Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Бадай так яно й будзе. Выходзіць, што ў кажнага чалавека ёсьць пункт, што із сваёй дарогі яго зьбівае. І ўсё-ж чалавек жыве. Дзіўна.

18 жніўня. Сымон прывёз аднекуль бочку газы. Кажа, што на нейчым пагарэлым двары качалася, там ён і сустрэўся зь ёю — лоб у лоб.

— Але як гэта здарылася, дзівіліся мы, скрозь усё згарэла, а бочка з газай — не.

— Нічога дзіўнага, — адказаў Сымон, — не згарэла, бо шпунтам заткнёная была.

— Але ўсё-ж, — кажам, — газа? Калі камень і той гарыць.

— А чэрці

яго, зрэшты, ведаюць, я ня хэмік, каб усё ведаць.

Брэша! Хэмік зь яго адмысловы, бо мы так і не дазналіся, скуль прывалок газу. Цяпер мяняе газу на самагон і маляс. Разак даваў за літру газы паўлітры самагону — не бярэ.

— Ну то каб ты лепшага ніколі й ня піў, як тая газа, — раззлаваўся Разак, — дарма не вазьму ў такога зьдзірцы.

— А я такому злыдню й за тышчы літры не аддам. Жлукці сваю самагонную поліўку ўпацёмках — больш разьліеш.

19 жніўня. Прафэсар Фэцкі нарэшце дакладна вызначыў, колькі вайна каштуе: выходзяць штодня два мільярды сто восем рублёў пяцьдзясят сем і пяць дзясятых капейкі.

— Калі-б, — кажа, — адзін дзень не паваявалі, то ўсе людзі, што з усіх бакоў абляпілі гэтую гліняную галушку, якую завуць зямлёй, маглі-б увесь дзень ляжаць барадою да сонца й нічога не рабіць, а харчоў было-б кажнаму на залатога рубля, ды яшчэ эканоміі засталося-б на сто восем рублёў і пяцьдзесят сем з паловаю капеек. А як вайна ўжо йдзе пацьдзесят дзён, то вось і лічыце, даражэнькія, колькі чалавецтва на гэтым страціла.

Калі даведаўся пра гэта Апанас Дзюрка, дык аж абурыўся:

— Брэша! Можа чалавецтва й страціла, а я то не. Бо калі вайны ня было, то я рабіў, а харчоў і на залатоўку ня меў, а цяпер пальцам не варушу, а ўжо, дзякаваць Богу, трэйці месяц ем пшэнныя бліны з макам. Не! Штосьці ягоная навука нейкая кульгавая.

Тае-ж думкі трымаецца й наш вінакур, Яська Разак.

— Твой прафэсар, — кажа, — зусім дзівак. Шкада, ты мяне ня спусьціў з гэтым тваім вучоным, я паказаў-бы яму матэматыку. Вайна — страта для чалавека! Чулі? А ці ведае ён, кіслая брага, што вайна шмат каго на ногі паставіла? Другога раней і чалавекам саромеліся назваць, ды ён зусім і не чалавек быў, а так — мроя нейкая. А вайною так акрыяў, што яму й фігаю носа не дастанеш. А ён кажа — страты. «Барадою да сонца ляжаць»… Узяў-бы цябе за рыжую бараду ды патрос як сьлед за такія словы. Каб мая воля, то я ўсе такія навукі пакасаваў-бы ўшчэнт — хай ня брэшуць і не ачмучваюць людзей.

Але Сымон дык той ня згодзен зь імі:

— Хоць я заўжды кажу, што ўсе прафэсары дзівакі, але здараецца, што й яны маюць рацыю. Быў у нас пры Акадэміі адзін такі дзівак. Ён таксама ўсё лічыў. Ліча й ліча. Бывае, і на сьнеданьне забудзецца. І вось аднаго разу ён вылічыў, што каб усіх людзей з усяе зямлі прывалок у вадно месца ды паклаў адзін на аднаго, то выйшла-б куча ўсяго толькі кілёмэтр ушыркі, кілёмэтр удоўжкі, кілёмэтр увышкі. Вось я тады падумаў: каб з гэтай кучы адтрэсьці хоць дзясятую часьціну зладзеяў ды навесьці на іх гармату, то глядзь, што аднэй бомбай усіх і прышчаміў-бы на месцы. Бачыце, як проста па навуцы выходзіць. А служба парадку іх і за дзесяць год не пераловіць. Не! Супраць навукі

не кажэце — часам і яна трапляе ў самы пункт.

20 жніўня. Быў на рынку. Адна назва, што рынак, а гандлю ніякага. Бачыў, як адзін дурань збываў калгасьніку мадэльныя туфлі за баханку хлеба. Яшчэ і ўгаворвае:

— Купі, дзядзька, жонцы: гной трэсьці — першы сорт.

А хіба ў такіх туфлях гной трэсьці? У іх факстроты выдрэнчваць і то шкада. Дзядзька паўзіраўся на іх, пастукаў пальцам пад падэшвай дый памяняў.

— Навошта гной, — кажа, — мая дачка ў іх лявоніху паскача. Цяпер, — кажа, — можам і мы сабе такое ласунства дазволіць.

Нацягаў, мабыць, калгаснае мукі, як і той мадэльнік туфляў, вось і дазваляюць сабе. Я больш ня мог глядзець на такую несправядлівасьць ды ўцёк з рынку.

21 жніўня. Хадзіў да Ўправы. Нічога страшнага. Дарэмна палохаўся. Скрозь усе свае, і язык наш, чысты адэскі. Праўда, сям-там і іхны сьлізгане, навет і мову пачуеш, але так нячаста, што можна й ня лічыць. Малайцы нашыя — мух ня ловяць.

Мацаў адносна якога-небудзь пасаду. Можна. Але я ўсё яшчэ палохаюся. А калі часам вернуцца? Лепш крыху ўстрымацца. Каля аднаго пакою наткнуўся на Арыентацкага. Жартуе:

— Што, вялікадзяржаўнік, і вы да нас?

— Выбачайце, — кажу, — калі ласка, кажу, я ніколі…

— А, то добра, добра… Пачынаеце й вы крыху беларусізавацца. Добра, добра…

Дзівак! Я табе шчэ ня так зьбеларусізую. Дай толькі ўмацуемся.

22 жніўня. Вярнуўся Буркун. На чалавека страшна глядзець — скура ды косьці. Быў да гэтай пары ў бальшавікох ды нейкім парадкам сьлізгануў із фронту.

— Чаго-ж цябе, — кажу, — нялёгкая паперла аж на фронт? Хіба ня мог раней драпануць?

— Не кажы. Добра, што жывы вярнуўся. А больш мяне на фронт і гвалтам не зацягнеш. Ды хто-ж мог спадзявацца…

Нічога! Гэты выхадзіцца. Нездарма ў кандыдатах лічыўся.

24 жніўня. Усе ўзяліся паліць кнігі. Разак спаліў блізу ўсё, што меў, толькі падручнікі не пасьпеў, бо сын недзе схаваў. Сымон паліць усю палітыку.

— Я, — кажа, — гэтую палітыку скрозь-бы пусьціў з дымам, на ўсёй зямлі: ад яе людзям адзін ачмут, а больш нічога.

Рыгор таксама кажны дзень пэўную порцыю ў печ кладзе. А з суседняй вуліцы нейкі бухгальтар, дык той так асатанеў, што абы згледзеў якую паперыну, то адразу ў печ.

— Не магу, — кажа, — глядзець на кнігу, ад яе ў мяне хвор нейкая пачынаецца…

Не паляць кніг толькі Апанас Дзюрка й прафэсар Наязноў. Першы таму, што ў яго праз усё жыцьцё ніякае кнігі ў хаце ня было, а Наязноў кажа, што ён пакуль устрымліваецца.

А я зрабіў хітрэй. Сёе-тое, ведама, спаліў, а Леніна й Сталіна ды гісторыю ВКП, на ўсякі выпадак, закапаў. Хай ляжаць — у зямлі яны есьці ня просяць. Згніюць — страта не вялікая, а калі часам спатрэбяцца? Вось я тут іх і выкладу: «Бачыце, які я свой, ды яшчэ й падкаваны». Вось тое-ж! А дурні заўсёды па-дурному.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2