Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Шрифт:

Вялікія бочкі на збожжа называліся пасамі. Вясною ў іх заставалася трохі жыта ці аўса, і там, прыпадняўшы века пасы, можна было ўбачыць двух-трох пацукоў, якіх у нас называюць бацамі. Тады мы наладжвалі паляванне. Ішлі дахаты і прыносілі сваіх катоў, таксама двух ці трох. Укінуць іх туды і века трохі прытрымаць — эх, і пачнецца ж у пасе!.. Наша Рыска, малая тыгровая кошачка, спраўлялася найлепш — хапала першага-лепшага баца за карак і наверх! Катам было страшней, чым кошкам: бацы ведалі, за што іх хапаць. Раз адзін кот, малады, нават вякнуў у пасе, на шчасце схоплены не за тое. Катам па хатах жылося добра, змалку ў кожнага з нас быў свой мармытун. А тут мы

іх, пестуноў, так бязлітасна ці бяздумна падводзілі. Дзеля свайго азарту, цікавасці і трохі страху.

І вось аднойчы Аляксандр Сяргеевіч, прыпадняўшы века найніжэйшай пасы, ледзь не шэптам усцешыўся:

— Э, а яны ж тут блізенька!..

Па яго загаду мы з Казаком ірванулі ўгару над пасай лёгенькае века, а Шура ледзь не нырнуў туды цераз борт і, вырваўшыся адтуль з двума бацамі ў руках, закрычаў:

— Расступіся, народ, ліхарадка бярот!

І выскачыў на двор, а мы за ім. Там ён з размаху гвазнуў адным, тады другім вялізным бацом аб сцяну, а на таго, якога кідаў з левай, яшчэ і наступіў скураным хадаком, які, па-нашаму, лапаць.

Ух ты!.. Я паглядзеў на Казака і падумаў, няўжо і я, як ён, таксама пабялеў?..

Валодзя быў не тое што баязлівец, а нейкі добры, гультаяваты, вясёлы. Калі яго лаялі байструком, ён так і не мог зразумець, чым жа ён вінаваты, чым вінавата мама, — яму было проста балюча, а мне яго шкада. Аднак на пашы ён вельмі ахвотна спяваў адну з тых, як наша мама казала, брыдкіх песень, што засталіся з вайны:

Гэй, там каля рэчкі, гэй, там каля бору казак маладзенькі вёў дзеўку ў камору..

Далей ішлі ўсе падрабязнасці, і ён іх выводзіў — адзін ды старанна, усё да апошняга слова, як быццам і не ўяўляючы, што гэта мае зусім блізкае дачыненне да ягонай маці. Спяваць дык спяваць!.. Валодзя яшчэ і на скрыпцы іграў. Спачатку на самаробнай, а потым, калі ўжо мы сталі дзецюкамі, і да сапраўднай дайшло.

З Казаком я дружыў.

Трохі большае захапленне нейкім адным, пасля другім ці трэцім не перашкаджала дружбе з усімі. У пачуццях мы былі шчырыя, свабодныя, а час і абставіны рабілі сваё. Пусты смех Тонінай цёткі Любы абарваў, перапыніў на нейкі час нашу з Латышкай першую, відаць, найлепшую, найшчырэйшую дружбу; потым, на пашы і ў школе, мы ўжо не зблізіліся так, каб нам, ад хаты да хаты, высыпалі купальскім белым пясочкам сцежку: «жаніх і нявеста». Мы проста дружылі, як пастушкі — пускалі адно аднаго дадому ці на рэчку, а як вучні — дзяліліся кнігамі, часамі нават што-небудзь цяжэйшае разам і вырашалі. Пакуль я не ведаў Зямы, найбліжэйшым сябрам быў у мяне Шура. Потым, калі я стаў хадзіць у школу ў Мілтачы, а дзед Богуш памёр, і дзядзька Іван Шуру са мной не пусціў, найбліжэйшым быў у мяне нейкі час Зяма.

Ну, а Валодзя Казак быў маім сябрам заўсёды, паміж усімі іншымі дружбамі.

12

Вясной і на нашу… ат сабе вёску, вяртаючыся хто з Паўднёвай, хто з Паўночнай Афрыкі, а хто з Заходняй Эўропы, апускаліся птушкі. Пара буслоў, шпакі і ластаўкі. Асталяваўшыся пасля выраю дома, любыя госці так і не ўмелі толкам расказаць, дзе былі ды што бачылі. Хоць і гаварылі яны — хто клёкатам, хто мітусліва-прастадушным шчэбетам, а хто гуллівым песенным перайманнем — даволі-такі многа, аднак усё, як здавалася нам, толькі пра радасць вяртання, сустрэчы з нашай, і для птушак роднай вёскай.

Шпакі і ластаўкі — драбяза,

якую, каб і вельмі хацелася, не падлічыш. І гэта — прыемнае адчуванне, нібы на зоркі гледзячы, таксама незлічоныя. А бусел — у нас яшчэ кажуць бацян — адзін са сваёю бусліхай, і мы іх віталі, можна сказаць, персанальна. Убачыўшы першага бацяна, мы, хлапчукі, з радасным галёканнем куляліся на падсохлых мясцінах, а дарослыя дзеўкі ледзь не плакалі, заўважыўшы яго не ў палёце, а ўжо на гняздзе: замуж сёлета выйсці не ўдасца… Дзед Богуш, дык той аднойчы, пры мне, нават і павітаўся ўголас:

— Здаровы быў, божая птушка! Каб жа лета нам добра з табой пералетаваць!

І глядзеў на буслянку, задраўшы белую бараду, прыжмурыўшы вочы пад сівымі бровамі.

А мне было вельмі зайздросна, што не на нашым, а на іхнім гумне была адна ў Аўсяніках буслянка. І я туды, на прыгуменне да Богушавых, бегаў часта, балазе яны блізка жылі, і мамін крык: «Юрык! Цэвак няма!» добра даходзіў туды ад нашага парога.

У той час, напрадвесні, сама кросны па хатах ткаліся, і для малых была бясконцая, нудная работа — сукаць уток з вялікіх клубкоў на цэўкі, што намі ж і наразаліся з роўных, гладкіх прутоў малінніку ці сухадрэўка. Такую цэўку з праткнутым мякішам (сёння ўжо ўсю тую тэхніку трэба растлумачваць), насукаўшы на яе нітак, укладалі ў чаўнок. Сукала было драўлянае, з вялікай качулкай-махавіком, а ў рух яно запушчалася бясконцым ляпаннем насліненай далонню па валіку. Процьму тых нітак даводзілася перасукаць з клубкоў на цэўкі, — то шэрых, на будзённы шарачак, то святлейшых, на палатно кужэльнае, то каляровых, на мудрагелістыя дзяругі-перабіранкі. Далонь аб той гладзенькі валік абаб'еш да пухліны, а толькі што, здаецца, выбег за парог — ізноў: «Юрык!..» А тут жа на вуліцы, дзе падсохла ўжо, і «чыжык», і «лапта», і госці такія — бусел, шпакі!..

Ніколі нам не пазнаць было — той самы гэта бацян, што летась быў, ці, можа, сын яго з маладзіцай, а то і проста новыя, якім на гэты раз спадабалася якраз тут. Ці, можа, жонка ў каторага адгэтуль, з леташніх буслянят, што вось сюды свайго і прывяла…

Было і такое адным прадвеснем, што на нашу пару, так і не разгаданую, напаў адзінец. Бойка была заядлая — з пікіраваннем аднаго бусла на дзюбу, штыхам настаўленую буслам другім, з кумільганнем па скаце высокай страхі, калі яны счэпяцца як у грудкі, з пераможным клёкатам законнага гаспадара, калі той чужаніца адлятаў кудысьці, на іншую бойку.

Усё буслінае жыццё праходзіла навідавоку. І гняздо ён падрамантоўваў, і жаніўся, як на трыбуне, і буслянят выседжваў, толькі галава тырчала днямі над гняздом. Вярнуўшыся з балота з купінай ці ламачынай, а то і са спажывай на чатыры лапкі, ён радасна клекатаў, і клёкат гэты вёска спагадліва чула і познім прыцемкам, і на світанні. Часамі бусел саскокваў з гнязда на страху, абыходзіў яго з бакоў і выкідаў адтуль вераб'іныя гнёзды. Нашылася гэтых падсуседзяў многа, і хоць бы ж ужо ціха жылі, без валтузні і вэрхалу, далі б гаспадару ў свабодную хвіліну пастаяць, падумаць на адной назе…

Раней за бусла, а тым больш за ластавак, з'яўляліся ў вёсцы шпакі.

Днямі я думаў, а дакладней сказаўшы — у маіх гадах неяк зноў па-дзіцячы адчуў, які гэта цуд, якое шчасце — зрабіць вясною шпакоўню. І смешна стала, успомніўшы, як я вучыў дачку-пяцікласніцу рабіць «домік шпаку». Было ў яе такое хатняе заданне, па недарэчнай у гэтым выпадку політэхнізацыі. Так захапіўся бацька, паказваючы, што сам і пачаў, і кончыў. Не хапала толькі бярозы, каб разуцца і залезці найвышэй. Ды не ісці ж мне было за Таццянай у школу.

Поделиться:
Популярные книги

Дорогой Солнца

Котов Сергей
1. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Наследник павшего дома. Том III

Вайс Александр
3. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том III

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Повелитель механического легиона. Том III

Лисицин Евгений
3. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том III

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3