Беларусізацыя пад №...
Шрифт:
А канчаўся верш наступнымі радкамі:
Салавейка адсьпяваў за гаем, Срэбны месяц вісьне на сасьне. Ну, а мы — чакаем і чакаем: МожаДругі паэт-аматар паморшчыўся на верш першага паэты і, страсануўшы даўгім валосьсем, пачаў свой:
І як пачаў кілзаць, як панёс, дык толькі іскры сыпаліся. Урэшце да таго дасьпяваўся, што ня відаць было: ці ўсіх нас трэба аддубасіць, ці яму спусьціць порткі ды ўсыпаць так, каб больш ніколі не даваў нырца.
Вось гэта, думаў я, паэзія, вось гэта — хараство! Што-б сказаў Пушкін, каб пачуў такое? А Паліханаву вершы спадабаліся.
— Добра, — кажа, — галоўнае — бойкія.
Не, сучасная паэзія мне не да спадобы.
19 верасьня. Сьвет мяняецца, і людзі мяняюцца. Сяньня наглядаў на вуліцы, як два былыя за нешта счапіліся. Насядаюць адзін на аднаго й крычаць:
— Гэта вам ужо мінулася! Годзе! Цяпер новыя парадкі.
І аднаму мінулася й другому мінулася. Цікава, хто зь іх мае рацыю, а хто зь іх адгуляў? Бо, калі абое адгулялі сваё, то чаго цяпер спрачацца? Мабыць, зьбіраюцца гуляць на новы лад абое.
20 верасьня. Што мае пачатак, тое мае й канчатак. Маляс выйшаў. У вытворчасьць мусіў рушыць сапрэлую муку. Разак і гэтым разам паджяжджаў адносна заказу, але дарма — нічога ня выйграў. Пацячэ міма ягонага носу. Склаў суполку: «Вытворчасьць і разьмеркаваньне». Сымону ня надта спадабалася такая апэрацыя:
— Не ляжыць, — кажа, — у мяне душа да гэтых суполак. Тут нямінуча нехта некага ашукае: або ты суполку, або яна цябе. Бо дзе ты цяперашнім сьветам знойдзеш чалавека, каб ён ротам мух лавіў, падумай!
Што праўда, то праўда. Ну, але й я не пакульлем падбіты. Тым больш, што й супольнікі ў ашуканасьцьве шчэ ня надта адукаваныя. Дзюрка, хоць-бы й хацеў, дык ня ўмее, а Наязноў — той ужо зусім тэарэтык. Адзін назоў, што прафэсар, а спрыту ніякага.
21 верасьня. На фроньце дзеецца нешта дзіўнае. Петраград абкружаны, Будзённы абкружаны, а разам зь ім абкружаны яшчэ тры арміі. Суцэльнае акружэньне, а генэрал Чыстоў — той яшчэ лепш — трапіў у палон на самай перадавой лініі. Прызнаўся, што ня ведаў, дзе фронт, думаў, што да немца далёка ды сунуўся ў самыя рукі разам із машынаю. Што-ж гэта робіцца, дзе-ж нашая магутнасьць? І чаму генэралы ня ведаюць, дзе фронт?
Мы доўга дыскутавалі на гэтую тэму. Наязноў тае думкі, што пра Чыстова, мабыць, няпраўда, больш для агітацыі пушчана. Але Сымон сьцьвярджаў, што тут нічога дзіўнага няма.
— Усё гэта можа быць, — казаў Сымон. — Калі я шчэ за царом служыў у войску, то ў
Я не хацеў-бы служыць салдатам у такога генэрала.
22 верасьня. Рыгору пашанцавала. Забаронена будавацца, а ў яго на хаце ўжо й нумар блішчыць. Раіліся сяньня наконт хатняга абсталяваньня. Ёсьць загад, каб здавалі перасьцягнутую мэблю. Будзем варочаць ці не? Рыгор тае думкі, што варочаць ня трэба. Хто там дакапаецца — ці перасьцяганая, ці мазалём нажытая?
Сымон таксама не раіць:
— Пакуль, — кажа, — гаспадар вернецца, дык і мэбля струхлее. Я, кажа, шчэ ў васемнаццатым годзе ў такі-ж самы спосаб прыдбаў бочку. То гаспадара й дагэтуль няма, а бочка шчэ трывалая.
Пастанавілі: не варочаць і адзін аднаго не выдаваць.
23 верасьня. Хутка пойдзе трамвай. Загржэмбіцкі надта цешыцца: ці гэта суржёзна, пытае, ці так сабе пішуць? Добра было-б, каб на суржёзна, бо на даным этапе транспарт вырашае ўсё.
І праўда. Калі штодня даваць рэйсам ад Сураскага да Камароўскага ды назад, то бяз тэхнікі не пасігаеш. Добра, калі з сахарынаю, а калі дрожджы ці ёміна якая? Тут нехаця тэхніку вітаць будзеш.
24 верасьня. Меў выпадак бліжэй прыгледзецца да заходняе сілы, пра якую хваліўся Авечка. Сустрэлі ў Арыентацкага. Запраўды, дзяцюкі нішто сабе — гладкія, ёмкія — відаць, што гадаваліся не на дрэнных харчах. Але асабліва страшнога нічога няма. Ведама, канкурэнцыя будзе, бо ў шмат каго зь іх рукі даўжэй за бацькавы. Адзін зь іх мне навет спадабаўся. Мы зь ім мелі цікавую гутарку на розныя гаспадарскія тэмы. Відаць, чалавек добра арыентуецца ў каньюнктуры цэнаў і рынкаў.
— А наконт машыны, — скончыў паважаны Пралазэвіч нашую размову, — то вы не клапаціцеся, мы гэта ўраз абсталюем… Транспартныя сродкі будуць.
Добра! З такою сілаю шчэ жыць можна. Праўда, іншыя прадстаўнікі гэтае заходняе моцы не паказалі такое жыцьцяздольнасьці. Яны таксама, як Шчыры, больш гаваруны, чымся дзейнікі. Усё крычаць: трэба! гэта трэба! гэта трэба! а гэта ня трэба! Яно й лепей: пакуль тэарэтык дыскутуе, то спраўны на практыцы сьмела можа павыварочваць яму ўсе кішэні.
25 верасьня. Сьвет стаў дыба. У ангельскіх цэрквах наігрываюць інтэрнацыянал, а жыды патрабуюць свае арміі й жыдоўскае дзяржавы ў Палестыне.
Сымон кажа, што нічога з гэтага ня будзе.
— Калі ўжо, — кажа, — і зьбярэцца жыдоўскае войска, то я, хоць і ня бравы ваяка, а пайду адзін супроць усёй іхнай арміі. Абы толькі кала добрага ў рукі. Ведаю я гэтых ваякаў. Калі я шчэ за Мікалаем у войску служыў, то быў у нашай роце адзін жыдок, за барабаншчыка хадзіў. Дык вось, як пойдзем, бывала, на стрэльбішча ды як пачнем з гарматаў бухаць, то яго адразу бы трасца на зямлю кідае — барабанам накрыецца й енчыць:
— Вой, — крычыць, — калі яшчэ адзін раз, то мяне ўжо ня будзе, вой!