Жыцьцё пад агнём
Шрифт:
Бабуля хацела, каб я пайшоў у сьвятары, а таму ў восем ці дзевяць гадоў я ўжо прыслугоўваў у царкве. Любчанскі бацюшка быў расейцам і, як на мой цяперашні розум, гэта насамрэч быў агент савецкай тайнай паліцыі, якому ўдалося патрапіць у сэмінарыю. Ад царквы, ад сьвятароў, іх двурушнасьці, замкнёнасьці, жорсткасьці, праваслаўна-расейскага шавінізму ў мяне засталося самае непрыемнае ўражаньне — ад усяго гэтага мне давялося пацярпець асабіста. Асабліва крыўдна мне было, калі сьвятар прашыпеў мне, каб я ніколі болей не гаварыў у царкве на мужыцкай мове. Ну ж, неўзабаве я яму адпомсьціў, арганізаваўшы — першы і апошні раз у сваім жыцьці — страйк. Справа была якраз на Ільлю, калі ў Любчу зьехалася шмат сьвятароў і епіскап. Усе хлопчыкі-служкі паўцякалі перад абедняй, і служба аказалася як перабітая. Бабулю гэта так уразіла, што яна пасьля доўга хадзіла ў царкву штовечара і малілася там у зямным паклоне, каб Бог дараваў мне маё блюзьнерства.
Бога я ўсё ж ня зрокся. Калі я быў малым, Нёман здаваўся мне Богам, Нёман-бацька, дзе я купаўся, лавіў рыбу, сустракаў сьвітанкі і ночы.
Я скончыў школу ў Любчы ў той самы год, калі маці скончыла свае курсы ў Варшаве. Ёй знайшлася праца ў Наваградку, і мы перабраліся туды. Жылі мы з маці ўдваіх у малюпасенькім пакойчыку пры шпіталі. Ня дзіва, што я пачуваўся ў шпіталі як дома і з малых гадоў прызвычаіўся да мэдыцыны. Шпіталь, дарэчы, стаяў побач з астрогам, дзе былі ўвязьненыя шматлікія беларускія патрыёты. Лета я праводзіў у Любчы, жывучы там звыклым жыцьцём вясковага хлапчука. Асабліва я любіў лавіць на Нёмане рыбу. Мы яе смажылі проста на вогнішчы, на беразе, прыносілі дахаты, клалі напразапас у лядоўню да нашага суседа-жыда, а яшчэ й прадавалі, мянялі на цукар, надзвычай дарагі ў тыя часы.
Каб беларускую гімназію ў Наваградку не закрылі, трэ было набіраць па 35 студэнтаў. Агітацыя ў гімназію і стала маім першым удзелам у беларускім руху. Нам удалося знайсьці 45 абітурыентаў, але ўсё ж гімназію зачынілі. Гэта быў вялікі ўдар — толькі што на грошы беларускіх сялянаў настаўнікі й навучэнцы сваімі рукамі ўзьвялі новы, харошы будынак. Так я ўпершыню ў жыцьці сутыкнуўся зь перасьледам беларускага. Балюча й прыкра было мне за лёс майго народу. У польскай гімназіі, куды нас перавялі, беларусы былі вучнямі другога гатунку. Гэтак я спазнаў, што такое дыскрымінацыя. Але ж мы трымаліся згуртаванай групай: я, Юзік Сажыч, Уладзік Набагез і Янка Гутар. У пятай клясе гімназіі я сустрэўся з Усеваладам — тады мы звалі яго Вовам — Родзькам, зь якім мне давялося прайсьці праз шматлікія выправбаваньні.
Першым нелегальным актам барацьбы была дапамога ў ліставаньні зь вязьнямі. Вакенцы камэраў выходзілі на шпітальны двор. Аднойчы на вуліцы да мяне падыйшоў незнаёмы, які прадставіўся сябрам маёй маці, і папрасіў дапамогі. Я мусіў падбіраць загорнутыя ў запіскі каменьчыкі, якія выкідалі праз вокны зьняволеныя, і перадаваць іх яму. Пасьля мне давялося перадаваць цыдулкі і з волі ў турму — а гэта ўжо была сур’ёзная рызыка.
Неўзабаве за «антыпольскую дзейнасьць» заарыштавалі майго дзядзьку Базыля Рагулю. Мы з маці наведвалі яго ў турме. Маці абшукалі, а мяне не абшукалі. Запіску для яго я трымаў у роце, і перадаў яму з вуснаў у вусны пры пацалунку, і ўсё гэта на вачох у ахоўнікаў!
Пасьля гімназіі, паводле новага польскага закону, нас усіх мусілі забрыць у школу рэзэрвістаў Войска Польскага. Адтэрміноўку атрымлівалі толькі тыя, хто йшоў вучыцца на лекара. Тым дазвалялася працягваць вучобу, а на афіцэраў іх бралі вучыцца ўжо па сканчэньні ўнівэрсытэту. На сто месцаў на мэдычным факультэце было 600 прэтэндэнтаў, прычым толькі 5 мейсцаў з 100 прызначаліся для прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў: беларусаў, летувісаў, жыдоў. І я стаў адным з гэтых пяці! Мы з маці танцавалі, атрымаўшы гэтую добрую навіну! Разам з мной паступілі Ўсевалад Родзька й Янка Гутар. Павучыцца нам, аднак, не ўдалося. Па даносе наваградзкай ваяводзкай адміністрацыі трох беларусаў, што трапілі на прэстыжны факультэт, забралі ў войска, у афіцэрскую школу, у Зэмбруў. Ну, аднак жа, мы вырашылі не губляць часу і атрымаць добрую вайсковую падрыхтоўку. Сытуацыя ў Эўропе была такая, што сумнявацца не выходзіла: хутка гэтая падрыхтоўка нам добра спатрэбіцца. Мы і ў школе рэзэрвістаў былі першымі па ўсім, як некалі ў гімназіі.
Між тым у Эўропе гусьцелі хмары. Я разумеў гэта, як ніхто. У адрозьненьне ад сваіх таварышаў, я добра валодаў нямецкай мовай і ўпотайкі слухаў нямецкае радыё. Памкненьні Гітлера не былі для нас сэкрэтам. Між тым у Польшчы шырылася патрыятычная прапаганда, ствараўся культ Рыдз-Сьміглага, наступніка Пілсудзкага. Зь іншага боку, да кожнай вінтоўкі нам выдавалі толькі па пяць патронаў, і з гэтага нам рабілася ясна, што справы йдуць ня так доўга, як гэта сьпяваюць у патрыятычных песьнях пра Рыдз-Сьміглага — пераможцу Чэхаславаччыны. У адпустку ўжо не пускалі, і адному мне дазволілі адзін раз зьезьдзіць у Наваградак, калі маю маці параніла — на наш шпіталь упаў польскі бамбавік. На шчасьце, раненьне было ня надта цяжкім.
У чэрвені 1939 году я выйшаў з школы з сэржанцкімі лычкамі і быў прызначаны ў 42-гі полк у Беласток. 27 жніўня мяне паставілі камандаваць эскадронам, абвесьціўшы, што ўсім сэржантам з школы рэзэрвістаў прысвойваюць званьне лейтэнантаў. Адразу ж наш
На раніцу 17 верасьня, калі мы трапілі ў нямецкае акружэньне, ў маім узводзе заставалася толькі 37 чалавек з 60. У другі раз за вайну мне стала сапраўды страшна. Польская прапаганда сьцьвярджала, што немцы палонных не бяруць, а ўсіх забіваюць. Але выйсьця не было. «Гендэ гох!» — крычалі нам немцы. Я пацалаваў свой навюткі, харошы бэльгійскі рэвальвэр і выйшаў ім насустрач з узьнятымі рукамі. Гэта быў момант страшэннай ганьбы.
Нямецкі капітан абвесьціў нам, што мы знаходзімся пад аховай Жэнэўскай канвэнцыі і што, калі мы ня будзем супраціўляцца і ўцякаць, з намі нічога ня зробяць. Калі капітан даведаўся, што камандзір узводу — я, ён спытаўся, хто я такі. Ён быў вельмі зьдзіўлены, чаму я, беларус, змагаюся зь немцамі, сябрамі беларускага народу. Мне не было чаго яму адказаць. Мне не было чаго й сабе адказаць.
Разьдзел 2. Ваеннапалонны
Мы выступілі, і потым былі ўзьяднаныя зь іншымі групамі супраціву й накіраваныя ў бок Усходняй Прусіі. Колькі мы йшлі — сказаць не магу дакладна. Памятаю, што за мяжой мяне ўразілі прыгожыя фермы, чыстыя вёскі й файныя хаткі. Я ўзгадаў польскую прапаганду, якая сьцьвярджала, што ў немцаў не было дастаткова ежы й што іхныя танкі былі зробленыя з кардону. Цяпер я бачыў, што гэта было няпраўдай. Нас накіравалі на бульбяное поле, і, паколькі не было вады, мы распалілі вогнішчы й пяклі бульбу. На трэці дзень немцы прывезлі ў лягер некалькі кухняў і зварылі для нас нешта накшталт супу з бульбай і далі крыху хлеба. Я сустрэў паплечніка, таксама беларуса, з 42 палка. Яшчэ адзін чалавек з нашай групы, зь якім я пазнаёміўся, быў палякам з Познані, і ён заўсёды казаў, што мы мусім трымацца разам, усім дзяліцца й дапамагаць адзін аднаму, бо, магчыма, мы застанемся ў лягеры для ваеннапалонных да канца жыцьця. Мы сабралі ў месца непарушны запас і дзяліліся ўсім, што было. Аднойчы нам удалося атрымаць дадатковыя порцыі супу, і калі мы адышлі, каб падзяліць іх, наш польскі «сябра» сказаў, што кожны сам за сябе. Зь беларусам мы дзялілі ўсё, што ў нас было, але тое, што мелася ў паляка, прызначалася толькі яму. Я ніколі ня бачыў яго пасьля, але гэны выпадак быў для мяне добрым урокам у тым, што датычыцца даверу, сяброўства й чалавечай натуры.
Праз два дні шмат хто з нас быў пераведзены ў лягер для ваеннапалонных пад назвай «шталяг 1А», недалёка ад Кёнігзьбергу, ва Ўсходняй Прусіі. Гэта быў вялікі лягер з кулямётамі, усталяванымі праз кожныя сто ярдаў і ачэплены падвойным дротам. Нас накіравалі ў адзін з баракаў, дзе мы мусілі спаць на ложках з саломы на падлозе і, як сотні іншых палонных, раздумлялі пра сваю будучыню. На палудзень і вячэру немцы раздавалі нам ежу: палову буханкі хлеба, маргарын і суп — даволі скупы паёк, але яго было дастаткова, каб мы не памерлі з голаду.
Лучший из худший 3
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Ванька-ротный
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Новик
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
