Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сябры, даволi хныкаць!
– Ён саскочыў на падлогу i штосьцi выцягнуў з кiшэнi.
– Тата Карла, вазьмi малаток, адарвi ад сцяны дзiравае палатно.

I ён задзёртым носам паказаў на камiнак, i на кацялок над камiнкам, i на дым, намаляваныя на кавалку старога палатна.

Карла здзiвiўся:

– Навошта, сынок, ты хочаш зрываць са сцяны такую цудоўную карцiну? У зiмовы час я гляджу на яе i ўяўляю, што гэта сапраўдны агонь i ў кацялку сапраўдная полiўка з баранiнай i з часнаком, i

мне робiцца крыху цяплей.

– Тата Карла, даю чэснае лялечнае слова, - у цябе будзе сапраўдны агонь на камiнку, сапраўдны чыгунны кацялок i гарачая полiўка. Сарвi палатно!

Бурацiна сказаў гэта з такой упэўненасцю, што тата Карла пачухаў патылiцу, пакiваў галавой, пакрактаў, - узяў абцугi i малаток i пачаў адрываць палатно. За iм, як мы ўжо ведаем, усё было зацягнута павуцiннем i вiселi дохлыя павукi.

Карла старанна абмёў павуцiнне. Тады сталi вiдаць невялiкiя дзверцы з пацямнелага дубу. На чатырох вуглах на iх былi выразаны твары, якiя смяялiся, а пасярэдзiне - чалавечак з доўгiм носам, чалавечак гэты танцаваў.

Калi з яго сцерлi пыл, Мальвiна, П'еро, тата Карла, нават галодны Артамон закрычалi ў адзiн голас:

– Гэта партрэт самога Бурацiна!

– Я так i думаў, - сказаў Бурацiна, хоць ён нiчога такога не думаў i сам здзiвiўся.
– А вось i ключ ад дзверцаў. Тата Карла, адамкнi...

– Гэтыя дзверцы i гэты залаты ключык, - прамовiў Карла, - зроблены вельмi даўно нейкiм дасцiпным майстрам. Паглядзiм, што схавана за дзверцамi.

Ён усунуў ключык у замочную шчылiну i пакруцiў... Пачулася нягучная, вельмi прыемная музыка, нiбы зайграў арганчык у музычнай скрынцы.

Тата Карла пiхнуў дзверцы. Са скрыпам яны пачалi адчыняцца.

У гэты час пачулiся паспешлiвыя крокi за акном, i голас Карабаса Барабаса зароў:

– Iменем Тарабарскага караля - арыштуйце старога ашуканца Карла!

Карабас Барабас урываецца ў каморку пад лесвiцай

Карабас Барабас, як мы ведаем, дарэмна стараўся ўгаварыць соннага палiцэйскага, каб ён арыштаваў Карла. Нiчога не дамогшыся, Карабас Барабас пабег па вулiцы.

Яго раскудлачаная барада чаплялася за гузiкi i парасоны прахожых. Ён штурхаўся i ляскаў зубамi. Услед яму прарэзлiва свiсталi хлапчукi, шпурлялi ў спiну яму гнiлымi яблыкамi.

Карабас Барабас прыбег да начальнiка горада. У гэты спякотны час начальнiк сядзеў у садзе, каля фантана, у адных трусiках i пiў лiманад.

У начальнiка было шэсць падбародкаў, нос яго ўтапiўся ў ружовых шчоках. За спiнай яго, пад лiпай, чацвёра панурых палiцэйскiх тое i рабiлi, што адкаркоўвалi бутэлькi з лiманадам.

Карабас Барабас кiнуўся перад начальнiкам на каленi i, барадой размазваючы слёзы па твары, заенчыў:

– Я няшчасны сiрата, мяне пакрыўдзiлi, абакралi, набiлi...

Хто цябе, сiрату, пакрыўдзiў?
– адсопваючыся, спытаў начальнiк.

– Самы злосны вораг, стары катрыншчык Карла. Ён украў у мяне тры самыя лепшыя лялькi, ён хоча спалiць мой славуты тэатр, ён падпалiць i абрабуе ўвесь горад, калi яго зараз жа не арыштаваць.

Для падмацавання сваiх слоў Карабас Барабас выцягнуў жменю залатых манет i паклаў у туфель начальнiка.

Карацей кажучы, ён такога наплёў i нахлусiў, што напалоханы начальнiк загадаў чатыром палiцэйскiм пад лiпай:

– Iдзiце за шаноўным сiратой i зрабiце ўсё патрэбнае iменем закону.

Карабас Барабас пабег з чатырма палiцэйскiмi да каморкi Карла i крыкнуў:

– Iменем Тарабарскага караля - арыштуйце злодзея i нягоднiка!

Але дзверы былi замкнуты. У каморцы нiхто не адклiкнуўся. Карабас Барабас загадаў:

– Iменем Тарабарскага караля - ламiце дзверы!

Палiцэйскiя нацiснулi, гнiлыя палавiнкi дзвярэй сарвалiся з завесаў, i чатыры бравыя палiцэйскiя, бразгаючы шаблямi, з грукатам звалiлiся ў каморку пад лесвiцай.

Гэта было ў тую самую хвiлiну, калi праз патаемныя дзверцы ў сцяне, нагнуўшыся, выходзiў Карла.

Ён знiк апошнiм. Дзверцы

Дзынь!..

Зашчоўкнулiся. Цiхая музыка перастала iграць. У каморцы пад лесвiцай валялiся толькi брудныя бiнты i парванае палатно з намаляваным камiнкам...

Карабас Барабас падбег да патаемных дзверцаў, загрукаў у iх кулакамi i абцасамi:

Тра-та-та-та!

Але дзверцы былi моцныя.

Карабас Барабас разагнаўся i ўдарыў у дзверцы задам.

Дзверцы не паддалiся.

Ён затупаў на палiцэйскiх:

– Ламiце праклятыя дзверы iменем Тарабарскага караля!..

Палiцэйскiя абмацвалi адзiн у аднаго - хто пабiты нос, хто гузак на галаве.

– Не, тут работа вельмi цяжкая, - адказалi яны i пайшлi да начальнiка горада сказаць, што iмi ўсё зроблена па закону, але старому катрыншчыку, вiдаць, памагае сам нячысцiк, таму што ён уцёк праз сцяну.

Карабас Барабас iрвануў сябе за бараду, павалiўся на падлогу i пачаў раўцi, енчыць i качацца, як шалёны, па пустой каморцы пад лесвiцай.

Што яны знайшлi за патайнымi дзвярыма

Пакуль Карабас Барабас качаўся, як шалёны, i рваў на сабе бараду, Бурацiна наперадзе, а за iм Мальвiна, П'еро, Артамон i - апошнiм - тата Карла спускалiся па крутой каменнай лесвiцы ў падзямелле.

Тата Карла трымаў агарак свечкi. Яе мiгатлiвы агеньчык адкiдваў ад Артамонавай калматай галавы цi ад працягнутай рукi П'еро вялiкiя ценi, але не мог асвятлiць цемры, куды вяла лесвiца.

Мальвiна, каб не заплакаць ад страху, шчыпала сябе за вушы.

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4