Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Праехаў веласiпедыст на колах - не большых за сподачак для варэння. Прабег газетчык, - у чатыры разы складзеныя лiсткi адрыўнога календара - вось якой велiчынi былi ў яго газеты.

Марожаншчык пракацiў цераз пляцоўку каляску з марожаным. На балкончыкi дамоў выбеглi дзяўчынкi i замахалi яму, а марожаншчык развёў рукамi i сказаў:

– Усё з'елi, прыходзьце другiм разам.

Тут заслона апусцiлася, i на ёй зноў заблiшчаў залаты зiгзаг маланкi.

Тата Карла, Мальвiна, П'еро не маглi апамятацца ад захаплення.

Бурацiна, засунуўшы рукi ў кiшэнi, задраўшы нос, сказаў, выхваляючыся:

– Што - бачылi? Значыцца, недарэмна я мок у балоце ў цёткi Тарцiлы... У гэтым тэатры мы паставiм камедыю - ведаеце якую?
– "Залаты Ключык, або незвычайныя прыгоды Бурацiна i яго сяброў". Карабас Барабас лопне ад зайздрасцi.

П'еро пацёр кулакамi наморшчаны лоб:

– Я напiшу гэтую камедыю цудоўнымi вершамi.

– Я буду прадаваць марожанае i бiлеты, - сказала Мальвiна.
– Калi вы знойдзеце ў мяне талент, паспрабую iграць ролi прыгожанькiх дзяўчынак...

– Пачакайце, дзеткi, а вучыцца калi ж?
– спытаў тата Карла.

Усе разам адказалi:

– Вучыцца будзем ранiцай... А вечарам iграць у тэатры...

– Ну, то-та ж, дзеткi, - сказаў тата Карла, - а я ўжо, дзетачкi, буду iграць на катрынцы, каб весялiць паважаную публiку, а калi пачнем ездзiць па Iталii з горада ў горад, буду кiраваць канём ды варыць полiўкў з баранiны з часнаком...

Артамон слухаў, задраўшы вуха, круцiў галавой, глядзеў блiскучымi вачыма на сяброў, пытаўся: а яму што рабiць?

Бурацiна сказаў:

– Артамон будзе загадваць бутафорыяй i тэатральнымi гарнiтурамi, яму дадзiм ключы ад кладоўкi. У час спектакля ён можа падрабляць за кулiсамi рык iльва, тупат насарога, скрыгат кракадзiлавых зубоў, выццё ветру - шляхам хуткага вярчэння хваста - i iншыя неабходныя гукi.

– Ну, а ты, ну, а ты, Бурацiна?
– пыталiся ўсе.
– Чым хочаш быць пры тэатры?

– Дзiвакi, у камедыi я буду iграць самога сябе i праслаўлюся на ўвесь свет!

Новы тэатр лялек дае першы спектакль

Карабас Барабас сядзеў перад камiнкам у дрэнным настроi. Сырыя дровы ледзь тлелi. На вулiцы лiў дождж. Дзiравы дах тэатра лялек працякаў. У лялек адсырэлi рукi i ногi, на рэпетыцыях нiхто не хацеў працаваць, нават пад пагрозай бiзуна ў сем хвастоў. Лялькi ўжо трэцi дзень нiчога не елi, вiселi на цвiках у кладоўцы i злавесна перашэптвалiся.

З ранiцы не было прададзена нiводнага бiлета ў тэатр. Ды i хто пайшоў бы глядзець у Карабаса Барабаса нудныя п'есы i галодных, абшарпаных акцёраў!

На гарадской вежы гадзiннiк прабiў шэсць. Карабас Барабас панура павалокся ў глядзельную залу, - пуста.

– Чорт бы пабраў усiх шаноўнейшых гледачоў, - прабурчаў ён i выйшаў на вулiцу. Выйшаўшы, глянуў, мiргнуў i разявiў рот так, што туды лёгка магла б заляцець варона.

Насупраць яго тэатра перад вялiкай новай палатнянай палаткай

стаяў натоўп, не звяртаючы ўвагi на сыры вецер з мора.

Над уваходам у палатку на памосце стаяў даўганосы чалавечак у каўпачку, трубiў у хрыпучую трубу i нешта крычаў.

Публiка смяялася, пляскала ў далонi, i многiя заходзiлi ў палатку.

Да Карабаса Барабаса падышоў Дурамар; ад яго, як нiколi, пахла тванню.

– Э-хе-хе, - сказаў ён, збiраючы ўвесь твар у кiслыя маршчыны, - нiкуды не варты справы з лячэбнымi п'яўкамi. Вось хачу пайсцi да iх, - Дурамар паказаў на новую палатку, - хачу папрасiцца ў iх свечкi запальваць цi падмятаць падлогу.

– Чый гэты пракляты тэатр? Адкуль ён узяўся?
– зароў Карабас Барабас.

– Гэта самi лялькi адкрылi тэатр лялек "Маланка", яны самi пiшуць п'есы ў вершах, самi iграюць.

Карабас Барабас заскрыгатаў зубамi, iрвануў сябе за бараду i пашыбаваў да новай палатнянай палаткi.

Над уваходам у яе Бурацiна выкрыкваў:

– Першы паказ цiкавай, займальнай камедыi з жыцця драўляных чалавечкаў. Праўдзiвы расказ пра тое, як мы перамаглi ўсiх сваiх ворагаў з дапамогай дасцiпнасцi, адвагi i смеласцi...

Каля ўвахода ў тэатр лялек у шкляной будачцы сядзела Мальвiна з прыгожым бантам у блакiтных валасах i не паспявала раздаваць бiлеты ўсiм, хто хацеў паглядзець вясёлую камедыю з жыцця лялек.

Тата Карла ў новай аксамiтнай куртцы круцiў катрынку i весела падмiргваў шаноўнейшай публiцы.

Артамон цягнуў за хвост з палаткi лiсiцу Алiсу, якая прайшла без бiлета.

Кот Базiлiо, таксама безбiлетны, паспеў уцячы i сядзеў пад дажджом на дрэве, гледзячы ўнiз злоснымi вачыма.

Бурацiна, надзьмуўшы шчокi, затрубiў у хрыпучую трубу:

– Спектакль пачынаецца!

I збег па лесвiцы, каб iграць першую сцэну камедыi, у якой паказвалася, як бедны тата Карла выстругвае з палена драўлянага чалавечка, не думаючы, што гэта прынясе яму шчасце.

Апошняй прыпаўзла ў тэатр чарапаха Тарцiла, трымаючы ў роце ганаровы бiлет на пергаментнай паперы з залатымi ражкамi.

Спектакль пачаўся. Карабас Барабас панура вярнуўся ў свой пусты тэатр. Узяў бiзун у сем хвастоў. Адамкнуў дзверы ў кладоўку.

– Я вас, паршыўцы, адвучу ленавацца!
– люта зароў ён.
– Я вас навучу заваблiваць да мяне публiку!

Ён ляснуў бiзуном. Але нiхто не адказаў. Кладоўка была пустая. Толькi на цвiках вiселi абрыўкi вяровачак.

Усе лялькi - i Арлекiн, i дзяўчынкi ў чорных масках, i чараўнiкi ў спiчастых шапках з зоркамi, i гарбуны з насамi, як агурок, i арапы, i сабачкi, - усе, усе, усе лялькi ўцяклi ад Карабаса Барабаса.

Страшна выючы, ён выскачыў з тэатра на вулiцу. Ён убачыў, як апошнiя з яго акцёраў уцякалi цераз лужыны ў новы тэатр, дзе весела iграла музыка, чуўся рогат, плясканне ў далонi.

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4