Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

І праўда, дрэвы густыя. Можна там схавацца. Іншага ратунку няма.

Мы падбеглі да дрэва, падсадзілі Алесю. Яна пераскочыла з галіны на галіну, нібы вавёрка. Ніколі не падумаў бы, што Алеся так спрытна ўмее лазіць па дрэвах.

Я ўбачыў, што каля дрэва ляжыць доўгі важкі кій. Схапіў яго, сціснуўшы ў руцэ.

— Антось, навошта табе кій? — пацікавіўся Максім.

— Калі Траука палезе на дрэва, то агрэю па галаве. Максім палез на дрэва, і я, узяўшы кій пад паху, падцягнуўся, сеў на тоўстую галіну.

— Ён

нас тут не знойдзе? — запытала Алеся.

— Няхай паспрабуе залезці! — памахаў я кіем.

І сілай, і хітрасцю

Мы моўчкі глядзелі на люк, які закрываў выхад з тунеля. Упершыню я зразумеў Анту, які сказаў, што цяжка яму жыць у чужым горадзе. Нездарма яго цягне ў джунглі, да супляменнікаў. Вось і я, каб было можна, то што на крылах ляцеў бы дамоў.

— Памятаеце, як мы ў сваім двары збіраліся вечарам? — звярнуўся я да Алесі і Максіма.

— На гітары ігралі,— сказаў Максім.

— Песні спявалі,— дадала Алеся і хутка-хутка, як бы баючыся, што перапыняць, пралапатала: — А цётка Маруся, калі зайграем, акно адчыніць і магнітафон на ўвесь гук уключыць. Каб нам на злосць. Памятаеце?

Вядома ж, памятаю. Не раз і не два цётка Маруся, мая суседка, сварылася на нас, казала, што з-за нашай музыкі не можа паглядзець перадачу па тэлебачанні. Не раз і не два маёй маме на мяне скардзілася, нават бандытам мяне абзывала. Не бачыла яна сапраўдных бандытаў.

— Алеся, не зваліся. Мацней за лапу трымайся, — папярэдзіў Максім.

— Трымаюся.

На зямлю, грукнуўшы, упала рашотка. З люка вылез Траука. Цяпер ён мне здаўся яшчэ страшнейшым, чым у сутарэнні. Зарослы рэдкім рыжым шчаціннем твар, вялізная і прадаўгаватая галава, перавязаная нейкай бруднай анучай.

Траука, крыху пастаяўшы, паўзіраўшыся, нагнуўся і пачаў нюхаць зямлю, як сабака нюхае сляды. Пасля ляпнуў сябе па жываце.

— Ха-ха-ха… Тут! Яны тут!

Знюхаў. А дзесьці ў глыбіні душы цеплілася надзея, што не знойдзе.

Я мацней сціснуў у руках кій. "Лезь. Трэсну па галаве", — карцела крыкнуць.

Траука асцярожна, на дыбачках, падкраўся да дрэва, на якім мы сядзелі, задраў галаву і, загінаючы на руках пальцы, прабубніў:

— Адзін, два, тры. Два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Тры чалавечынкі.

Максім замахаў рукамі.

— Ідзі, ідзі, адгэтуль. У нас свая дарога, а ў цябе свая. Траука пачухаў патыліцу.

— Злезьце. Ну, злезьце. Хіба вам цяжка? Адна секунда, і вы тут.

Просіць, нібы іншы раз нашы вучні, калі трэба спісаць задачку па матэматыцы. Няўжо думае, што мы з глузду з'ехалі?

— Дзядзька,

адчапіся ад нас, — не сцярпеў Максім.

— Не, не адчаплюся. Ад душы прашу: злезьце.

Ну і ну! Хіба ёсць у такога душа? Такіх, як ён, нездарма называюць бяздушнымі.

— Па адным злазьце. Ну, хто першы? Га?

— Мы з вамі не дамовімся, — адказаў Максім.

— Не злезеце?

— Не злезем, — заявіў Максім.

— А калі я вас яшчэ лепей папрашу?

Здзекуецца з нас. Цешыцца, перш чым накінуцца. Бандыт. Садыст.

— Годзе прасіць! — крыкнуў Максім. Траука пырснуў слінай.

— Зараз я вас ссаджу. І заплачаце, і паскачаце. Калі не жадаеце па-добраму, то будзе па-кепскаму.

— На дрэва палезе, — усхліпнула Алеся.

Вампір ухапіўся за ніжнюю галіну. А я яму кіем па руцэ. Падзейнічала. Адбегся і давай хукаць на руку, прыгаворваючы:

— Біць мяне? Не дарую-у…

— Яшчэ і па галаве атрымаеш, — пасмялеўшы, сказаў я. "Не такі ты ваяка, як здавалася, — думаю сабе я. — І на цябе можна знайсці ўправу".

— Малайчына, Антось, — пахваліў мяне Максім. — Добра пацэліў.

Траука раптам падбег да дрэва, абхапіў ствол рукамі і палез, што малпа. Я, не разгубіўшыся, стаў тыкаць кіем у галаву.

— Куды лезеш? Куды?

Траука асунуўся на зямлю і са злосці давай грызці дрэва зубамі. Аж кара паляцела. Мне стала не па сабе. Да гэтага толькі ў казках чытаў, як Баба-Яга спрабавала перагрызці дрэва, на якім сядзеў казачны герой Іванка.

— Перагрызе, — спалохалася Алеся.

— Няхай грызе, калі зубоў не шкадуе, — сказаў Максім. Усё-ткі зразумеў Траука, што не перагрызці яму дрэва.

Прысеў на зямлю, ашчэрыў зубы.

— Зараз сякеру прынясу. Ссяку дрэва.

— Нясі,— прамовіў Максім.

— І прынясу. — Траука ўсхапіўся, накульгваючы, падбег да люка, спусціў ногі і знік, нібы здань.

— Давайце злезем з дрэва, — кажу.

— Жыць надакучыла? — накінуўся на мяне Максім. Я махнуў рукою.

— Траука па тунелі ў сутарэнне прабіраецца.

— Сядзі. Вельмі ж ты распетушыўся, — незычліва сказаў Максім.

Не спадабалася мне. Усё вучыць, усё выхоўвае, камандуе, нібы бацька. Чаму я павінен яго слухацца? Хіба не я перамог вампіра? Дакажу Максіму, што няма чаго баяцца.

Я, не доўга думаючы, саскочыў з дрэва.

— Антось! — крыкнула Алеся. Я махнуў рукою.

— Злазьце і вы.

— Лезь сюды! — паклікаў мяне Максім.

— Насядзеўся, — кажу.

А самога праймае дрыжыкамі. Там, на дрэве, было не так страшна. Можа, зноў залезці на дрэва? Не, не палезу. Калі б Траука схаваўся, то паказаўся б, галаву высунуў. Хіба не пачуў бы, што я злез?

— Няма яго. Злазьце. Годзе ў цяньку адпачываць. — Я, насвістваючы, адышоўся ад дрэва, сцёбнуў кіем па траве.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика