Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

1947 г.

Гарачы жнівень

Aповесць

Перад раніцай прашумела навальніца.

На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі i хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба i зазіхацела яркае, жнівеньскае сонца. I неба, i сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных, буйных кроплях, што былі

шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, a крупінкі сонца, што разам з дажджом асыпаліся на зямлю.

Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня. Луг ахутала трапяткая цякучая смуга. З гэтага дня гарачыня не спадала ўвесь жнівень. Дні стаялі ўвесь час пагодныя, духменныя; неба сінела высокае, бяздоннае i чыстае — на ім толькі зрэдку ў недасяжнай вышыні зіхацелі белыя, як пух, воблачкі.

Было ў самым разгары жніво; жыта ўжо зжалі, а ячмень i пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакаючы вострых сярпоў. Пад палючымі праменнямі сонца хутка выспявалі загоны аўса.

…Неспадзявана ўзгарэлася спрэчка.

Спрэчка

Канчалася абедзенная сцішанасць. Поле, застыўшае на нейкую гадзіну ў млявым спакоі, пачынала ажываць.

Загаманілі жанкі, аднекуль з дарогі данеслася рассыпчатае сакатанне калёс. Каля недажатага загону ў Аленінай брыгадзе стала люднець. Праўда, шмат каго яшчэ не было. Некалькі жней, што вярнуліся з абеду, чакаючы, пакуль падыйдуць астатнія, сядзелі на прыпеку на пожні, ціха, аднастайна гаманілі. Іншыя драмалі, схаваўшы галовы ад сонца між снапамі ў бабках.

Яшчэ не паспелі сабрацца ўсе, як цётка Малання ўсхапілася, быццам яе мурашка ўкусіла, i глянула на сонца.

— А бо’! — крыкнула яна са здзіўленнем. — Вечарэе ўжо, як час ляціць, скажы ты! Заспаліся.

Алена спалохана паднялася — няўжо-ж праўда, што заспала; ёй здавалася — хвіліны не прайшло, як яна вочы заплюшчыла. Цень, што выпаўз з-пад бабкі, быў асцярожны, нясмелы.

Глянула на неба — i аслепла ад іскрыста-белага распаленага бляску: сонца толькі-толькі бралася на захад.

— Г-гых, як млосна, — прамовіла ўстаючы Лізавета, Маланніна суседка. — Няйнакш у лазні!.. Разамлела я. — Яна лена пацягнулася, выпінаючы грудзі, смачна пазяхнула, павольна завязала белую памятую хустку, што ссунулася з галавы.

— Зірніце на яе, разамлела яна! Млосна ёй! Зараз я табе разамлею!.. Вось як аперажу перавяслам па спіне. А вы што стаіце, як вешкі. Годзе абіваць бокі! — накінулася раптам на ўсіх разгневана Малання. — Абед ужо даўно скончыўся… Варушыцеся!

Строга звёўшы тонкія, з сярдзітым заломам бровы, яна азірнулася. Усе жнеі падняліся ўжо, — адны ваду пілі са збанкоў, другія весела перакідваліся смешкамі, беручыся за сярпы. Хоць Малання i выдавала гэты начальніцкі тон за жарт, жанчыны, было прыкметна, заварушыліся жвавей…

— От як трэба з імі, брыгадзір! Вучыся… Бач, я хоць i

самазванец, а слухаюць. Ведаюць, што смешкі мае кепскія! Я во-острая! Яшчэ як у салдатках я хадзіла, дай бог памяць, — звалі мяне недарма фельдфебель у андараку.

— Фельдфебелі, цётка Малання, цяпер адменены. Яны былі пры старым рэжыме…

— Як адмянілі? Хто табе сказаў?.. Дык то-ж тых, хто быў у шынялі, а не ў андараку. Зразумела?.. Пагаварыце яшчэ ў мяне!

Малання лёгка сагнула сваё старое хударлявае цела, прывычна захапіла жылаватымі, учэпістымі рукамі жменю спелых шапаткіх сцяблін, падрэзала ix сярпом і, кладучы на пожню, ускрыкнула:

— A бо’! Алена! Колас пачаў асыпацца! Ай-яй! Асыпаецца. Жаць трэ’ хутчэй!..

Алена, якая ўвесь гэты час напружана да нечага прыслухоўвалася, заклапочана перабіла:

— I чаму жняяркі з «Кругоў» не чуваць…

— А хто там, рыбка, на ёй?

— Хто! Вольга Цімахова. Казала, што не забавіцца, — i на табе, да гэтага часу няма! Што там такое з ёю сталася? Даўмецца не магу… Эх, відаць, трэба бегчы на «Кругі». Паглядзець. Мо’ адсюль не чуваць.

— А чаго-ж, ідзі, Аленка… Ідзі, хутчэй пасылай жаць, бо, не дай божа, прападзе ячмень.

Алена шпарка пайшла да «Кругоў», дзе жняярка павінна была жаць ячмень. Поле празвалі «Кругамі» таму, што калісьці на тым месцы былі невялікія азёрцы — кругі. З часам яны высахлі. Цяпер там заставаліся толькі дзве нязначныя нізінкі, у якіх вада блішчэла хіба ў самую раннюю вясну.

Алена ідзе i раз-по-раз сцірае далонню з твару пот. Босыя, паколатыя i падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай, убітай, як ток, сцежцы. Зямля напалілася i, як гарачы прысак, пячэ ў падэшвы ног.

Вакол з усіх бакоў поле. Справа яно працягваецца далека, аж да самага небасхілу, — толькі зрэдку дзе-ні-дзе выпадкам прымосціцца дзікая ігруша ці бярозка трапяткая, а злева — вось ён, узмежак. Поле тут адразае чорна-зялёная сцяна густога цяністага сасонніку. Лявей сасонніку — вёска: рад саламяных, гонтавых i дашчатых дахаў i стрэх, сады, а за імі, атуленая ніклым купчастым лазняком, павілястая рэчка Тур’я.

Амаль усё вакол афарбавана ў два колеры — залацісты i блакітны — поле, бясхмарнае неба, лазняк, асмужаная далеч. Толькі бліжні лес выбраў інакшы колер — густое, амаль чорнае зяленіва.

Яшчэ не даходзячы да «Кругоў», Алена ўпэўнілася, што жняярка там не працуе. Яна падумала, што з жняяркай здарылася якая-небудзь замінка, бо не магла-ж Вольга без прычыны ў такую гарачую пару запазніцца. Хто-небудзь іншы мог заседзецца на калгасным дварэ, гамонячы з суседам, ці дзе забавіцца, але не Вольга. Вольга не магла затрымацца, яна — акуратная, старанная жанчына. Што-ж тады здарылася?

Алену апанаваў непакой. Яна недаўменна паглядзела на дарогу, што ішла з калгаса між яшчэ нязжатых спелых жытоў, — там таксама жняяркі не было відаць.

Поделиться:
Популярные книги

Вкус ледяного поцелуя

Полякова Татьяна Викторовна
2. Ольга Рязанцева
Детективы:
криминальные детективы
9.08
рейтинг книги
Вкус ледяного поцелуя

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Гарем на шагоходе. Том 5

Гремлинов Гриша
5. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III