Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

29 кастрычніка. Хамовіч (ёсьць такі музыка на нашай вуліцы) пайшоў рэгістраваць духовую аркестру, бо ёсьць загад, каб грамадзяне рэгістравалі музычныя інструманты, якія ім не належалі. Мы яму не раілі.

— Дзівак, — казалі, - хто яго ведае, што гэтыя трубкі не твае?

А ён іх вайною падхапіў недзе поўнаю капэляю.

— Не, я хачу ўсё паводле формы, бо маю клясычныя канцэрты выдаваць — вось толькі барабана нестае.

І за што толькі людзі не хапаюцца!

30

кастрычніка. Хто я такі? Дзіўна. Такога пытаньня я сабе шчэ ніколі ня ставіў. А сяньня ў Арыентацкага адзін нейкі тып (клічуць яго Юрэц Бладук) прычапіўся да мяне:

— Хто вы такі? — пытаецца.

Як хто? Чалавек.

— Чалавек? Гэта на сяньня ніяк ня гучыць. Мы ўсе людзі. І чалавек на сяньня — дрэнь, пустое месца, словам — міт і больш нічога.

— Але-ж выбачайце..

— Нічога ня выбачу. Я ў вас пытаюся — хто вы паводле нацыі?

Дзівак. А што мне да нацыі?

— Ну, сяньня я, скажам, беларус.

— А заўтра?

— Скуль-жа я ведаю, што заўтра будзе? Я не прарок, я — дыялектык.

— Ах, так? То вы, крычыць, балота, вы гнільлё, вы не патрэбны для нас тып! Вы…

І панёс. Я ўжо ўзяўся быў за шапку, каб уцякаць, але Арыентацкі заспакоіў:

— Плюй, — кажа, — ён толькі гаворыць, а зрабіць нічога ня можа. У іхнай хэўры ўсе такія, але народ спакойны.

Усё-ж мяне гэта не заспакоіла. Калі пачынаюць ставіць такія пытаньні, то недзе нешта ёсьць. Мабыць, я штосьці прагледзеў.

1 лістапада. Усе рынуліся браць патэнты. Хто — на піўніцу, хто — на шаўца, хто на дробны гандаль. Раілі й мне не зацягваць справы, але я шчэ не наважыў, на якую спэцыяльнасьць падацца.

— А ці табе ня ўсё роўна, — кажа Сымон, — на сёньня або паперка. Бяры хоць на музычнага майстра, а пасьля ўжо расчаўпёмся, хто ты ёсьць.

А швагра Апанаса Дзюркі, дык той выбраў патэнт і навет шыльду павесіў. На белай габляванай дошцы нарысаваў дзёгцем: «Раблю сталы, шафы, крыжы, труну ды іншую мэблю, а таксама прыймаю розныя заказы. Мікіта Гузак». А ніжэй дробнымі літарамі напісаў: «Тут купляем цьвікі негарэлыя». Але дарма — заказаў ніхто не нясе, і шыльда ў яго целяпаецца так, для собскага задавальненьня.

Такое-ж палажэньне і ў іншых патэнтшчыкаў. Мабыць, таму, што наш куток глухі, далёка ад цэнтралі.

2 лістапада. Быў дыспут пра вайну. Сёньня зноў усёй парафіяй чыталі газэту. Ужо нямецкае войска ўвайшло ў Крым, прасякнула ў цэнтар Данецкага басэйну й наблізілася да Масквы.

Сымон пра гэта сказаў, што яго Данбас ня цікавіць:

— Мне вугальля ня трэба. Я дроў назапасіў, дзякаваць Богу. А вось што Крым агортваюць — гэта добра, бо колькі там дармаедаў пуза на сонцы грэла ды ў вадзе паласкалася, колькі хлеба марнатравілі. Не давядзі Бог!

На гэтыя словы абурыўся Наязноў:

— Вы, даражэнькі, ня тое кажаце. Не адны там дармаеды, былі й трудзяшчыя.

— А

я, — узьняўся Сымон, — ня трудзяшчы? а ці паласкаў я хоць што-колечы ў гэнай цёплай вадзе? Га? Што Вы на гэта, пан прафэсар?

Наязноў на гэта нічога не адказаў, і дыспут зноў набыў канкрэтныя формы. Дзюрка разважыў, што калі на фронце так справа стаіць, то хутка й вайна скончыцца. Зь ім шмат хто згадзіўся, і ўжо пачалі падлічваць — калі? Але Сымон зноў адцягнуў увагу ўсіх у іншы бок.

— Цяпер, — кажа, — нельга варажыць, калі скончыцца вайна, бо якая-ж гэта вайна? Вось даўней ваявалі… Чытаў я недзе, як старабытныя цары біліся… Выйдуць гэта варагі ў чыстае поле, стане адно войска супраць другога й пачалі:

— У вашага начальніка, — кажуць адны, — маці кульгавая.

— А ў вашага, — кажуць другія, — дзед быў на адно вока крывы.

— А вы вяроўкаю хлеб кроіце.

— А ў вас дзеўкі ўсе рабыя.

4 лістапада. Суполка «Вытворчасьць і разьмеркаваньне» лопнула. Дзюрка злавіў Наязнога на жывой справе, як той цадзіў супольны пяршак у сваю бутэлечку з-пад парфумы «Тэжэ» «Чырвоная Ружа». Апанас так зьдзівіўся, што ледзь не пашкодзіў бутлю з самагонам аб Наязнову галаву.

— Каб не пяршак, — казаў, - дальбог, нешта покнула-б — ці бутля, ці ягоны чэрап. Першаку пашкадаваў.

І хто-б мог спадзявацца, што Наязноў здольны на такія ўчынкі? Такая адукаваная, разумная асоба.

А Сымон здаволены:

— Я табе казаў, што тут зладзейства ня мінеш. У суполцы хоць сьвяты — і той красьці будзе. Такая ўжо ўрода ўсіх гэтых суполак, каб зь іх цягнуць.

Асноўны капітал і прадукцыю падзялілі паміж былымі сябрамі ў роўных часьцінах, а інвэнтар пусьцілі на жэрабя. Зьмеявік усё-ж застаўся ў мяне.

5 лістапада. На гаспадарска-палітычным адцінку нейкая актывізацыя. Кіндзюк Банадысь зрабіў на захад ажно тры рэйсы, Арыентацкі — два. Туды машыну — назад машыну. Нешта адвозяць, нешта прывозяць. Рыхтуюцца ў падарожжа і іншыя прадстаўнікі. Авечка гаворыць, што ўлагоджваюць грамадзкія справы. Магчыма. А тымчасам заўважаецца ажыўленьне й на мясцовым рынку. Дрожджы ўскочылі ў цане, зьявілася сахарына, некім выкінутая на рынак, вялікія партыі горадзенскай махоркі. Загржэмбіцкі, як шалёны, гайсае ад рынку да рынку. Ажыўленьне відавочнае.

6 лістапада. Разак паперадзіў: купіў Фэцкага сакрэт пра канец вайны і ўсе ягоныя, як ён казаў, аўтарскія правы. Ну, ад гэтага нічога не даведаешся. Усё толькі прыглядаемся, што ён пачне рабіць. Сымонісе ўдалося прасачыць, як сяньня раніцою зь яськавага двара вывозілі нечага цэлы воз — ці на схоў, ці на продаж — не дагледзела. Гэтая навіна ўзрушыла ўсю вуліцу. Дзюрка ўжо з усімі раіўся, што рабіць зь цьвікамі — ці хутчэй збываць, ці хаваць у яму. Але што можна параіць, калі самі ўсе, як упоцемках.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II