Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

А ты кажаш — армія. З такою арміяй толькі хіба курэй душыць.

Сымон штосьці адмоўна ставіцца да жыдоўскае ваяўнічасьці. А мне здаецца, што калі й зайца пачаць біць, то й ён будзе запалкі паліць.

26 верасьня. І сьмех, і грэх. Сёньня да Маржі Іванаўны заскочыла нейкая верхалазка, ейная прыяцелька.

— Вітай, — кажа, — з абноўкаю!

І круць-верць па хаце ў новай сукенцы.

— Глядзі, які фасон цудоўны! Вось тут, наперадку — Сталін, па клубох — Молатаў і Калінін, а пазаду Кагановіча пусьціла… З чатырох палотнішчаў. А матаржял? Не, ты толькі глянь. Мроя, а не матаржял!

Што-б

вы думалі? Гэта фарсуха наскочыла недзе на партрэты былых правадыроў, і як цяпер яны бяз ужытку, а матаржял каштоўны, то й скамбінавала: абліччы іхныя змыла, а з палатна змайстравала сукню.

— А што я, — кажа, — мела рабіць, калі ўсё пагарэла і ўсё расхапалі, а засталіся толькі правадыры.

Сьмех, кажу, і грэх. А баба ўсё-ж бяз розумуь хоць-бы маўчала, а яна скрозь звоніць. Глядзі, каб за гэтыя справы шчэ пад твайго Кагановіча ня ўсыпалі. Бо шчэ невядома, чым усё гэта скончыцца.

А Маржя Іванаўна страшэнна абурылася й з гэтаю прыяцелькай пасварылася насьмерць. Ейнае кволае сэрца не магло сьцярпець такое зьнявагі, хоць і былых, а ўсё-ж правадыроў.

27 верасьня. Прыемныя навіны з культурнага фронту. Неўзабаве адчыняецца гарадзкі тэатар. Усё гэта добра, але ёсьць суржёзная затрымка: нестаець адзеньня. Неарганізаваныя масы расьцярушылі ня толькі ўсю тэатральную рэквізыту, але парасьцягалі й вопратку. Меркавалі адыграць Аўгена Анегіна, але на двух артыстых знайшліся толькі адны штаны, ды й тыя ні ў два, ні ў паўтара. А як на грэх, то і артысты знайшліся — адзін маленькі, а другі, што вярста. Калі прымяралі порткі, то чысты сьмех: аднаму па калені, а другому — па пяты. Як разьвяжуць гэтую праблему — ня ведаю, бо які-ж Аўген бяз белых штаноў? А ягоныя порткі, мабыць, ужо даўно перакроены на станік, а мо й на анучы пайшлі.

28 верасьня. Круглоў аканфузіўся ўшчэнт. Мышы вытурылі яго із складу «Заготзярна». Такую сілу іх разьвёў, што давялося ўцякаць самому.

— Я, — кажа, — не вінаваты, што ўвесь парашок згарэў, а я ўмею толькі парашком змагацца.

Цяпер шкадуе, што трохі не дацягнуў:

— Калі-б яшчэ, — кажа, — хоць пудоў дзясятак, то праграму змаганьня з мышамі можна было-б уважаць за выкананую.

Чалавеку не пашанцавала.

29 верасьня. Наязноў ходзіць як хмара. Прачытаў адозву, у якой гаворыцца, што беларусы будуць жыць «без расейска-азіяцка-бальшавіцкага ўціску й чужанацыянальнага панаваньня».

— Сэрца, — кажа, — баліць, калі чытаеш такія рэчы. Хіба тутэйшыя не такія рускія, як і мы? А гэта-ж проста пра нас і сказана: «чужанацыянальныя».

Дзівак! Пра што непакоіцца. А зрэшты, хто яго ведае, можа й мяне залічаць у чужанацыянальныя. Трэба на ўсякі выпадак забясьпечыць сябе ад магчымае фармулёўкі.

30 верасьня. Пачынаю беларусізавацца. Купіў беларускі правапіс нейкага Тарашкевіча. Два рублі ня грошы, а ў спрытных руках ды з галавою яго можна абярнуць у капітал. Але Наязнову пра гэта — ні гуку. Бо ён можа зрабіць з гэтага «вывады».

1 кастрычніка. Дзюрка й ягоны швагра згубілі пашпарты. Дзіўная рэч, што абое разам. Тут штосьці падазронае. Трэба разьнюхаць. Можа ёсьць рацыя й мне згубіць.

2 кастрычніка. Фэцкі ўжо вылез із інтэгральнае блытаніны й дакладна вылічыў, калі

скончыцца вайна, але трымае ў сакрэце. Каб чалавек быў з галавою, то й на гэтай справе мог-бы нядрэнна зарабіць. Ці ня купіць мне ягоны сакрэт? Трэба зрабіць спробу.

27 кастрычніка. Блізу месяца я не разгортваў гэтых мёртвых балонак, якім даручаў сваю жывую душу… Не да мёртвых балонак было, калі сам ледзь жывы астаўся… А хто вінаваты? Паліханаў, які запрасіў на сямейную вячорку? Жонка, якая пабаялася ўпоцемках дахаты йсьці? Ці я сам, што лішне чарку перакуліў? Усе пакрысе. А калі ўсе, то, знацца, ніхто, апрача злодзея. Але каб яго вінаваціць, трэба знайсьці. А як знойдзеш? Дзьве хутры, тры гарнітуры, два жаноцкія палітоны, мяшок цукру, невядомая колькасьць хусьця, скрыня махоркі, бідон тлушчу, мяшок рысу й шмат-шмат дробных рэчаў — зьніклі бязь сьледу…

Так здарылася катастрофа. Назаўтрае Панас прывёў варажбітку.

— Яна, — кажа, — табе ўсё выкладзе, як на далані.

Варажбітка гадала на карты, пушчала нейкі парашок на ваду, таўкла яйка ў хусьцінцы й нарэшце выклала:

— Злодзеяў было трое: адзін — рыжы, другі — чарнявы, трэці — касавокі. А пакрадзенае трэба шукаць тут, паблізу. Далёка не пайшло.

Як на талерцы! А тымчасам, калі пайшла, то зь ёю пайшоў і жаночы гадзіньнік. Вось і знайшоўся злодзей! А Дзюрка шчэ і аблаяў яе: «Гэта, — кажа, — дармо, што сьцягнула. У іх языкі доўгія, але затое й рукі даўгія — сачыць трэба. А праўду выкладзе».

Хадзіў я й на рынак, па сьляпой кнізе варажыць. Але варажбітка, таксама сьляпая, мабыць, узяла мяне за вайскоўца й намалола, што быццам я нядаўна з-за кроплі крыві ледзь ня згубіў свайго маладога жыцьця, але што неўзабаве, не пазьней як праз месяц, я зноў вярнуся пад роднае скрыло, якое мяне абагрэе, як прамень сонца. Цьфу! Толькі дваццаць рублёў зьбяёдаў!

Рыгор параіў зьвярнуцца да службы парадку. Добра, скажам, зьвярнуўся-б, але які толк?

— Знайсьці, - кажа Рыгор, — ня знойдуць, а так, для ачышчэньня грамадзкага сумленьня.

Дзякую! Каб мяне ўшчэнт пачысьцілі, тады яшчэ іншая рэч. А то яшчэ нейкія крошкі пазасыпаліся. А тут могуць так пачысьціць, што ня толькі сумленьня — нічога не застанецца. Горш за ўсё, што спачуваньня ні ад кога ня бачыў. Усе толькі раюць, а Сымон, той проста сьмяецца: «Рабуй нарабаванае» ды рагоча. А чаго рагатаць?

— Не па-суседзку, Сымон, — кажу, — тут плакаць трэба, а не рагатаць.

— Дармо, — кажа, — па гэтым дзеці будуць. Чалавек толькі сам сябе не перажыве, а так — усё здолее! Калі я быў у трэсьце, то ў нас адзін скарбнік усю скарбонку вытрас сабе ў партфэлю — дваццаць тысячаў натрос. Але не пасьпеў бядак да хаты дайсьці, як дарогаю ў яго перакралі гэтыя тысячы. Думаеш, павесіўся? Ані Божа барані. Праз год ужо ў другім трэсьце краў. Так вось і тут.

Недарэчнае параўнаньне, але ён мае рацыю, што чалавек усё перажыве. Перажыў і я гэтую катастрофу.

28 кастрычніка. Дзеля свайго калецтва тры тыдні ня чытаў газэтаў. А Рыгор казаў, што шмат было цікавага. Пісалі, што вораг ужо зламаны, арміі Цімашэнкавыя зьнішчаныя, ён сам звольнены, а Будзённы ўжо на Лубянцы вусамі шаволіць. Даскакаўся «брацішка наш Будзённы на кані сваім». Сёньня сам прачытаў. Праўда. Усё гэта ёсьць. Але Наязноў штось пэсымістычна ставіцца да ваенных падзеяў: «За летам яшчэ зіма будзе, а там — ізноў лета. Хто яго, кажа, ведае». Хітры чалавек — гэты Наязноў. Ніколі не дакапаешся, што ён думае. Але зь нейкімі крыніцамі ён зьвязаны. Гэта — напэўна. Дакапаюся!

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II