Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Iшоў, iшоў... У яго не было нiякага плана ў галаве. Трэба выратаваць таварышаў, - вось i ўсё.

Дайшоў да кручы, адкуль пазаўчарашняй ноччу звалiўся ў лопух. Унiзе ўбачыў брудную сажалку, дзе жыла чарапаха Тарцiла. Па дарозе да сажалкi спускалася каламажка; яе цягнулi дзве худыя, як шкiлеты, авечкi з абадранай воўнай.

На козлах сядзеў тлусты кот, з надзьмутымi шчокамi, у залатых акулярах, ён служыў пры губернатары патайным нашэптвальнiкам у вуха. Ззаду яго - важны Лiс, губернатар... На клунках

ляжалi Мальвiна, П'еро i ўвесь забiнтаваны Артамон, - заўсёды такi расчасаны хвост яго валокся кутасiкам па пыльнай дарозе.

Ззаду за каламажкай iшлi два сышчыкi - доберманы-пiнчэры.

Раптам сышчыкi ўзнялi сабачыя морды i ўбачылi наверсе кручы белы каўпачок Бурацiна.

Моцнымi скачкамi пiнчэры пачалi ўзбiрацца па крутым схiле. Але раней чым яны дабеглi да верху, Бурацiна, - а яму ўжо нiкуды нi схавацца, нi ўцячы, склаў рукi над галавой i - ластаўкай - з самага крутога месца рынуўся ўнiз, у брудную сажалку, зацягнутую зялёнай раскай.

Ён апiсаў у паветры крывую i, вядома, трапiў бы ў сажалку пад абарону цёткi Тарцiлы, калi б не моцны парыў ветру.

Вецер падхапiў лёгенькага драўлянага Бурацiна, закруцiў, завярцеў яго "двайным штопарам", шпурнуў убок, i ён, падаючы, бразнуўся проста ў каламажку, на галаву губернатара Лiса.

Тлусты кот у залатых акулярах ад нечаканасцi звалiўся з козлаў, i паколькi ён быў падлюга i баязлiвец, дык прыкiнуўся, што самлеў.

Губернатар Лiс, таксама страшэнны баязлiвец, з вiскам кiнуўся ўцякаць па схiле i тут жа залез у барсукову нару. Там яму давялося не соладка: барсукi сурова распраўляюцца з такiмi гасцямi.

Авечкi кiнулiся ўбок, каламажка перакулiлася. Мальвiна, П'еро i Артамон разам з клункамi пакацiлiся ў лопух.

Усё гэта адбылося так хутка, што вы, дарагiя чытачы, не наспелi б палiчыць усiх пальцаў на руцэ.

Доберманы-пiнчэры вялiкiмi скачкамi рынулiся ўнiз з кручы. Падскочыўшы да перакуленай каламажкi, убачылi тлустага ката ў непрытомнасцi. Убачылi ў лопуху параскiданых драўляных чалавечкаў i забiнтаванага пудзеля. Але нiдзе не было вiдаць губернатара Лiса.

Ён знiк, - нiбы скрозь зямлю правалiўся той, каго сышчыкi павiнны ахоўваць, як сваё вока.

Першы сышчык, узняўшы морду, у роспачы залямантаваў па-сабачы.

Другi сышчык зрабiў тое ж самае:

– Ай, ай, ай, ай-у-у-у!..

Яны кiнулiся i абшукалi ўвесь схiл гары. Зноў тужлiва завылi, таму што iм ужо бачылiся бiзун i жалезныя краты.

Збянтэжана вiляючы азадкамi, яны пабеглi ў Горад Дурняў, каб нахлусiць у палiцэйскiм аддзяленнi, нiбыта губернатар быў узяты на неба жывым, - так па дарозе яны прыдумалi ў сваё апраўданне.

Бурацiна пацiхеньку абмацаў сябе, - ногi, рукi былi цэлыя. Ён папоўз у лопух i вызвалiў ад вяровак Мальвiну i П'еро.

Мальвiна, не кажучы нi слова, абхапiла

Бурацiна за шыю, але пацалаваць не магла - перашкодзiў яго доўгi нос.

У П'еро да локцяў былi адарваны рукавы, белая пудра абсыпалася са шчок, i выявiлася, што шчокi ў яго звычайныя - румяныя, нягледзячы на яго любоў да вершаў.

– Я здорава бiўся, - грубым голасам сказаў ён.
– Каб мне не далi падножку - нiзавошта б мяне не ўзялi.

Мальвiна пацвердзiла:

– Ён бiўся, як леў.

Яна абхапiла П'еро за шыю i пацалавала ў абедзве шчакi.

– Досыць, досыць лiзацца, - прабурчаў Бурацiна, - уцякайма. Артамона пацягнем за хвост.

Яны ўхапiлiся ўсе трое за хвост няшчаснага сабакi i пацягнулi яго па схiлу гары.

– Пусцiце, я сам пайду, мяне гэта зневажае, - стагнаў забiнтаваны пудзель.

– Не, не, ты вельмi слабы.

Але ледзь толькi яны ўскарабкалiся да палавiны гары, як наверсе паказалiся Карабас Барабас i Дурамар. Лiсiца Алiса паказвала лапкай на ўцекачоў, кот Базiлiо тапырыў вусы i агiдна шыпеў.

– Ха-ха-ха, вось дык цудоўна!
– зарагатаў Карабас Барабас.
– Сам залаты ключык iдзе мне ў рукi!

Бурацiна хуценька прыдумваў, як выблытацца з новай бяды. П'еро прыцiснуў да сябе Мальвiну, маючы намер дорага прадаць жыццё. На гэты раз не было нiякай надзеi на выратаванне.

Дурамар хiхiкаў наверсе гары.

– Хворага сабачку-пудзеля, сiньёр Карабас Барабас, вы мне аддайце, я яго кiну ў сажалку п'явачкам, каб мае п'явачкi растаўсцелi...

Тоўсты Карабас Барабас ленаваўся спускацца ўнiз, ён вабiў уцекачоў пальцам, падобным на сардэльку:

– Iдзiце, iдзiце да мяне, дзеткi...

– Нi з месца!
– загадаў Бурацiна.
– Гiнуць - дык весела! П'еро, гавары якiя-небудзь свае самыя брыдкiя вершыкi. Мальвiна, рагачы на ўсё горла...

Мальвiна, нягледзячы на некаторыя недахопы, была добры таварыш. Яна выцерла слёзы i засмяялася вельмi крыўдна для тых, хто стаяў наверсе схiлу.

П'еро зараз жа склаў вершы i завыў вельмi непрыемным голасам:

Алiсы лёс лядачы

Па ёй палка плача.

Кот Базiлiо старац

Зладзюга, паганец.

Дурамар, наш дурачок,

Найагiднейшы смарчок.

Карабас ты Барабас,

Не баiмся надта вас...

У гэты час Бурацiна крыўляўся i дражнiўся:

– Гэй ты, дырэктар тэатра лялек, старая пiўная бочка, тлусты мяшок, напханы дурнотай, спусцiся, спусцiся да нас, - я табе наплюю ў аскубленую бараду!

У адказ Карабас Барабас страшэнна зароў, Дурамар узняў худыя рукi да неба.

Лiсiца Алiса крыва ўсмiхнулася:

– Дазвольце скруцiць шыi гэтым нахабнiкам?

Яшчэ хвiлiна, i ўсё было б скончана... Раптам са свiстам прамчалiся стрыжы:

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4