Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Яго сiлком кармiць трэба, - сказала Даша Сцяпанаўне.
– Ён занудзiў без гаспадара, таму i не есць.

– Ды што ты!
– здзiвiлася Сцяпанаўна.
– Сабака сам сабе знойдзе. Колькi iх ходзiць, а ядуць жа.

– Што ж рабiць?
– спытала Даша ў Бiма.
– Ты ж так прападзеш.

– Не прападзе, - упэўнена сказала Сцяпанаўна.
– Такi разумны сабака не прападзе. Буду раз у дзень варыць яму кашу. Што ж рабiць? Жывое ж.

Даша нечаму задумалася, потым зняла аброжак.

– Пакуль я не прынясу аброжак, не выпускайце

Бiма. Заўтра гадзiн да дзесяцi я прыйду... А дзе ж цяпер Iван Iванавiч?
– спытала яна ў Сцяпанаўны.

Бiм страпянуўся: пра яго!

– Павезлi на самалёце ў Маскву. Аперацыя на сэрца, цяжкая. Асколак жа побач.

Бiм - увесь адзiн слых: "асколак", зноў "асколак". У гэтым слове чуваць гора. Але, калi яны гавораць пра Iвана Iванавiча, значыць, ён павiнен недзе быць. Трэба шукаць. Шукаць!

Даша пайшла. Сцяпанаўна - таксама. Бiм зноў застаўся адзiн бавiць ноч. Цяпер ён не-не i задрэмле, але толькi на некалькi хвiлiн. I кожны раз ён снiў Iвана Iванавiча - дома цi на паляваннi. I тады ён прахоплiваўся, азiраўся, хадзiў па пакоi, нюхаў закуткi, прыслухоўваўся да цiшынi i зноў клаўся ля дзвярэй. Вельмi моцна балеў рубец ад дубца, але гэта было нiшто, калi раўняць з большым горам i невядомасцю.

Чакаць. Чакаць. Сцiснуць зубы i чакаць.

Раздзел 7

ПОШУКI ПРАЦЯГВАЮЦЦА

Гэтае ранiцы Бiм ледзь не плакаў. Сонца ўжо вышэй за акно, а нiхто не iдзе. Ён прыслухоўваўся да крокаў жыхароў у пад'ездзе, якiя праходзiлi паўз яго дзверы з верхнiх паверхаў або падымалiся ўгору. Усе крокi знаёмыя, а яго няма i няма. Нарэшце выразна пачуў туфелькi Дашы. Яна! Бiм уголас даў пачуць пра сябе. Яго крык, калi сказаць па-чалавечаму, абазначаў: "Я цябе чую, Даша!"

– Зараз, зараз, - абазвалася яна i пазванiла да Сцяпанаўны.

Яны абедзве ўвайшлi да Бiма. З кожнаю ён павiтаўся, потым кiнуўся да дзвярэй, спынiўся там, павярнуў галаву да жанчын i патрабаваў, прасiў, павiльваючы хвастом: "Адчыняйце! Шукаць трэба".

Даша адзела на яго аброжак, на якiм цяпер была на ўсю шырыню трывала прымацавана латунная пласцiнка-жэтон з выгравiраваным надпiсам: "Яго завуць Бiм. Ён чакае гаспадара. Добра ведае, дзе дом. Жыве адзiн у кватэры. Не крыўдзiце яго, людзi". Даша прачытала надпiс Сцяпанаўне.

– Якая ж ты добрая душа!
– успляснула рукамi Сцяпанаўна.
– Любiш, выходзiць, сабак?

Даша паглядзела на Бiма i адказала незвычайна:

– Муж мяне пакiнуў, хлопчык памёр... А мне трыццаць год. Жыла на кватэры. Паеду...

– Адзiнокая. Мая ж ты дарагая!
– запрыказвала Сцяпанаўна.
– Ды гэта ж...

Але Даша абарвала:

– Пайду.
– А ад дзвярэй дадала: - Пакуль што не выпускайце Бiма, каб не пабег за мною.

Бiм паспрабаваў працiснуцца ў дзверы разам з Дашаю, але яна адапхнула яго i выйшла разам са Сцяпанаўнай.

Не болей чым праз гадзiну Бiм заскуголiў, потым i завыў ад суму ўголас, так завыў, як пра гэта гавораць людзi: "Хочацца завыць,

як сабаку".

Сцяпанаўна выпусцiла яго (Даша цяпер далёка):

– Ну, iдзi, iдзi. Вечарам кашы навару.

Бiм нават i вухам не павёў на сказанае, не зiрнуў у вочы, а кулём зляцеў унiз i - на двор. Чаўнаком паснаваўся па двары, выйшаў на вулiцу, чуць пастаяў, быццам падумаў, а потым пачаў чытаць пахi, радок за радком, нават не звяртаючы ўвагi на тыя дрэвы, дзе стаялi роспiсы братоў i чытаць якiя павiнен кожны сабака, калi хоць крыху паважае самога сябе.

За ўвесь дзень Бiм не знайшоў нiякiх прыкмет Iвана Iванавiча. А надвячоркам на ўсякi выпадак заблудзiў у малады парк новага гарадскога раёна. Там чацвёра хлапчукоў ганялi мячык.

Ён пасядзеў крыху, праверыў наваколле, на колькi хапала яго носа, i хацеў ужо iсцi. Але хлопчык год дванаццацi адышоў ад тых, што гулялi, падышоў да Бiма i з цiкавасцю глядзеў на яго.

– Ты чый?
– спытаўся ён, быццам Бiм мог адказаць на пытанне.

Бiм перш-наперш павiтаўся: павiляў хвастом, але нявесела, нахiлiўшы галаву спачатку ў адзiн, а потым у другi бок. Гэта, акрамя ўсяго, абазначала пытанне: "А ты што за чалавек?"

Хлопчык здагадаўся, што сабака пакуль што не зусiм давярае яму, смела падышоў i падаў руку:

– Прывiтанне, Чорнае вуха.

Калi Бiм падаў лапу, хлопчык крыкнуў:

– Хлопцы! Сюды, сюды!

Тыя падбеглi, але спынiлiся ўсё ж наводдаль.

– Глядзiце, якiя разумныя вочы!
– дзiвiўся першы хлопчык.

– А можа, ён вучаны?
– запытаўся слушна тоўсценькi карапуз.
– Толя, Толiк, ты скажы яму што-небудзь - зразумее цi не?

Трэцi, старэйшы за ўсiх, аўтарытэтна заявiў:

– Вучаны. Бачыш, таблiчка на шыi.

– I нiякi не вучаны, - запярэчыў худзенькi хлопчык.
– Ён не быў бы такi худы i невясёлы.

Бiм i праўда страшна схудаў без гаспадара, i выгляд у яго змарнелы: падвяло жывот, нерасчэсаная шэрсць скудлачылася на баках i пашарэла на некалi блiскучай спiне. Сум i голад не робяць прыгожым i сабаку.

Толiк дакрануўся Бiму да лба, i той паглядзеў на ўсiх з даверам. Пасля гэтага ўсе па чарзе гладзiлi Бiма, i ён не пярэчыў. Адносiны адразу ж наладзiлiся добрыя, а ў атмасферы поўнага ўзаемаразумення заўсёды не так далёка i да шчырага сяброўства. Толiк услых прачытаў напiсанае на латуннай таблiчцы i ўсклiкнуў:

– Ён - Бiм! Адзiн жыве ў кватэры! Хлопцы, ён есцi хоча. А ну па дамах - i - сюды: нясi хто што можа.

Бiм застаўся з Толiкам, а хлопцы разбеглiся. Цяпер Толiк сеў на лаўку, а Бiм лёг у яго ля ног i глыбока ўздыхнуў.

– Дрэнна, вiдаць, табе, Бiм?
– спытаўся Толiк, пагладжваючы сабаку па галаве.
– А дзе ж твой гаспадар?

Бiм уткнуўся носам у чаравiк i так ляжаў. Скора паказалiся адно за адным дзецi. Тоўсценькi прынёс булачку, Дарослы - кавалак каўбасы, Худзенькi - два блiнчыкi. Усё гэта яны паклалi перад Бiмам, але ён нават i не панюхаў.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5