Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

З усяе гэтае сваркi Бiм не толькi зразумеў - "мяса", "сабака", "магчыма", "псiна", але чуў iнтанацыю галасоў i, галоўнае, усё бачыў: а гэтага ўжо хопiць, каб разумнаму сабаку здагадацца: Тоўстаму дрэнна жыць, дворнiку добра; адзiн злосны, другi - добры. Каму ўжо ведаць, калi не Бiму, што нi свет нi зара на вулiцах ёсць толькi дворнiкi i што яны паважаюць сабак. Тое, што дворнiк прагнаў Тоўстага, Бiму нават спадабалася. А ўвогуле ўся гэтая пуставатая гiсторыя толькi забавiла Бiма, хаця, можа, i

была ад яе карысць, таму што Бiм пачаў здагадвацца: людзi ўсе розныя, яны могуць быць i добрыя i дрэнныя. I тое карысць, скажам мы збоку. Але пакуль што Бiму гэта было ўсё роўна: ён глядзеў i глядзеў на прахожых.

Некаторыя жанчыны пахлi востра, што аж не вытрываць, ландышамi, пахлi тымi беленькiмi кветачкамi, што забiваюць нюх, i ля якiх Бiм рабiўся бясчутным; у такiм выпадку Бiм адварочваўся i некалькi секунд не дыхаў - яму не падабалася. У большасцi жанчын вусны былi гэткага самага колеру, як сцяжкi на воўчай аблаве; Бiму такi колер таксама не падабаўся, як i ўсiм жывёлам, а сабакам i быкам асаблiва. Амаль усе жанчыны нешта неслi ў руках. Бiм прыкмецiў, што мужчыны з паноскаю трапляюцца радзей, а жанчыны - часта.

...А Iвана Iванавiча ўсё няма i няма. Сябар ты мой! Дзе ж ты?..

Людзi цяклi i цяклi. Журба Бiмава крышку аслабела, рассеялася сярод людзей, i ён яшчэ ўважлiвей пазiраў уперад - цi не iдзе ён. Сёння Бiм будзе чакаць тут. Чакаць!

Каля яго спынiўся чалавек з мясiстымi абвiслымi губамi, глыбока-маршчынiсты, кiрпаты, з вачыма навыкаце i закрычаў:

– Чортведама што! (Людзi сталi прыпыняцца.) Навокал грып, эпiдэмii, рак страўнiка, а тут што?
– тыкаў ён усёю далоняю ў Бiма.
– Тут, у масе народу, у гушчынi працаўнiкоў, сядзiць жывая зараза!

– Не ўсякi сабака - зараза. Глядзiце, якi мiлы сабака, - запярэчыла дзяўчына.

Кiрпаты паглядзеў на яе зверху ўнiз i знiзу ўверх i адвярнуўся, абураючыся:

– Якое дзiкунства! Якое дзiкунства ў вас, грамадзяначка...

I вось... Эх, калi б Бiм быў чалавек! Вось падышла тая самая цётка, "савецкая жанчына" - тая сплетнiца. Бiм спачатку спалохаўся, але потым натапырыў шэрсць на загрыўку i прыняў абарончую пазiцыю. А цётка затараторыла да ўсiх, хто стаяў паўкругам крыху воддаль:

– Дзiкасць i ёсць дзiкасць! Ён жа мяне ўкусiў. У-ку-сi-ў!
– I паказвала ўсiм руку.

– Дзе ўкусiў?
– спытаў юнак з партфелем.
– Пакажыце.

– Ты мне яшчэ, шчанюк!
– Ды i схавала руку.

Усе, акрамя кiрпатага, засмяялiся.

– Выхоўвалi цябе ў iнстытуце, чорта, вось ужо выхавалi, гадзёныша, накiнулася яна на студэнта.
– Ты мне, савецкай жанчыне, i не верыш? Ды што ж потым будзе? Да чаго ж мы iдзём, дарагiя грамадзяне? Цi ў нас ужо Савецкае ўлады няма?

Юнак пачырванеў i зазлаваўся:

– Каб вы ведалi, як на вас глядзець людзям збоку, то пазайздросцiлi б гэтаму сабаку.
– Ён ступiў да цёткi i крыкнуў: - Хто вам даў права зневажаць?

Хаця Бiм i

не зразумеў слоў, але больш не вытрымаў: ён скочыў да цёткi, гаўкнуў на ўсю моц i ўпёрся ўсiмi чатырма лапамi, каб стрымацца (за тое, што потым можа быць, ён не ручаўся). Iнтэлiгент. Ды ўсё-такi сабака.

Цётка закрычала не сваiм голасам:

– Мiлiцыя! Мiлi-i-цыя!

Дзесьцi засвiстаў свiсток, нехта, падыходзячы, крыкнуў:

– Праходзьце, грамадзяне! Праходзьце каму куды трэба!
– Гэта быў мiлiцыянер. (Бiм нават чуць павiляў хвастом, хоць i быў устрывожаны.) - Хто крычаў?! Вы?
– загаварыў мiлiцыянер да цёткi.

– Яна, - пацвердзiў студэнт.

Умяшаўся Кiрпаты:

– I куды вы гледзiце! Што робiце?
– запсiхаваў ён на мiлiцыянера. Сабакi, сабакi на праспекце ў абласным горадзе!

– Сабакi!
– крычала цётка.

– I гэтакiя вось яшчэ пiцекантропусы!
– крычаў i студэнт.

– Ён мяне збэсцiў!
– чуць не плакала цётка.

– Грамадзяне, р-разыдзiцеся! А вы, вы ды i вы, пройдзем да мiлiцыi, сказаў ён да цёткi, юнака i Кiрпатага.

– А сабака?
– аж запiшчала цётка.
– Чэснага чалавека ў мiлiцыю, а сабаку...

– Не пайду, - адрэзаў юнак.

Падышоў другi мiлiцыянер:

– Што тут?

Чалавек пры гальштуку, пры капелюшы з гонарам i памяркоўна растлумачыў:

– Ды вось, гэты студэнцiк не хоча ў мiлiцыю, не слухаецца. Гэныя вунь, абое, хочуць, а гэны не хочаць. Неслухства? А гэта не дазволена. Вядуць трэба iцiць. Цi мала што...
– I ён адвярнуўся ад усiх, закруцiў у сваiм вуху вялiкiм пальцам, быццам каб большая дзiрка стала i лепш чуць было. Гэта быў самы што нi на ёсць жэст уласнай перакананасцi, упэўненасцi ў трываласцi сваiх думак i несумненнай перавагi свае асобы над усiмi, хто тут быў, - нават над мiлiцыянерам.

Абодва мiлiцыянеры зiрнулi адзiн на аднаго, але студэнта ўсё ж павялi з сабою. Следам за iмi патупацеў Кiрпаты i Цётка. Людзi разышлiся i ўжо не зважалi на сабаку, акрамя тае мiлае дзяўчыны. Яна падышла да Бiма i пагладзiла яго, але таксама пайшла за мiлiцыянерамi. Сама пайшла, як бачыў Бiм. Ён паглядзеў ёй услед, патаптаўся на месцы i пабег, дагнаў яе i пайшоў поруч.

Чалавек i сабака iшлi ў мiлiцыю.

– Каго ж ты чакаў, Чорнае вуха?
– запытала яна, прыпыняючыся.

Бiм сумна прысеў, апусцiў галаву.

– Падцягло табе жываты, мiлы. Я накармлю цябе, пачакай, накармлю, Чорнае вуха.

Ужо некалькi разоў называлi Бiма "Чорнае вуха". I гаспадар некалi гаварыў: "Эх ты, Чорнае вуха!" Даўно-даўно ён так сказаў, яшчэ ў дзяцiнстве. "Дзе ж ты, мой сябар?" - думаў Бiм. I ўсё ж зноў пайшоў з дзяўчынаю, сумны i журботны.

У мiлiцыю яны прыйшлi ўсе разам. Там крычала цётка, рыкаў кiрпаты дзядзька, угнуўшы голаў, маўчаў студэнт, а за сталом сядзеў мiлiцыянер, незнаёмы, i непрыязна глядзеў на ўсiх траiх.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII