Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

Гумянюк уяўляе Полацак іншым: з матэлямі, шыкоўнымі кавярнямі, прыгожымі, вясёлымі жыхарамі, нэонавай рэклямаю, мадэрновымі будынкамі са шкла і бэтону. „Там процьма людзей, самаходаў і супэрсучасны дызайн (…) А тут — беларускі камбайн.“ Неадпаведнасьць, так бы мовіць, уяўленьню-жаданьню.

Усе мае ўражаньні ад Полацку — як аскепкі нейкага вялікага малюнку, можна разглядзець толькі фрагмэнты, кавалачкі, якіх шмат-шмат — дзясяткі, сотні, тысячы, — бывае, самы дробны і нязначны трывала кружляе ў мазгох. А нешта гістарычнае прыходзіцца зь цяжкасьцю прыгадваць-узнаўляць.

Тры гады таму на Дзяды позна ўвечары, калі людзі павярталіся з працы, я езьдзіў з уніятамі да крыжа ў Бельчыцы. Гэты вялікі мэталёвы крыж уніяты ўсталявалі на месцы масавых забойстваў палачан у часы сталінскага тэрору. У кожнай беларускай мясьціны ёсьць свае Курапаты. Было халодна, ішоў дробны дождж.

Сьвечкі ўвесь час задзьмухваў моцны вецер. Традыцыйна, напрыканцы набажэнства, супольна прачыталі малітву за беларускі народ. У Бельчыцы нас прывёз на ўніяцкім аўтобусіку Мікола Шарах, старшыня полацкай грэка-каталіцкай суполкі. Мне закарцела адведаць нейкую канкрэтную магілу. Да каго? Пачаў узгадваць. Ё-маё, нават магіл не засталося ў спадчыну. Адзінае, што згадаў, — Янка Журба, пахаваны на Ксавэраўскіх могілках. Едзем на Ксавэрыю. Міхась Баўтовіч пры сьвятле месяца хутка адшукаў патрэбную магілу. Запалілі й паставілі ля пліты з імем сьвечку. Прачыталі малітву. Сьвечка, на дзіва, ня гасла — здаецца, ужо не гарыць, але празь нейкі міг агеньчык зноў бярэцца на поўную сілу... Гэты позьні вечар на могілках помніцца выразна.

Іван Івашын выбраў сабе пакутны псэўданім і, як таго патрабуе клясычны беларускі лёс, зьведаў шмат журботных хвілінаў, асабліва пры бальшавікох. Апошнія свае гады ён дажываў у Полацку сьляпым і ў страшэннай галечы. У Саюзе пісьменьнікаў пра Журбу згадалі напярэдадні яго 80-годзьдзя. Вырашылі павіншаваць дзядзьку Янку. Прадстаўнічая пісьменьніцкая дэлегацыя прыляцела самалётам у Полацак (падзеі адбываліся ў сакавіку 1961 году). Урачыстасьць, аднак, прыйшлося адмяніць. Журба за колькі дзён да юбілею моцна абпаліў сабе твар керагазам, ляжаў у больніцы. Пісьменьнікі гэтым жа рэйсам адляцелі назад у сталіцу.

Уладзімер Арлоў у кнізе „Таямніцы полацкай гісторыі“ некалькі старонак адвёў пад расповед пра лёс полацкага ўніяцкага мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага. Менавіта дзякуючы яго клопату ў 1750 годзе быў адбудаваны Сафійскі сабор (пасьля таго як храм у 1710 годзе ўзарвалі расейцы), праўда, адбудаваны ён быў у іншым выглядзе — у стылі віленскага барока. Але толькі за аднаўленьне галоўнай полацкай бажніцы палачане мусілі б шанаваць імя Грабніцкага. Памяць жа аб ім у Полацку вельмі хутка зьнікла, адразу ж па ліквідацыі ў Беларусі Уніі. Прычым у ХХ стагодзьдзі лёс двойчы вяртаў магілу Грабніцкага палачанам. Пра першы выпадак падрабязна напісана ў арлоўскай кнізе. У 1913 годзе прах мітрапаліта быў знойдзены ў сьцяне царквы сьвятой Сафіі. Усё, што было каштоўнага ў пахаваньні высокай духоўнай асобы, камісія, створаная з нагоды гэтага выпадку на чале з гісторыкам Аляксеем Сапуновым, забрала, а прах вярнула на ранейшае месца. Другі раз на парэшткі Грабніцкага натрапілі ў 1972 годзе — будаўнікі мацавалі ў храме батарэі ацяпленьня. (Пра гэтую гісторыю Арлоў чамусьці не напісаў у „Таямніцах“.) Прах мітрапаліта зноў патурбавалі. Гэтым разам Грабніцкага ніхто не зьбіраўся вяртаць у сьцяну царквы, якую ён жа й пабудаваў. Чалавека проста выкінулі з уласнага дому. Тое, што ўяўляла хоць нейкую каштоўнасьць, напрыклад, рэшткі мантыі і частку праху (напрыклад, фалянгі ў пальчатках), забралі ў фонд краязнаўчага музэю, а вялікія косткі закапалі ў зямлю. Хто закапаў і дзе, я даведацца ня здолеў. Можа хто і ведае, пэўна ж — ведае, але не прызнаецца. Я ж дачуўся пра іншае: сёньняшнія полацкія ўніяты, гадоў пяць таму, забралі з фондаў Полацкага музэю-запаведніка ўсё тое, што засталося ад праху мітрапаліта Грабніцкага. Як паўнаўладныя спадкаемцы. Цяпер рэліквія захоўваецца ў царкве сьвятой Параскевы Полацкай. Уніяты сьцьвярджаюць, што прыйдзе час, і мітрапаліт вернецца ў Сафійскі храм.

Паспрабуйце ўявіць які-небудзь больш-менш значны польскі касьцёл без мэмарыяльных плітаў і магілаў вядомых палякаў. Уявіць цяжка. Да чаго падобны Сафійскі сабор бяз гэтых лёсаў-рысак на скрыжалях айчыннай гісторыі? Абрабаваны храм!

Часта перачытваю разьдзел „Полацак“ з кнігі Яна Баршчэўскага „Шляхціц Завальня“, якую пераклаў з польскай Мікола Хаўстовіч. Пачатак памятаю, як верш: „Мінаю пушчы і вось на шырокай раўніне бачу горад Полацак. Званы сьв. Стафана, на замкавай гары — царква сьв. Сафіі, якія, стоячы ў тумане, здаецца, імкнуцца да воблакаў; іх постаці-веліканы пануюць над горадам і над усёй ваколіцай…“ Рэдагуючы рукапіс, выдавец кнігі Рамуальд Падбярэскі ня вытрымаў і дапісаў: „Калі выпраўляў карэктуру гэтага аркуша, міжволі апанавалі мяне пачуцьці. Думкі мае, акрыленыя ўспамінамі, імчаць да празрыстых вод Палаты. Памятаю грандыёзныя купалы гораду, які магу назваць родным; сьціплую дахоўку сьвятога для мяне будынка (езуіцкага калегіюму. —

А.А.), яго доўгія калідоры і прыцемак сьвечак у вялікім касьцёле…“

Каб так палюбіць Полацак, не абавязкова быць сэнтымэнтальным.

Маё ўлюбёнае месца для шпацыраў — поплаў ля Палаты, якая абгінае ніжні і верхні замкі. Мне здаецца, што я беспамылкова магу пазнаць, дзе раней стаялі млыны на рэчцы, дзе былі масткі ў горад. Тут неверагодна маляўнічыя краявіды, зь нейкай боскай ціхай прыгажосьцю. Можна залезьці ў раку, каб адчуць босымі нагамі яе спрыт і энэргію. Вада ў Палаце бяжыць хутка, нават цяжка трымаць раўнавагу. Нахіляешся і дастаеш з вады цагліну — клясычная плінфа, з такіх цаглінаў будавалі ў Полацку ў Х–ХІІІ стст. Шкада выкідаць — панясу дамоў, падару каму-небудзь з гасьцей. (Вітаўту Чаропку было дазволена на маім гаўбцы выбраць любую — спыніўся на самай вялікай, ледзь улезла ў партфэль. Задаволены, павёз цагліну ў Менск — часьцінку сапраўднага Полацку.)

На мінулым тыдні ў госьці завіталі Пятро Васючэнка зь сямейнікамі — Пятро прыехаў на гадавіны па бацьку. Яго жонка, археоляг Ніна Здановіч, бадай, лепшы спэцыяліст па беларускай кераміцы і кафлі, неаднойчы дасьледавала Полацак. Паказаў ёй свае знаходкі. Сярод рознага „мэталалому“ чаго яна толькі не ідэнтыфікавала. Але найбольш мяне ўразіла „апазнаньне“ маёй апошняй знаходкі — Ніна ўзяла ў рукі чарговую жалезіну і кажа: „А вось гэта звычайная шпора, прычым старая, як мінімум стагодзьдзе дванаццатае-трынаццатае“. Прызнацца, калі я яе знайшоў, амаль ля самага майго пад’езду, побач са школьным футбольным полем, я падумаў, што гэта нейкі кочат. Але ўсё адно забраў дахаты. Гэтую жалезку да мяне, напэўна, бачылі дзясяткі людзей.

Гэтак жа няпроста ўбачыць Полацак.

2000 г.

Полацак жывы літаратурай

Развой літаратурнага жыцьця на Полаччыне ў 20-х гадах XX стагоддзя беларускія літаратуразнаўцы слушна зьвязваюць з утварэньнем у старажытным горадзе акруговай філіі ўсебеларускага літаратурнага аб’яд­наньня “Маладняк”. Крыніцы, якія сьведчаць пра тыя па­дзеі, аднадушна, без ніякай блытаніны, паведамляюць: філію заснаваў малады паэт Алесь Дудар, якому на той час было ўсяго 20 гадоў...

Варта крыху спыніцца на гэтай постаці. У Полацк Дудар прыехаў ня проста летуценным юнаком, які піша вершы, – ён на той час ужо зьяўляўся адным з заснавальнікаў літаратурнай арганізацыі “Маладняк” (была ўтвораная ў 1923 годзе). Друкавацца Дудар пачаў з 1921 году, гэта значыць, з сямнаццацігадовага ўзросту. На пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці друкаваўся пераважна ў газеце “Савецкая Беларусь”, з якой доўгі час супрацоўнічаў. Большасьць літаратуразнаўчых крыніцаў паведамляе, што “галоўным ініцыятарам стварэньня арганізацыі (…) быў М.Чарот”. Гэты не зусім дакладны факт быў прыдуманы савецкімі літаратуразнаўцамі, а затым патрапіў у постсавецкія літаратуразнаўчыя крыніцы. Міхась Чарот сапраўды быў адным з самых аўтарытэтных лідэраў “Маладняку”, але ініцыятарам стварэньня гэтай літаратурнай суполкі ён ня быў. Вось як апісвае паўставаньне “Маладняку” Дудар у сваіх успамінах-пакаяньні, якія ён пісаў у турме НКВД: “У 1923 годзе нейкі Беларусаў, які хварэў на пісьменьніка, рабіў спробы стварыць пісьменьніцкую арганізацыю. З гэтых спробаў нічога не выходзіла, бо ў яго не было пэўнага крытэрыя ў падборы сяброў гэткае арганізацыі. Сходы, якія склікаліся ім, ні да чаго не прыводзілі, і пасьля аднаго з такіх сходаў мы з Александровічам парашылі плюнуць на іх і ўзяцца за заснаваньне арганізацыі маладых пісьменьнікаў, якія к таму часу больш саветызаваліся. Мы пагаварылі аб гэтым з Вольным, і вынікам гэтага зьявілася заснаваньне групы, а пасьля і аб’яднаньня “Маладняк”.

Такім чынам, можна сьцьвярджаць, што менавіта Алесь Дудар разам з Андрэем Александровічам быў галоўным ініцыятарам утварэньня літаратурнай арганізацыі “Маладняк”. Праўда, юныя творцы ў той час цьмяна ўяўлялі, што далей рабіць са сваёй суполкай, таму блізу году яна існавала фармальна. Дудар прызнаецца, што ў 1924 годзе “арганізацыя на ладан дыхала”. Якраз у гэты час нявызначанасьці і няпэўнасьці для маладога паэта загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзелу Віцебскага акругкаму Аляксандр Сянкевіч запрашае Дудара прыехаць у Віцебск дзеля працы ў гарадской газеце. Вось як гэты ад’езд са сталіцы ў правінцыю апісвае сам Дудар: “У Віцебск паехаў я з ахвотаю, і Сянкевіч быў першым, з кім я пачаў гутарку аб заснаваньні Віцебскай філіі “Маладняку”. Такая філія і была мною заснована ў складзе: мяне, Сянкевіча і Мазуркевіча. Пазьней да філіі далучыўся Касьпяровіч, які ў той час там працаваў”.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции