, мы не пакінем Алесю адну. Але ж што рабіць?

Я зірнуў уперад і ўбачыў у сценах з двух бакоў нейкія вузкія праёмы, падобныя на ўваходы ў манастырскія кельі. Што ж там?

— Максім, бачыш праёмы? — гукнуў я. Максім зазірнуў у бліжэйшы ад яго.

— Тут пакой. А цё-о-мны!

Ззаду: туп-туп-туп… Вядома, хто тупае. Траука. З Алесяй не паспеем уцячы, калі нават на плячах яе панясем.

— Давайце

ў гэтым пакоі схаваемся, — махнуў рукою Максім.

З тунеля на… дрэва

Мы прытуліліся да сцяны.

— Навошта мы адпачывалі? — уздыхнула Алеся.

Сапраўды, даадпачываліся. Калі б не стаялі ў тунелі, то цяпер тут не хаваліся б. Мае выхад тунель. Нездарма пасвятлела. Стаялі… Адпачывалі… Хіба ведалі, што Траука так хутка ачухаецца, што пойдзе за намі? А можа, гэта не ён? Можа, хто-небудзь іншы?

— Кхе, кхе, — пачулася зноў.

Зусім побач няўпэўненыя крокі. Так ступаюць, калі ідуць вобмацкам, спатыкаючыся.

Мы сцішыліся. Крокі ўсё бліжэй, бліжэй.

— Тут яны. Чую. Чалавечынкай пахне.

Дык ён не толькі прыслухоўваецца, але і прынюхваецца! Няўжо знюхае, дзе мы?

— Пахне чалавечынкай. Смачна пахне. А можа, яны ўцяклі, дух пасля сябе пакінулі? Усё роўна знайду, даганю. Нядаўна прабягалі. Дух пакінулі. Кхе, — і Траука, спатыкаючыся, павалокся далей.

Ягоныя крокі неўзабаве заціхлі ўдалечыні. Мы нейкі час стаялі, прыслухоўваючыся, а пасля я выдыхнуў:

— Шкада, што якой-небудзь сеткі няма. Накінулі б вампіру на галаву і няхай трапятаўся б, як шчупак.

— Ён і сетку перагрыз бы, — уздыхнула Алеся.

— Што мы яму зробім? — сказаў Максім.

І праўда, што? Хоць ён ростам з карліка, але дужы, як вол. Яго нават Страхалюд ледзь перамог.

— Э-хе-хе-э… — паціху ўздыхнуў я.

— Антось, чаго ты? — пацікавіўся Максім. Я, каб толькі не маўчаць, сказаў:

— У Траука нюх як у сабакі.

— Хлопчыкі, а мне нага не так ужо баліць! — усклікнула Алеся.

— Можаш ісці? — узрадаваўся Максім.

— Магу!

Алеся можа ісці! Дык па тунелі можна вярнуцца ў сутарэнне. А з сутарэння выйдзем на двор. Няхай вампір лазіць тут, няхай нюхае, прыслухоўваецца.

— Максім, давай у сутарэнне, — ледзь стрымліваючы хваляванне, прагаварыў я.

Максім выглянуў з пакоя і адразу ж падаўся назад.

— Што там? — не стрываў я.

— Траука цягнецца.

— Кхе-кхе, — пачулася знаёмае.

Бач ты. Траука ступае ціха, асцярожна. Спадзяецца, што вылезем, што самі трапім у ягоныя рукі. Палюе за намі, што воўк.

Прайшоў, мінуў наш пакой. Вось каб далей пацягнуўся! Не. Стаў. Відаць, прыслухоўваецца, нюхае.

— Дзе ж яны?

Пахне челавечынкай! Ох як пахне! — хрыпла прамовіў Траука. — Недзе тут, тут яны сядзяць. Пахне-э…

Зразумела, чаму вампір падаў голас. Ведае, што пачуем. Думае, што выскачым. Страх наганяе. Спадзяецца, што нервы слабыя.

— Сядзяць. Тут сядзяць. Зараз… Зараз вывалаку. З маіх кіпцюроў вам не вырвацца.

Я намацаў у цемры Алесіну руку, узяўся за яе. На руцэ трымціць, часта-часта б'ецца, пульсуе жылачка. Што ж рабіць? А калі крыкнуць: "Мы тут!" Няхай лезе. Будзем біцца.

— Вывалаку! Знайду! — са злосцю прамовіў Траука і патупацеў.

Максім выглянуў, махнуў рукою.

— Бяжым. Ён у суседні пакой павалокся.

Мы, што цені, выслізнулі з пакоя і асцярожна, на дыбачках, пайшлі туды, дзе святло, дзе выхад. Пасля, не стрымаўшыся, пабеглі.

— Уцякаю-уць! — данеслася да нас.

— Ён даганяе! — у роспачы ўсклікнула Алеся.

— Бяжы! — крыкнуў я.

Мы несліся як шалёныя. Відаць, любую перашкоду цяпер адолелі б.

Я не адчуваў страху. Ён як бы пакінуў мяне, застаўся там, ззаду, і гнаў, падганяў, нашэптваючы ў вушы: "Давай, давай!"

Мы мінулі паваротку і заўважылі прыступкі, якія вялі наверх, туды, дзе сонца, дзе людзі, дзе былінкі трапечуцца пад ветрам, дзе наш ратунак.

Узбеглі па прыступках і сталі, бо ўбачылі люк, накрыты рашоткай з тоўстых металічных прутоў.

Алеся прысела на прыступку.

— Максім, давай паспрабуем падняць рашотку, — кажу.

— Не ўцякайце! — пачулася ззаду.

Мы з Максімам уперліся рукамі ў рашотку. Яна зарыпела, прыўзнялася. Падскочыла Алеся, таксама ўперлася рукамі, стала дапамагаць. Нарэшце рашотка, зазвінеўшы, упала на зямлю.

Мы вылезлі наверх. Я азірнуўся. Удалечыні — горад. А непадалёку растуць дрэвы. Адразу ж за дрэвамі — вялізная піраміда. Чатыры тэрасы, пастаўленыя адна на адну, узнімаюцца высока ўверх. Шырокія каменныя прыступкі вядуць да піраміды. А вакол ні душы.

— Мы ў пірамідзе схаваемся? — запытаў я, звярнуўшыся да Алесі і Максіма.

— Не. Зноў у які-небудзь тунель залезем, — не пагадзіўся Максім.

— У горад пабяжым? Максім зірнуў на Алесю.

— Не.

Так, невядома, ці паспеем дабегчы да горада. Алеся зусім стамілася. Але ж і марудзіць няма як. Вось-вось Траука вылезе.

Я ўзяўся за рашотку.

— Дапамажыце. Трэба закрыць люк.

Алеся і Максім ухапіліся за рашотку. Мы прыўзнялі яе. Яна, грукнуўшы, закрыла люк.

— Давайце ўтраіх станем на рашотку. Вампір нас усіх не падніме, — кажу.

— А калі ўкусіць за нагу? — са страхам прамовіла Алеся.

Не падумаў я. Мажліва, укусіць. Між кожным сталёвым прутом сантыметраў дзесяць, не меней. Будзе нам, калі Траука да нагі дастане зубамі.

— Дык куды цяпер? — запытаў я.

— На дрэве схаваемся, — сказаў Максім.

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Адвокат вольного города 7

Кулабухов Тимофей
7. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 7

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба