Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

o 1939 —Пачатак другое сусьветнае вайны. Развал Польшчы. Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.

o 1941 — Пачатак нямецка-савецкай вайны і нямецкай акупацыі Беларусі

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Урэшце дачакалася перавыдання і кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», якая пяцьдзесят гадоў таму і ў наступны перыяд была адзіным поўным папулярным выданнем па гісторыі Беларусі пасля разгрому, што ўчынілі ў БССР у 30-х гадах кампартыйныя і карныя органы таталітарнай сістэмы ў дачыненні да беларускай гістарычнай навукі і яе прадстаўнікоў. Кніга Язэпа Найдзюка была падручнікам у школах на тэрыторыі цэнтральнай часткі (генеральнай акругі) Беларусі і ў 1944 г. Пазней яна сталася крыніцай ведаў па гісторыі Бацькаўшчыны для тых, хто хацеў спазнаць сапраўдную, не фальшаваную, не афіцыйную

гісторыю Беларусь, і не толькі ў БССР, але і за мяжой. Рэдкія асобнікі кнігі. Найдзюка перапісваліся ад рукі і старанна перахоўваліся, як на Беларусі, так і на эміграцыі.

Аўтарам кнігі быў вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусь Язэп Найдзюк, родам з Ваўкавышчыны, з вёскі Рэпля. Ён не меў сярэдняй адукацыі, аднак яго здольнасць, прага ведаў, глыбокая і ўсебаковая самаадукацыя дазволілі добра авалодаць, акрамя асноўнай, друкарскай, І выдавецкай справай. Язэп Найдзюк вылучаўся сярод маладых друкароў Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў канцы 20— 30-х гадах і праз нейкі час стаўся яе дырэктарам. З імем рэдактара Я. Найдзюка звязана выданне часопіса «Шлях Моладзі» (1929—1939) з шырокім спектрам палітычных поглядаў.

У 1939 г., перад пачаткам другой сусветнай вайны, часопіс «Шлях Моладзі» быў зачынены польскімі ўладамі, а рэдактар Язэп Найдзюк, выдаўцы і сябры рэдакцыйнай калегіі былі арыштаваныя і высланыя ў канцэнтрацыйны лагер у Бярозу-Картузскую. Былі вызваленыя яны пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г. Найдзюк вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літоўскай рэспубліцы. У 1940 г. ён выдаў лацінскім шрыфтам папулярны нарыс гісторыі Беларусі пад назвай «Беларусь учора і сягоньня».

Увосені 1941 г. Язэп Найдзюк пераехаў з Вільні да Менску і тут працаваў у выдавецтве падручнікаў для беларускіх школ Генеральнага школьнага інспектарыяту. Ён быў намеснікам сябра Галоўнай Рады Беларускай народнай самапомачы. У 1944 г. у Менску было выпушчана (на гэты раз кірыліцкім шрыфтам) другое, значна пашыранае выданне кнігі «Беларусь учора і сяньня».

Кніга Я. Найдзюка была кантраляваная і папраўленая I. Сівіцам (польскім немцам), працаўніком аддзелу культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі, які добра ведаў і беларускую мову. Сівіца быў прызначаны кіраўніком выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, наглядчыкам над галоўным школьным інспектарам і цэнзарам усіх беларускіх друкаў. Такім чынам, цэнзар і рэдактар Сівіца паправіў тэкст кнігі Я. Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» ў кірунку, .які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы ў генеральнай акрузе Беларусі ў школьнай і прапагандысцкай справе. Зазначу, што менавіта гэтыя матэрыялы, якія маюць адкрыта прапагандысцкі характар, у цяперашнім выданні апушчаныя, а знятыя тады звесткі, напрыклад пра перамогу ў Грунвальдскай бітве, наадварот, адноўленыя.

Пры канцы вайны Я. Найдзюк пераехаў у Польшчу, дзе жыў пад іншым прозвішчам і такім чынам здолеў унікнуць арышту і зняволення ў савецкім канцлагеры. Памёр Язэп Найдзюк 13 лютага 1984 г.

Цяпер да беларускага чытача вяртаецца слынная кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», кніга ўжо старая, але адначасна і новая, невядомая не толькі моладзі, але і агулу чытачоў, за малымі выняткамі. Кніга Язэпа Найдзюка пяцьдзесят гадоў таму была амаль адзіным падручнікам для вывучэння гісторыі Беларусі і беларускага вызвольнага руху. Але прайшло некалькі дзесяцігоддзяў, і трэба было іх адлюстраваць у новым выданні. За гэтую справу ўзяўся на эміграцыі вядомы беларускі праваслаўны дзеяч пад час акупацыі інжынер Іван Касяк (гл. пра яго ў кнізе: Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1976. С. 87, 93, 130). Іван Касяк вучыўся ў Выенскім універсітэце, а потым скончыў у 1941 г. політэхнічны інстытут у Львове. У часе вайны ён быў загадчыкам аддзелу культуры Беларускай народнай самапомачы. Потым стаўся акруговым намеснікам Беларускай Цэнтральнай Рады у Глыбокім, а на Другім Усебеларускім кангрэсе, у чэрвені 1944 г. у Менску, быў намеснікам старшыні кангрэсу. У эміграцыі ў ЗША пэўны час ён быў прэзідэнтам Беларускага Кангрэсавага Камітэту. 1 Касяк фактычна напісаў новую працу, якая працягвала далей змест кнігі Я. Найдзюка, але была самастойнай як па характары выкладу, так і нават па рубрыкацыі. Гістарычны нарыс быў даведзены новым аўтарам да 80-х гадоў XX ст. Галоўны акцэнт у гэтым дадатковым нарысе кладзецца на гады другой сусветнай

вайны і першыя пасляваенныя гады.

Такім чынам, перад чытачом кніга з дзвюх частак, напісаных у розныя гістарычныя перыяды і нават з розных пазіцый уласна кніга Я. Найдзюка і яе працяг пра пасляваенны перыяд гісторыі Беларусь, галоўным чынам пра беларускую эміграцыю, вачоша беларуса -эмігранта пэўнай палітычнай накіраванасці, г. зн. з пункту погляду толькі некаторай часткі эміграцыі.

Кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» мае падзагаловак «Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі», г. зн. яна была разлічана не толькі на школьнікаў, але і на шырокія колы чытачоў. Аўтар сам прызнае, што для напісання ягонай кнігі былі выкарыстаныя гістарычныя працы такіх вучоных, як Я. Карскі, М. Любаўскі, М. Доўнар-Запольскі, У. Пічэта, У. Ігнатоўскі, В. Ластоўскі і В. Шчарбакоў. Ужо сам пералік гэтых аўтараў, якія прадстаўлялі розныя гістарычныя плыні — ад гісторыкаў расійскай юрыдычнай школы ліберальна-манархічнага кірунку да гісторыкаў-бальшавікоў, паказвае, што сінтэтычны тэкст кнігі Я. Найдзюка грунтуецца на эклектычных асновах. Аўтар часам механічна пераносіў у тэкст розныя погляды гэтых гісторыкаў і іх стаўленне да тых ці іншых гістарычных падзей і фактаў. Не без дапамогі рэдактара і цэнзара I. Сівіцы ў кнізе падкрэслена ўсё тое, што б магло сведчыць пра сяброўскія або прыхільныя адносіны немцаў да беларусаў не толькі ў сучаснасці, але і ў далёкай мінуўшчыне. Я. Найдзюк сам шчыра прызнае, што праца ягоная ў бальшыні сваёй кампіляцыйная.

Вельмі каштоўнымі ў кнізе з'яўляюцца матэрыялы і дакументы беларускага адраджэнскага руху. Бадай упершыню ў папулярным гістарычным нарысе былі апублікаваныя дакументы (або пераказаны іх змест) афіцыйных устаноў Беларускай Народнай Рэспублікі, дыпламатычныя ноты і дагаворы. Упершыню ў кнізе #. Найдзюка гаворыцца пра барацьбу дзеячаў ВНР і беларускага грамадства за незалежнасць Беларусі, падаюцца першыя звесткі пра Слуцкі збройны чын у 1920 г. і барацьбу беларускага народу за сваю незалежнасць супраць бальшавікоў. Пры гэтым аўтар выкарыстаў працы беларускіх дзеячаў П. Крэчэўскага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, А. Адамовіча, К. Езавітава, М. Шкялёнка, Я. Станкевіча і іншых.

На Я. Найдзюка не аказвала націск палітычная дактрына савецкай афіцыйнай гістарыяграфіі, і таму некаторыя палажэнні ягонай кнігі, заснаваныя на тагачасных навуковых дасягненнях і выкладзеныя ім у папулярнай форме, былі пацверджаныя беларускімі даследчыкамі толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў.

Да такіх палажэнняў адносіцца той раздзел кнігі, дзе гаворыцца пра арыйскае паходжанне беларусаў у выніку зліцця часткі славянаў і балтаў. Аўтар слушна падкрэслівае ролю Полацка як беларускага палітычнага цэнтру, асобнага ад двух цэнтраў дзяржавы Рурыкавічаў — Ноўгарада і Кіева. Пры гэтым Полацкае княства мела палітычныя ўплывы на Смаленскае, Турава-Пінскае і Чарнігаўскае княствы. Я. Найдзюк абмінуў штучную канструкцыю расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў пра існованне нібыта адзінай старажытна-рускай народнасці. З годнасцю аўтар паказвае беларускую культуру старадаўняга часу, называючы імёны царкоўных дзеячаў, у тым ліку Еўфрасінню Полацкую, Кліма Смаляціча, Кірылу Тураўскага і іншых, якія ў савецкай тагачаснай гістарыяграфіі нагадваліся з адмоўнымі характарыстыкамі.

Я. Найдзюк паказаў, што стварэнне новага беларускага цэнтру ў Наваградку было выклікана аслабленнем Полацка, Смаленска I Турава. Новая дзяржава паўстала не толькі на беларускіх, але І на літоўскіх — аўкштоцкіх і жмудскіх — землях. Яна, адзначае аўтар, дасягнула найвялікшай магутнасці ў часы гаспадара Вітаўта Вялікага.

Гаворачы пра войны з Маскоўскім княствам, Я. Найдзюк толькі ўзгадаў вялікую перамогу беларускага войска ў 1514 г. над Оршай. Але ён пазнаёміў чытачоў з народнай беларускай песняй «Ой, у нядзельку параненька, узышло сонца хмарненька», у якой праслаўляліся беларускія ваяры на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім.

Адмоўна разглядаў Я. Найдзюк Люблінскую унію 1569 г., якая, на ягоную думку, моцна абмяжоўвала Вялікае Княства Літоўскае, але не ліквідавала яго дзяржаўнасці. У той жа час аўтар кнігі прызнаў, што Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., складзены над рэдакцыяй канцлера Льва Сапегі, забяспечыў асновы беларускай дзяржаўнасці І правы беларускае мовы як урадавае мовы ў гаспадарстве. Шмат увагі ў кнізе Я. Найдзюка аддадзена беларускай культуры і дзейнасці Францішка Скарыны. Ён падкрэслівае, што канец XVI ст. справядліва называецца «залатой парой» старое беларускае культуры.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая