Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iдзi, iдзi!
– закрычала яна i зачынiла дзверы. Потым прыадчынiла i крыкнула: - Пятроў, праганi сабаку, а то мне шэф намылiць шыю, пачне распiнацца: "Сабакарня, а не "хуткая дапамога"! Ганi!

Ад гаража падышоў чалавек у чорным халаце, затупаў на Бiма нагамi i зусiм нязлосна закрычаў, быццам пад прымусам, ленавата:

– Ат я табе, стварэнне! Пайшоў! Пайшоў!

Нiчога з гэтых слоў "шэф", "сабакарня", "ганi", "мылiць шыю", "распiнацца", а тым больш "хуткая дапамога", Бiм не разумеў i нават нiколi чуць не

чуў, але словы "iдзi" i "пайшоў" адпаведна iнтанацыi i настрою ён зразумеў цудоўна. Тут Бiма не падманеш. Ён крыху адбегся, сеў i глядзеў на дзверы. Каб людзi ведалi, чаго шукае Бiм, яны дапамаглi б яму, хоць гаспадара сюды i не прывозiлi, а адразу ў бальнiцу. Але што рабiць, калi сабакi разумеюць людзей, а людзi не заўсёды разумеюць сабак i нават адзiн аднаго. Дарэчы, Бiму i такiя глыбокiя думкi былi недасяжны; незразумела было i тое, па якому такому праву яго не пускаюць у дзверы, за якiя ён чэсна драпаў i за якiмi, iнакш i быць не магло, яго сябар.

Бiм сядзеў ля бэзавага куста з паблеклым ужо лiсцем да самага вечара. Прыязджалi машыны, з iх вылазiлi людзi ў белых халатах i вялi каго-небудзь пад рукi або iшлi следам; зрэдку выносiлi чалавека на насiлках, тады Бiм падыходзiў блiжэй, нюхаў, - не, не ён. Пад вечар сабаку заўважылi i другiя. Нехта прынёс кавалачак каўбасы, - Бiм не крануў!
– нехта паспрабаваў узяцца за аброжак - Бiм адбег; нават той самы дзядзька ў чорным халаце некалькi разоў праходзiў паўз яго, спыняўся i глядзеў на Бiма са спачуваннем i не тупаў нагамi. Бiм сядзеў, як статуэтка, i нiкому нiчога не гаварыў. Ён чакаў.

Прыцемкам ён спахапiўся: а раптам гаспадар дома? I пабег спехам, лёгкiм галопам.

Бег па горадзе прыгожы, з блiскучаю шэрсцю, дагледжаны сабака - белы, з чорным вухам. Любы добры чалавек скажа: "Ах, якi мiлы паляўнiчы сабака!"

Бiм падрапаў за родныя дзверы, але яны не адчынiлiся. Тады ён лёг ля парога, скруцiўшыся абараначкам. Не хацелася нi есцi нi пiць - нiчога не хацелася. Сум.

На пляцоўку выйшла Сцяпанаўна:

– Прыйшоў, гаротны?

Бiм вiльнуў хвастом толькi адзiн раз ("Прыйшоў").

– Ну вось, а цяпер i павячэрай.
– Яна падсунула да яго мiску з ранiшняю кашаю.

Бiм не ўзяўся.

– Я i ведала: сам накармiўся. Разумны. Спi.
– I зачынiла за сабою дзверы.

Гэтае ночы Бiм ужо не выў. Але i не адыходзiў ад дзвярэй: чакаць!

А ранiцою зноў захваляваўся. Шукаць, шукаць сябра! Гэта i ёсць сэнс жыцця. I калi Сцяпанаўна выпусцiла яго, ён, перш-наперш, збегаў да людзей у белых халатах. Гэтым разам нейкi тоўсты чалавек крычаў на ўсiх i часта паўтараў слова "сабака". У Бiма папускалi каменнем, хаця i знарок мiма, махалi на яго палкамi i, у канцы канцоў, сербанулi балюча дубцом. Бiм адбегся, сеў, пасядзеў чуць i, мабыць, вырашыў, што тут гаспадара не можа быць, а iнакш не праганялi б так нядобра. I пайшоў Бiм, злёгку апусцiўшы галаву.

Па горадзе iшоў адзiнокi, сумны, занiвошта пакрыўджаны сабака.

Выйшаў ён на бурлiвую вулiцу. Людзей была цьма-цьмушчая, i ўсе спяшалiся, толькi зрэдку перакiдалiся словамi, цяклi кудысь i цяклi бясконца. Быць не магло, каб не прыйшла Бiму ў галаву такая думка: "А цi не пройдзе ён тут?" I без усякае логiкi

сеў у цянi, непадалёку ад веснiчак, i пачаў пiльнаваць, не прапускаючы нi аднаго чалавека. Па-першае, Бiм заўважыў, што ўсе людзi, аказваецца, пахнуць аўтамабiльным дымам, а ўжо цераз яго даходзяць другiя пахi рознае сiлы.

Вось iдзе чалавек, худы, высокi, у вялiкiх стаптаных чаравiках, i нясе ў сетцы бульбу, гэтакую ж, як прыносiў дадому i гаспадар. Худы нясе бульбу i пахне тытунём. Крочыць скоранька, спяшае, быццам яго хтосьцi даганяе. Але гэта толькi здалося - даганяюць некага ўсе. I ўсе нешта шукаюць, як на палявых спаборнiцтвах, а iнакш навошта бегчы па вулiцы, забягаць у дзверы, выбягаць i зноў бегчы?

– Прывiтанне, Чорнае вуха!
– кiнуў худы на хаду.

"Прывiтанне", - панура адказаў Бiм, варухнуўшы па зямлi хвастом i не губляючы засяроджанасцi, з якою пазiраў на людзей.

А вось за iм iдзе чалавек у камбiнезоне, пахне гэтаксама, як i сцяна, калi яе лiзнуць (мокрая сцяна). Ён амаль увесь шэра-белы. Нясе доўгую белую палку з бародкаю на канцы i цяжкую сумку.

– А ты чаго тут?
– папытаўся ён у Бiма, спынiўся.
– Усеўся чакаць гаспадара цi згубiўся?

"Ага, чакаць", - адказаў Бiм, патупаўшы пярэднiмi лапамi.

– Тады на вось табе.
– Ён выняў з сумкi кулёк, паклаў перад Бiмам цукерку i пацерабiў за вуха.
– Еш, еш. (Бiм i не дакрануўся.) Дрэсiрованы. Iнтэлiгент. З чужое талеркi есцi не будзеш.
– I пайшоў далей паволi, спакойненька, не так, як усе.

Як каму, а Бiму гэты чалавек добры: ён ведае, што такое "чакаць", ён зразумеў Бiма.

Таўсцерны-тоўсты, з тоўстаю палкаю ў руцэ, з тоўстымi чорнымi акулярамi на носе, нясе тоўстую папку: усё ў яго тоўстае. Пахне ён паперамi, па якiх гаспадар шаптаў палачкаю, i яшчэ, здаецца, тымi жоўтымi паперкамi, якiя гаспадар клаў у кiшэню. Ён спынiўся каля Бiма i сказаў:

– Фух! Ну i ну! Дажылiся: сабакi на праспекце.

З варот паказаўся дворнiк з мятлою i стаў ля Тоўстага. А той гаварыў да дворнiка, паказваючы пальцам на Бiма:

– Бачыш? На тваёй тэрыторыi нябось?

– Факт, бачу.
– I абапёрся на мяцёлку, паставiўшы яе ўверх барадою.

– Бачыш... Нiчога ты не бачыш, - сказаў злосна.
– Нават цукерку не есь, заеўся. Як жа далей жыць?!
– Ён злаваўся ваўсю.

– А ты не жывi, - сказаў дворнiк i раўнадушна дадаў:- Бач ты, выхудаў, бедалага.

– Зневажаеш!
– гыркнуў Тоўсты.

Спынiлiся тры маладыя хлопцы i чамусьцi ўсмiхалiся, гледзячы на Тоўстага i на Бiма.

– А вам чаго смешна? Чаго смешна? Я кажу яму... сабака! Тысячы сабак, па два-тры кiло мяса кожнаму - дзве-тры тоны ў дзень. Кумекаеце, колькi выходзiць?

Адзiн з хлопцаў запярэчыў:

– Тры кiло i вярблюд не з'есць.

Дворнiк спакойна ўдакладнiў:

– Вярблюды не ядуць мяса.
– Нечакана ён ухапiўся за мятлу i замахаў ёю па асфальце перад нагамi ў Тоўстага: - Сыдзi, грамадзянiн! Ну? Я што сказаў!

Тоўсты пайшоў, адплёўваючыся. Тыя ўтрох таксама пайшлi сваёй дарогаю, пасмейваючыся. Дворнiк тут жа перастаў месцi. Ён пагладзiў Бiма па спiне, пастаяў крыху i сказаў:

– Сядзi чакай. Прыйдзе.
– I пайшоў у варотцы.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII