Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Як правіла, чэкісцкія аддзелы былі невялікія і мабільныя. Дзейнасць іх распаўсюджвалася на вялізныя тэрыторыі: так, аддзел «Вторые» кантраляваў Быхаўскі, Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Прапойскі, Кармянскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Брагінскі, Васілевіцкі, Калінкавіцкі, Хойніцкі і Палескі раёны; аддзел «Ходоки» дзейнічаў у Гомельскай, Брэсцкай, Чарнігаўскай, Сумскай, Жытомірскай і Валынскай абласцях.

Дыверсійная дзейнасць савецкіх спецслужбаў мела на мэце справакаваць меры ў адказ з боку акупантаў. І сапраўды, акцыі чэкістаў спрычыняліся да карных экспедыцый немцаў супраць мірных беларускіх жыхароў. А карныя аперацыі, у сваю чаргу, выклікалі пратэст насельніцтва, шмат каго вымушалі ісці ў

партызаны. Усё гэта, па прынцыпе «снежнага камяка», ператварала партызанскі рух у масавы.

У мэтах лепшай падрыхтоўкі партызанскага руху ЦК КП(б)Б супольна з камандаваннем Заходняга фронту ў сярэдзіне ліпеня 1941 года арганізавалі Вучэбна-аперацыйны цэнтар, дзе ў навучанні будучых партызанаў актыўны ўдзел бралі работнікі НКГБ.

Чэкісты разам з падпольшчыкамі і партызанамі праводзілі тэрарыстычныя акты супраць буйных прадстаўнікоў акупацыйных уладаў, збіралі разведвальныя дадзеныя. Акрамя таго, яны вялі ўлік «предателей и врагов Советской Отчизны», перадусім супрацоўнікаў створанай немцамі мясцовай цывільнай адміністрацыі, якіх каралі смерцю разам з сем'ямі, не шкадуючы ні старых, ні жанчын, ні дзяцей. Удзел інтэлігенцыі ў арганізацыі беларускага школьніцтва, культурнай працы і нават выкананне сялянамі накладзеных на іх акупацыйнай уладай абавязкаў па здачы сельгаспрадукцыі таксама трактаваліся як «измена Советской Родине».

У 1942–1944 гадах НКГБ былі закінутыя дзесяткі групаў, якія акрамя выканання спецыяльных задач павінны былі разам з падпольнымі органамі займацца арганізацыяй партызанскага руху. У складзе партызанскіх аддзелаў, брыгад, злучэнняў, паводле звестак Беларускага штаба партызанскага руху, змагаліся больш за 1850 чэкістаў, з якіх 26 былі камандзірамі і камісарамі аддзелаў і брыгад, 12 — начальнікамі штабоў, больш за 70 уваходзілі ў склад абкамаў, гаркамаў, міжрайкамаў і райкамаў КП(б)Б. Да лета 1944 года ў разведцы і контрразведцы партызанскіх аддзелаў Беларусі працавалі больш за 560 камуністаў-чэкістаў. Яны не давалі разваліцца партызанскаму руху знутры, бо звычайнымі з'явамі тады былі марадзёрства, рабаўніцтва ды іншыя злачынствы партызанаў супраць мірнага насельніцтва.

134. Супраць каго ваявала «Армія Краёва» ў Беларусі?

Армія Краёва была створаная загадам польскага эміграцыйнага ўрада ў Лондане 14 лютага 1942 года. Дзейнасць яе падпарадкоўвалася задачы аднаўлення Польскай дзяржавы ў даваенных межах, г. зн. разам з Заходняй Беларусяй. У розныя перыяды акупацыі Армія Краёва выступала то супраць немцаў і «чырвоных», то на баку іх (гэтак жа вагалася стаўленне да яе нямецкіх акупантаў і савецкага падполля). Фактычна была абраная тактыка збірання сілаў і чакання «адпаведнага моманту».

У 1942 годзе савецкія і польскія партызаны захоўвалі нейтралітэт, супольныя ж акцыі былі рэдкія і абарончыя — супраць карных экспедыцый немцаў, супраць іх гарнізонаў у партызанскіх зонах і г.д. Сітуацыя змянілася пасля загаду Цэнтральнага штаба партызанскага руху 22 чэрвеня 1943 года (за подпісам П.Панамарэнкі), які прадугледжваў ліквідацыю палякаў у савецкіх партызанскіх аддзелах, разрыў супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай і раззбраенне яе фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1943–1944 гадах адбываліся баі паміж савецкімі і польскімі партызанамі на Нёмане, пад Ашмянамі, каля Нарачы і Браслаўскіх азёраў. З свайго боку Галоўнае камандаванне Арміі Краёвай у Варшаве таксама забараніла супрацоўніцтва з «саветамі», але ніколі не было загаду нападаць першымі.

«Барацьба з немцамі» часцей за ўсё зводзілася да вынішчэння беларусаў, якія служылі ў паліцыі, беларусаў-настаўнікаў, службоўцаў і іх сем'яў. Шэраг жа фармаванняў Арміі Краёвай, нягледзячы на забарону Галоўнага камандавання, пайшлі на таемнае

супрацоўніцтва з фашыстамі, якія прапанавалі зброю ў абмен на нейтралітэт і ачышчэнне ад «саветаў» вызначаных раёнаў. З немцамі кантактавалі палявыя камандзіры А.Кшыжаноўскі («Вільк»), Ю.Свіда («Лех») ды іншыя, але найбольш актыўна супрацоўнічалі з імі Ч.Заёнчкоўскі («Рагнер»), А.Пільх («Гура») і З.Шэндзеляж («Лупашка»). Ад гэтых аддзелаў выразна адрозніваўся VІІІ ударны кадравы батальён Баляслава Пясэцкага, сфармаваны пад Варшавай, які вёў у Беларусі актыўныя і паспяховыя баі з немцамі.

План «Вострая Брама», што прадугледжваў вызваленне палякамі Вільні да падыходу Чырвонай Арміі, не ўдаўся. Частка сілаў Арміі Краёвай у ліпені 1944 года была раззброеная войскамі НКВД, іншыя аддзелы з баямі прарываліся на захад, рэшткі іх пайшлі ў падполле. «Акоўцы», звязаныя з немцамі, адступілі за Нёман і Буг. На Беласточчыне аддзелы «Лупашкі» распачалі адкрыты тэрор супраць беларусаў — знішчалі іх сем'ямі, палілі хаты і цэрквы.

Такім чынам, варта адзначыць, што пры ўсіх зменах палітычнага становішча і тактыкі Арміі Краёвай яе дзейнасць у Беларусі заўсёды была, як правіла, выразна антыбеларускай, была фактычна працягам іншымі сродкамі «санацыйнай» палітыкі даваеннай Польшчы.

135. Што такое Саюз Беларускіх Патрыётаў?

Адным са сведчанняў незгасальнай ідэі адраджэння і незалежнасці нашай дзяржавы быў Саюз Беларускіх Патрыётаў — падпольная моладзевая арганізацыя, якая дзейнічала на поўначы Меншчыны і захадзе Віцебшчыны.

Увосень 1944 года, калі фронт ужо адсунуўся да Віслы, у Глыбокім і Паставах былі адчыненыя педагагічныя вучылішчы. Набіраліся туды хлопцы і дзяўчаты, якія перад тым у часе фашыстоўскай акупацыі вучыліся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі або ў беларускіх школах, дзе настаўнікі-энтузіясты вялі патрыятычнае выхаванне — праз урокі беларускай гісторыі і літаратуры, гурткі мастацкай самадзейнасці. Трапляючы ў савецкія педвучылішчы, маладыя людзі сустракалі зусім іншае: варожасць да ўсяго беларускага і татальную русіфікацыю.

Найбольш сведамыя навучэнцы пачалі гуртавацца, што нарэшце прывяло да ўтварэння ў педвучылішчах увосень 1945 года нелегальных патрыятычных групаў, якія затым аб'ядналіся ў СБП. Перад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня» моладзь прымала прысягу: «Я, беларус (імя і прозвішча), уступаючы ў Саюз Беларускіх Патрыётаў, прысягаю перад Бацькаўшчынай і Беларускім Народам, што заўсёды буду верны ідэалам Свабоды і Незалежнасці Беларусі. Калі ж па слабасці сваёй або ліхім намеры я парушу гэтую прысягу і выдам тайну сяброў, няхай пакарае мяне Бог ганебнай смерцю здрадніка Радзімы».

Менавіта свабода і незалежнасць нашай краіны былі галоўнай мэтай дзейнасці арганізацыі. Ейныя сябры займаліся самаадукацыяй і прапагандай сваіх поглядаў сярод прыяцеляў і знаёмых, пашыралі шэрагі аднадумцаў у мясцінах, куды траплялі на працу пасля педвучылішчаў. Рыхтаваліся дзейнічаць не толькі словам — сярод падпольшчыкаў вялася і вайсковая падрыхтоўка.

Не маючы досведу падпольнай работы, без падтрымкі сталых людзей і сувязяў з іншымі нелегальнымі арганізацыямі Беларусі СБП быў асуджаны на правал (тым больш што ў яго шэрагі ўбіўся правакатар). Арышты пачаліся ў лютым 1947 года. Затым былі допыты з запалохваннямі, катаваннямі. Летам і восенню 1947 года, а таксама ў наступным годзе адбыліся судовыя працэсы — у Менску і Полацку. Кіраўнікі Глыбоцкай (Васіль Мядзелец) і Пастаўскай (Мікола Асіненка) групаў, а таксама найбольш актыўныя сябры (Валянцін Лагунёнак і Алесь Юршэвіч) былі прыгавораныя ваенным трыбуналам да расстрэлу, замененага пазней на 25 гадоў зняволення. Такія ж тэрміны атрымалі Янка Бабіч, Тарэнць Еўдакімаў, Пётра Спірковіч, Алесь Умпіровіч.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая