Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Альпійская балада

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну, ведама ж…

— Тяжело, да?

— Не, што ты! Як парушынка.

— Что ето — парюшынка?

— Ну, пушок. Такая маленькая, маленькая пушынка.

— Ето малё, малё?

— Ну.

Ён ішоў па сцяжыне, якая добра значылася сярод прысыпанай снегам шэрасці. Ягоную шыю невымоўна лагодна казытала ззаду яе цеплаватае дыханне. Гнуткія тоненькія пальцы яе раптам пагладзілі яго па грудзях, і ён аж здрыгануўся ад гэтай нечаканай пяшчоты.

— Ты научіть меня говоріть свой язік?

— Беларускі?

— Я.

Ён засмяяўся: такім незвычайным тут здалося яму гэтае пытанне.

— Абавязкова, — сказаў ён жартоўна. — Вось прыйдзем у Трыест і пачнём…

Гэтая жартоўная думка раптам узняла ў ім цэлы

рой незвычайных, радасных адчуванняў. Няўжо і сапраўды ім пашанцуе дабрацца ў Трыест, да партызан? Калі б гэта здарылася, яны б не рассталіся — яны пайшлі б у адзін атрад, яна стала б для яго роднаю і блізкаю. Як гэта важна на чужыне — родны, свой чалавек побач. Ён толькі цяпер стаў адчуваць яе ласкавую прыхільнасць да яго, і яна не здалася яму нежаданай або залішняй. Ён адчуў, як знябыўся за вайну ў адзіноце, — салдацкае таварыства было ўсё ж з інакшае катэгорыі адносін. Між імі нарадзілася нешта сястрынскае, нават мацярынскае, тут не трэба было ні слоў, ні ўчынкаў — адно толькі пачуццё блізкай суладнасці напаўняла яго шчаслівасцю.

Яны ўвайшлі ў седлавіну. Схілы вяршынь ужо высіліся па абодва бакі, сцежка трохі паднялася яшчэ і скіравалася ўніз. У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.

— Пераваль? — страпянулася на спіне Джулія.

— Перавал, ага.

— О мадонна!

— Ну, а ты казала: капут. Бач, дайшлі.

Ён спыніўся, нагнуўся, каб паддаць яе вышэй, але яна рванулася з яго спіны.

— Джулія сам. Граціе, данке, спасібо…

— Куды ты босая? Сядзі!

— Но сіді. Іван усталь.

— Ладна. З гары лёгка.

Ён не пусціў яе ногі, і яна зноў ашчаперыла яго шыю, мацней прыпала шчакой да яго няголенай, шорсткай сківіцы і пальцамі памацала такі ж шорсткі падбародак,

— О, річчо! Еж! Колуча.

— У Трыесце паголімся.

— Тріесте… Тріесте… Партіджяно Тріесте… Іван, Джулія тэдэскі тр-р-р-р! Фашісто сволоч! — казала яна, і ён з прыцьмелаю ўсмешкай слухаў, старанна выбіраючы дарогу.

Аднак ісці ўніз было ненамнога лягчэй, чым угору. Калодкі часта слізгалі, ад пастаяннага напружання хутка пачалі ныць калені; грудзям, праўда, стала вальней. Ногі самі неслі ўніз, і хаду трэба было замаруджваць, на гэта ішло нямала сілы. I Іван рашыў не стрымлівацца. Дзе хуткім крокам, а дзе і подбегам ён шпарка сігаў па сцяжыне, сям-там прыпыняючыся, і Джулія на яго спіне аж палохалася.

— Ой-ой, Іван!

— Нічога. Трымайся.

— Ой! Ой!!

Вецер тут, аднак, чамусьці стаў меншы, угары і навокал быццам пацішэла, ад таго, напэўна, здалося, што і пацяплела. Куды вяла сцежка і што іх чакала наперадзе, убачыць, аднак, было нельга.

Праз нейкі час вецер яшчэ пацішэў, знікла мільганне сняжынак, дол, наколькі быў бачны, скрозь стракацеў, зацярушаны снегам. Сцежка кідалася то ўправа, то ўлева, самыя крутыя былі ў яе павароты, адхон стаў куды меней круты, чымсьці па той бок, на пад’ёме. Іван ужо мерна і спорна ішоў, стараючыся ад стомы толькі не збіцца са сцежкі. Джулія штосьці прыціхла. Ён паспрабаваў загаварыць з ёю, але яна не адказала, і ён здагадаўся: спіць.

Неўпрыцям задрамаўшы ў яго на спіне, яна мерна пасапвала ніжэй вуха, рукі яе далікатна і чуйна ляжалі на ягоных плячах; скуранка на ёй, мусіць, расхінулася, і спіною адчуў ён мяккае цяпло яе маленькіх грудзей. Як на злосць, у ягоную калодку недзе трапіў каменьчык. Хлопец, не згінаючыся, усяляк круціў нагою, каб як не наступаць на яго або вытрасці, але каменьчык упарта не хацеў выкідацца з калодкі. Гэта было амаль што пакутна, і ўсё ж Іван не стаў будзіць яе — пакрочыў марудней і так доўга-доўга ішоў усё ўніз. Здаецца, ён нават і сам прыдрамнуў на хаду, бо раптам перастаў усведамляць, дзе яны і хто ў яго за спіной. Але гэта, мусіць, ад стомы і толькі на кароценькае імгненне. Тут жа ён пачуў яе ўздых і супакоіўся. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Аднекуль

знізу патыхнула сырасцю, часам у нос шыбала смаляным водарам хвойных лясоў, побач недзе шумеў вадапад — напэўна, там была цясніна.

Пад ранак неўпрыцям для сябе ён спусціўся ў зону лугоў.

Снежныя плямы ў доле неяк незаўважна зніклі, было такое ўражанне, быццам расталі. Сціх вецер, пацяплела, толькі прыбыло сырасці ў паветры; наўкола па камянях памалу паўзло кудысь змрочнае клочча туману. Яшчэ ніжэй запахла травой, кветкамі, сырою прэласцю лесу, і ён зразумеў, што самае цяжкае засталося ззаду. Сцежка ўжо недзе згубілася, але ісці было добра, і ён не зважаў на яе. Іван прайшоў яшчэ трохі і, калі адчуў пад нагамі сакаўную мякаць травы, падумаў, што зараз упадзе. Высокія, да калень, сцябліны тугімі бутонамі згорнутых кветак білі па ягоных галёнках. Джулія ўсё спала. Тады ён ціхенька, каб не пабудзіць дзяўчыны, укленчыў і асцярожна апусціўся на бок з ёй побач.

Яна не прачнулася.

14

Наперакор звычаю, у гэты раз яму не прысніўся яго заўсёдны, пакутны сон; некалькі гадзін ён спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызнення і рэальнасці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай свядомасці.

У дваццаць пяць год жыцця юнацтва ўжо на адлёце, шмат чаго з неадмысловых чалавечых радасцей ужо не вярнуць і не перажыць, калі не давялося перажыць іх у маладыя гады, і ў гэтым сэнсе людзі, мабыць, варты крышку большага, чым тое, што ўгатаваў лёс Івану Цярэшку. Праўда, хлопец рэдка калі думаў аб тым, — дома даводзілася дбаць, каб як-небудзь пражыць, накарміць сям’ю, хутчэй стаць на ногі. Пазней, у вайну, куды большы клопат займаў яго галаву. Кахання ў яго яшчэ не было, ён не ведаў жанчыны, і ўсё ж, як гэта часта здараецца ў маладосці, да пэўных узаемаадносін хлопцаў і дзяўчат ставіўся ўжо скептычна.

Можа, у тым, аднак, ён і не быў вінаваты. Недахоп уласнага вопыту часам кампенсуецца прыкладам знаёмых ці блізкіх. Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак з жыцця, які надоўга засмуціў яго нявер’ем і скепсісам.

Гады два назад на Паўночна-Заходнім фронце ён быў паранены адначасна са сваім ротным, старшым лейтэнантам Глебавым, у якога паўгода служыў ардынарцам.

Параніла іх у лесе, калі ротны ішоў на нараду да камандзіра палка. Цярэшка з рассечаным плячом вывалак яго з-пад агню, перавязаў, потым па снезе данёс да дарогі, на якой іх і падабралі абознікі. Іван з сваёй лёгкай ранай увогуле адчуваў сябе ніштавата, а вось з ротным справа была куды горш. Старшы лейтэнант збялеў як палатно, амаль не размаўляў, толькі папрасіў, каб адправілі адразу ў шпіталь, мінаючы дывізійны санбат. Ардынарац разумеў турботы камандзіра — Глебаў не хацеў палохаць Анютку, тоненькую, з шырока раскрытымі вачыма дзяўчынку, нядаўняга санінструктара іхняе роты, а цяпер медсястру ў санбаце. Усе ведалі, што ў яе з Глебавым не якая там гульня ў заляцанкі, а самае сапраўднае каханне — менавіта таму ротны дамогся яе пераводу ў санбат, дзе было ўсё ж зацішней, чым на перадавой. Аўтаматчыкі роты таксама па-свойму любілі дзяўчыну — паважаючы камандзіра, мусілі паважаць і яго каханне. Што датычыць ардынарца Цярэшкі, дык ён, бліжэй за іншых быўшы ля ротнага, дужа прывязаўся да гэтай дзяўчыны.

Так сталася, аднак, што абмінуць санбат было нельга. Дзе ўжо там везці параненага ў шпіталь, калі Іван спалохаўся нават, ці паспеюць яны дабрацца хоць да санбата. Коні шпарка неслі па наезджанай саннай дарозе, а Іван усё пакрыкваў на ездавога — старога нехлямяжага байца ў дзвюх ватоўках пад шынялём, каб той паганяў хутчэй. Глебаў пачаў забывацца, трызніць, лаяцца, ардынарца ён не пазнаваў ужо, як не пазнаў і Анюткі, якая з крыкам упала на сані, калі яны пад’ехалі ўрэшце да вялізнай брызентавай палаткі санбата.

Поделиться:
Популярные книги

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона