Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сюды, сюды, сюды!..

Над галавой Карабаса Барабаса праляцела сарока, гучна лапочучы:

– Хутчэй, хутчэй, хутчэй!..

I наверсе ўзгорка з'явiўся стары тата Карла. Рукавы ў яго былi закасаны, у руцэ сукаваты кiй, бровы нахмураны...

Ён плячом пiхнуў Карабаса Барабаса, локцем - Дурамара, дубiнкай перацягнуў па спiне лiсiцу Алiсу, ботам адшпурнуў убок ката Базiлiо...

Пасля гэтага, нагнуўшыся i пазiраючы з горкi ўнiз, дзе стаялi драўляныя чалавечкi, сказаў радасна:

– Сын

мой, Бурацiна, дураслiвец, ты жывы i здаровы, - iдзi ж хутчэй да мяне!

Бурацiна нарэшце вяртаецца дадому разам з татам Карла, Мальвiнай, П'еро i Артамонам

Нечаканае з'яўленне Карла, яго дубiнка i нахмураныя бровы нагналi жах на нягоднiкаў.

Лiсiца Алiса адпаўзла ў густую траву i адтуль дала драла, часам толькi спыняючыся, каб пакурчыцца пасля ўдару дубiнкай.

Кот Базiлiо, адляцеўшы крокаў на дзесяць, шыпеў ад злосцi, як праколатая веласiпедная шына.

Дурамар падабраў крыссе зялёнага палiто i пасунуўся з узгорка ўнiз, паўтараючы:

– Я нi пры чым, я нi пры чым...

Але на крутым месцы сарваўся, пакацiўся i са страшэнным шумам i плёскатам плюхнуўся ў сажалку.

Карабас Барабас застаўся стаяць, дзе стаяў. Ён толькi ўцягнуў усю галаву да макаўкi ў плечы; барада яго вiсела, як пакулле.

Бурацiна, П'еро i Мальвiна ўскарабкалiся наверх. Тата Карла браў iх па аднаму на рукi, гразiў пальцам:

– Вось я вас ужо, свавольнiкi!

I клаў за пазуху.

Потым ён спусцiўся на некалькi крокаў з узгорка i прысеў над няшчасным сабакам. Верны Артамон узняў морду i лiзнуў Карла ў нос. Бурацiна адразу ж высунуўся з-за пазухi:

– Тата Карла, мы без сабакi дадому не пойдзем.

– Э-хе-хе, - адказаў Карла, - цяжкавата будзе, але ўжо ж як-небудзь данясу вашага сабачку.

Ён ускiнуў Артамона на плячо i, сапучы ад цяжкага грузу, палез наверх, дзе, усё гэтак жа ўцягнуўшы галаву, вылупiўшы вочы, стаяў Карабас Барабас.

– Лялькi мае...
– прабурчаў ён.

Тата Карла адказаў яму сурова:

– Эх ты? З кiм на старасцi год звязаўся, - з вядомымi ўсяму свету жулiкамi, з Дурамарам, з катом, з лiсiцай. Маленькiх крыўдзiце! Сорамна, доктар!

I Карла пайшоў па дарозе ў горад.

Карабас Барабас з уцягнутай галавой iшоў услед за iм.

– Лялькi мае, аддай!..

– Нiзашто не аддавай!
– залямантаваў Бурацiна, высоўваючыся з-за пазухi.

Так iшлi, iшлi. Мiнулi харчэўню "Трох печкуроў", дзе ў дзвярах кланяўся лысы гаспадар, паказваючы абедзвюма рукамi на скавародкi, якiя шыпелi на агнi. Каля дзвярэй узад i ўперад, узад i ўперад пахаджваў певень з выскубленым хвастом i з абурэннем расказваў пра хулiганскi ўчынак Бурацiна. Куры спачувальна падтаквалi:

– Ах-ах, якi жах! Ух-ух, певень зух!..

Карла ўзышоў на пагорак, адкуль вiдаць было мора, дзе-нiдзе пакрытае матавымi палоскамi ад павеву ветрыка,

ля берага - стары гарадок пясочнага колеру пад спякотным сонцам i палатняны дах тэатра лялек.

Карабас Барабас, стоячы на тры крокi ззаду Карла, прабурчаў:

– Я табе дам за лялькi сто залатых манет, прадай.

Бурацiна, Мальвiна i П'еро перасталi дыхаць - чакалi, што скажа Карла.

Ён адказаў:

– Не! Калi б ты быў добрым, добрым дырэктарам тэатра, я табе, так i быць, аддаў бы маленькiх чалавечкаў. А ты - горшы за ўсякага кракадзiла. Не аддам i не прадам, iдзi прэч!

Карла спусцiўся з узгорка i, ужо больш не звяртаючы ўвагi на Карабаса Барабаса, увайшоў у гарадок.

Там на пустой плошчы нерухома стаяў палiцэйскi. Ад гарачынi i нуды ў яго абвiслi вусы, павекi злiплiся, над трохкутным капелюшом кружылiся мухi.

Карабас Барабас раптам засунуў бараду ў кiшэню, схапiў Карла ззаду за кашулю i закрычаў на ўсю плошчу:

– Трымайце злодзея, ён украў у мяне лялькi!..

Але палiцэйскi, якому было горача i нудна, нават i не зварухнуўся. Карабас Барабас падбег да яго, патрабуючы арыштаваць Карла.

– А ты хто такi?
– лянiва спытаў палiцэйскi.

– Я доктар лялечных навук, дырэктар славутага тэатра, кавалер вышэйшых ордэнаў, блiжэйшы сябар Тарабарскага караля, сiньёр Карабас Барабас...

– А ты не крычы на мяне, - адказаў палiцэйскi.

Пакуль Карабас Барабас з iм спрачаўся, тата Карла, таропка стукаючы кiем па бруку, падышоў к дому, дзе ён жыў. Адамкнуў дзверы ў паўцёмную каморку пад лесвiцай, зняў з пляча Артамона, паклаў на ложак, з-за пазухi выняў Бурацiна, Мальвiну i П'еро i пасадзiў у радок на стол.

Мальвiна адразу ж сказала:

– Тата Карла, перш за ўсё займiцеся хворым сабакам. Хлопчыкi, зараз жа мыцца...

Раптам яна з роспаччу пляснула рукамi:

– А мае сукенкi! Мае новенькiя туфелькi, мае прыгожыя стужачкi засталiся на дне яра, у лопуху!..

– Нiчога, не бядуй, - сказаў Карла, - увечары я схаджу, прынясу твае клункi.

Ён асцярожна разбiнтаваў Артамонавы лапы. Выявiлася, што раны амаль ужо загаiлiся i сабака не мог паварушыцца толькi таму, што быў галодны.

– Талерачку аўсянай зацiркi ды костачку з мазгамi, - прастагнаў Артамон, i я гатовы бiцца з усiмi сабакамi ў горадзе.

– Ай-яй-яй, - журыўся Карла, - а ў мяне дома нi крошкi, i ў кiшэнi нi сольда...

Мальвiна жаласлiва ўсхлiпнула. П'еро цёр кулаком лоб, разважаючы:

– Я пайду на вулiцу чытаць вершы, прахожыя надаюць мне кучу сольда.

Карла пакiваў галавой:

– I будзеш ты начаваць, сынок, за валацужнiцтва ў палiцэйскiм аддзяленнi.

Усе, апрача Бурацiна, засумавалi. Ён жа хiтра ўсмiхаўся, круцiўся так, нiбы сядзеў не на стале, а на перакуленай кнопцы.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2