Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч

Шрифт:

Пецярбург такі прыгожы, такі велічны стаіць над ракой Нявой. Ён прыгажэйшы і больш прывабны, чым Стамбул і Вена, ў Аўстрыі. Які ён цудоўны і акуратны, такія доўгія вуліцы на некалькі сотняў [25] мураваных дамоў або палацаў, па даўжыні ўсе роўныя, у вышыню і адзін ля аднаго роуна стаяць, так, што здаюцца суцэльнай сцяною. Некаторыя палацы накрытыя меднаю бляхай. Каля кожнага дома растуць дрэвы (ліпы), каб у самы моцны дождж чалавек, ідучы, не прамок. Вуліцы такія шырокія, што шэсць карэт размінуцца могуць. Нідзе няма ніякага смецця ці бруду, бо калі просты селянін з горада выязджае, то мусіць даць дзве капейкі, а калі возьме смецце або гною, нават жменю, то ўжо дзвюх капеек не дае, а калі ў горад селянін уязджае, то мусіць прывезці дрэва або камень, а калі не прывязе, то павінны даць дзве капейкі, а тое

дрэва і камень ідуць на рамонт маставых на маленькіх вуліцах.

25

Тут Саламея Русецкая відавочна перабольшвае.

Хлеб, мяса, рыба, сыр, масла — усё вельмі таннае, садавіны трохі нестае, але вялікая вольнасць і спакой для добрых людзей хадзіць і ездзіць. Людзі прыязныя, ветлівыя».

Такі ідылічны малюнак, вядома, не зусім адпавядаў тагачашай рэчаіснасці. Але не будзем вінаваціць у гэтым Русецкую. Суб'ектывізм тут непазбежны. Нічога дзіўнага ў тым, што на яе ацэнкі і высновы ўплывала асяроддзе багатых, заможных людзей, сярод якіх яна знаходзілася.

НА СЛУЖБЕ Ў ІМПЕРАТРЫЦЫ

Запрашэнне сляпога бандурыста * Прыём у царскім палацы * Інтрыгі прыдворных лекараў * Ці пакідае катаванне знакі? * Шчодрыя дарункі імператрыцы

У 1738 годзе, якраз напярэдадні каляд, сляпы бандурыст, які служыў у дачкі Пятра I Лізаветы, запрасіў лекарку да сябе дадому. У яго доме прачкай працавала дзяўчына, у якой была катаракта [26] , Саламея паспяхова выдаліла ёй катаракту, і перад дзяўчынаю расчыніўся свет ва ўсіх сваіх фарбах і праявах. Праўда, лекарка, відаць, замоўчвае той факт, што бандурыст прасіў дапамагчы вярнуць і яму зрок, але, на жаль, цуда не адбылося. Варта адзначыць, што яна ні разу не абмовілася ў дзённіку пра свае медычныя няўдачы.

26

Катаракта (ад грэч. — вадаспад) — памутненне крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.

У бандурыста былі ў гасцях слугі з іншых багатых дамоў, з царскага палаца, і ўсё бачылі на свае вочы. Чутка пра ўмельства замежнай лекаркі хутка дайшла да імператрыцы. Не паспела наша падарожніца вярнуцца да Чаркаскіх, як княгіня неадкладна паслала яе ў Зімовы палац: імператрыца выказала жаданне ўбачыць Саламею.

Лекарка так успамінала свой першы прыём у імператрыцы. Як і патрабаваў этыкет, яна тройчы стала на калені перад тронам Анны Іванаўны і пацалавала яе руку. На пытанне, чаго яна прыехала ў Пецярбург, дыпламатычная госця хітра адказала, нібыта ў далёкім Стамбуле чула, што Расіяй кіруе жанчына і захацела пабачыць яе сама.

Саламея падае ў сваім дзённіку дыялог з царыцаю, «I ты надумала выбрацца ў такую далёкую дарогу за свой кошт, каб толькі ўбачыць мяне?» Сцвярджальны адказ усцешыў самалюбства імперагрыцы. «А як цябе завуць?» — «Саламея», — «А бацьку?» — «Яўхім», Імператрыца вызначыла «Саламаниде Ефимовне» (менавіта так яна звярталася да лекаркі) месца пры сваім двары і дазволіла ёй жыць на першым паверсе палаца.

Госцю правялі ў вялікі пакой, які размяшчаўся пад пакоямі імператрыцы. Напачатку лекарка шкадавала: яе служанка, пасцельныя і іншыя рэчы засталіся ў доме Чаркаскіх. Саламеі паставілі ложак пад шаўковым балдахінам, засланы цёплай ярка-чырвонай коўдраю. Балдахін быў данінаю модзе і ў той жа час ствараў утульнасць і ілюзію нейкай адасобленасці яго гаспадара ў вялікім памяшканні (у пакоі акрамя Саламеі былі яшчэ сем прыдворных дам).

Так Русецкая пасіупіла на царскую службу. Прыдворныя дамы звярталіся да яе па дапамогу ахвотней, чым да дактароў-мужчын, гэта, на думку лекаркі, выклікала іх зайздрасць. Яны папракалі Саламею ў тым, што яна не мае дыплома, а значыць, не мае права і лячыць. Па рэцэптах, якія выпісвала лекарка, у прыдворнай аптэцы [27] перасталі выдаваць лекі. Тады Саламея папрасіла сваю пацыентку, жонку капітана Вільдэ, замовіць за яе слова ў Анны Іванаўны, запэўніваючы, што лячыць будзе толькі хваробы вачэй. Імператрыца паслала слугу да прыдворнага ўрача, каб той дазволіў Саламеі зноў браць у аптэцы лекі.

27

Размяшчалася

яна ў цяперашнім Аптэкарскім завулку на рагу Мільённай вуліцы.

Але аднойчы лекарка схібіла. Яна выпісала рэцэпт на вялікую колькасць лекаў, прычым не толькі для вачэй, але і ад іншых хвароб, бо, як і раней, да яе звярталіся людзі з самымі рознымі скаргамі і просьбамі. Аптэкар паведаміў пра гэта прыдворнаму ўрачу. Той адразу ўбачыў, што лякарства выпісана не на аднаго чалавека, а на дваццаць адразу, і не толькі для лячэння вачэй. Учынак зноў абмяркоўвалі, і Анна Іванаўна выклікала да сябе лекарку.

Царыца была ласкаваю. Як і райей, яна называла лекарку «спадарыня доктарка» і пацікавілася, ці сапраўды так ужо патрэбныя ёй гэтыя лекі. Як на споведзі, расказала Саламея, што галоўны доктар пры двары зайздросціць яе ўменню, таму забараняе лячыць і купляць лякарствы ў аптэцы, і яна мусіла пайсці на хітрыкі. Шчырасць лекаркі спадабалася імператрыцы. 3 таго часу Саламея брала ў аптэцы усе тыя лекі, якія ёй былі патрэбныя, і лячыла тых, каго хацела.

Русецкая хутка асвоілася ў сталіцы не толькі таму, што ўмела лячыць. Ей, ураджэнцы вялікага княства Літоўскага, была добра зразумелаю і руская мова. Неўзабаве яна ўжо дамаглася таго, каб сустракацца з турэцкімі палоннымі пашамі Ях'ёй і Калчаком. Саламея расказвала Анне Іванаўне пра жыццёвы лад у Турцыі, пра звычаі народа.

Пры царскім двары служыла сталага веку жанчына Аўдоцця Міхайлаўна. Сорак гадоў жыла яна ў Стамбуле ў няволі і была выкуплена адтуль паслом Вешняковым. Імператрыца яшчэ раней распытвала Аўдоццю Міхайлаўну пра турэцкія звычаі. Жанчына сцвярджала, быццам у няволі яе катавалі распаленымі жалезнымі абцугамі і клалі ёй у абутак гарачае вуголле.

Ведаючы такое, імператрыца папракнула Саламею: «Якая ты падманшчыца, Саламаніда Яфімаўна! Ты кажаш, што твае туркі людзі добрыя, а паглядзі, якія яны ворагі, як бедную Міхайлаўну пакалечылі». Лекарка адказала, што Міхайлаўна гаворыць няпраўду: «Няхай пакажа знакі на сваім целе, дзе яе палілі. Вось у мяне палец у дзяцінстве нажом парэзаны, а след застаўся. I ў цябе, Міхайлаўна, павінны быць сляды на целе. А можа ты сама была, выбачай мне, злодзейка або якая нягодніца, тады цябе і хрысціяне мучылі б, не тое што туркі. Я, дзякуй богу, прыехала ў Турцыю ў маладосці, чатырнаццаць гадоў было, з мужам сваім. Але ў мяне ніводны турак нічога не ўкраў і не біў мяне, не абражаў, бо я заўсёды пазбягала кепскай кампаніі. Прытым калі турак купіць каня або карову, ці што падобнае да гэтага, то ён іх корміць, клапоціца пра іх, а за нявольніцу ж трэба таксама заплаціць, і ён што ж, будзе падсмальваць ёй ногі, калечыць? Такога ніколі не можа быць!»

I імператрыца пагадзілася з гэтым. Карыстаючыся яе добрым настроем, Саламея папрасіла ў падарунак двух турэцкіх палонных. «Што гэтыя два туркі, я табе і чатырох падарую», — адказала літасцівая валадарка. Раніцою пасля гэтай гутаркі Саламея знайшла ў сябе пад падушкаю ўказ, змацаваны імператарскай пячаткаю. У паперы пацвярджалася распараджэнне перадаць лекарцы чатырох турэцкіх палоннікаў.

Саламею накіравалі да кабінет-міністра А. П. Валынскага [28] , каб той забяспечыў і аплаціў яе праезд у Рэч Паспалітую. Валынскі быў жанаты на стрыечнай сястры Пятра I Аляксандры Львоўне Нарышкінай. У свой час ён кіраваў Астраханскай і Казанскай губернямі, увайшоў у давер да Бірона і Остэрмана, але спрабаваў весці самастойную палітыку, накіраваную на ўзмацненне рускага дваранства. Каб дагадзіць Анне Іванаўне, ён імкнуўся патураць ёй. Так, гэта ён наладзіў вяселле, якое мела шырокі разгалас, князя Міхаіла Галіцына, ператворанага імператрыцаю ў блазна, з яе любімай карліцай Бужанінавай у сумна вядомым «Ледзяным доме». У хуткім часе ён стаў адзіным дакладчыкам у Анны Іванаўны па справах Кабінета [29] .

28

Ен заступіў на гэтую пасаду ў 1738 годзе, павялічыўшы колькасць кабінет-міністраў з трох (Бірон, Остэрман і Чаркаскі) да чатырох. Подпісы трох кабінет-міністраў прыроўніваліся да подпісу імператрыцы.

29

Ужо пасля ад'езду Русецкай Валынскі быў агавораны Біронам і Остэрманам. Яны адчулі ў яго дзеяннях сур'ёзную небяспеку свайму панаванню пры царскім двары. Рэальных сіл супрацьстаяць магутнаму нямецкаму засіллю ў Валынскага не было. У ліку іншых яго арыштавалі і ў 1740 годзе пакаралі смерцю.

Поделиться:
Популярные книги

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия