Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч

Шрифт:

Аднаго разу, як згадвае Саламея, Валынскі запрасіў яе да сябе і стаў разважаць, колькі будзе каштаваць Саламеі дарога з Пецярбурга да Наваградскага ваяводства. «Хопіць з дябе пяцідзесяці рублёў», — сказаў ён лекарцы. Саламея не стала пярэчыць, а пераехаўшы з Зімовага палаца ў палац A. М. Чаркаскага, пажалілася князю на скупасць Валынскага. Аляксей Міхайлавіч быў рады, што выпала магчымасць паскардзіцца імператрыцы.

На другі дзень ён наладзіў лекарцы аўдыенцыю ў Анны Іванаўны. Пасля традыцыйнага цалавання царскай рукі, да якога была дапушчана Саламея, яна пачула пытанне: «Як жа табе міністр Валынскі дапамог?» Імператрыца смяялася, і, бачачы яе добры настрой, лекарка пакорліва адказала, што яна ўдзячная і за такую ласку, што заўжды просіць бога даць здароўя і шчаслівага царавання найяснейшай пані. Да душы прыйшліся царыцы лекарчыны словы. Яна наказала выдаць Саламеі са скарбніцы тысячу рублёў, срэбраныя кубкі, адрэзы

тканіны і сурвэткі з імператарскімі гербамі.

РЭВЕЛЬ, ААХВА, КАМНА ГОРЫЦА, ВЕНА…

У рэвельскага каменданта * Напад разбойнікаў на карчму * У палескай глушы * Гасцяванне ў Капусаў * «Пад чырвоным вільчаком» * Як спагнаць з імператара 300 чырвонцаў? * Здрада Фартуната * Калі пара пісталетаў — найлепшы аргумент

Лекарка развіталася са сваімі апекунамі і накіравалася да рускіх крэпасцяў у Эстляндыі [30] , каб атрымаць там, згодна з царскім дазволам, турэцкіх палоннікаў. У Нарве генерал Шацілаў перадаў ёй двух русенскіх сіпахаў [31] якіх трымалі пад аховаю. Камендант Рэвеля [32] , азнаёміўшыся з указам імператрыцы, дазволіў лекарцы ўзяць з гарадской турмы з ліку ваеннапалонных двух янычараў родам з Русе. Тры дні ён не аддускаў Саламею з горада, спасылаючыся на моцныя маразы. Разам з жонкаю камендант рабіў візіты да вядомых гараджан і браў з сабою маладую сімпатычную чужаземку: яна магла расказаць тутэйшай знаці шмат цікавага пра далёкія краіны.

30

Цяпер паўночная Эстонія.

31

Сіпахі — воіны султанскага кавалерыйскага корпуса.

32

Афіцыйная назва горада Таліна ў 1219–1917 гадах.

Каб Саламею ў дарозе не абрабавалі, яе суправаджаў канвой з сямі салдатаў. Такая перасцярога вельмі дапамагла на шляху з Рэвеля ў Рыгў. Разам з канвоем, слугамі і туркамі лекарка спынілася ў адной эстонскай карчме. Салдаты выштурхалі адтуль усіх наведнікаў, апроч аднаго, які сядзеў у кутку і прыкінуўся такім п'яным, што яго нельга было зварухнуць з месца.

Пра небяспеку Русецкай паведаміла старая служанка, яе суайчынніца, родам з Вільні, якая пачула знаёмую гаворку, калі лекарка звярталася да сваіх слуг. Як толькі ўсе палеглі спаць і патушылі святло, жанчына падышла да ложка лекаркі і шэптам сказала, што Саламею і яе спадарожнікаў чакае смерць. 3 карчмы яшчэ ніколі ніводны пан або купец не выходзіў жывы. Такі ўжо «звычай» быў у гаспадара карчмы і яго хаўруснікаў: пусціць чалавека ў дом, накарміць, пакласці спаць, а пасля гвалтоўна абабраць. I «п'яны» невыпадкова застаўся ў карчме. Ён прымасціўся ля печы, недалёка ад дзвярэй, каб у зручны момант адчыніць іх і даць знак сваім людзям.

Саламея падзякавала добрай жанчыне, разбудзіла саддат, туркаў, слуг. Саддаты звязалі і гаспадара карчмы, і п'янога, які ляжаў у кутку. Яны далі зразумець гаспадару, што калі іх хаўруснікі пачнуць прабівацца ў дом, то яму, яго жонцы і дзецям літасці не будзе.

Апоўначы, не дачакаўшыся ўмоўнага сігналу, разбойнікі пачалі падступаць да карчмы. Саламея і яе спадарожнікі завесілі вокны фіранкамі, каб звонку не відаць было, колькі іх і што яны робяць. Туркі білі па сценах каламі, гаманілі на сваёй мове — стваралі выгляд, што іх шмат, што яны сіла. Але гэта не дапамагло. Разбойнікі пачалі разбіраць вароты. Салдаты-канваіры застрэлілі трох з іх. Абараняліся як маглі. Слуга Саламеі Бенядыкт Скалубовіч лупіў рабаўнікоў з-за плота доўгім калом. Аблога зацягвалася. На шчасце, праязджаў каля карчмы нейкі рускі пан са слугамі, яны і разагналі разбойнікаў.

На мяжы паміж Расіяй і Вялікім княствам Літоўскім Саламея адпусціла салдат і паехала да дому. Гетман М. Радзівіл не дазволіў ёй выехаць у Турэцкую імперыю, забраў русенскіх палоннікаў і адправіў іх дамоў. У Рэчы Паспалітай не дазвалялася мець турэцкіх нявольнікаў, бо гэтая краіна была ў мірных адносінах з Турцыяй. Мужа Саламеі гетман Радзівіл накіраваў служыць на Палессе, у вёску Лахва [33] . Там маладая жанчына хутка засумавала. Яна ўсё ж знайшла прычыну, каб пакінуць палескую глушыню: вырашыла паехаць да сваякоў мужа з надзеяй атрымаць грашовае спагнанне за выкуп Фартуната Піхельштэйна з турэцкага палону. Саламея пакінула дачку Канстанцыю і свае грашовыя зберажэнні ў жонкі кашталяна смаленскaгa [34]

Шчыта і, нягледзячы на тое, што чакала дзіця, рушыла ў дарогу.

33

Цяпер вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.

34

Кашталян (ад лац. castellum — замак) — камендант замка, адміністрацыйнае званне ў Рэчы Паспалітай. Пасля таго, як Смаленск з сярэдзіны XVII стагоддзя адышоў да Расіі, титулы па Смаленскім ваяводстве па-ранейшаму надаваліся ў Рэчы Паспалітай.

I зноў вазок, запрэжаны коньмі, павёз вандроўніцу праз Польшчу, Сілезію, Маравію, Аўстрыю. У Верхняй Карніёліі — так у той час называлі Заходнюю Славенію, у вобласці Горэнска, размясцілася сяло рудакопаў і кавалёў Камна Горыца [35] . Стаяла яно на беразе ракі Ліпніца — правым прытоку Савы.

Славенія ўжо амаль два з паловаю стагоддзі належала імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» з аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў. Па-нямецку Камну Горыцу называлі Штэйнпіхель (або Піхельштэйн), але ў краі гэтым з даўніх часоў жылі славенцы.

35

Гэтае паселішча размешчана прыкладна за 35 кіламетраў на паўночны захад ад Аюбляны — цяперашняй сталіцы Славеніі.

Як і ў Расіі, на Украіне і ў Балгарыі, тут Саламея зноў пачула знаёмую славянскую гаворку. Ветліва і гасцінна сустрэлі лекарку ў сям'і Фартуната. Ад свёкра Марка-Антона Капуса Саламея пачула, што ўсе яны карэнныя камнагорцы, здаўна занятыя здабываннем і апрацоўкаю жалеза. У 1693 годзе сям'і за поспехі ў развіцці промыслаў нададзена дваранская годнасць і герб. На гербе — выява рудакопа з кіркаю ў руцэ і галава чалавека, як сведчанне пра першую частку прозвішча Капус, якое нагадвала лацінскае слова «капут» — галава. Цяпер, пасля надання Капусам дваранскага тытула, іх прозвішча гучала на нямецкі лад як Капус фон Піхелыштэйн, гэта значыць Капус з Камны Горыцы [36] .

36

Цікава, што цяпер у Камне Горыцы і іншых месцах Славеніі жывуць шматлікія нашчадкі Капусаў. Пра гэта паведамілі ў сваім лісце ад 5 жніўня 1974 года супрацоўнікі Інстьпута ўсеагульнай і нацыянальнай гісторыі Акадэміі навуку Аюбляне, за што аўтар выказвае ім шчырую падзяку.

У Фартуната было трое братоў і чатыры сястры. Дзевер Саламеі Антон-Ёжэф быў суддзёю ў сталіцы краю Аюбляне. Іншыя дзеверы і залоўкі лекаркі таксама былі добра ўладкаваныя. Марк-Антон Капус застаўся незадаволены толькі старэйшым сынам Фартунатам-Ёжэфам (усе дзеці мелі другое імя «Ёжэф або Ёжэфа» ў гонар маці Катарыны Ёжэфы). Ён расказаў нявестцы, што Фартунат з маладых гадоў не дужа слухаўся бацькоў, патраціў нямала іх грошай ды яшчэ самавольна паступіў на аўстрыйскую ваенную службу. Таму, мабыць, свёкар, хоць і выказаў Саламеі пэўную гасціннасць, аддаў ёй толькі трэцюю частку таго, што яна заплаціла турэцкаму палкоўніку як выкуп за Фартуната.

Адпачыўшы ў Камне Горыцы паўтара месяца, нястомная лекарка зноў рушыла ў дарогу. Спачатку яна наведала Аюбляну, там па просьбе свёкра і дзевераў былі зроблены тры яе партрэты, а затым Саламея накіравалася цераз Альпы напоўнач — у Вену.

Сталіца «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» не ішла, на думку Русецкай, ні ў якае параўнанне з Пецярбургам. Прылеглыя да ўскраін вуліцы мала чым нагадвалі сталіцу. Вазок лекаркі праязджаў уздоўж невысокіх драўляных платоў і дамоў, каля невялічкіх бажнічак. Але чым бліжэй да цэнтра, тым болей было ў горадзе палацаў і касцёлаў. I ўсё ж Вена саступала расійскай сталіцы. Пазней Саламея пісала ў сваіх запісках: «Вена, дзе хрысціянскі імператар жыве, такая самая (як Стамбул) — вось велічны кляштар, а побач з ім хаціна разніка або настаўніка, вось стары дом, а побач — новы палац».

Спынілася падарожніда ў Леапольдштаце (прыгарадзе Вены, паміж цяперашнім цэнтрам сталіцы і Дунаем). Яна ўладкавалася ў гатэлі «Пад чырвоным вільчаком» і пачала хадайнічаць, каб ёй выдалі плату за службу Фартуната і грошы, якія яна патраціла на выкуп яго з турэцкага палону. На прыёме ў палацы Саламея падала прашэнне імператару Карлу VI. Імператар запэўніў жанчыну, што просьба яе будзе задаволеная. Але колькі яна ні наведвала імператарскі двор — усё безвынікова. Неаднойчы ездзіла Саламея і да імператрыцы Лізаветы, але атрымала ўсяго пядь залатых дукатаў, тым часам як за Фартуната ў Відзіне яна аддала трыста чырвонцаў.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ