Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая
Шрифт:
Вялікую цікавасць уяўляюць запіскі Русецкай пра падзеі аўстра-турэцкай вайны, тым больш што крыніц па яе гісторыі надзвычай мала. «Тым часам прыйшоў загад ад імператара (султана), каб паша мой паехаў і адабраў у немцаў (аўстрыйцаў) Ніш, тую крэпасць, што ўзяў Зекендорф. А той Зекендорф за колькі тыдняў да таго заключыў пакт з балгарамі і сербамі, гэта значыць з воласцю або правінцыяй Нішскай, бо ў гэтай мясцовасці і пасяленняў тых жыхароў было на пяцьдзесят міляў з гарадамі, і мястэчкамі, і вёскамі, дзе людзей на некалькі мільёнаў (?) багатых знаходзілася, вельмі мужных, маладых, спрытных, як і старых, і жанчын, і дзяцей; кожны з нас можа тое зразумець, якая гэта велізарная прастора — ад Белграда да Сафіі. Усе гэтыя воласці паўсталі супраць туркаў, бо ім той генерал Зекендорф даў такую параду: «Не бойцеся туркаў, дапамагайце мне, я ўжо Ніш узяў, вазьму і Сафію, і Відзін-Турэцкі [16] ,
16
Так Саламея Русецкая называе горад Відзін у паўночна-заходняй Балгарыі (дзе былі сканцэнтраваныя значныя турэцкія сілы) у адрозненне ад Відзіна-Аўстрыйскага, як яна называла Вену.
Але туркі здолелі адбіць напад аўстрыйцаў на сваім левым флангу ў Босніі, нанеслі ім паражэнне спачатку пад Банялукай, а потым у заходняй Сербіі пад Валевам. Выявілася няздольнасць імперскіх военачальнікаў. Сярод іх не было знакамітага палкаводда Яўгена Савойскага [17] , які выгнаў некалі туркаў з паўночнай Сербіі. Зенкендорф спрабаваў узяць Відзін, але туркі разбілі імперскія войскі ды дваццаць тысяч сербскіх паўстанцаў, прымусіўшы іх адступіць.
Саламея піша пра заканчэнне летняй кампаніі 1737 года ў Сербіі: «А той генерал (Зекендорф) узяў у аднаго пашы сто тысяч чырвоных злотых і без усялякай на тое патрэбы загадаў узняцца па трывозе і ціха памаршыраваў са сваімі немцамі з Ніша, і яны пацягнуліся да нямецкай мяжы, а ключы ад Нішскай крэпасці адаслаў майму пашу Кюпру-улу, а мой паша быў хворы, і яму паклалі пад падушку ключы ад Нішскай крэпасці».
17
Прынц Яўген памёр у 1736 годзе, якраз напярэдадні гэтай вайны.
Тут Саламея паўтарыла распаўсюджаныя тады чуткі пра подкуп Зекендорфа. Золата сапраўды мела вялікую цану для гэтага «скупога рыцара», які, між іншым, пазбягаў раскошы. На самой справе Ніш здаў туркам не Зекендорф, а іншы генерал — Нікалаус Даксат дэ Марэз. Шэсць тысяч аўстрыйцаў пад яго камандаваннем былі абложаныя шматлікім турэцкім войскам. Даксат прасіў Зекендорфа аб дапамозе, але, так і не дачакаўшыся яе, мусіў здаць цытадэль: неставала правіянту і людскіх сіл. За здачу Ніша аўстрыйскія ўлады пакаралі Даксата смерцю. Зекендорфа арыштавалі і адправілі ў Вену. Прыдворная рада прыцягнула яго да судовай адказнасці, але генерал быў апраўданы.
Пра вынікі паўстання сербаў і балгараў Саламея піша: «Тым часам прыйшоў зноў новы загад ад турэцкага двара, каб за тое паўстанне, якое яго ўласныя падданыя ўчынілі супраць свайго валадара, туркі іх тры дні і тры ночы рэзалі, пачынаючы ад хлопцаў, якім 18 гадоў, да мужчын, якім пяцьдзесят гадоў, а каму шэсцьдзесят або семдзесят, або восемдзесят, каб таго не знішчалі, гэтаксама як і хлопчыкаў ад году да 18 гадоў не чапалі, толькі ў няволю бралі, і жанчын, і дзяўчат, і ўсіх старых жанчын.
I так сталася, што туркі выразалі хрысціян тры дні і тры ночы ў палях, у лясах, у дамах, дзе толькі ні спатыкалі, і мой паша меў той загад ад турэцкага цара, што ён хоча ведаць: ці шмат яго падданых у гэтай крывавай вайне загінула, і таму мой паша загадаў туркам толькі хрысціянскія галовы звозіць у Сафію для падліку, колькі іх забітых, і турэцкаму цару пра тое паведаміць.
I такую бачыла я кару божую на бедных хрысціян, такая была гара чалавечых хрысціянскіх галоў, нібы велізарная карчма; наверх па галовах патрэбна была лесвіца, і кожная хрысціянская галава лічылася пашою ў адну адзінку.
I так туркі па палях і лясах ездзілі з вялізнымі кашамі і галовы забітых хрысціян адразалі, і іх прывезлі да сябе і пасля гэтых трох дзён старым і дзецям малым можна было шукаць бацькоў і братоў сваіх, як і бацькам можна было шукаць галовы сыноў сваіх; ах, мой божа, што я тым часам за жальбу і страх мела, калі была у тым горадзе… Быў там чалавек высокай годнасці, святар праваслаўны ці епіскап, бо праваслаўныя ўладыкам яго называлі, і яго ў той жудаснай сечы павесілі».
Русецкая прызнаецца, што была ашаломлена страшэнным відовішчам расправы над блізкім ёй славянскім народам і вырашыла пакінуць службу ў пашы. Пераапрануўшыся для бяспекі ў адзенне янычара, лекарка ўзяла з сабою дачку і слуг і накіравалася ў Відзін.
У
Значныя страты аўстрыйцам туркі нанеслі пад горадам Краёвай (на паўднёвым захадзе цяперашняй Румыніі), захапіўшы шмат палонных. Саламея бачыла, як вялі закаваных у ланцугі аўстрыйскіх салдат і афіцэраў, шэрагамі па дзвесце чалавек, а ў кожным турэцкім доме знаходзіліся аўстрыйскія нявольнікі або нявольніцы.
Лекарка выкупіла ў турэцкага палкоўніка Мехмет-агі Кул-улу чатырох палонных афіцэраў: паручнікаў Карла Яравіну, Тэадора Котнера, Антона Ермянціну і прапаршчыка Фартуната-Ежэфа Піхельштэйна, а таксама жонку аднаго аўстрыйскага паручніка. Яна пасяліла іх у сваім доме і дамовілася з Кул-улу, што той даб'ецца ў відзінскага пашы Хайваза Мехмет-пашы дазволу напісаць палоннікам лісты дадому, сваім родным, каб тыя прыслалі выкуп за іх. Кур'ер адвёз лісты ў Вену, і неўзабаве ў Відзін прыйшлі грошы. Толькі за Фартуната Піхельштэйна ніхто нічога не прыслаў. Трое паручнікаў растлумачылі Саламеі, што Піхельштэйн жыве далёка ад Вены, пошта да яго сваякоў павінна ісці цераз гарады Грац і Лайбах (па-славенску Градзец і Любляна) у мястэчка Піхельштэйн. Там жылі яго бацькі, да якіх ліст яшчэ, відаць, не дайшоў. Саламея адпусціла палонных паручнікаў і жанчыну, а прапаршчыку давялося суправаджаць лекарку далей у яе вандроўках. Тады яна яшчэ не ведала, што гэты змушаны спадарожнік стане яе другім мужам.
Знаходжанне ў зоне ваенных дзеянняў для маладой жанчыны было справаю небяспечнай і рызыкоўнай. Яна вылечыла па загадзе Хайваза Мехмет-пашы трансільванскага князя Йожэфа Ракачы (ён прыехаў у Відзін у сакавіку 1738 года), кандыдатуру якога на венгерскі трон падтрымліваў вялікі везір [18] Асманскай імперыі Еген Махамед-паша. Князь спрабаваў заляцацца да маладой прывабнай жанчыны, але безвынікова, тады ён абвінаваціў лекарку ў шпіёнстве на карысць аўстрыйцаў. «А тым часам крывавыя войны ішлі, — піша Русецкая, — і мноства зусім невінаватых людзей паша загадаў пакараць жорсткаю смерцю за шпіёнства».
18
Вялікі везір — кіраўнік урада ў тагачаснай Тўрыі.
Не ўзяўшы пашпарт у пашы, лекарка разам з дачкою, слугамі і палоннікам адплыла з Відзіна ўніз па Дунаі ў горад Рушчук (па-балгарску Русе), дзе стаяла магутная турэцкая крэпасць. Тут Саламею арыштавалі. Ад смерці яе зноў уратавалі залатыя рукі — яна паспяхова вылечыла сына султанскага скарбніка. Здарылася так, што ў ноч, калі арыштавалі лекарку, вельмі кепска стала дваццацідвухгадоваму сыну скарбніка: цяжкі ацёк павек, твару, языка. Трое русенскіх дактароў нічым не маглі дапамагчы хвораму. За лячэнне ўзялася Саламея, і на трэці дзень малады чалавек змог расплюшчыць вочы, а праз сорак дзён быў абсалютна здаровы.
Лекарка атрымала дазвол ехаць у Расію; на гэты раз мэтай яе падарожжа было вызваленне двух турэцкіх афіцэраў з Русе, што трапілі ў рускі палон пад Азовам.
ПАДАРОЖЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ
Шлюб з былым нявольнікам * З Нясвіжа да берагоў Нявы * Дапамога брыгадзіра Караулава * Уражанні ад паўночнай сталіцы * Удалае лячэнне — шлях да царскага двара
Па дарозе ў Расію, на Украіне, Саламея і выратаваны ёю прапаршчык павянчаліся і сталі мужам і жонкаю. Там Піхельштэйн паступіў на службу да вялікага літоўскага гетмана [19] князя Міхаіла Радзівіла, па мянушцы Рыбанька — так ён звычайна звяртаўся да іншых людзей. Князь вяртаецца ў Нясвіж і бярэ з сабою маладых, прызначыўшы Фартуната харужым, а Саламею «доктаркаю». Неўзабаве Саламея пакідае маленькую дачку ў бенедыкцінскім кляштары ў Нясвіжы і накіроўваецца ў Пецярбург. Яна забяспечыла сябе рзкамендацыйнымі лістамі рускага генерала Лівена, які быў тады ў ВКЛ, і жонкі магната Дуніна, уроджанай рускай князёўны Трубяцкой (яе цётка была замужам за князем Чаркаскім, кабінет-міністрам імператрыцы Анны Іванаўны).
19
Галоўнакамандуючы войскамі Вялікага княства Літоўскага.
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
