Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

Шрифт:

Пад канец 30-х гадоў прыхільнікі «зліцця моваў» падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаннямі тыпу весна, братскі, бібліатека. Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць снегі, цеатр, басціон. Толькі відавочная абсурднасць гэтых прапановаў уратавала нашую мову ад іх прыняцця.

Русіфікацыя перайначыла слоўнікі нашае мовы. Асаблівую нянавісць у бальшавікоў выклікалі спрадвечныя і самабытныя беларускія словы, якія яны называлі «нацдэмаўскімі», «кулацкімі». Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць слоўнікі паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу. Вяршыняй такіх «дасягненняў» стаў слоўнік пад рэдакцыяй А.Александровіча (1937), дзе знаходзім словы забыўчывы,

неўстрашымы, брадзячы.
Рукапісы ж раней падрыхтаваных слоўнікаў пайшлі пад нож, і для нашчадкаў загінулі шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эсперанцка-беларускі і беларуска-эсперанцкі, латышска-беларускі, гістарычны, арфаграфічны…

На загад з партыйных кабінетаў зрусіфікавалі расейска-беларускі слоўнік 1953 года. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сінонімы, ставячы іх часта на першае месца: рас. батрак — бел. батрак, парабак; большак — гасцінец, бальшак; поезд — поезд, цягнік; минута — мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 года, які рэкамендаваў ужываць поруч са словамі вавёрка, бусак таксама белка, багор і г.д. У 50-х гадах беларускія мовазнаўцы «прывезлі» з Масквы новы загад русіфікаваць граматыку беларускае мовы, што і здзейснілі ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».

Сёння расейскія моўныя элементы пранізваюць словаўтваральную сістэму нашае мовы. Пад чужаземным уплывам мы і цяпер страчваем нацыянальны сінтаксіс, фразеалогію, тэрміналогію (дзялімае і прэдзел у матэматыцы, скорасць і рычаг у фізіцы, свінец і раствор у хіміі, засядацель і наследнік у юрыспрудэнцыі і да т. п.). Гэта служыць для шавіністаў падставаю зневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе няразвітасць. Пара пазбыцца цяжкой бальшавісцкай спадчыны і аднавіць самабытнасць нашае мовы.

129. Калі паўстаў хрысціянска-дэмакратычны рух ў Беларусі?

Хрысціянска-дэмакратычны рух узнік на пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі, а таксама ў гуртках настаўнікаў і каталіцкіх святароў у самой Беларусі. Датай арганізацыйнага афармлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (спачатку яна называлася Хрысціянская Дэмакратычная Злучнасць) лічыцца травень 1917 года. Заснавальнікамі яе былі ксяндзы Фабіян Абрантовіч, Лук'ян Хвецька, Адам Станкевіч, Кастусь Стаповіч, Аляксандр Астрамовіч, Францішак Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі.

Асноўнай ідэяй беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў была ідэя вольнай незалежнай Беларусі. Яны падтрымалі Акт абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. Як арганізацыя дэмакратычная БХД арыентавалася на эвалюцыйны шлях развіцця грамадства і парламенцкія формы барацьбы. Выступала супраць таталітарызму — фашызму і бальшавізму. Мела свой друкаваны орган — газету «Крыніца» (з 1926 года — «Беларуская Крыніца»).

Пасля Рыжскай змовы Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя працягвала дзейнасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы (сядзіба партыі знаходзілася ў Вільні). Пашырала там нацыянальную сведамасць сярод беларускага насельніцтва вёсак і мястэчкаў, заклікала адстойваць права на беларускую мову ў школах і ў рэлігійным жыцці. Для ўзмацнення свайго ўплыву сярод сялянаў хрысціянскія дэмакраты заклалі ў 1926 годзе ў Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

Ад 1927 года сябрамі партыі, паводле зменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але й праваслаўныя. Гэты крок даў ёй магчымасць стаць лідэрам сярод партыяў Заходняй Беларусі

Павелічэнне колькасці сяброў БХД не магло не турбаваць тагачасныя акупацыйныя польскія ўлады. Асабліва

ўзмацнілі яны кантроль за Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй пасля таго, як у лютым 1936 года паміж Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры і Таварыствам беларускай школы было падпісанае пагадненне ў справе змагання за школу на роднай мове. Тым часам у самой партыі ў сувязі з рэарганізацыяй яе ў Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне адбыўся падзел на дэмакратаў і кансерватараў. Кансерватары на чале з В.Гадлеўскім утварылі арганізацыю, якая атрымала найменне Беларускі Народны Фронт, а Беларускае Нацыянальнае Аб'яднанне ўзначаліў Янка Пазьняк.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР многія хрысціянскія дэмакраты былі рэпрэсаваныя (сярод іх Янка Пазьняк, Адам Станкевіч, Станіслаў Грынкевіч, Фабіян Абрантовіч, Янка Шутовіч), некаторыя пэўны час як маглі працягвалі працу на карысць Бацькаўшчыне, іншыя выехалі за мяжу.

Сёння ідэалагічнай пераемніцай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі лічыць сябе Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць, створаная ў 1991 годзе. Многія пазіцыі хрысціянскай дэмакратыі падзяляе і найбольш масавая сучасная дэмакратычная арганізацыя — Беларускі Народны Фронт, які выйшаў на палітычную арэну краіны ў 1988 годзе.

130. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі?

Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях. «Крэсы Ўсходнія» — як яны называлі беларускія землі — мелі для тагачаснае Польшчы выключнае, перадусім эканамічнае, значэнне. Так, у бюджэце на 1924 год першыя два месцы ў структуры польскага экспарту займалі беларускі лес і ўкраінская нафта. Беларуская сыравіна і прадукцыя сельскае гаспадаркі (асабліва лён і вырабы з яго) фактычна трымалі канвертоўнасць польскай залатоўкі ў Эўропе. Вывозячы з беларускіх земляў каштоўную сыравіну, Польшча навадняла яе неканкурэнтаздольнымі на эўрапейскім рынку нізкаякаснымі таварамі.

Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства — вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.

Уціск і дыскрымінацыя беларусаў набылі такія памеры, што супраць гэтага пачала выказваць свой пратэст міжнародная грамадскасць і нават некаторыя польскія дзеячы, як, напрыклад, С.Жаромскі, а таксама паасобныя палітычныя арганізацыі.

131. Як Вільня сталася жамойцкім горадам?

У міжваенным перыядзе (1921–1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Праўда, становішча ўвесь час мянялася да горшага, і напярэдадні Другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену