Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

14 лютага. Юзік Загржэмбіцкі працерабіў шлях у Заходнюю. На першы раз сам ехаць пабаяўся — ськіраваў жонку. Тая, набраўшы ў кошык рознае драбніцы, прывезла адтуль воз дабрыні.

— Там, — казала, — усякага дабра ў гаспадароў больш, як у нас на складах.

Яно й зразумела: гэныя людзі яшчэ не паспыталі калгаснага хлеба, а таму й свой маюць. Юзік наладаваў повен воз тавару й спадзяецца прывезьці вялікі воз дабра.

— Я, — хваліўся, — ня люблю драбніцаю займацца. Мне адразу або пан, або прапаў.

Такі чалавек, калі не памрэ, свайго дапне, бо кіпцюры мае надта

войстрыя.

17 лютага. І жыць цяжка, і памерці нялёгка. Учора ў садзе культуры й адпачынку знайшлі няжывую бабульку. Ну, ведама, пацікавіліся, чыя гэта бабулька і як яна там апынулася. Намацалі й сваячкоў. Якое такое здарэньне з бабулькай, пытаюць. Ну, прыціснулі трохі — яны й сазналіся.

— А ніякага, — кажуць, — здарэньня. Звычайна. Памерла бабулька, а мы яе пахавалі.

— Дык хіба-ж так хаваюць? Хто вас такога навучыў?

— А мы ўсё чын-чынам, — кажуць, — і дамавіну зрабілі, і хаўтуры справілі. А што дол прамёрз на два мэтры, дык мы тут не вінаватыя, бо паставілі мы ў садзе дачасу, пакуль не адтае дол.

Можа яно так і было. Можа-б яны й пахавалі бабку, але тым часам іншыя спажыўцы нагледзелі, што дамавіна стаіць бяз ужытку, бо на паверхні зямлі. Ну й выкарысталі яе для свайго пацыента, а бабку вытрасьлі на сьнег.

Гэтае здарэньне нарабіла шмат гутарак на нашай вуліцы. І ніхто тых сваякоў не пахваліў. Толькі Наязноў спрабаваў даводзіць, што навуцы ведамыя такія спосабы паховінаў і што бываюць яшчэ й горшыя, але Сымон перапыніў ягоную лекцыю ў самым пачатку:

— Вы, даражэнькі, із сваёй навукай жывеце, як хочаце, хоць на галаве хадзеце. Бо жыць можна ўсяк, але памерці мне, браток, дайце па-чалавечаму, бо гэта ў жыцьці здараецца толькі адзін раз.

19 лютага. Учора нечакана трапіў на пажагнальную гарбатку. Арыентацкі паспрыяў. Што такое пажагнальная гарбатка, я даведаўся пазьней. Шчыра кажучы, ніякай гарбаты ня было: быў разьведзены сьпірытус і закусь. Але сэнс ня ў гэтым, сэнс у самай існасьці справы. А існасьць была ў тым, што праводзілі адну надта слынную асобу на яшчэ няведамы пасад.

Пацеха! Чаго толькі я не наслухаўся. Выступалі блізу ўсе, і кажны хваліў слынную асобу. І чаго толькі не плялі! Здавалася, што гэная слынная асоба ўвабрала ў сваё, дарэчы сказаць, досыць сьціплае тулава ўсе чалавечыя годнасьці. Арыентацкі прамаўляў, што такіх людзей, як гэная асоба, рэдка зямля носіць. Авечка Ахрэм — той жывымі сьлязьмі цадзіў у кілішак — ня мог паўстрымацца ад разьвітальнага жалю. Шчыры выступаў ажна тры разы. Праўда, ягоныя прамовы ня зусім былі шчырымі, бо ён, хоць і хваліў, але разы два калупнуў-такі гэтую асобу й досыць балюча. Тая ажна заёрзала. Калі ня лічыць гэтага выпадку ды яшчэ прамовы аднаго здаравеннага дзяцюка з чырвоным тварам, дык усё было надта прыстойна. Быў ужо й я разагнаўся на прамову, але тут неяк усе загаварылі разам, ня слухаючы адзін аднаго. Колькі я ня бразгаў відэльцам па кілішку, голасу не атрымаў.

Дахаты пайшлі разам з Авечкам і Арыентацкім. Авечка яшчэ ня суняў свайго жалю і ўсё чмыхаў носам:

— Такая, — казаў, - страта… такая страта..

Арыентацкі, наадварот, выглядаў надта вясёлым.

— Я, — казаў, - хоць-бы штодня ладзіў такія гарбаткі.

— Але-ж у такім разе, — кажу, — вы рызыкавалі-б за які месяц разьвітацца з усімі слыннымі людзьмі гораду.

— А, такой бяды! Ня былі-б яны,

былі-б іншыя. Хіба ня ўсё роўна?

Я, ведама, цалкам зь ім згодны, што для мяне гэта ня было-б стратай, але ўголас пра такое не сказаў. Хто яго ведае, што за чалавек Арыентацкі.

21 лютага. На суседняй вуліцы асяліўся пагарэлец. Пацярпеў ён, бядак, ад няшчаснага выпадку з вайсковай неасьцярожнасьці. Ледзь з душой выскачыў. А цяпер усунуўся ў голую хату з голай сямжёй.

— Ну, як ты цяпер жыць будзеш? — спачуваюць суседзі. — У цябе-ж навет вяроўкі няма, каб на крук пачапіць.

— А дармо, — кажа, — неяк пражыву. Дыяген і гэтага ня меў.

Нараілі яму схадзіць да сабедапамогі.

— Мы-ж складаліся, дык вось табе й будзе.

Пайшоў, адважылі там тры кілё мукі й паўкілё солі.

— Ну, — кажуць, — папраўляйся, чалавеча, ня сумуй.

А чаго яму сумаваць, калі памагаюць? «Моцны выжыве, а нямоцных жыцьцё кусае». Так казаў пра гэты выпадак Наязноў. Але, здаецца, ён і сам ня быў перакананы, што гэты выснаў можа хоць трохі задаволіць пагарэльца.

25 лютага. Маржю Іванаўну прасачыў із шофэрам. Усё зразумела! Зрада! Ашуканства! Безадкладна ўжыць станоўкія захады! Гэта чорт ведае што такое! [3]

3

Тут колькі радкоў зацёрта. — Л. К.

28 лютага. «Любоўная лодка разьбілася аб быт», як пісаў той паэта. У мяне яна разьбілася ўдрузачкі. З Маржяй Іванаўнай — квіты. Перамовы ні да чаго не прывялі. «Разыдземся, — кажа, — Іван Іванавіч, добрымі сябрамі». Нічога! Я шчэ табе пакажу добрых сяброў. Будзеш памятаць…

2 сакавіка. Фэцкі ў выніку лічэньня дайшоў да выснаву, што ў навуцы ўжо няма чаго рабіць: усё вынайдзена. І цяпер конча перакінуўся на практычную справу.

— Гандаль, — кажа, — асноўнае, што цяпер трэба чалавеку, бо гандаль — гэта рухавік усяе культуры.

Ухапіўся й ён за гэты рухавік, але першыя ягоныя крокі былі ня зусім моцнымі. Купіў на інкубатарнай станцыі 30 піскляў па рублю галаву й меркаваў прадаваць па 10 рублёў. Такім парадкам ад гэтага рухавіка мусіла атрымацца пэўная культурная астача. Але, як кажуць, рыба ў рацэ, ды ня ў руцэ. Пакуль ён валок у сетцы гэтых 30 піскляў із станцыі, пяцёх па дарозе ўдалося задушыць, рэшту пасадзіў на авёс. Піскляты адмовіліся ад аўсу. Ведама, які пісклячы розум, скуль ім ведаць, што паводле навукі ім належыць ужываць толькі гэтае зерне? Але Фэцкі конча пастанавіў прымусіць іх падпарадкавацца вымаганьням навукі й безадкладна дзюбаць авёс. Пачалося ўпорыстае змаганьне. Піскляты вымагалі дробна пасечанага тугога яечка ды дробных крупак, але Фэцкі яйка й крупы еў сам, а піскляў засыпаў градам аўсу. У выніку трохдзённага змаганьня, праводжанага зь несьціханай жорсткасьцяй з абодвух бакоў, яшчэ 10 змагароў выбыла з варожага стану, а колькі атрымала цяжкія пашкоджаньні. Толькі тады Фэцкі змогся й рэшту недабіткаў выкінуў на рынак. Але тут яго чакала канчальная аварыя: піскляў ня толькі ніхто ня купляў, але навет й дарма ня браў.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2