Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Сорак пяць.

Hе вельмi салiдныя дамы, салiднейшыя, вельмi салiдныя дамы. Перасадка, ага: шаснаццаты, як i даўней, iдзе ў порт.

Вось крама будматэрыялаў, сховы вугалю, пагрузачныя прычалы, i ён з балюстрады старой вагоўнi змог прачытаць: "Мiхаэлiс: вугаль, кокс, брыкеты".

Павярнуць толькi, дзве хвiлiны прайсцi, i кола ўспамiнаў закруцiцца; рукi фраў Трышлер, напэўна, вытрымалi выпрабаванне часам — як i вочы старога, як i Алоiсава фота на сцяне; пiўныя пляшкi, пучкi цыбулi, памiдоры, хлеб i тытунь; караблi на якары, хiсткiя кладкi, па якiх нясуць згорнутыя ветразi: агромнiстыя коканы паплывуць унiз па Рэйне, насустрач туманам Паўночнага мора.

Цiша панавала тут: за Мiхаэлiсавым парканам ляжала гара толькi што прывезенага вугалю, у сховiшчы будматэрыялаў — стосы ярка-чырвонай цэглы; шаргаценне ног начнога вартаўнiка за агароджаю i баракамi будаўнiкоў рабiла цiшыню

яшчэ выразнейшаю.

Шрэла ўсмiхнуўся, абапёрся аб iржавыя парэнчы, потым павярнуўся i спалохаўся: ён не ведаў, што быў пабудаваны новы мост; Нэтлiнгер таксама пра гэта нiчога не казаў; мост разложыста навiсаў над усiм басейнам Старога Порта, цёмна-зялёныя падпоры стаялi дакладна там, дзе быў Трышлераў дом; цень ад моста накрываў усю набярэжную, дзе колiсь стаяў шынок грузчыкаў; агромнiстыя пустыя сталёвыя вароты аблямоўвалi блакiтную бездань.

У Трышлеравай карчме бацьку працавалася найлепш; ён абслугоўваў карабельшчыкаў ды iх сем'i: жонак, якiя сядзелi ў садзе ў чырвоных крэслах доўгiмi летнiмi вечарамi, а тым часам Алоiс, Эдыт i ён хадзiлi вудзiць рыбу ў басейне Старога Порта. Вечнасць дзiцячага часазлiчэння, бясконцасць — пра гэта ўсё ён раней ведаў толькi з радкоў вершаў; на другiм баку званiлi званы Святога Севярына, напаўняючы вечар мiрам i спакоем, а Эдыт сваiмi рухлiвымi рукамi паўтарала паторгванне паплаўкоў; яе сцёгны, яе рукi, усё цела таньчыла ў рытме паторгвання паплаўкоў; а ў iх на кручок не папалася нiводнай рыбiны.

Бацька падаваў жоўтае пiва з белай пенаю, яго твар прамянiўся лагоднасцю, i на iм амаль не было зацятасцi; прыязна ўсмiхаючыся, ён адмаўляўся ад грошай на чай, бо ўсе людзi — браты.

— Браты, браты! — выкрыкваў ён тымi летнiмi вечарамi; на задуменных тварах шкiпераў паяўлялася ўсмешка, iх гожыя жанкi з вачыма, поўнымi ўпэўненасцi ў сабе, пахiтвалi галовамi — бацькаў пафас здаваўся iм зусiм дзiцячым — i ўсё ж пляскалi ў ладкi; браты i сёстры.

Шрэла паволi спусцiўся з балюстрады, прайшоўся каля партовага басейна, дзе ржавыя пантоны i баркi чакалi гандляроў металаломам; ён зайшоў у зялёны цень моста, убачыў на сярэдзiне ракi працавiтыя краны, якiя грузiлi часткi моста на баржы; жалеза з грукатам плюшчылася пад цяжарам новага i новага грузу; ён знайшоў вялiзныя пампезныя сходы, адчуў, як шырокiя прыступкi змушаюць яго ступаць урачыста; з прывiднай упэўненасцю чысты i пусты аўтабан выбягаў на рачны бераг, дзе ўпэўненасць гамавалi скрыжаваныя косткi, вялiзныя чарапы, намаляваныя белым па чорным; шыльды з надпiсам "смерць, смерць" перагароджвалi шлях на захад; затое зусiм пустая дарога вяла ў бясконцасць блiшчастай зелянiны бурачных палёў — на ўсход.

Шрэла пайшоў далей, пралез памiж словам «смерць» i скрыжаванымi косткамi, прамiнуў барак будаўнiкоў, супакоiў начнога вартаўнiка, якi ўжо быў пачаў, размахваючы рукамi, засцерагаць яго, але, убачыўшы Шрэлаву ўсмешку, перастаў гэта рабiць; Шрэла прайшоў далей да самога абрыву, убачыў рэшткi ржавых бэлек, на якiх вiселi бетонныя камлыгi; пятнаццацiгадовае трыванне бэлек пераканаўча сведчыла аб якасцi нямецкай сталi; на другiм баку ракi, за пустымi сталёвымi брамамi, аўтабан бег далей, паўз гольфавыя пляцоўкi — i зноў у бясконцасць блiшчастай зелянiны бурачных палёў.

Кавярня «Бэльвю». Набярэжная алея. Направа — спартыўныя травяныя пляцоўкi; лапта, лапта… Мячык, якi ўдарыў Роберт, i шары, якiя штурхалi кiямi ў галандскай карчме — чырвонае на зялёным, белае на зялёным, аднастайная музыка шароў гучала амаль як грэгарыянская лiтургiя; у фiгурах, якiя ўтваралiся, была суровая паэзiя, вычараваная трыма шарамi на зялёным сукне; яны нiколi не пакаштавалi бычынага прычасця, пакорлiва-слепа зносiлi ўсе пакуты; "пасвi авечак маiх" на прыгарадных палянах, дзе гулялi ў лапту, на Груфэльштрасэ i на Модэстгасэ, у завулках ангельскiх прадмесцяў i за мурамi вязнiцы: "пасвi авечак маiх", дзе б ты iх нi спаткаў, - нават калi яны не ўмеюць рабiць нiчога лепшага, акрамя як чытаць Гёльдэрлiна i Тракля, нiчога лепшага, акрамя як пятнаццаць год запар спрагаць на класнай дошцы: "Я вяжу, ты вяжаш, ён вяжа; я вязаў, яна вязала, яно вязала, я буду вязаць, ты будзеш вязаць…"; а ў той самы час Нэтлiнгеравы дзецi на няблага падстрыжаным мурагу — але ангельцы падстрыгаюць яго ўсё-ткi лепш — гулялi ў бадмiнтон; i ў той самы час яго ладная жонка, дагледжаная, дагледжаная, вельмi дагледжаная, голасна пыталася з тэрасы ў мужа, якi выцягнуўся на ладным лежаку: "Цi ўлiць табе кропельку джыну ў цытрынавую ваду?", а ён адказваў: "Улi, але добрую кропельку!"; i ягоная жонка, хiхiкаючы, захопленая пачутым ад яго жартам, улiла ў цытрынавую ваду добрую кроплю джыну, выйшла на двор, села побач з мужам, на другiм лежаку, якi

быў гэткi самы ладны, як i першы; ацанiла, прыкiнуўшы вокам, рухi сваёй старэйшай дачкi: можа, яна крыху-крыху занадта хударлявая, крыху занадта кашчавая, а прыгожы твар — занадта сур'ёзны; вось яна, зусiм стамiўшыся, кладзе ракетку, сядае каля бацькавых i матчыных ног на ўскрайку пляцоўкi — "але ж, даражэнькая, глядзi, не прастынь" — i пытаецца, ах, заўсёды так сур'ёзна: "Татуля, што гэта значыць, што гэта значыць дакладна: дэмакратыя?"; бацьку здалося, што гэта самая адпаведная хвiля, каб зрабiцца ўрачыстым; ён адставiў шклянку з цытрынавай вадою, выняў з рота цыгарэту — гэта была ўжо сёння пятая, «Эрнст-Рудальф» — i пачаў ёй тлумачыць: "Дэмакратыя — гэта…" Hе, не, нi прыватна, нi службова я не буду звяртацца да цябе, каб высветлiць свой прававы статус; за тое я не бяру нiчога; калiсьцi ў Цонавай кавярнi я даў дзiцячую клятву, даў клятву баранiць шляхетнасць безабароннасцi; мой прававы статус застаецца нявысветлены; а можа, Роберт ужо высветлiў яго, з дапамогаю дынамiту; цi навучыўся ён за гэты час смяяцца цi хоць бы ўсмiхацца? Ён заўсёды быў сур'ёзны, не мог змiрыцца са смерцю Фэрдзi, замарозiў у формулах свой план помсты, насiў яго, зусiм лёгкi друз, у сваiх мазгах — дакладныя формулы; ён не расставаўся з iмi ў унтэр-афiцэрскiх i афiцэрскiх кватэрах; цэлыя шэсць год, i нiколi не засмяяўся; хоць Фэрдзi, нават калi яго арыштоўвалi, усмiхаўся — анёл з прадмесця, з кучы гною на Груфэльштрасэ, — толькi тры квадратныя сантыметры скуры вялiкага пальца здзейснiлi ўспамiн; абпаленыя ногi настаўнiка гiмнастыкi i апошняя авечка, забiтая кавалкам бомбы; бацька назаўсёды знiк, не быў нават расстраляны пры спробе ўцячы. I нiхто не здолеў знайсцi нi следу ад мячыка, якi ўдарыў Роберт.

Шрэла выкiнуў недакурак пад абрыў, падняўся i павольна рушыў назад; зноў пралез памiж словам «смерць» i скрыжаванымi косткамi, кiўнуў патрывожанаму вартаўнiку, яшчэ раз азiрнуўся на кавярню «Бэльвю», пайшоў па чыстым пустым аўтабане проста да гарызонту, дзе ў сонечным ззяннi паблiсквала бурачнае лiсце; дзесьцi гэтая вулiца павiнна была скрыжавацца з лiнiяй шаснаццатага трамвая. Перасадка да вакзала, сорак пяць пфенiгаў; яму захацелася ў гатэльны пакой; ён любiў выпадковасць гэтага жытла, ананiмнасць гэтых убогiх пакояў, якiя можна было мяняць памiж сабой; iльдзяныя кветкi ўспамiнаў не раставалi ў гэтых пакоях; без грамадзянства, без радзiмы; ранiцой стандартны гатэльны сняданак з рук заспанага кельнера, у якога не зусiм чыстыя манжэты, у якога перад кашулi не накрухмалены так, як гэта натхнёна рабiла мацi; калi кельнеру за шэсцьдзесят, можна рызыкнуць спытацца ў яго: "Цi Вы не ведалi кельнера з прозвiшчам Шрэла?"

Далей наперад, чыстым, пустым аўтабанам, да неба з блiшчастага бурачнага лiсця, маючы ўсяго багажу што рукi ў кiшэнях; ён кiнуў на дарогу некалькi дробных манет — як кажуць, для Гензэля i Грэтэль. Паштоўкi былi яго адзiнай больш-менш трывалай сувяззю з жыццём, якое доўжылася пасля смерцi Эдыт, бацькi, Фэрдзi. "У мяне ўсё як мае быць, дарагi Роберт; спадзяюся, што i ў цябе таксама; пераказвай прывiтанне маёй незнаёмай мне пляменнiцы, майму пляменнiку i твайму бацьку"; дваццаць пяць словаў, зашмат словаў; закрэслiць той тэкст: "У мяне ўсё добра, спадзяюся — i ў цябе; прывiтанне Рут, Ёзэфу, твайму бацьку"; трынаццаць словаў; удвая меншай iх колькасцю можна было выказаць тое самае; навошта да iх прыязджаць, пацiскаць рукi, цэлы тыдзень не спрагаць "я вяжу, ты вяжаш… яна вязала", пераканацца, што Нэтлiнгер такi, як i быў, што Груфэльштрасэ такая, як i была, што няма толькi рук фраў Трышлер?

Неба з бурачнага лiсця, нiбы ў зялёна-срэбных пёрках; унiзе, пагойдваючыся ў абодва бакi, прайшоў шаснаццаты. Сорак пяць пфенiгаў; усё падаражэла. Вiдавочна, Нэтлiнгер яшчэ не скончыў тлумачыць значэнне слова «дэмакратыя»; святло надвячорка; ягоны голас памякчэў; дачка прынесла з гасцёўнi коўдру — югаслаўскую, дацкую цi фiнскую? Ва ўсякiм разе, цудоўныя колеры; яна накiнула коўдру яму на плечы, укленчыла, каб засяроджана слухаць далей; мацi тым часам — "…застаньцеся на дварэ, дзецi, такi гожы надвячорак, усё так файна!" — гатавала на кухнi смачныя, вострыя бутэрброды i розныя салаты.

Вобраз Нэтлiнгера ў ягоным уяўленнi быў больш выразны, чым той Нэтлiнгер, з якiм ён сёння сустрэўся — калi ён запiхваў сабе ў рот кавалкi паляндвiцы, запiваючы яе цудоўным, самым цудоўным, найцудоўнейшым вiном, задумаўшыся, чым гэта сама лепш укаранаваць свой абед — сырам, марожаным, пiрожаным цi амлетам? "Адно, шаноўныя спадары, — сказаў былы радца пасольства на заканчэнне курсу "Як зрабiцца гурманам", — адно толькi вы павiнны да таго, чаму тут навучылiся, дадаць самi — трошкi, зусiм трошкi арыгiнальнасцi".

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал