Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая
Шрифт:
Русецкая жыла ў Вене на апошнія грошы. Яна скардзілася на скупасць і негасціннасць аўстрыйцаў: «О, не так тут, як у Расіі! Ніхто мяне не запрашае на абед, немцы не маюць такой звычкі, як палякі або рускія, якія калі кубак выпіваюць за чыё-небудзь здароўе, то паднясуць і таму, за каго п'юць. А ў Германіі не так, кавалер будзе сачыць, куды я сяду, а потым вып'е за маё здароўе: «Ваша здароўе, найяснейшая пані», сам немец вып'е, а мяне не пачастуе. Мяне як варам абліе».
Саламею здзіўляла, што работнікі імператарскай кухні прадавалі староннім людзям стравы з імператарскага стала; што ў езуіцкім доме-прытулку, дзе спыняліся на начлег вандроўнікі, манахі бралі грошы нават за салому на пасцель. Пасля кожнага начлежніка яны зноў прадавалі гэты «тавар», нават
Выбрацца з грашовых цяжкасцяў дапамог Саламеі выпадак. У Вену прыехала турэцкае пасольства, якое размясцілася таксама ў Леапольдштаце, недалёка ад гатэля «Над чырвоным вільчаком». У адчаі ад безвыходнага становішча — грошай не было, да таго ж неўзабаве яна павінна была нарадзіць дзіця — Саламея адважылася звярнуцца па дапамогу да пасла султана Джаны Алі-бея. Валодаючы турэцкаю моваю, лекарка прывітала пасла і прапанавала лячыць членаў пасольсгва. Пасол згадзіўся, бо яго спадарожнікаў лячыў аўстрыйскі ўрач, які карыстаўся паслугамі перакладчыка, а гэта стварала пэўныя цяжкасці, а часам і непаразуменні.
Русецкая пачала атрымоўваць плату, харчаванне для сябе і слуг з пасольскай кухні, сена для сваіх коней. Аўстрыйцы, убачыўшы, што лекарка часта бывае ў Джаны Алі-бея, таксама сталі звяртацца да яе. Сярод сваіх пацыентаў Саламея называе княгіню Парцыю, фрэйліну Марыяну дэ Берхтульт [37] , графа Канвенцыля [38] і іншых.
У Вене Саламея нарадзіла сына, якога назвала Францішкам-Ксаверыем. Пасля родаў яе наведвалі аўстрыйскія знаёмыя і калі бачылі нязвыклую для іх рысавую кашу, якую прыносілі лекарцы з пасольскай кухні, з цікаўнасцю каштавалі экзатычную ежу. Гэта вельмі смяшыла Саламею: яна ж даўно ведала турэцкія стравы.
37
Хутчэй за ўсё «Бертальд».
38
Хутчэй за ўсё «Кабенцль»
Праз некаторы час Саламея зноў сабралася ў дарогу. Тым часам імператар Карл VI памёр, і прускі кароль Фрыдрых II вырашыў скарыстаць гэта, каб пачаць вайну за аўстрыйскую спадчыну і захапіць Сілезію з яе галоўным горадам Брэслаў [39] . Шлях Саламеі з Вены праходзіў якраз праз гэты горад. Трапіўшы ў цэнтр ваенных дзеянняў, з дапамогаю пэўных хітрыкаў лекарка не без цяжкасцяў дамаглася аудыенцыі ў караля. Той дазволіў ёй свабодна выехаць з Сілезіі, хаця іншых жыхароў з горада не выпускалі.
39
Цяпер Вроцлаў у Польшчы.
3 Сілезіі падарожніца накіравалася ў Польшчу. Тут яна даведалася, што Фартунат Піхельштэйн забраў у кашталянкі Шчыт яе дачку Канстанцыю і маёмасць. Даведалася Саламея і пра яго нявернасць. Яна вырашыла жыць асобна і спрабавала схавацца ў манастыры ў Львове. Але Фартунат дамогся, што жонка вярнулася да яго, аднак іх сумеснае жыццё ўжо не ладзілася.
Нягледзячы на тое, што Саламея зноў чакала дзіця, яна ўсё ж вырашыла кінуць мужа і праз нейкі час, спаслаўшыся на тое, што хоча атрымаць выкуп ад былых палонных, якіх некалі вывезла з Эстляндыі, паехала за мяжу. Пакінуўшы дачку на айчыма, а двухгадовага сына і пажыткі на ўдаву брацлаўскага кашталяна Патоцкага Канстанцыю, Саламея накіравалася ў Балгарыю. Па дарозе яна займалася лекарскай практыкай. У сталіцы княства Валахія Бухарэсце ў яе нарадзіўся другі сын, якога назвала Станіславам-Косткам.
У Русе Саламею чакалі новыя прыгоды. Вызваленыя ёю ў Рэвелі янычары, якія жылі ў вёсцы паблізу Русе, заплацілі выкуп, толькі папрасілі зменшыць
Сіпахі звярнуліся з апеляцыяй у стамбульскі дыван. Тым часам Саламея накіравала аднаго з вылечаных сваіх пацыентаў у сталіцу да Ях'і-пашы. 3 ім лекарка была знаёмая яшчэ ў Пецярбурзе, адкуль Ях'я-паша паспеў вярнуцца пасля паддісання мірнага пагаднення паміж Расіяй і Турцыяй. Ях'я-паша атрымаў праз везіра фірман [40] з вырашэннем справы на карысць Саламеі.
Калі ў Русе перад судом паўсталі Саламея і сіпахі, тыя паказалі кадзі [41] рашэнне дывана, якога яны дамагліся і паводле якога належала вярнуць лекарцы толькі выдаткі за праезд і харчаванне туркаў ад Эстляндыі да ВКЛ. У сваю чаргу Саламея паказала фірман. Ібрагім-ага згадзіўся тут жа аддаць грошы, а Гусейн-ага стаў пагражаць лекарцы расправаю. Тады яна дастала з кйшэняў пару зараджаных пісталетаў і сказала: «I ў мяне хопіць пораху на тваіх слуг. Аддай мне тое, што належыць, а пасля няхай будзе, што бог дасць». Гусейн-ага змушаны быў аддаць Саламеі доўг.
40
Фірман (з персідскай мовы) — загад султана.
41
Кадзі (з арабскай мовы) — суддзя, які аднаасобна ажыцяўляе судаводства на аснове шарыяту (мусульманскага права).
Праз два гады пасля гэтых падзей, назбіраўшы дастаткова грошай, якія яна атрымлівала за паспяховае лячэнне, Саламея вырашыла пераехаць у Ясы — сталіцу княства Малдова. Тут яна пазнаёмілася з прыдворнымі гаспадара [42] Малдовы Канстанціна Маўракардата Янам Дэймам, Эпісам і Сталем. Пры іх дапамозе Саламея змагла прабыць у якасці прыдворнай лекаркі некалькі месяцаў, а затым пераехала ў невялікі ўкраінскі горад Камянец-Падольскі, што знаходзіўся ў межах Рэчы Паспалітай. Сюды нястомная падарожніца сабрала ўсіх сваіх дзяцей, напоўненая спрадвечным мацярынскім жаданнем аддаць ім усю ласку і цеплыню свайго неспакойнага сэрца.
42
Гаспадар — кіраўнік дзяржавы (князь) у Мадцове і Валахіі ў XIV–XIX стагоддзях.
ПРЫГОДЫ НА УКРАІНЕ
Падступнасць каменданта Бякерскага * Калі каханне прыносіць гора * Цераз дзяржаўную мяжу — за срэбраны рубель * Візіт да апальнага генерала * Зладзейства "амарата" * Зняволенне ў Хоціне
Здавалася, дабрабыт і спакой нарэшце трывала ўвайшлі ў жыццё Саламеі. Сям'я была побач. Дзеці раслі, вучыліся, часам хварэлі, але гэта звычайна не дужа засмучала Саламею. Ёй, спрактыкаванай лекарцы, даволі лёгка ўдавалася пазбавіць ад нямогі сваіх блізкіх. Але, відаць, самім лёсам было наканавана гэтай жанчыне неспакойнае жыццё.
Тут, у Камянцы-Падольскім Саламея напоўніцу адчула на сабе самавольства мясцовых улад. Камендант замка генерал Дамінік Бякерскі пазычыў у лекаркі грошай. Пад заклад ён перадаў ёй сталовае срэбра, коней і іншыя каштоўныя рэчы. Але калі лекарка пачала збірацца ў дарогу і папрасіла вярнуць пазыку, генерал не аддаў грошай, больш таго — запатрабаваў назад і срэбра, і коней. Вядома, Саламея не згадзілася. За гэта камендант пасадзіў яе пад хатні арышт, апячатаў усю маёмасць і, зразумела, не даў пашпарт на выезд за мяжу.