Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцьцё пад агнём

Юрэвіч Лявон

Шрифт:

Праз паўгадзіны мяне наведаў Вова, і я паведаміў яму, што мне патрэбны чырвоны ліхтарык. Вова адказаў, што ў яго якраз ёсьць гэткі й ён прынясе яго на наступны дзень, але я запярэчыў, што ліхтарык мне патрэбны тэрмінова. Вова паабяцаў прынесьці яго пасьля палудня.

Потым я быў выкліканы ў кабінэт камэнданта, але ня мог знайсьці ў сабе моцы, каб падняць руку й пагрукаць у дзьверы. Нарэсьце я глыбака ўдыхнуў і пагрукаў. Камэнданта тамака не было, але затое прысутнічалі ягоны памочнік і нейкі лейтэнант. На другім баку стала сядзеў Чаняўка, які раней хацеў завербаваць нас да немцаў. Ён размаўляў са мной па-беларуску, і ў мяне было такое адчуваньне, як быццам бы ён спрабуе прымусіць мяне падпісацца. Ён запэўніваў мяне, што я, са сваім веданьнем нямецкай мовы, мог бы атрымаць добрую працу, нават кабінетную, а не фізычную, і свабоду перамяшчэньня. Я запярэчыў, што маё веданьне нямецкай мовы даволі абмежаванае, але, калі мне дадуць некалькі дзён, я абмяркую гэтую прапанову. Я сказаў, што мушу параіцца са

сваім сябрам Косьцікам, зь якім баўлю шмат часу. Я намякнуў, што, магчыма, запішуся ў памагатары немцам, бо ўжо стаміўся ад вошай і астрожнага жыцьця ўвогуле. Чаняўка выглядаў вельмі задаволеным, бо вырашыў, што пераканаў мяне, і сказаў празь дзень-два паведаміць аб сваіх намерах праз Вову, які быў іхным чалавекам у лягеры. І толькі тады я сам даўмеўся, чаму Вова меў доступ да прыпасаў і лепшы статус у лягеры. Спачатку я пачуваўся вельмі ўдзячным Вову за тое, што ён рызыкаваў сваім палажэньнем, але потым западозрыў, што, магчыма, ён хацеў перашкодзіць нам уцячы. Маё сэрца моцна забілася. Я разьвітаўся з Чаняўкам так, каб ня выдаць сваіх пачуцьцяў. Я вельмі добра ўсьведамляў, што Чаняўка — здраднік, які адкрыта супрацоўнічае зь немцамі, але ў мяне хапіла розуму нічога з гэтага не сказаць яму ў твар.

Я вярнуўся ў шпіталь недзе каля паўдня. Зьявіўся Вова зь ліхтарыкам, перадаў яго мне, паціснуў мне руку й пажадаў удачы. Вова падабаўся мне, таму што ён быў вельмі інтэлігентным і мне чымсьці імпанавала ягоная неразборлівасьць у сродках і безразважнасьць учынкаў. Я быў удзячны яму за дапамогу й упэўнены, што ён падтрымлівае нас.

Дзень ледзь цягнуўся. Я глядзеў на свой гадзіньнік і быў перакананы, што стрэлкі ня рухаюцца. Што датычыцца пляну, то нам не было чаго абмяркоўваць, бо кожная дэталь была ўжо абдуманая. Усё, што мы маглі рабіць, — гэта чакаць.

Я ляжаў у ложку. Лекар якраз памерыў мне тэмпературу, якая была тады 37,5. Прынесьлі вячэру. Я ня мог есьці, але прымусіў сябе, бо ведаў, што ем нармалёва апошні раз перад уцёкамі.

Надышло 7:30, тады 8:00 вечара. Па пляне мы мусілі сабрацца ў 9:00 вечара, як пачнецца камэнданцкая гадзіна. У 8:15 я спытаўся ў лекара дазволу схадзіць да сяброў у барак. Ён заўважыў, што ўжо набліжаецца камэнданцкая гадзіна. Я паабяцаў, што доўга не затрымаюся і што я буду вельмі ўдзячным, калі мне дазволяць сустрэцца зь сябрамі. Лекар пагадзіўся. Паглядзеў не мяне доўгім позіркам і чамусьці паціснуў мне руку. Я думаю, ён здагадваўся, што я не зьбіраюся вяртацца. Я склаў свае сьціплыя пажыткі й накіраваўся да барака. Косьцік ужо ўвесь знэрваваўся.

А дзявятай у бараках патушылі сьвятло. Было ціха, і тэмпература знадворку была — 40 градусаў па Цэльсіі. Гэна была адна з самых халодных зімаў за некалькі гадоў. Гэта моцна разахвочвала, бо калі б нам прыйшлося хавацца ў лесе некалькі дзён, мы абавязкова б абмарозіліся. Але спыняцца ўжо не было як. Мы адчынялі дзьверы баракаў і выходзілі па адным.

У кішэнях у нас ляжала ежа. Мы абгарнуліся прасьцінамі, каб быць нябачнымі на сьнезе. Неба было чыстым, і зоркі сьвяцілі вельмі ярка. Наперадзе, каля дзвюхсот футаў ад нас, ахоўнік крочыў ва ўсходнім накірунку. Мы папаўзьлі па сьнезе, і сэрцы нашыя моцна біліся. Усхваляваньне надавала нам энергіі, і, хаця ноч была халодная, я ўвесь спацеў. Мы павольна рухаліся наперад: адна рука — другая рука, адна нага — другая нага. Ахоўнік набліжаўся да нас. Мы замерлі. Ён прайшоў, і мы прапаўзьлі яшчэ пяцьдзесят футаў. Ён вярнуўся, мінуў нас, і мы прапаўзьлі яшчэ пяцьдзесят футаў. І яшчэ раз мы ўмерзьлі ў сьнег, як праходзіў ахоўнік. Ён спыніўся на нейкі момант, і я быў упэўнены, што маё сэрца таксама спынілася. Ён запаліў цыгарэту й пакрочыў далей, да заходняй вышкі. Мы пакрылі апошнія пыцьдзесят футаў і апынуліся перад першым радам калючага дроту. Вярнуўся ахоўнік і прайшоў недзе футах у дзесяці ад нас. Я не магу апісаць тое ўзбуджэньне й напружанасьць, якія мы адчувалі, калі ён мінаў так блізка. Ён пакрочыў далей, і, калі ён апынуўся футаў за сто ад нас, я дастаў кусачкі й перашчыкнуў дрот. Гук ад гэтага быў такім моцным, што я быў упэўнены ў тым, што ахоўнік яго пачуў і насьцярожыцца, але той спакойна рухаўся ў другі бок. Да таго часу, як ён дасягнуў заходняй вышкі, я ўжо пасьпеў перарэзаць унутраную агароджу. Мы йзноў застылі, як ён праходзіў. Калі ён накіраваўся далей, я пачаў перашчыкваць дрот, які быў панамотваны паміж дзьвюма агароджамі. Я здолеў зрабіць гэта да таго моманту, як ахоўнік ізноў наблізіўся да нас, і мы апынуліся паміж дзьвюма агароджамі. Шляху да вяртаньня не было. Трэба толькі перарэзаць яшчэ адну агароджу. Кроў стукала ў мяне ў вушах. У мяне трэсьліся рукі, але я здолеў перарэзаць апошні бар’ер паміж намі й свабодай.

Мы дамовіліся, што калі я дам каманду йсьці, мы палезем па эскарпе да жалезнай дарогі, праз рэйкі, і пабяжым у лес, які недзе ў трох або чатырохстах футах ад іх. Мы прызначылі сустрэцца на перакрыжаваньні дарог крыху далей. Мы былі ўпэўненыя, што калі мы зможам перайсьці праз рэйкі, нам ужо нішто ня будзе пагражаць. Я папярэдзіў сваіх сяброў, што калі зь імі нешта здарыцца, напрыклад, яны зваляцца або будуць параненыя, ніякай дапамогі яны не атрымаюць — тут кожны мусіў быць сам за сябе.

Апошні дрот на агароджы быў перашчыкнуты, і мы ціха ляжалі, калі ахоўнік мінаў футах у

пяці ад нас. Які напружаны момант! Нарэсьце ахоўнік прайшоў, і я скамандаваў: «Пайшлі!» Ня ведаю, адкуль узялася моца ў нашых нагах. Сьнег быў вельмі глыбокім, а на нас былі апранутыя даўгія польскія шынялі. Мы караскаліся па эскарпе й чулі выкрыкі «Стой! Стой!» і гукі страляніны. Калі я дапяў да вяршыні, я ўжо ня бачыў астатніх. Я дабег да рэек, і тады побач упала сьвятло з вышкі й пачалі страляць з кулямёта. Кулі сьвісталі каля маёй галавы, і ад іх разьляталіся іскры, калі яна траплялі ў рэйкі. Нарэсьце, я перабраўся праз рэйкі. Мне падалося, я бачыў, як Косьцік і яшчэ нехта з правага боку беглі разам са мной. Мы не спыняліся аж да самага лесу. Мы толькі беглі й беглі. Не магу сказаць дакладна, як доўга. У рэсьце рэшт мы дабраліся да прызначанага месца, і, як высьветлілася, усе пяцёра былі тамака — стомленыя, але ў прыўзьнятым настроі.

Гэта было неверагодна! Мы сьмяяліся, абдымаліся, паціскалі адзін аднаму рукі. Я заўважыў, што ў нас не так ужо й шмат часу й што мы павінны вырашыць, куды йсьці. Пры дапамозе компасу й мапы я высьветліў, дзе мы знаходзімся. Тры хлопцы з кухні маліліся на каленях на сьнезе, бо былі добрымі каталікамі. Яны запрапанавалі й мне далучыцца да іх, але я сказаў, што памалюся, калі мы пярэйдзем мяжу.

Затым мы рушылі й хутка перабягалі адкрытыя месцы. У небе сьвяціў і адлюстроўваўся на сьнезе поўны месяц, і я баяўся, што нас лёгка будзе заўважыць. Аднак ў нас не было ніякага выбару й мы мусілі йсьці далей. Мы прашпацыравалі, можа, дваццаць пяць, а то й трыццаць кілямэтраў, што даволі шмат, калі ўлічыць, які быў сьнег і мароз. Я думаю, мароз быў нам нават на карысьць, бо ён прымушаў нас рухацца, як мага хутчэй, каб сагрэцца.

Недзе каля шасьці раніцы мы вырашылі спыніцца. Толькі мы выбралі шчыльна парослае лесам месца, як пачаў ісьці сьнег. Гэта было вельмі дарэчы, бо сьнег мусіў схаваць нашыя сьляды. Мы прытуліліся пад некалькімі елкамі й менавіта паспрабавалі паесьці, бо ежа замерзла й мы павінны былі скрабсьці сыр і хлеб зубамі й глытаць сьнег у якасьці вадкасьці.

Надышоў дзень, і мы чулі, як абуджаюцца жывёліны на ферме паблізу. Недалёка чутныя былі чалавечыя галасы. Мы мусілі перачакаць у лесе, пакуль ноч не дазволіць нам рушыць далей. Сядзець пад дрэвамі ў саракаградусны мароз было няпроста. Мы павінны былі ўвесь час рухацца й не дазваляць сабе заснуць. На той момант я ня мог сабе ўявіць, што мы здолем ісьці яшчэ адну ноч без патрэбнага адпачынку. Мы вырашылі адпачываць па чарзе — па два за раз — па дваццаць хвілінаў. Глыбока ў сьнезе мароз падаваўся не такім моцным, а вецер быў лёгкім, бо сховішча нашае было зарослае дрэвамі. Ногі ў нас намоклі й зусім зьмерзьлі. Мы стараліся пастаянна рухацца, каб не замерзьці да сьмерці. І дзень цягнуўся вельмі-вельмі доўга, пакуль надышла ноч.

Я сплянаваў, як мы дабяромся да савецкай мяжы. Я вырашыў, што мы знойдзем якое-небудзь гумно альбо іншае месца, дзе можна будзе схавацца, каб сагрэцца й высушыць адзежу, ды й пазьбегнуць абмаражэньня ўвогуле.

Мы рушылі хуткай хадой і прайшлі недзе каля трыццаці кілямэтраў. Я зьдзівіўся таму, колькі ў нас было энергіі, бо нас, відавочна, не перакормлівалі ў лягеры. Мы йшлі ўсю ноч. Мы нічога ня елі й не пілі, але ўсё ж такі мы былі здольныя шпарка йсьці. Нягледзячы на фізычную стому, нейкая энергія дапамагала нам перастаўляць ногі. Эмацыйны ўздым быў, відаць, той моцай, што рухала намі. Мы йшлі насустрач сваёй свабодзе. Я пачуваўся такім вольным, што быў гатовы крычаць ці сьпяваць.

Недзе каля пяці раніцы мы наблізіліся да вялікага хлява. Дзьверы былі адчыненыя, і мы зайшлі ўнутр. Мы ўзьлезьлі на самы верх, дзе трымаліся салома й сена для скаціны. У загоне было так цёпла й прыемна. Мы падаілі недзе зь пяць кароў, і, мне здаецца, нішто ніколі ў маім жыцьці не было смачнейшым за тое малако. Мы зашыліся глыбока ў сена й хутка заснулі. Празь нейкі час мы пачулі галасы ўнізе. Гэта работнікі зь фермы прыйшлі, каб выканаць свае ранішнія абавязкі: дзяўчаты — падаіць кароў, а хлопцы — пачысьціць стайні. Я пачуў, як адна зь дзяўчат сказала па-нямецку, што ў каровы няма малака. Нехта з хлопцаў заўважыў, што, пэўна, нейкая жывёла прыходзіла ноччы й высмактала малако. Дзяўчына адказала, што ніколі ня ведала, што нешта накшталт можа здарыцца. Мяне дужа забаўляла слухаць разважаньні некаторых дзяўчат пра тое, чаму ў некалькіх кароў не было малака. Потым мы замерлі, бо той-сёй з хлопцаў палез зь віламі наверх, каб скінуць крыху сена скаціне на корм. Вось цяпер сапраўды трэба было маліцца. Дзесяць-пятнаццаць хвілінаў яны скідалі сена, і, дзякаваць Богу, ніхто з нас ня быў праколаты. Яны спусьціліся, пакармілі кароў і пакінулі нас, нарэсьце, у спакоі. На працягу дня яны ўвесь час то заходзілі, то выходзілі — ажно пакуль не надышла ноч.

Гэна была яшчэ адна марозная ноч, але мы, прынамсі, адпачылі й добра пачуваліся. Мы ўзнавілі наш паход і нават сьвісталі ад задавальненьня, бо ведалі, што праз два дні апынемся на савецкай мяжы. Сьнег валіў усю ноч, а на раніцу да таго ж не знайшлося ні ляску, ні хлява, дзе можна было б схавацца. Калі мы падышлі да рачулкі з высокімі берагамі, сьнег перастаў. Мы вырашылі спыніцца тамака, пад берагамі. Вада ў рацэ была вельмі сьцюдзёнай, а плынь хуткай. Але ў нас быў хоць нейкі прытулак ад ветру, і мы мусілі перажыць яшчэ адзін дзень.

Поделиться:
Популярные книги

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3