Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч

Шрифт:

У сваю чаргу пакрыўджаны партугалец пастараўся адпомсціць лекарцы. Ен дамогся ў Хякімпятты, кампетэнцыяй якога былі пытанні медыцыны ў краіне, каб той забараніў Саламеі лячыць мужчын, а практыку сярод турчанак абмежаваў лячэннем хвароб вачэй. Аднак пасля ўдалага лячэння ад мочакамянёвай хваробы сваяка аднаго саноўніка гэтае абмежаванне было скасаванае.

НЕБЯСПЕЧНЫ ШЛЯХ ЦЕРАЗ БАЛКАНЫ

Пацыенты турэцкіх лазняў * Трагічны выпадак у Філіпбеі * Шлях у Сафію * Напад разбойнікаў на караван * «У гасцях» у атамана Сары-Хусейна * Вучаніца мальтыйскага рыцара

У 1735 годзе Хальпір паехаў працаваць у Боснію [11] , а праз

нейкі час Саламея разам з маленькаю дачкою, нягледзячы на далёкую небяспечную дарогу, накіравалася следам за мужам. З сабою ўзяла зброю — пісталеты і стрэльбы. Яе суправаджаў стары калека татарын Язэп Крыміл, які ведаў славянскія мовы і быў для Саламеі ў дарозе перакладчыкам.

Па дарозе лекарка спынілася ў Адрыянопалі (па-турэцку Эдзірнэ). Перш-наперш яна наведала турэцкія лазні — своеасаблівы клуб, дзе жанчыны збіраліся разам, маглі танцаваць, спяваць. Саламея пазнаёмілася і пасябравала з некаторымі, яны дапамаглі ёй знайсці пацыентаў. Лекарка вылечыла шаўца-грэка, які пакутаваў на «крывавую дызентэрыю» і сухоты, вярнула зрок турку, што вырабляў чубукі для люлек, а таксама дачцэ нейкага Хаджы-Маргарыта. Вопыт лекавання Саламея адлюстравала ў сваёй «доктарскай кнізе», якую збіралася выдаць.

11

Цяпер з'яўляецца саюзнай дзяржавай дзвюх раўнапраўных рэспублік: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай.

Зарабіўшы грошай, падарожніца рушыла далей. У горадзе Ямболе яна лячыла жонку і сына татарскага хана Алімгірэй-султана, у Пазарджыку — жонку багацея Ібрагіма-эфендзі. У горадзе Філшбей [12] з ёй надарыўся выпадак, які ледзь не каштаваў жыцця. Саламея наведала хворую сямігадовую дачку мясцовага назіра (каменданта). Дзяўчынка памерла праз дзве гадзіны пасля таго, як выпіла некалькі кропляў прызначанага ёй эліксіру ад глістоў, які складаўся з альясу, міры, шафрану і сернай кіслаты на вінным спірце. Лекарцы пагражала смерць. Выратавала тое, што ў прысутнасці раз'юшанага бацькі яна выпіла рэшткі лякарства, каб даказаць яго бясшкоднасць.

12

Цяпер Плоўдзіў у Рэспубліцы Балгарыя.

Каб трапіць у Сафію, трэба было пераехаць цераз Балканскія горы. Саламея апранула мужчынскае адзенне, наняла дзесятак коней і, усклаўшы на іх свае пажыткі, рушыла ў дарогу ў суправаджэнні трох слуг.

Па дарозе Саламея далучылася да гандлёвага каравана, бо адным ім ехаць было небяспечна: у гарах лютавалі разбойнікі (іх атамана звалі Сары-Хусейн, што значыць «Рыжы Хусейн»), Аднак Саламеі не ўдалося паспяхова пераадолець Балканы — на караван напалі рабаўнікі. Да Саламеі пад'ехаў рыжабароды турак і, схапіўшы каня за аброць, загадаў ехаць з ім — лячыць ягонага свата. Хоць Саламея адмаўлялася, што яна ніякая не лекарка, а мужчына і едзе па сваіх справах, незнаёмец толькі засмяяўся і запэўніў, што цудоўна ведае, хто перад ім [13] . Саламея здагадалася, што мае справу з самім атаманам. На пытанне, чаму ў яе няма канвою, адказала: «О эфендзі, нават калі б у мяне быў канвой з пяцісот коннікаў, яны не ўтрымалі б націску воінаў харобрага віцязя Сары-Хусейна». Адказ спадабаўся турку. Ен накіраваў Русецкую і яе слуг у горад Карлава, дзе жыў сам. Шлях да Карлава, як піша Саламея, працягваўся трое сутак. Горад быў размешчаны «ў такой даліне, што калі мы спусціліся ў яе, здавалася, быццам з'ехалі з неба». Жонка Сары-Хусейна сустрэла лекарку ветліва, пасяліла яе ў асобным доме.

13

Пра падарожжа Саламеі, пра яе пераапрананне Сары-Хусейн ведаў ад сваіх віжоў.

Жанчыну здзіўлялі незвычайныя карлаўскія лазні, куды паступала гаючая крынічная вада. «На адзін двор цячэ, — пісала яна, — і халодная, як лёд, і гарачая вада». Мяркуючы па апісанні, Саламея знаходзілася ў паўднёвай частцы Карлаўскай даліны, якраз там, дзе бруяць гарачыя мінеральныя крыніцы з тэмператураю да 57 градусаў.

Не маючы грунтоўных геаграфічных ведаў,

Саламея лічыла: «А тыя воды, якія ў лазню ідуць, такія гарачыя, ці не з гары Этны яны, з якой заўжды агонь выкідваецца», хаця Этна, як вядома, знаходзіцца ў Сіцыліі, далёка ад Балгарыі.

За якіх сорак дзён Саламея літаральна паставіла на ногі свата Сары-Хусейна: цяпер ён мог хадзіць на мыліцах. Вылечыла ад «чырвоных вачэй» самога атамана. Сары-Хусейн шчодра аддзячыў і адпусціў яе з ганаровым канвоем у Сафію. Яе спадарожнікі па караване, як стала вядома, былі забітыя разбойнікамі.

У Сафіі Саламея паступіла на службу ў гарэм пашы Кюпру-улу. Тут яна сустрэлася з мужам, які прыехаў палячыць суставы на мясцовых мінеральных водах. Разам з Хальпірам быў італьянскі лекар, якога туркі захапілі ў палон на мальтыйскім караблі.

У тыя часы мальтыйскія рыцары [14] вялі няспынную марскую вайну з мусульманамі. Яны захоплівалі турэцкія судны, вызвалялі палонных хрысціян, якія служылі там у якасці весляроў, а па сутнасці былі рабамі. Калі ж у турэцкі палон траплялі мальтыйцы, іх прыкоўвалі ланцугамі да вёслаў на галерах. Голыя па пояс весляры, якіх крыкам і бізуном падганялі наглядчыкі, мусілі ў любое надвор'е выконваць сваю цяжкую работу. Паводле слоў лекаркі, усе іншыя рабы, якіх называлі «куле» (нявольнік), згодна традыцыі, вызваляліся праз сем гадоў. Для палонных жа мальтыйцаў, якіх называлі «пайзан» (магчыма, ад французскага слова рау san — селянін), няволя была вечнаю.

14

Чальцы духоўна-рыцарскага Мальтыйскага ордэна (заснаванага яшчэ на пачатку XII стагоддзя ў Палесціне ў час крыжовых паходаў). Назву «мальтыйскія рыцары» яны атрымалі ў 1530 годзе, калі асталяваліся на востраве Мальта, узяўшы на сябе перад імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» Карлам V абавязак ахоўваць Міжземнае мора і яго ўзбярэжжа ад туркаў і афрыканскіх піратаў.

Рабу-італьянцу пашчасціла трапіць на службу да Хальпіра. Італьянец навучыў Саламею выпісваць рэцэпты на лацінскай мове з «доктарскімі знакамі», пазнаёміў яе з разнастайнымі фармакалагічнымі пропісямі. Ён перадаў ёй свае кнігі, сярод іх лекарка называе кнігу пра лекавыя травы, прыродазнаўчы навуковы лексікон з вопісам хвароб і лякарстваў, кнігу Мінзіхта [15] . Дзякуючы італьянду Саламея прайшла больш-менш сістэматычны курс медычнага навучання. Урач праз некаторы час быў адпушчаны на радзіму.

15

Гэта хутчэй за ўсё фармацэўтычны даведнік Адрыяна Мінзіхта «Медычна-хімічная скарбніца і арсенал» (першае лацінскае выданне гэтай кнігі выйшла ў 1651 годзе, пераклад на нямецкую мову — у 1682 годзе).

СВЕДКА КРЫВАВЫХ ПАДЗЕЙ

Паход генерала Зекендорфа * Паўстанне супраць асманскай няволі * Адступленне аўстрыйцаў * Крывавая расправа над сербамі * Выкуп нявольнікаў * Фіяска трансільванскага князя * Уцёкі з Відзіна

Неўзабаве з Босніі прыйшла вестка пра смерць Хальпіра. Паехадь туды, каб забрадь яго маёмасць, Саламеі не выпала. Летам 1737 года Аўстрыя і Венгрыя ўступілі ў вайну, якую ўжо два гады вяла Расія супраць Турцыі, на баку рускіх.

Рускія войскі тым часам ажыццявілі два паспяховыя паходы ў Крым (1736–1737 гады) і заваявалі крэпасць Азоў ля вусця Дона. Туркам даводзілася весці вайну яшчэ і з персамі ў Іраку.

Скарыстаўшы паднявольнае становішча сербаў і балгараў у Асманскай імперыі і спекулюючы на гэтым, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» і венгерскі кароль Карл VI заклікаў народы да паўстання, абяцаючы ім свабоду веравызнання.

Аўстрыйскія войскі рушылі ад Белграда на поўдзень Сербіі. Генерал-фельдмаршал аўстрыйскай армй Ф. Зекендорф уступіў у перагаворы з турэцкім гарнізонам у цытадэлі сербскага горада Ніша. Турэцкі камендант капітуляваў, забяспечыўшы сабе вольны выхад з цытадэлі. Славяне падтрымалі аўстрыйцаў. Сербскія паўстанцы захапілі горад Нозі Пазар, а балгары ўзняліся супраць туркаў у вобласці, што непасрэдна прылягала з захаду да Сафіі.

Поделиться:
Популярные книги

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия