Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— Хоць, — казаў, - гэтым разам я ўжо застаўся зусім голы, горш як Адам, але дармо — на жывой костцы мяса нарасьце.

За агента працаваць ужо ня хоча, а мяркуе адчыніць, як ён кажа, рэстаўрацыю.

— З чым, — пытаюся, — гэтую справу разьвінеш? Тут капітал патрэбен, а ў цябе вунь сораму няма чым прыкрыць.

— А навошта капітал, — кажа. — У гэтай справе абы рукі зачапіць, а там ракою паліецца. Глядзі, як у Сьвідрыцкага. А з чаго той пачынаў? Таксама зь нічога. А цяпер грошы мяхамі носіць.

Нічога дзіўнага, калі і адчыніць. Бо, як гаворыць Сымон, калі чалавеку шанцуе, то і ў лапцёх танцуе. А Байцову шанцуе, калі сам зь мяха вылез.

28

студзеня. Калі не пашанцуе, дык і на печы катар схопіш. Усе нашы дроў на зіму запасілі, бо ведалі, што зіма то ня лета, хоць і вайною. А вось прафэсар Вадзянецкі й рахункавод Супрынайц, дарма, што высокаадукаваныя, гэтае простае рэчы не прадугледзелі — засталіся на зіму бяз палкі дроў. А цяпер сядзяць у халоднай хаце і ў кулакі дзьмуць. З гэтага, ведама, пацеха малая, бо як казаў ім Разак, ці ты хукай, ці ты дзьмухай — ўсё роўна будзе халодна. Хукам не нагрэешся. А нагрэцца трэба. І вось вымушаныя гэтыя небаракі праблему паліва разьвязаць на штодзень. На тым тыдні сьпілавалі ў парку дэкарацыйнае дрэва, пасьля звалілі радыёвы слуп, а ўчора пайшлі платы ламаць. Супрынайц, хоць таксама адукаваны, але трохі спрыту мае: ён спакваля пачаў дошкі адцінаць. А Вадзянецкі — той зусім голы тэарэтык — урэпіўся ў слупок і давай яго трэсьці. Пацеў, ажна пакуль ня грымнуўся разам із слупком. Нарабіў трэску й грукату. Вартавы, які стаяў паблізу, думаў, што гэта зладзеі лезуць, і стрэліў. Натуральна, хлопцы ірванулі зь месца. Можна ўявіць, якую хутчыню яны разьвінулі.

— Пакуль дабеглі да ўкрыцьця, — прызнаўся Супрынайц, — то зрабілася надта горача.

Ня дзіва! А тымчасам Вадзянецкі згубіў акуляры й з правае нагі калёшу, а Супрынайц пакінуў на плоце рукавіцы з аўчыны. Вось табе й нагрэліся!

— Не, — казаў на гэта Гузак Мікіта, — навука супраць спрыту ніколі ня ўстоіць. Двое вучоных, а зрабілі горш, чымся адзін нявучоны. Бо скажам, я, хоць і не прафэсар, а такая справа, як плот расьцярушыць, мне раз плюнуць, а яны ня здолелі.

— Знацца, не з таго канца вучыліся, — не згадзіўся зь імі Сымон. — Бо калі-б гэта на запраўднага вучонага, той-бы так ня хібіў. Быў у мяне прыяцель, вучоны прафэсар, акадэмік, той ня тое што плот — хату мог над табой разабраць, а ты-б нічога і ня чуў-бы ў ложку лежачы. Вось гэта навука! Чыстае пароды. А Вадзянецкі й Супрынайц, відаць, мяшанцы.

А як мне здаецца, дык проста людзям не шанцуе.

30 студзеня. Няма сумлеву, што Маржя Іванаўна хоча разарваць са мною сувязь. Стрэў сяньня на вуліцы, прывітаўся, а яна нат ня спынілася: віль хвастом і пайшла ў другі бок. Ці сачыць яе, ці даць адстаўку? Пакінуць — шкада, бо такое вагі бабу ня хутка знойдзеш.

1 лютага. Яську Разака расшыфравалі. Выявілася, што сваё дабро ён сплаўляе ў Заходнюю. Зь якой мэтай — яшчэ не ўстанавілі. Зноў паджяжджалі да яго ў справе Фэцкага сакрэту аб канцы вайны. Дарэмна! Яська толькі ўсьміхаецца:

— Не для таго, — кажа, — я купіў гэты сакрэт, каб яго ўсе ведалі.

На нашай вуліцы зноў запанаваў непакой.

3 лютага. У Арыентацкага нічога толкам не даведаўся. Што такое заходнікі й што такое ўсходнікі — так яшчэ й вісьне ў паветры.

— Бачыце, — казаў Арыентацкі, - тут ёсьць дзьве такія плыні, і хоць іх мэты розныя й шляхі розныя, але яны ўсё роўна як-бы адно. Разумееце?

Я зразумеў мала.

Шчыры нешта жаліўся на іхную мляўкасьць і адсутнасьць нейкай жывой крыніцы.

— Бо хто, прыкладам, у Менску гаворыць па-расейску? Русафілы й русацяпы. А тымчасам Заходняя — Эўропа й новае жыцьцё.

Яшчэ аб русафілах ды расейскай мове!

Тут я зразумеў яшчэ менш. Трохі сьвятла працадзіў на гэтае пытаньне Авечка Ахрэм.

— Можна, — казаў ён, — і на месяцы сядзець, а тымчасам на зямлі гарох сеяць.

Усёй глыбіні гэтага філёзофскага выснаву я ня здолеў асягнуць, але перакананы, што тут крыецца пэўны сэнс.

Усё-ж я ў кумпаніі Арыентацкага заўважыў, што пытаньне аб заходніках і ўсходніках іх мала турбуе, а больш займаюць праблемы службовых выперадкаў. Бо мала ня дзьве гадзіны яны горача абмяркоўвалі службовую аварыю свайго саратніка Мімікрыйскага. Як я зразумеў, дык гэты спрытны хлапец хацеў сігануць без чаргі па службовай драбіне ажна праз чатыры ступні. Але на самым версе сарваўся й бразнуўся вобзем. І так бразнуўся, што толькі мокрае месца засталося. Ён ужо заносіў нагу на верхнюю ступню службовае драбіны, калі нейкі ягоны злосьнік — чырк на яго ў пэўнае месца цыдулку: «няпэўны чалавек, а ў мінулым — яшчэ больш няпэўны». І чалавек паляцеў долу.

Калі мы вечарам у сваёй кумпаніі абмяркоўвалі гэную аварыю Мімікрыйскага, то бальшыня сьхілялася на тое, што чалавеку не пашэнціла. Толькі Сымон ня згадзіўся й давёў, што ў службовай кальеры галоўнае адыгрывае выпадак.

— Ці ведаеце вы Грака Язэпа? Ды пэўна ведаеце! Ён на Савецкай вуліцы ходнікі падмятаў, дворнікам служыў. Дык калі хто бачыў Грака, то бачыў і ягоную бараду, бо яна ў Язэпа, што мятла, якою ходнікі тыя падмятаў. І вось аднойчы, а было гэта ў 27-м годзе, угледзеў Язэпаву бараду нейкі савецкі чын. І надта яму спадабалася гэтая барада, акурат рабоча-хрэсьціянская барада: тады ўважалася, што была ўлада рабочых і хрэсьцян, а знацца, трэба было трохі і іхных прадстаўнікоў да ўлады. Ну, справа нядоўгая. Туды, сюды — выбралі Грака ў дэлегаты ад Менскіх хрэсьцян і пасунулі яго ў Маскву, каб там да вышэйшае ўлады абраць.

Пачаставаліся дэлегаты зьезду на банкеце, селі на цягнік і папхнуліся ў Маскву. І вось толькі аджехалі за Антонава, Язэпу прыціснула пільніца. А трэба сказаць, што Язэп на цягніку блізу ня езьдзіў, а тым больш у мяккіх вагонах, і ня ведаў усіх парадкаў. Кінуўся ён туды-сюды — няма рады. Выскачыў у калідорчык, зірнуў навокал — нагвалт пад кусты трэба, а як ты зьбегаеш, калі тыя кусты толькі перад вачыма мільгаюць. Ня ведаў ужо, што й рабіць. А тут два нейкія гіцлі падсунуліся.

— Што ты, дзядзька, топчашся тут, быццам ушкодзіўшы.

— Шчэ не, але неўзабаве так яно й будзе.

— Дык у чым справа? Гэта зусім проста.

Падвялі яны Грака да нейкае штуковіны ды й кажуць:

— Таргані за гэтую снасьць і… кропка.

Грак таргануў, бо думаць ужо ня было калі. І праўда — цягнік стаў. Саскочыў Язэп ды, выбачайце, у кусты. Цягнік пастаяў трохі, сьвіснуў ды зноў пайшоў. Выбег Язэп з-за кустоў, «пачакай» крычыць. Але дзе там! Паехалі.

Мусіў Язэп вярнуцца дахаты пехатой. А назаўтра зноў пайшоў вуліцу падмятаць. Так і скончылася ягоная кальера. А шанц быў найлепшы, бо бараду меў хрэсьцянскую.

Вось тут і кажы, што не выпадак. За малою драбніцаю чалавек ня трапіў у вышэйшыя члены.

7 лютага. Сяньня зьявіўся на нашую вуліцу нейкі паўнамоцны чын, каб зьбіраць складку на дапамогу.

— Ёсьць, — казаў, - такое таварыства сабедапамогі, якое ня мае сродкаў, а тымчасам у горадзе шмат нэндзы, дык трэба-ж і ёй трохі дапамагчы.

Добра. Галечы ў горадзе хапае, бо шмат хто ў пераходны час бадзяўся немаведама дзе й не парупіўся сам сабе дапамагчы. Трэба-ж людзям паспагадаць. Таму мы ня надта й спрачаліся: скінулі — хто рублёўку, хто — дзьве, а хто й жменю круп. Толькі як дайшла чарга да Сымона, той упёрся як вол:

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2