Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Альпійская балада

Быкаў Васіль

Шрифт:

Гэта быў дужа пакутны вечар. Іван на ўсё жыццё запомніў кожную драбніцу яго — зорнае марознае неба, змрочныя елкі, неадлучны пах дыму, ціхую гаману людзей у палаце і болей за ўсё — вялікае, няўцешнае гора Анюткі. Яе не пусцілі ў аперацыйную, але ў накінутым на плечы кажушку яна ўсё імкнулася туды і ўсё спыняла сясцёр, што выходзілі з маленькай палаткі. Іван таксама сядзеў на пяньку ля ўвахода і, забыўшыся на боль свае раны, лавіў кожную вестку аб стане ротнага. А весткі былі кепскія — аперыравалі старшага лейтэнанта доўга і цяжка, пералівалі кроў, бегалі па фізіялагічны раствор. Адчувалася ўстрывожанасць, мітусня, напружанне, медыкі стараліся — і для Анюткі, вядома, і таму,

што начальства ў дывізіі ведала Глебава і цаніла яго. Іван чакаў доўга. Анютку не суцяшаў, самому было болей чым кепска, толькі курыў, пакуль не апусцеў партабак.

Глебаў памёр у час аперацыі, яму нават не паспелі накласці швы.

Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Хлопец сам ажно дзівіўся, што гэтак трудна абышлася яму тая страта — лічыў, што яго псіхіка за вайну даволі прывыкла да смерцяў. Мусіць, яго перажыванні множыліся чужым горам. Анютка некалькі дзён не дзяжурыла, не паказвалася да параненых, і ніхто яе не асуджаў за гэта, — наадварот, хлопцы на ложках-насілках у вялізнай, як пуня, палатцы з павагаю казалі аб такой дзявочай прывязанасці. Іван толькі маўчаў. У гэты час у яго, пэўна, і нарадзіліся своеасаблівыя адносіны да яе. Не, гэта было зусім не каханне; тое, што ён адчуваў, хутчэй нагадвала ўдзячнасць дзяўчыне за яе беражлівасць да свежай памяці ротнага.

За доўгія зімовыя вечары, праведзеныя ў санбаце, ён бадай зусім адвык жартаваць, усміхацца, толькі бясконца смактаў цыгарку з маршанкай ды глядзеў на агністае мільганне ў печы, змайстраванай з жалезнае бочкі, якую да чырвані напальваў санітар па прозвішчу Ахметшын. З Анюткай пасля таго вечара яны амаль што не размаўлялі, і без таго вельмі добра адчуваючы душэўны стан адно аднаго. Пачаўшы пасля нядаўняга перапынку дзяжурыць, яна зусім страціла сваю заўсёдную жвавасць і стала не па гадах задуменнай і строгай. Агульнае гора зрадніла іх ціхай маўклівасцю. Іван у чым-колечы памагаў ёй у час яе дзяжурстваў. Хлопцы разумелі ўсё, і, хоць ён ніколі ні з кім не сварыўся, ніхто з іх не распускаў пры ім языка наконт гэтай дзяўчыны.

Калі трохі падгаілася рана, ён падвязаў на грудзях руку і стаў выходзіць з палаткі — разам з Ахметшыным брыў на ўзлесак да зруйнаванае вёскі, дзе быў вялізны нямецкі могільнік, пакінуты фашыстамі ў час мінулагодняга адступлення. Сотні, а можа, тысячы крыжоў выстраіліся гектарах на дзесяці, як ні зірні — удоўж, упоперак або наўкос — усё роўненькія, як на парадзе, рады. Хлопцы секлі крыжы і валаклі да палатак. Яны былі з неакоранай падсохлай бярозы і добра гарэлі. Паліць імі печы стала любімым заняткам Івана: дужа ўжо спакойна было глядзець, як старанна нішчыў агонь апошні гэты напамінак аб чорнай навалачы, што прыдбала сабе такі бясслаўны канец на рускай зямлі. Звычайна позна ўвечары, управіўшыся са справамі, Анютка садзілася да яго на насілкі і таксама пазірала ў агонь; хто-небудзь у гэты час апавядаў у цёмным кутку пра страшнае з вайны або пра вясёлае з даваеннага мінулага. I так было добра.

Але час ішоў, параненыя ў санбаце мяняліся: адных эвакуіравалі далей у тыл, другія, падгаіўшы раны, выпісваліся на перадавую, і аднойчы невялікая на першы погляд перамена ўраз парушыла ўвесь лагодны спакой гэтай палаткі.

Неяк пасля абеду, калі Іван узяўся збіраць брудныя кацялкі і міскі, каб аднесці іх на кухню, ля ўвахода ў палатку пачуліся галасы, тупат і двое санітараў увалаклі насілкі з параненым. На насілках пад кажушком ляжаў маладжавы яшчэ камандзір з дзвюма шпаламі ў чорных пятліцах (як даведаліся потым, быў ён з танкавай часці, якая падтрымлівала іх дывізію). Маёра пачалі ўладкоўваць у куце, распараджаўся гэтым сам камісар санбата. Іван трохі

падзівіўся з такое ўвагі і панёс сабе посуд. Калі ж ён неўзабаве вярнуўся, маёр ужо сядзеў на насілках. Угрэўшыся, ён скінуў з сябе аўчынную камізэльку, і з-пад яе на шырокіх грудзях важна бліснула бадай што паўтузіна ордэнаў. Хлопцы ў палаце прыціхлі і з цікаўнасцю павярнулі галовы ў яго бок.

Лёгка паранены ў абедзве нагі, маёр аказаўся бойкім на язык чалавекам. Ён марна не глядзеў у мокрую столь, як іншыя, а ўсё болей гукаў да суседзяў, хутка перазнаёміўся з байцамі і санітарамі, а да сясцёр адразу паставіўся па-сяброўску проста і весела. Праз дзень ці два да яго зачасцілі дружбакі-саслужыўцы, заходзіла часам начальства. Пры ўсёй відавочнай лёгкасці яго ран неўзабаве, аднак, камандзір папрасіў завесіць яго прасціной. Хлопцы не здзівіліся — усё ж ён быў маёр, і таму зразумелым стала яго жаданне чымсьці аддзяліцца ад байцоў, хоць гэта і не было прынята ў палаце лёгкапараненых. Просьбу маёра ўважылі. У куце паявілася адвешаная старымі просцінамі бакоўка, і з таго часу самае цікавае ў палатцы стала адбывацца там.

Іван пачаў хмурыцца, часам ледзьве падаўляў у сабе, здавалася б, беспрычынную злосць, заўважаючы, як ажывілася, павесялела Анютка, як не-не ды і забяжыць яна па якой-небудзь справе ў тую бакоўку. Маёр таксама прыкмеціў спрытненькую сястру і рознымі адзнакамі ўвагі пачаў вылучаць яе сярод іншых. Аднойчы ўвечары яна даўжэй, чым заўжды, затрымалася там. Маёр нешта ўсё расказваў ёй пра музыку, пра нейкую оперу. Анютка слухала, перапытвала і наогул з празмернай цікаўнасцю аднеслася да яго расказу. Нават спазнілася з дакладам дзяжурнаму і атрымала за тое па тэлефоне вымову.

З таго вечара яна ўжо зусім стала ранейшаю: з бесклапотнаю жвавасцю лётала па праходзе паміж насілак, пачала жартаваць з байцамі і нават заспявала аднойчы «Синенький скромный платочек». Пэўна, яна так бы і не здагадалася аб сваім вераломстве, калі б незнарок не зірнула на Івана. Мусіць, сустрэчны позірк яго праняў яе да сэрца — дзяўчына заікнулася, упусціла з рук качулку бінта і, не падняўшы яе, выбегла з палаткі. Ён, вядома, нічога не сказаў ёй, толькі думаў усё: гэта не так, не можа яна так, ён памыляецца, усё яму здаецца. Чужое каханне балючай ранай несціхана ныла ў ягонай душы, і Іван, як умеў, аберагаў яго, пакутаваў за яго, як, мусіць, не здолеў бы пакутаваць за сваё, якога яшчэ не было.

Але, відаць, ён памыляўся, супакойваючы сябе. Неўзабаве хлопец прыкмеціў, што Анютка не хоча нават сустракацца позіркам з ім і што ёй настойліва карціць зазірнуць за просціны.

Так мінула яшчэ некалькі дзён.

Аднойчы Анютка рабіла маёру ўкол. Быў ранак, яшчэ слаба развіднела, і па той бок занавесак мігцела «кацюша». Чуйны да кожнага руху ў бакоўцы, Іван хваёвым венікам вымятаў земляны праход у палатцы, як раптам згледзеў на просцінах вельмі красамоўныя цені.

Бачна было, Аыютка спалохана рванулася з учэпістых рук маёра, але затаілася і не крыкнула. Іван міжвольна скалануўся, нібы яго працяло токам, потым з невядомаю злосцю вылаяўся, кінуў пад ногі венік і пляснуўся ніцма на свій праседжаны ложак.

Ён ляжаў доўга і не чуў, што рабілася ў палатцы, не ўстаў снедаць, а калі ранішняя мітусня ўлеглася, сабраў сваё адзенне, завязаў рэчмяшок і, ні з кім не развітаўшыся, пайшоў на дарогу.

Апоўдні ён быў ужо ў роце.

Старшына, які праз дзень ездзіў у медсанбат па яго прадатэстат, прывёз адтуль непрыгожую плётку пра загадкавы Цярэшкаў выбрык. Хлопцы трохі пакпілі ды і супакоіліся, а Іван усё моўчкі курыў. Ён думаў, што ніхто не зразумее, што адбываецца ў ягонай душы.

Поделиться:
Популярные книги

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона