Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— Не магу, — згаджаўся ніжэйшы, — бо ў мяне усе падручнікі зь гісторыі пагарэлі.

— Ці ня ў мой гэта гарод каменьчык?

— Не, гэта каменьчык ня ў ваш гарод, але ў мяне кніжкі пагарэлі, а ня ў вас.

Я ўжо хацеў быў паспачуваць ніжэйшаму, якога стыхійнае няшчасьце ссадзіла з гістарычнага сядла, высушыўшы ўсе ягоныя крыніцы, так што цяпер няма адкуль зачэрпнуць літаратурнае вадзіцы, але тымчасам падскочыў Арыентацкі, торкнуў мне пальцам у жывот і паказаў:

— А вунь і ваш сваяк.

Гляджу я: моцны дзяцюк, з вусікамі, незнаёмы.

Штось не пазнаю. Ён таксама і апавяданьні піша, і падноскамі гандлюе.

— Але-ж, выбачайце, я гэтым не займаюся. Я…

Але Арыентацкі ня даў мне часу выказаць сваё абурэньне й паімчаўся да іншай групы. На сярэдзіне пакою грымеў паэта Цымбальскі і ўсё намагаўся прачытаць свае новыя вершы, але яго ніхто ня слухаў. Толькі нейкі пасалавелы музыка дзюбаў носам у ягонае плячо, відаць, нешта хацеў сказаць, ды ня мог. Да мяне падышоў нейкі маладзяк у вышыванай кашулі й з даўгім валосьсем.

— Вы хто? Прадстаўнік ад масаў? — пытаецца.

— Але-ж, кажу, ад масаў.

— Ну, як маса ўспрыняла мой апошні верш?

— Але-ж даруйце… Зь кім маю гонар?

— Алег Верабей — паэта чыстай ліры.

— А прозай вы не спрабавалі? Я прозу больш..

— Прозай? — перапыніў мяне Верабей, — не, не спрабаваў, бо не хачу. А каб захацеў, дык ого! Я так-бы прозай чухвосьціў, нібы Дзюма-айцец.

— Так, — кажу, — усё гэта вельмі прыемна, але, нажаль, ня меў гонару чуць вас.

— Што?! Ня чулі Алега Верабжя? Што вы гэтым хочаце сказаць, шаноўны? Можа вы хочаце намякнуць, што мяне масы не вызнаюць? Дык я вам зараз давяду…

І страсянуўшы даўгім валосьсем, ён сьціснуў кулакі й пасунуўся да мяне бліжэй. Трэба праўду сказаць, я спалохаўся. А што дзіўнага, думаю сабе, можа так давесьці, што пасьля й собская жонка не пазнае.

— Даруйце, — кажу, — я маса, але, выбачайце, ня зусім маса… я… і… я…

— Стаўце кропку над «і», — загрымеў паэт яшчэ больш узрушана.

— Я… я…

Чым-бы скончылася гэтая размова, ня ведаю. Але на шчасьце падскочыў Арыентацкі. Ён неяк так спрытна ськіраваў гутарку на апошні верш Верабжя пад назовам «Пляту лапці» й выказаў такое захапленьне ад масаў, што Верабей трохі заспакоіўся. Калі адышоў ад нас, Арыентацкі мяне перасьцярог:

— З гэтым будзь асьцярожны, бо калі не патрапіш у ягоны тон, то можа, браце, і ліхтара паставіць. Ён такі…

Пасьля гэтае размовы я неўзаметку сьлізгануў за дзьверы і ўцёк дахаты. Цікава пабыць у культурнай кумпаніі, але часам бывае й небясьпечна.

31 сакавіка. Па нашай парафіі пайшлі чуткі, што новы наш асяленец Камель нешта круціць. Суседка ягоная Азарэіха казала, што нейкую парпяту моблю выдумляе, якая сама будзе круціцца. Гузачыха бажылася, што на свае вочы бачыла, як Камель круціў нейкае кола.

— Затоілася я, — кажа, — пад сьцяной ягонага сьвінушніка й пазіраю ў шчэлку, што ён будзе рабіць. А ён ськінуў сьпінжак, закасаў рукавы й пачаў круціць нейкае кола. Крутне й пусьціць, крутне й пусьціць. А пасьля пачаў гаварыць

да кола: «Я табе кажу, што само закруцішся». Мяне ажно ў пот кінула. Ну што, думаю, як само закруціцца? Што рабіць? Ці ўцякаць, ці крычэць гвалт? І страшна, і цікава. Але перасіліла сябе й стаю. А ён спацеў, як хорт, а ўсё пакручвае. «Закруцішся, — кажа, — няпраўда». Але, ведама, калясо дурное, само ня круціцца. Паківаецца трохі дый стане. Тут ён як закрычыць: «Круціся! такую ды гэткую, загадваю!». Тут я ўжо ня вытрывала, спудзілася ды ўцякла.

Відаць, баба трохі збрахала, але, у кажным разе, Камлёва таямніца зацікавіла ўсіх, і ягоны хляўчук цяпер сочаць усе людзі.

1 красавіка. Цікавая рэч, што сяньня ніхто не ашукваў.

— Навошта ашукваць, — казаў з гэтае прычыны Сымон, — калі сяньня дзяржавы толькі на ашуканстве й трымаюцца. Гэтым сяньня нікога ня зьдзівіш.

Не пашанцавала толькі Апанасу Дзюрцы. Ён ашукаўся й досыць моцна. Яшчэ зранку прыйшоў да Апанаса Яська Разак і паклікаў у кнайпу:

— Сяньня, — кажа, — ты ня маеш адмовіцца, бо сяньня ў мяне вялікая сямейная ўрачыстасьць.

Натуральна, Дзюрка пайшоў, бо хто адмовіцца ад дармаўшчыны. Прыйшлі ў піўніцу, Разак і кажа:

— Ну, браток, замаўляй усё, што хочаш, — усё дадуць.

Дзюрка й пачаў замаўляць: і «маскоўскай», і закусь розную, навет па кавалку пражанага парасяці замовіў. Падсілкаваліся добра. На заканчэньне ўвесь гэты ёмінна-пітны асартымэнт яшчэ й піўком падгладзілі. Цудоўна!

— Ну, плаці ды хадзем, — кажа нарэшце Яська Разак, — мне пара.

І ён устаў ад стала. Дзюрка аслупянеў.

— Як гэта, плаці? Ты-ж запрашаў!

— Правільна. Запрашаў я, — кажа Яська, — а замаўляў ты. Гэта я цябе ашукаў — сяньня-ж першага красавіка.

І мусіў Апанас выкласьці на стол 980 рублёў. Хацеў ён за такі жарт Яську бутэлькай пагладзіць, але Разака не ашукаеш — ён быў ужо за дзьвярыма.

3 красавіка. Надыходзіць Сьвята. Усе горача ўзяліся за падрыхтоўку. Юрэц пайшоў на сяло старацца самагону, Рыгор выменяў задок цяляціны за паўпуда солі. Мікіта Гузак і Апанас Дзюрка ўвесь час перабываюць на рынку, але гешэфт ідзе слабы, бо пераважае гамбурскі тавар, а ёміны бракуе. Горш за ўсё зь яйкамі — 170 рублёў за дзясятак, а ў паёк далі да сьвята толькі па адным яйку. Гэты факт асабліва абурыў Апанаса:

— Ну што я, — кажа, — буду рабіць з адным яйкам? У мяне-ж сямжя.

Прафэсар Фэцкі на гэтую справу заглядаецца зь іншага боку:

— Адным больш, адным менш — справа невялікая, — кажа, — але вы, шаноўны, зьвярніце ўвагу на лік — адно! Чаму адно? Што гэта значыць? Ці ня сымбаль які? А калі сымбаль, дык што ён сымбалізуе? Вось куды трэба ўглядацца. У корань глядзець!

Зь лірай насустрач (кансультацыя для вершапісцаў)

Поделиться:
Популярные книги

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья