Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

У Англіі быў арганізаваны Людвікам Зарэчным трэці напрамак у беларускім грамадзкім жыцьці ў форме Беларускага Вызвольнага Руху. 29 жніўня 1954 году ў Манчэстэры адбыўся зьезд гэтай трупы, на якім быў прыняты статут і абраныя кіруючыя ворганы. Гэтая група не змагла разгарнуць шырэйшай дзейнасьці як у беларускім асяродзьдзі, так і навонкі. Яна трымае сувязь з А. Яцэвічам у Клевэляндзе (ЗША) і з Сіняком (Хмарам) у Канадзе.

Дзьве першыя групы стварылі асобныя арганізацыі ўва ўсіх магчымых сфэрах дзейнасьці. Яны ладзілі культурныя імпрэзы, таварыскія вечарыны, калядныя і новагоднія грамадзкія святкаваньні. Больш урачыста яны адзначалі ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці

Беларускай Народнай Рэспублікі — дзень 25 сакавіка і ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Напрамак БЦР адзначаў і ўгодкі Другога Усебеларускага Кангрэсу. Беларусы прымалі ўдзел у міжнацыянальных выступленьнях, як адзначаньне Тыдня паняволеных народаў і іншыя.

Колькасьць беларускіх арганізацыяў з часам павялічвалася, ахонліваючы розныя галіны нацыянальнага жыцьця. Цэнтраля ЗБВБ знаходзілася ў Лёндане, а таксама мела аддзелы ў Лёндане, Манчэстэры, Бірмінгаме і Брадфордзе. Цэнтраля ХАБР была ў Лёндане, а яе аддзелы — у Лёндане, Манчэстэры і Брадфордзе.

Віктар Астроўскі заснаваў у 1960 годзе (?) Саюз Былых Палітвязьняў Беларусі. Туды належала каля паўтузіна сяброў, але гэтая арганізацыя не выяўляла ніякай дзейнасьці.

Ад 1955 году, калі быў заснаваны Беларускі Вызвольны Фронт, аддзелы БВФ паўсталі і ў Англіі. Кіраўніком аддзелу БВФ і старшынёй дэлегатуры АБН на Англію быў

К. Глінскі. Гэтая арганізацыя ўвайшла ў склад Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі (ВАКЛ), галоўная кватэра якой была ў Сэўле (Паўдзённая Карэя). БВФ высылаў сваіх дэлегатаў на канфэрэнцыі ВАКЛ, якія адбываліся штогод у розных краінах сьвету. Беларускія дэлегаты праводзілі свае рэзалюцыі адносна Беларусі і пашыралі свае інфармацыйныя публікацыі адносна акупацыі Беларусі Савецкай Расеяй.

15 траўня 1971 году ў Лёндане была адчыненая Беларуская Бібліятэка і Музэй імя Францішка Скарыны. Арганізатарам гэтай установы быў кіраўнік Беларускай Каталіцкай Місыі ў Англіі ад 1947 году кс. Часлаў Сіповіч. У 1960 годзе ён быў высьвячаны на біскупа і прызначаны Апостальскім Візытатарам для беларусаў. Бібліятэка і музэй маюць паважныя фонды беларускіх кнігаў, газэт, часапісаў, картаў і старажытных гістарычных дакумэнтаў.

У 1954 годзе ў Лёндане было заснаванае Ангельска-Беларускае Таварыства з мэтай пашыраньня веды аб гісторыі і культуры Беларусі ў Англіі.

У Брадфордзе ў 1973 г. паўстала арганізацыя «Васілёк» з асоб, адыйшоўшых ад ЗБВБ. Гэтая невялікая актыўная група трымаецца мяйсцовага абсягу дзейнасьці.

Праваслаўныя беларусы ў Англіі падзеленыя юрысдыкцыямі, як і ў іншых краінах. «Крывіцкая» група належыць да БАПЦ, а пайменна: прыход у Манчэстэры (каля 60 асобаў), дзе ёсьць свая царква; прыход у Нотынгаме (каля 35 асобаў), дзе ёсьць капліца на могілках; і прыход у Брадфордзе (каля 50 асобаў), дзе служаць у англіканскай царкве. Першым сьвятаром там служыў а. Крыт да выезду ў ЗША. У 1982 годзе сьв. Абабурка абслугоўваў гэтыя прыходы. Да гэтай самай юрысдыкцыі належыць і сьв. Пекарскі, які абслугоўваў у тым самым часе прыходы ў Лёндане (каля 15 асобаў), Кэмбрыджы (каля 30 асобаў) і Вульвэргамтоне (каля 30 асобаў).

У Манчэстэры існуе іншы беларускі прыход (каля 70 асобаў), які падлягае непасрэдна грэцкаму экзарху. Там служаць беларускі сьвятар а. Іскрыцкі і ангельскі праваслаўны сьвятар а. Кірыла. А. Іскрыцкі быў у пастаяннай сувязі з прот. М. Лапіцкім у ЗША аж да сьмерці гэтага апошняга.

У Лёндане існуе праваслаўны прыход прыхільнікаў БЦР. Ён належыць да грэцкага экзарха праз Польскую Праваслаўную Царкву за Мяжой. Першым сьвятаром тут быў а. О. Мірановіч, а пасьля ягонага выезду ў ЗША — а. П. Вялікі. На агульным гадавым сходзе прыхажанаў

у 1969 годзе быў прыняты назоў апякункі прыходу «Сьв. Эўфрасіні Полацкай». Стараньнямі настаяцеля а. Вялікага, протодыякана а. Мароза і старшыні Царкоўнай Рады С. Дзейко англіканскія духоўныя ўлады прыдзялілі для гэтага прыходу частку сваёй царквы Holy Jnnocents Church. Там быў пабудаваны іконастас і ўсё ўстаткаваньне згодна традыцыі з Беларусь Вясной 1973 г. а. Вялікі выехаў у Канаду і настаяцелем стаў а. Вячаслаў Тарановіч. Богаслужэньні там правяцца на царкоўна -славянскай мове, а апостала чытае М. Залога пабеларуску.

У 1981 г. галава Польскай Праваслаўнай Царквы за Мяжой, япіскап Мацей, пайшоў на супачынак. На ягонае становішча экзарх прызначыў япіскапа Калістоса, ангельскага паходжаньня.

У Сьвіндоне ёсьць каля 45 праваслаўных беларусаў,для якіх раз у месяц служыў абедню і выконваў трэбы сьв. П. Вялікі. Пасьля ягонага выезду ў Канаду службы там спыніліся.

У Лёндане існуе беларуская царква грэка-каталіцкага абраду (вуніяцкая). Там рэгулярна адбываюцца службы, на якія прыходзяць праваслаўныя беларусы «крывіцкага» напрамку, некалькі расейцаў і ангельцаў. З ангельцаў туды належаць грэка-каталік адвакат дэ Пікарда, які ёсьць рэгентам царкоўнага хору. Гэтую царкву арганізаваў і служыў у ёй біскуп Сіповіч.

Арганізацыі паасобных беларускіх напрамкаў у Англіі выдавалі на беларускай мове свае публікацыі. Аднэй з першых быў грамадзка-літаратурны часапіс «Аб'яднаньне», друкаваны на рататары пачынаючы ад 1948 году, а выдаваны ХАБРам. Даўжэйшы час рэдактарам яго быў Весялкоўскі, а ад 99-га нумару яго выдаваў Віктар Астроўскі. Наагул гэтага часапісу выйшла 108 нумароў і выдаваньне яго спынілася ў чэрвені 1966 году.

Ад 30 чэрвеня 1974 году Лёнданскі праваслаўны прыход разам з групай з Манчэстэру пачалі выдаваць на рататары часапіс «Званіца». Нутраныя разыходжаньні спрычынілі пераняцьце выдаваньня гэтага часапісу праз лёнданскае асяродзьдзе.

Пачынаючы ад 1953 году вуніяцкае беларускае асяродзьдзе ў Лёндане рэгулярна выдае друкам рэлігійны часапіс «Божым Шляхам».

Ангельска-Беларускае Таварыства ў Лёндане выдае на ангельскай мове часіапіс -гадавік «Журнал Беларускіх Студыяў» (The Journal of Byelorussian Studies). У ім супрацоўнічаюць пераважна прафэсары і лекары з Англіі, ЗША і Ізраіля.

На пачатку свайго існаваньня ЗБВБ выдавала часапіс «На Шляху» і «Беларус на Чужыне». Сьв. Іскрыцкі выдаваў часапіс «Вольная Беларусь», якога выйшла каля 12 нумароў.

У Італіі, Францыі, Гішпаніі, Бэльгіі і іншых краінах у гэтым часе пражывалі невялікія групы беларусаў. Яны гравітавалі да ватыканскага цэнтру, але значнейшай беларускай дзейнасьці навонкі не праводзілі.

ХРОНОЛЁГІЧНАЯ ТАБЛІЦА 3 ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

o 30.000—25.000 год да нашага часу — палеаліт на Беларусь Паселішча людзей на стаянцы ў Бердыжы.

o 20.000—15.000 год да нашага часу — стаянка ў Юравічах.

o 15.000—13.000 год да нашага часу — канец ледавіковага пэрыяду.

o 7.000—500 год да нашае эры — нэаліт на Беларусі

o 1500 год да нашае эры — паяўленьне бронзавых прыладаў.

o 1500—1000 год да нашае эры — паселішчы ў іншых мясцох Беларусь

o 500 год нашае эры — паяўленьне першых зялезных прыладаў. Пачатак апрацоўкі зялеза ў Беларусі.

o 500 год да нашае эры — 1000 год нашае эры — зялезны век на Беларусі, эпоха гарадзішчаў.

o 980 год — у Полацку княжыць Рагвалод — першы ведамы беларускі князь незалежнай Полаччыны.

o 988 — Пачатак хрысьціянства на Беларусь

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая