БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Даволі падрабязна аўтар разглядае палітычную і эканамічную гісторыю Беларусь ў XVII і XVIII стст., у тым ліку войны сярэдзіны XVII ст. Я. Найдзюк заўважыў, што беларускі магнат князь Януш Радзівіл спробаваў адрадзіць самастойнае Беларускае гаспадарства ў 1655 г., выступіўшы на баку Швецыі. Такую ж спробу пазней паўтарыў гетман Павел Сапега. Засяродзіў у вагу аўтар І на падзеях канца XVII ст., калі ўраду расійскай царыцы Кацярыны II праводзіў палітыку ўмяшання ва ўнутраныя справы Польшчы (як ён называв Рэч Паспалітую паводле старой
Далучэнне да Расіі, як лічыць аўтар кнігі, спрыяла дэнаныяналізацыйнай акцыі з двух бакоў: расійскага і польскага. Але яшчэ А. Цвікевіч даказаў, што ў першыя дзесяцігоддзі русіфікацыя не праводзілася, ішла паланізацыя беларусаў з дапамогай царскіх уладаў і толькі пасля паўстання 1831 г. пачалася шырокая кампанія русіфікацыі Беларусь.
Старанна Я. Найдзюк сабраў звесткі пра беларускую культуру ў XIX ст., пра паўстанне 1863 г. на Беларусь. Ён слушна заўважыў, што прычынай паражэння паўстання было не толькі тое, што расійская армія мела лічбавую перавагу, але галоўным чынам тое, што паўстанцы 1863 г. не мелі падтрымкі з боку сялянства. «Сяляне не толькі не дапамагалі паўстанцам,— зазначае аўтар,— але часта з імі змагаліся...» У кнізе Я. Найдзюка папулярна, але дакладна прасочана развіццё беларускага нацыянальнага руху ў канцы XIX — пачатку XX ст., сцісла даецца гісторыя тагачаснага адраджэння, нагадваецца дзейнасць братоў I. і А. Луцкевічаў і іншых адраджэнцаў.
Вельмі насычаны фактамі раздзел пра першую сусветную вайну, лютаўскую рэвалюцыю 1917 г. і новы ўздым беларускага нацыянальнага руху. Тут называюцца імёны беларускіх дзеячаў, прасочваецца дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый з дакладнымі датамі і тэкстамі гістарычных ужо дакументаў, што робіць кнігу Я. Найдзюка вельмі каштоўнай. Асобнае месца тут упершыню займае гісторыя Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 1920 г. за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Я. Найдзюк распавядае пра Першую Беларускую нацыянальна-палітычную канферэнцыю ў Празе Чэшскай у верасні 1921 г. і пра яе дакументы.
У апошніх раздзелах аўтар таксама падрабязна разглядае становішча беларусаў у Заходняй Беларусь («пад Польшчай»), што яму было вельмі добра вядома, становішча ў БССР, дзе былі знішчаныя беларускія нацыянальныя дзеячы, а беларуская інтэлігенцыя, сяляне, усё насельніцтва панеслі вялікія людскія страты ад сталінскага тэрору. Вельмі цікавымі з'яўляюцца звесткі пра беларускі нацыянальны рух на эміграцыі — у Латвіі, Літве і ў іншых краінах.
Увогуле кніга Я. Найдзюка застаецца актуальнай у наш час, дзякуючы добраму падбору фактаў і аб'ектыўнасці выкладу іх.
Дадатак,
АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ, доктар гістарычных навук, прафесар
Менск, 12 ліпеня 1993 г.
(Footnotes)
* Пры апрацоўваньні гэтага разьдзелу шмат скарыстана з працы М. Шкялёнка «Крывія — Беларусь — Літва», друкаванай у часапісе «Раніца» ў Бэрліне ў 1941 г.
* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу асабліва былі выкарыстаныя працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і усход» друкаваныя у беларускай газэце «Раніца» у Бэрліне ў 1941—1942 гг.
* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу таксама былі выкарыстаны ў вялікай меры працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і ўсход», друкаваныя ў беларускай бэрлінскай газэце «Раніца»
* Знаны на Далекім Усходзе (асабліва ў Японіі) спосаб самагубства праз разрэзаньне жывата.абвінавачаньня бальшавікі не знайшлі, усё-ж-такі ўсіх арыштаваных засудзілі у канцэнтрацыйныя лягеры або на высылку ў далёкія краі, дзе бадай усе з часам і загінулі.
1 Цанава Л Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Минск, 1951 Ч. 2 С. 884
2 Тамсама.
3 Тамсама. С. 885
4 Цанава Л. Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Ч. 2. С. 689, 853
* United Nations Relief and Rehabilitation Administration
** International Refugee Organization.