Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

125. Як адбывалася калектывізацыя?

Адной з галоўных умоваў пабудовы камунізму ў СССР была ліквідацыя варожых класаў, у тым ліку «дробнабуржуазнага», да якога бальшавіцкія ідэолагі далучалі і сялян-аднаасобнікаў. Галоўным сродкам такога працэсу стала калектывізацыя, якая распачалася ў другой палове 20-х гадоў і скончылася на пачатку 50-х гадоў, калі «абагулілі» сялянскія гаспадаркі Заходняй Беларусі.

Ад першых дзён утварэння калектыўныя гаспадаркі былі стратныя, карысталіся фінансавай дапамогай дзяржавы, бо ўтвараліся ў асноўным з сялян-беднякоў. У Беларусі

яны не карысталіся ніякім аўтарытэтам, бо найбольш эфектыўным кірункам развіцця сельскай гаспадаркі тут лічылася фермерства, ці, як тады называлі, хутарызацыя. Але ў сярэдзіне 1929 года на загад з Масквы пачалося інтэнсіўнае стварэнне калектыўных гаспадарак, тэарэтычным абгрунтаваннем якога стаў знакаміты артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў «Правде» 7 лістапада.

Каб дагадзіць правадыру, партыйнае кіраўніцтва БССР прыняло ў лютым 1930 года пастанову пра ператварэнне рэспублікі ў «зону сплошной коллективизации», што азначала калектывізацыю 75–80 адсоткаў сялянскіх гаспадарак. Выканаць гэтую задачу можна было толькі аб'ядноўваючы сялян прымусова. Рабілі гэта з дапамогай сельскіх камуністаў, рабочых брыгад, прысланых гарадскімі партыйнымі арганізацыямі, і ГПУ.

Пры ўступленні селяніна ў калгас без аніякай кампенсацыі забіралася яго свойская жывёла і сельскагаспадарчы інвентар. Каб не аддаваць нажытае дабро дарма, сяляне пачалі рэзаць жывёлу; у выніку ўжо да траўня 1930 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы і коней скарацілася больш як на чвэрць.

Іншадумства на вёсцы пачалі выкараняць шляхам барацьбы з «кулакамі». У Маскве вызначылі колькасць «кулакоў» у СССР — 3 адсоткі ад усіх сялянскіх гаспадарак. У Беларусі гэта склала 24 тысячы сем'яў, або 120 тысяч чалавек. «Кулакоў» падзялілі на тры катэгорыі.

Далучаныя да першай падлягалі знішчэнню, да другой — высяленню за межы БССР; «кулакі» ж трэцяй катэгорыі заставаліся на радзіме, але іх павінны былі перасяліць на горшыя землі, па-за рысай суцэльнай калектывізацыі.

На канец траўня 1930 года было раскулачана 15 629 гаспадарак, іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў, за межы БССР выслана 40 тысяч чалавек. Жылося ў калгасах небагата, і з 1931 года яны пачалі распадацца. Каб стрымаць выхад, для аднаасобнікаў вызначылі празмерныя падаткі, іншыя зборы, а калі гаспадар ўсё ж спраўляўся з імі, у ход ішло ГПУ, якое абвяшчала спраўнага гаспадара кулаком. У сакавіку-чэрвені 1931 года з Беларусі ў Сібір, Казахстан выселена 5 тысяч сялянскіх сем'яў, да верасня — яшчэ 5 671 сям'я, — і гэтак штогоду, амаль да самай вайны. Толькі ў Архангельскай вобласці на пачатку 1941 года ў працоўных спецпасёлках налічвалася 2 283 беларускія «кулацкія» сям'і.

Асабліва заўзята шукалі «кулакоў» сярод тых, хто насмельваўся абурацца ўсталяванай сістэмай працадзён, за якія калгаснік амаль нічога не атрымоўваў. Вызначаны ў БССР мінімум 80 працадзён стаўся для сялян асаблівай «паншчынай».

Да 1941 года ступень абагуленасці дасягнула па БССР 93,4 %, калгаснікі апрацоўвалі 96,2 % пасяўной плошчы. Але прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі ад гэтага не павялічылася (у 1940 годзе, калі верыць статыстыцы, ураджайнасць збожжа склала 7 цэнтнераў з гектара, надоі малака на карову — 834 літры). Калгаснікі былі сама нізкааплатнай катэгорыяй насельніцтва: сярэднемесячны заробак іх складаў 12 рублёў, тым часам як рабочыя, напрыклад, атрымоўвалі 34 рублі.

Аднак галоўнай сваёй мэты бальшавіцкія ідэолагі дасягнулі: калгасных сялян ужо ніяк нельга было назваць «дробнай буржуазіяй», бо значная частка іх не мела нічога. Калгасы праз старшыняў, прызначаных з цэнтра, сяк-так выконвалі ўскладзеныя на іх нормы здачы мяса, малака, збожжа. Яго хапала, каб забяспечыць харчаваннем горад. А тое, што пры гэтым калгаснік сам заставаўся

паўгалодным, нікога не хвалявала.

126. Як усталёўвалася таталітарная сістэма ў БССР?

Таталітарнай сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства.

Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў — панаванне ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты. Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай.

Неадлучная асаблівасць таталітарызму — жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў.

Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў — «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва.

Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс.

Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе была ўведзеная прапіска, якая і да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся.

Таталітарная сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» — савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі.

Вельмі негатыўна на духоўным развіцці беларусаў адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя — ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых.

Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна поўнасцю кантралявала эканамічнае развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену