Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiльярд а палове дзесятай
Шрифт:

— Мы i праўда незнаёмыя?

— Hе, гэта дакладна.

Сёння б ты прыняла ад мяне падарунак, тваё сэрца зрабiлася цвёрдым ды ўжо не спачувае iншым; праз якiя пару тыдняў тады ты ўжо страцiла нявiннасць дзiцячага граху, вырашыўшы, што будзе лепш забыцца на спачуванне; i табе было ўжо дакладна вядома, што ты нiколi не зробiшся плаклiвай бялявай цюхаю i не выплачаш дарэшты сваёй душы, — не, мы не ведаем адно аднаго, напраўду не ведаем; не будзем даваць раставаць iльдзяным кветкам. Дзякуй, да пабачэння.

На другiм баку вулiцы ўсё яшчэ тая самая карчма "Блесэнскi куток", дзе бацька працаваў кельнерам; пiва, гарэлка, катлеты; пiва, гарэлка, тэфтэлi усё падавалася з адным i тым жа выразам твару,

у якiм непаўторна спалучалiся лагоднасць i зацятая жорсткасць; твар летуценнiка, якому было ўсё адно, цi падаё ён у "Блэсенскiм кутку" пiва, гарэлку i тэфтэлi, цi ў "Прынцу Генрыху" амараў i шампанскае, цi нявыспаным прастытуткам у Верхнiм Порце — сняданак: пiва, катлеты, шакалад i «чэры-брэндзi»: лiпкiя сляды гэтых сняданкаў бацька прыносiў дамоў на сваiх манжэтах, прыносiў таксама нядрэнна "на чай", апроч таго — шакалад, цыгарэты; але ён не прыносiў з сабою таго, што прыносiлi iншыя бацькi — вясёласць гадзiн пасля працы, якая гэтак лёгка вылiвалася ў крыкi i сваркi, у любоўныя клятвы i слёзы замiрэння; заўсёды адна i тая ж зацятая лагоднасць у выразе твару; заблуканы анёл, якi схаваў Фэрдзi пад пiўной стойкаю; палiцэйскiя выцягвалi хлопца з-пад трубаў, па якiх падавалася пiва, а Фэрдзi ўсё ўсмiхаўся, нават ведаючы, што яго чакае смерць; тады, як звычайна, з бацькавых манжэтаў яшчэ змылi лiпкiя плямы, накрухмалiлi яго кельнерскую кашулю, каб яна зрабiлася мулкай i асляпляльна белай; яны забралi яго толькi назаўтра ад ранiцы, калi ён выходзiў на працу, трымаючы пад пахаю загорнутыя ў паперу хлеб з маслам i чорныя лакiраваныя чаравiкi; яго пасадзiлi ў машыну, i ён назаўсёды знiк; анi белага крыжа, анi астраў па кельнеры Альфрэдзе Шрэле. Яго нават не забiлi пры спробе ўцячы ён проста назаўсёды знiк.

Эдыт перамешвала крухмаль, начышчала да бляску запасныя бацькавы чаравiкi, мыла белыя гальштукi, а я тым часам вучыўся — вучыўся, нiбы гуляў: Авiдзiй i сячэнне шару, справы i намеры Генрыха Першага i Генрыха Другога, справы i намеры Тацыта, Вiльгельма Першага i Вiльгельма Другога. Генрых фон Кляйст i стэрэаметрыя; здольны, здольны, надзвычай здольны; дзiця з простай сям'i, я мусiў пераадольваць тысячы перашкод, каб змагчы навучыцца таму самаму, што i iншыя; апроч таго, я пакляўся аддаць сябе здзяйсненню высакародных учынкаў i меў нават сваё асабiстае ўпадабанне — Гёльдэрлiна.

Яшчэ сем хвiлiн да адыходу наступнага трамвая. Груфэльштрасэ, дом семнаццаць; свежаатынкаваны дом, перад iм на стаянцы — аўтамабiль зялёнага колеру, ровар чырвонага колеру; два брудныя самакаты. Васемнаццаць тысяч разоў ён нацiскаў на гэты званок, на гэты жаўтлявы масянжовы гузiк; вялiкi палец да гэтае пары памятае яго; там, дзе раней была шыльдачка «Шрэла», цяпер напiсана «Трэсэль», а замест шыльдачкi «Шмiц» цяпер таксама iншая-"Гуман": новыя iмёны, толькi адно засталося ранейшае: Фруль; у яго можна было пазычыць кубак цукру, кубак воцату, кiлiшак алею… колькi было тых кубкаў, тых кiлiшкаў i пад якi працэнт? Фраў Фруль заўсёды напаўняла кубкi i кiлiшкi толькi да паловы, а пасля праводзiла рыску на дзвярным касяку, дзе было напiсана "М.", "Ц.", "В." i "А."; яна сцiрала рыску вялiкiм пальцам толькi тады, калi ёй вярталi поўны кубак альбо поўны кiлiшак; яна шаптала ў сенцах, у крамах i, сустрэўшыся з суседкамi, пад час размоваў пры яечным лiкёры i бульбянай салаце на папулярна-гiнекалагiчныя тэмы: "Божухна, да чаго ж яны дурныя!"; фраў Фруль ужо даўно прыняла бычынае прычасце, прымусiла сваiх мужа i дачку таксама прыняць яго; яна спявала ў калiдоры: "Дрыжаць спарахнелыя косцi". Нiчога, нiякiх пачуццяў, толькi скура на вялiкiм пальцы — калi ён дакранаўся да жаўтлявага гузiка — адчула нешта накшталт узрушэння.

— Цi Вы каго шукаеце?

— Шукаю, —

адказаў ён, — Шрэлы… цi яны тут не жывуць?

— Hе, — сказала дзяўчынка, — мне б гэта было напэўна вядома, калi б яны тут жылi.

Яна была ружовашчокая, прывабная; трымаючыся рукой за сцяну, яна балансавала на самакаце, якi ўсё нахiляўся то на адзiн бок, то на другi.

— Hе, яны нiколi тут не жылi.

Дзяўчынка рэзка сарвалася з месца, праiмчалася на самакаце па тратуары, цераз рыншток i закрычала:

— Гэй! Цi хто тут ведае Шрэлаў?

Ён задрыжаў усiм целам; хто-небудзь мог сказаць: «ведаю», i ён бы мусiў падысцi, павiтацца, пачаць успамiнаць мiнулае: "Ага, Фэрдзi, яны… i твайго бацьку яны таксама!.. а Эдыт добра выйшла замуж…"; але ружовашчокая дзяўчынка дарэмна гойсала ад адной групкi людзей да другой, робячы смелыя павароты i выкрыкваючы: "Гэй! Цi хто тут ведае Шрэлаў?"

Расчырванелая, яна зноў пад'ехала да яго, зрабiла элегантны паварот, перш чым спынiлася перад iм.

— Hе, шаноўны пан, iх нiхто тут не ведае.

— Дзякуй, — адказаў ён усмiхаючыся, — даць табе дзесячок?

— Ага, — i з тварам, асветленым радасцю, дзяўчынка з шумам паiмчала да лiманаднага кiёска.

— Я саграшыў, цяжка саграшыў, - мармытаў з усмешкаю Шрэла, вяртаючыся да трамвайнага прыпынку, — я запiў танным марзанавым лiманадам з Груфэльштрасэ курыцу з гатэля "Прынц Генрых"; я пакiнуў успамiны некранутымi, не дазволiў растаць iльдзяным кветкам; у вачах Эрыкi Прогульске я не схацеў убачыць iскрынак; не даў ёй пазнаць мяне, не схацеў пачуць з яе вуснаў iмя Фэрдзi; толькi скура на маiм пальцы захавала ўспамiны, пазнала гузiк званка з жаўтлявага мосенжу.

Ён iшоў, нiбы цераз шэрагi салдат са шпiцрутэнамi: яго з абодвух бакоў працiналi позiркi параў вачэй, што сачылi за iм з тратуараў, з вокнаў i пад'ездаў пад летнiм сонцам, атрымлiваючы асалоду ад суботняга вечара; няўжо сярод iх не было нiкога, хто б мог пазнаць яго акуляры, яго хаду, характэрнае прыжмурванне вачэй, няўжо нiхто не пазнае пад замежным палiтом мiшэнь бясконцых кпiнаў — аматара паэзii Гёльдэрлiна, за якiм услед ляцела насмешлiвая песенька: "Шрэла, Шрэла, Шрэла вершыкi чытае…"?

Ён спалохана абцёр сабе пот з iлба, зняў з галавы капялюш, спынiўся на рагу Груфэльштрасэ i азiрнуўся; нiхто за iм не iшоў; маладыя хлопцы сядзелi на матацыклах, схiлiўшыся ўперад, шапталi дзяўчатам пра сваё каханне; пiўныя пляшкi на падаконнях адбiвалi паўдзённае сонца; вунь там стаiць дом, у якiм нарадзiўся i жыў анёл; можа, яшчэ iснуе масянжовы гузiк званка, да якога вялiкi палец Фэрдзi дакранаўся пятнаццаць тысяч разоў; зялёны перад дома, блiшчастыя аптэчныя вiтрыны, рэклама зубной пасты адразу пад акном, з якога так часта выглядаў Фэрдзi.

Дарога цераз парк, адсюль лiпеньскiм вечарам дваццаць тры гады таму Роберт пацягнуў Эдыт у кусты; цяпер там на лаўках сядзелi пенсiянеры, расказвалi адзiн аднаму показкi, нюхалi разнастайныя гатункi тытуню, скардзiлiся на нявыхаванасць дзяцей, што гулялi тут побач; раздражнёныя матулi абрыналi на галовы свайго непаслухмянага патомства праклёны i прадказвалi iм жахлiвую будучыню: бадай цябе атам ухапiў! Юнакi з малiтоўнiкамi пад пахаю iшлi да споведзi ў нерашучасцi, цi варта разганяць свой набожны настрой ужо сёння, альбо зрабiць гэта заўтра з ранiцы.

Яшчэ адна хвiлiна да адыходу адзiнаццатага; ужо трыццаць год iржавыя рэйкi беглi ў пустэчу будучынi; сястра Фэрдзi цяпер налiвала зялёны лiманад у чыстую шклянку; кiроўца трамвая пазванiў, даючы знак ад'езду; стомленыя кандуктары тушылi цыгарэты, папраўлялi сумкi, залазiлi ў свае каморы, нацiскалi надзвычайны гузiк, бо далёка ззаду, дзе канчалiся ржавыя рэйкi, нейкая старая жанчына раптам пачынала бегчы да прыпынку.

— Мне да галоўнага вакзала, — сказаў Шрэла, — з перасадкаю да порта.

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал