Жыцьцё пад агнём
Шрифт:
Мой сябра Косьцік, які вучыўся ў тэхнічнай школе да таго, як яго прызвалі ў армію, мог няблага маляваць, а я, у сваю чаргу, умеў па-нямецку. Такім чынам, мы вырашылі распачаць у лягеры промысел, каб палепшыць сваё жыцьцё. Алоўкам Косьцік намаляваў «Омега» на маім танным гадзіньніку, каб той выглядаў даражэй, а я выправіўся прадаць яго альбо вымяняць у ахоўнікаў на хлеб, кілбасу, цыгарэты ці што яшчэ. Гэта было даволі небяспечна, бо калі б мяне злавілі, то расстралялі б. Аднойчы я блукаў па лягеры й адзін нямецкі салдат спыніў мяне й спытаў, што за гадзіньнік я маю. Я адказаў яму, што гэта бацькаў падарунак. Салдат заўважыў надпіс «Омега» і прапанаваў купіць у мяне гадзіньнік, бо палічыў, што ён сапраўдны, швэйцарскі. Я адмовіўся, бо, быццам бы, гадзіньнік гэны быў мне дарагі як памяць аб бацьку. Тады салдат прапанаваў
Некаторыя з нас былі пазьней накіраваныя на палявую працу на ферму ў суседняй вёсцы Візандорф, каля сямідзесяці пяці кілямэтраў ад Кёнігзьбергу.
Нас разьмесьцілі ў нейкай старой хаце з саломай на подлозе замест ложкаў. Адзін немалады ўжо салдат, Хэрман, які, дарэчы, нагадваў мне пэрсанаж Шульца ў тэлевізійным шоў «Героі Хогана», быў даволі добразычлівым і зьвяртаўся да мяне проста, бо я разумеў па-нямецку. Ён параіў нам не рабіць ніякіх глупстваў, накшталт уцёкаў, бо мы й так будзем амаль вольнымі на гэтай ферме. Яшчэ ён растлумачыў, што будзе запіраць нас на ноч, а зранку будзіць. Ён пакінуў нас са словамі, што, калі мы будзем сябе добра паводзіць, то й ён таксама будзе спагадлівым да нас. Я паабяцаў, што, пакуль ёсьць ежа й годнае стаўленьне да нас, мы будзем стараннымі хлопцамі.
Я радаваўся, што мы ня ў лягеры. Сямья, на якую мы працавалі, паставілася да нас добра й нават выдавала нам чыстую бялізну. Дзякаваць гэтаму, у нас, прынамсі, не было вошай, хоць мы й павінны былі насіць сваю старую вайсковую форму. Акрамя таго, мне было прыемна бавіць дні на прыродзе, побач з коньмі. Я араў некалі на зямлі свайго дзеда, але тамака ў мяне быў просты плуг на аднаго каня, а тутака давялося мець справу з двума коньмі й падвойным плугам. Было цяжкавата кіраваць гэнымі коньмі, але, каб выжыць, мне трэба было наўчыцца рабіць гэта добра. Пасьля пары крывых баразён, гаспадар падахвоціў мяне, паказаўшы, як трэба кіраваць коньмі, і я пачаў набіраць спрыту.
Гаспадару было недзе каля шасьцідзесяці, і ён жыў са сваёй жонкай і дачкой Хельгай на ферме, а два ягоныя сыны былі на той час у арміі. Праца на ферме нагадала мне, як маленькім хлопчыкам я бывала йшоў за плугам свайго дзеда й размаўляў зь ім. На нейкі момант я забыўся, што быў ваеннапалонным. Але, калі надышоў вечар і мы пайшлі ў хату на вячэру, а дзьверы за намі зачынілі, я ўспомніў, што быў паднявольным.
Аднойчы ноччу я й Косьцік вырашылі сплянаваць уцёкі. Паколькі Косьцік быў адказным за фермерскую кухню (дзе харчавалася вялікая колькасьць работнікаў, шмат зь якіх таксама былі ваеннапалоннымі), ён мусіў забясьпечыць ежу. Я ж — распрацаваць маршрут, зрабіць усе неабходныя прыгатаваньні й прызначыць дату. Напачатку мы спыніліся на дваццатым лістапада, што дазволіла б нам зьнікнуць, пакуль ня выпадзе сьнег і нашыя сьляды будзе лёгка знайсьці.
Па начох мы, у моцным узбуджэньні й прадчуваньні, шэптам абмяркоўвалі свой плян. Гэныя пачуцьці вярнулі нас да жыцьця, і мы не маглі спаць — толькі размаўлялі да позьняй ночы. Мы марылі, як цудоўна гэта будзе: вярнуцца дадому, вучыцца. Мне — на лекара, а Косьціку — на інжынера. Як файна будзе йзноў пабачыць свае семьі, жыць дома, быць вольнымі.
Хельга прыносіла нам ежу на поле. Я стараўся трымацца ад яе далей і не падаўжаць нашыя кароткія сустрэчы, пазьбягаў усялякіх намёкаў. Я адчуваў, што гэная дзяўчына мела нешта да мяне, як, па-праўдзе, і я да яе. За палуднем я сустракаў позірк ейных блакітных вачэй, заглядаўся на ейныя сьветлыя валасы й файную, хаця й цяжкаватую крыху, фігуру. Для немкі яна была нават занадта прыгожай. Хельга звычайна апранала шырокую спадніцу й вузкую кашулю. Мне выдавала, што ейныя грудзі бы спрабуюць выскачыць з вузкага станіка. Але, калі дяўчына глядзела на мяне, я апускаў вочы, каб не прыцягнуць увагі ейнага бацькі. Ня думаю, што гэна было каханьне — хутчэй, фізычнае прыцяжэньне. Да таго ж, хаця Хельга й была ладна складзенай, маладой, здаровай жанчынай, поўнай жыцьця й энергіі, цень віселіцы стаў эмацыйным тормазам для маіх мараў.
Адным лістападаўскім вечарам я працаваў у гумне. Сонца ўжо заходзіла, дзьверы гумна былі адчыненыя,
А нараніцу, перад тым як мы выйшлі на працу, мы заўважылі, што нейкія два жандары размаўляюць пра нешта з нашым наглядальнікам. Пасьля невялікай спрэчкі наглядальнік падышоў да нас з Косьцікам і паведаміў, што нас пераводзяць назад у лягер. Мы абодва зьбялелі. Можа нехта, напрыклад, Хельга, пасьпеў данесьці на нас? І можа, нас пакараюць сьмерцю, калі мы вернемся ў лягер?
Мы сабралі свае невялікія пажыткі, затым нас накіравалі ў паліцэйскі ўчастак, а потым — назад у шталяг 1А. Вароты зачыніліся за намі, і мы йзноў апынуліся за калючым дротам, у атачэньні аховы й кулямётаў.
Упершыню ў жыцьці на мяне навалілася дэпрэсія. Я ляжаў на саломе ў бараку, зь яшчэ больш як пяцьцюдзесяцьцю шумнымі й няветлівымі ваеннапалоннымі. У вачах у мяне стаялі сьлёзы. Я спрабаваў вызначыць, як гэта ўсё адбылося. Верагодна нехта чуў, як мы плянавалі ўцёкі й данес на нас наглядальніку альбо фермеру.
Праз два дні нашыя целы наводнілі вошы. У нас усё сьвярбела. Раз на тыдзень нас адпраўлялі на дэзынфекцыю, але на наступны дзень пасьля гэтага вошы зьяўляліся йзноў. Я пачуваўся так, як быццам вошы выбралі мяне ў якасьці сваёй ахвяры, бо дэпрэсія не адступала. Я страціў усялякую надзею й дэградаваў псыхічна й фізычна.
Мае думкі ляцелі дадому, да маёй маці. Апошні раз я сустракаўся зь ёю ў лячомніцы, пасьля гэнага здарэньня. Мне пачалі сьніцца пра маці сны — некаторыя прыемныя, некаторыя жахлівыя. Калі я бачыў іх сярод ночы, я ня мог ужо заснуць. Аднойчы мне прысьнілася, што маці кліча мяне дадому. Гэта абудзіла ўва мне ўспаміны майго дзяцінства, але вось будучыні ў мяне, здаецца, ужо не было. У мяне не было ніякай моцы дзейнічаць, ніякага жаданьня падымацца раніцай. Я толькі валяўся на саломе ў чаканьні ежы, прытым што ў мяне зусім не было апетыту. Я ўставаў толькі на ранішнія й вячэрнія перазовы.
Некалькі польскіх афіцэраў і лекары зь мясцовага лягернага лазарэта заклікалі мяне згуляць зь імі ў карты й наўчыцца гуляць у брыдж. Я пайшоў да іх, але ня мог сачыць за гульнёй. Мяне нішто не цікавіла. Я зранку да вечара блукаў па лягеры безь ніякіх пачуцьцяў альбо мэты. Аднойчы я ўзгадаў, як падчас майго візіту ў лячомніцу да маці, яна спыталася, ці пабачыць мяне яшчэ калі-небудзь, і я запэўніў яе, што я яшчэ занадта малады, каб паміраць. Я ўспомніў, як паабяцаў ёй і сабе, што стану лекарам і раптам усьвядоміў, што не магу болей губляць часу й мушу й надалей плянаваць свае ўцёкі.
Лучший из худший 3
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Ванька-ротный
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Новик
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
