Жыцьцё пад агнём
Шрифт:
Плянаваньне ўцёкаў — гэта сапраўднае збавеньне для ваеннапалонных, бо ты ўжо ўяўляеш сваё жыцьцё зьмененым, робісься больш жвавым і не зважаеш ні на што, акрамя сваіх плянаў.
Недзе напрыканцы лістапада Косьцік таксама вярнуўся жывым і мы ўзнавілі падрыхтоўку да ўцёкаў з усімі дробязнымі дэталямі. Нам былі патрэбныя кусачкі, компас, мапы й ежа. Мы накуплялі танных гадзіньнікаў, Косьцік падрабіў іх пад «Омега», якія я потым прадаваў. Я, канечне, рызыкаваў сваім жыцьцём, але мы працягвалі падманваць немцаў. Гэта была небясьпечная, але захапляльная гульня, і яна нам падабалася. Падманваць немцаў ня грэх, і мы іх не шкадавалі. Мы склалі ліст дабравольцаў з тых людзей, якія хацелі дапамагчы нам зьбіраць ежу, а потым далучыцца да ўцёкаў. Нам патрэбна было ежы на пяць-шэсьць дзён, каб трапіць да мяжы з Усходняй Прусіяй, а адтуль — у Савецкі Саюз.
Тым часам, 17 верасьня 1939 Чырвоная
Да лягеру дайшла чутка, што ў Беларусі былі адчыненыя ўсе школы і што кожны мог вучыцца ва ўніверсітэце. Я пачаў марыць пра тое, каб вывучаць медыцыну. Маё жаданьне зьбегчы як мага хутчэй рабілася ўсё больш і больш моцным і з дэпрэсаванага чалавека пераўтварыла мяне ў энергічны, ваяўнічы дух. Я быў поўны надзеяў і нават зацікавіўся тым, як гуляць у брыдж! Калі выключалі сьвятло, мы з Косьцікам мармыталі нашыя пляны, і нас не пужала тое, што, як лічылася, зь лягеру, зь ягоным падвойным дротам, назіральнымі вышкамі, аховай і кулямётамі, немагчыма было зьбегчы.
У лягеры праз кожныя сто мэтраў праходжваліся паміж вышкамі ахоўнікі. Мы засеклі, колькі ім трэба часу, каб прайсьці гэтую адлегласьць, і падлічылі, колькі нам спатрэбіцца часу, каб разрэзаць дрот.
Спачатку ўцёкі былі заплянаваныя на снежань, але мы не знайшлі кусачкаў і мапы і таму сьвяткавалі Ражаство ў лягеры. Я думаў тады пра сваю маці. Уяўляў, як яна ўзгадвае пра мяне на сьвяты й плача, што я ня вольны. Гэныя думкі толькі ўзмацнілі мой намер уцячы.
У лягеры зь немцамі супрацоўнічалі эмісары, выбраныя з саміх палонных. Адзін зь іх неяк зьвярнуўся да нас з прапановай запісацца дабравольцамі да немцаў. Ён паабяцаў, што калі мы зробім гэта, нас выпусьцяць зь лягеру й мы будзем больш-менш вольнымі. Канечне, мы заставаліся б замежнікамі, але нішто не выдавала б на тое, і мы маглі б вольна перамяшчацца на пазначаных тэрыторыях. Мяне вельмі раззлавала гэная прапанова, і я сказаў, што дабравольцы мусяць саромецца саміх сябе й таго, што працуюць на ворага. Магчыма, яны думалі, што тое, што яны робяць, у рэсьце рэшт найлепш. Яны вызвалялі беларусаў, бо, відаць, думалі, што тыя будуць потым лепш падрыхтаваныя для выкананьня заданьняў, калі немцы заваююць Беларусь.
Мой сябар Вова таксама быў у тым самым лягеры, што й мы з Косьцікам. Вову лепш кармілі, ён меў большую свабоду перамяшчэньня й доступ да рознага кшталту прыпасаў. Я аднойчы сутыкнуўся зь ім і, пасьля таго, як ён запэўніў мяне, што яму можна давяраць, папрасіў дапамагчы нам ва ўцёках. Вова на гэна сказаў, што мы мусім быць вар'ятамі, бо камуністы й Савецкі Саюз не пакінуць нас на волі. Я запярэчыў, што яму, відаць, немцы ўжо прамылі мазгі, але ён настойваў на тым, што ведае, пра што гаворыць. Ён падкрэсьліў, што ў Савецкім Саюзе ня можа быць свабоды, бо чалавек тамака павінны сьлепа падтрымліваць партыйную лінію. Я быў крыху агаломшаны тым, што пачуў, але я ўжо болей ня мог заставацца ў палоне. Я хацеў вывучаць мэдыцыну й адчуваў, што калі ня здолею ўцячы, скончу жыцьцё самагубствам. Пабачыўшы, як я сумеўся, Вова пагадзіўся дапамагчы й раздабыць кусачкі, мапы й компас. Ён стрымаў сваё абяцаньне і дзясятага студзеня прыйшоў да мяне ў барак з усімі неабходнымі прыстасаваньнямі. Вова пабаяўся сесьці на салому, бо ў яго не было вошай, і просеў на драўляную лаўку. Ён сказаў, што мае тое, што нам патрэбна, і запіхнуў нешта мне ў кішэню. Потым пачаў распытваць мяне пра нашыя пляны, але я ўхіліўся ад адказу, бо разумеў, што нават калі ў яго былі й добрыя намеры, ня трэба нікому давяраць такую інфармацыю. Ён даў мне кусачкі, компас і мапы, як я й прасіў, і я пачаў вельмі моцна хвалявацца. Я ня
Мы вырашылі, што дванаццатага студзеня будзе днём пачатку апэрацыі. Мы распачалі агітацыю на кухні й знайшлі трох чалавек, якія захацелі да нас далучыцца. Яны пагадзіліся здабыць ежы на шэсьць дзён (сыр, хлеб, кілбасу) у абмен на тое, што мы гарантуем ім надзейныя ўцёкі. Мы паспрабавалі стварыць у іх пазітыўнае стаўленьне да нашай задумы, пераканаць у тым, што мы ўсё здолеем і што яны даведаюцца пра ўсе дэталі за два дні да ўцёкаў.
Сьнег на той час быў глыбокім, а адлегласьць паміж бліжэйшым баракам і агароджай была каля дзьвюхсот футаў і знаходзілася паміж дзьвюма вышкамі з ахоўнікамі й кулямётамі. У адпаведнасьці з плянам, мы павінны былі абкруціцца прасьцінамі з нашых саламяных ложкаў, прапаўзьці па сьнезе да агароджы, перарэзаць яе, потым — другую й у спрыяльны момант уцячы. Галоўнай перашкодай былі рэйкі на ўзвышшы. Мяне непакоіла тое, што калі сьнег занадта глыбокі, мы ня здолеем ускараскацца на насып, зрынемся й будзем застрэленыя. Аднак у нас не было выбару, бо гэнае месца было найбольш зручным праз сваю набліжанасьць да баракаў. Нарэсьце мы прызначылі дакладны час: 9 вечара, 20 студзеня 1940 г.
Сямнаццатага студзеня ў мяне падскочыла тэмпература ажно да 40 градусаў. Мяне адправілі ў лазарэт, дзе пад наглядам немцаў працавалі польскія лекары. Яны падазравалі, што ў мяне запаленьне лёгкіх. Але я пачуваўся не так ужо й дрэнна. У мяне балела ўсё цела, галава, вочы — бы гарэлі, але я мог нармалёва дыхаць.
Я ведаў, што мне трэба выбірацца са шпіталю, і я пераканаў сябе, што да дваццатага мушу паздаравець.
Васямнаццатага тэмпэратура была ўсё яшчэ высокай. Да мяне неяк падышоў адзін польскі афіцэр і спытаўся, ці не прыгнечаны я нечым. Я адказаў, што ў мяне ўсё ў парадку, але на самой справе я быў моцна расчараваны.
Дзевятнаццатага тэмпература панізілася да 38,5 градусаў. Да палудня я прыняў рашэньне, што, што б ні здарылася, мы будзем уцякаць дваццатага. Косьцік прыйшоў наведаць мяне ў шпіталі й прапанаваў адкласьці нашую апэрацыю, але я настаяў на тым, што наш плян мусіць застацца нязьменным. Косьцік паведаміў мне, што повар і ягоныя два памочнікі таксама да ўцёкаў. Косьцік сказаў, што яны робяць уражаньне надзейных, сытых, моцных і крэпкіх людзей. Ён павінен быў запэўніць іх, што ўцёкі будуць удалымі і што, калі нас зловяць, нам нічога не пагражае. Пакуль на нас уніформа, немцы нічога ня могуць нам зрабіць, акрамя як вярнуць у лягер. Канечне, яны могуць нас неяк пакараць за спробу зьбегчы, але не забіць. Аднак, калі мы здолеем уцячы і будзем апранутыя ў цывільнае, яны ўжо будуць уважаць нас за шпіёнаў і расстраляюць. Мы праверылі ўсе нашыя прыстасаваньні й вынайшлі, што нам патрэбны чырвоны ліхтарык, бо ягонае сьвятло ня гэтак заўважнае, як у звычайнага. Мы запыталі Вову наконт таго, ці можа ён нам дапамагчы.
Надышоў вечар, і лекар запытаўся ў мяне, ці не жадаю я згуляць у брыдж. Я ўжо крыху наўчыўся гэтай гульні да гэнага часу, але ня мог засяродзіцца на ёй, кінуў гуляць і пайшоў спаць. Лекар адчуваў, што я быў сам ня свой, і хацеў даведацца, што мяне турбавала. Я зманіў яму, што заклапочаны сваёй хваробай і хачу як мага хутчэй вярнуцца да сваіх сяброў у барак. Я быў упэўнены, што лекар мне ня верыць і што ён ужо зразумеў, што ў мяне іншыя пляны.
Я паклаўся ў ложак і паспрабаваў заснуць, але ня змог за думкамі пра ўцёкі. Я пракруціў іх у галаве сотні разоў. Я быў галоўным арганізатарам, адказваў за ўсіх астатніх і ня меў права памыліцца. Калі-нікалі я шкадаваў, што мы вырашылі ўзяць з сабой яшчэ трох палонных, бо зьбегчы ўпяцёх значна складаней, чым удваёх. Так ці йначай, але рашэньне ўжо было прынятае й усё мусіла быць добра арганізавана.
Я марыў пра тое, як патраплю нарэсьце дадому, дзе мяне пяшчотна сустрэне маці й я ўбачу сьлёзы ў ейных прыгожых вачах. Я быў нават няўпэўнены ў тым, ці ведае яна, што я жывы. Мы спрабавалі даслаць аб сабе весткі дадому, але невядома, ці дайшлі яны. У рэсьце рэшт я заснуў.
А сёмай раніцы нас пабудзілі на сьняданак, што мне ў гэным лазарэце вельмі падабалася. Потым, а дзевятай раніцы, прыйшоў нейкі ахоўнік, і я адчуў, што маё сэрца вось-вось спыніцца. Ахоўнік размаўляў з лекарам, а той ківаў галавой у знак згоды. Калі ахоўнік пайшоў, лекар сказаў мне, што мяне жадаюць бачыць у камэнданта. Я, відаць, зьбялеў на той момант, бо лекар спытаўся, як я пачуваюся. Я адказаў, што гэтая нечаканая сустрэча будзе, напэўна, вельмі непрыемнай. Лекар зразумеў мае падазрэньні й запэўніў, што ахоўнік быў даволі прыязным.
Лучший из худший 3
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Ванька-ротный
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Новик
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
