Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

У гэтую хвіліну яна пачула прыцішаны далечынёю працяжны гудок парахода i падумала, што там таксама не спяць. I на полі, мусіць, многа людзей не спіць — возяць снапы ці сціртуюць…

Ледзь толькі намерылася яна пабудзідь Маланню, як убачыла, што старая выбіраецца з будана.

— Не спіцца, цётка Малання?

— Не спіцца, — прабурчэла старая. — Дождж будзе, хай ён згіне… — Яна ўзялася рукой за спіну i застагнала: — О-ох! Паясніцу ломіць. Не дай бог, у крук сагне. Тады мой зноў спакою не дасць. Гэта, скажа, за тваю злосць!.. Аленка, як-жа тое

сена, што пры лазняку?

— Я цяпер вось i думаю пра гэта. Трэба зараз прыбраць, — адказала Алена, з радасцю адчуваючы, што старая непакоіцца пра тое самае. — Я хачу, цётка, пабудзіць людзей…

— А што-ж! Будзі, — сказала рашуча старая. — Усіх будзі!..

— Я скажу — баявая трывога, — прыйшло раптам Алене ў галаву. — Як у партизанах…

Першай яна раскатурхала Лізавету:

— Лізавета, a Лізавета, трывога!

Тая хутка ўсхапілася, ударыўшыся галавою аб нейкі сук у будане, спрасонку не ўцяміла.

— Што? Трывога? Якая трывога?

— Сена трэба даграбці… Дождж!

— А-а… Я зараз!

Калі ішлі на пракосы, былі маўклівыя i ціхія. Грыша Атрошка спрасонку спатыкнуўся аб купіну, басам вылаяўся.

— Ліха на ix, наставяць тут купін! — пакпіла Лізавета.

Раптам чорнае неба расшчапілася, успыхнула зломамі агністая шчыліна, i сіні бляск ураз выхапіў з цемры зубчасты край лесу, копы, пракосы, людзей, што ішлі з граблямі.

Праз хвіліну наваліўся змрок, чорны i няжкі. Пасля святла ён здаваўся яшчэ чарнейшым, чым звычайна. На луг упаў i пакаціўся гром. Гэта адразу абудзіла ўсіх, адагнала дрымоту. Людзі пайшлі ўподбег.

— Тут!.. Пачынайце! — скамандавала Алена, калі дайшла да непрыбраных пракосаў.

Алена першая зачапіла граблямі сена з краю пракоса. Xутка i старанна зграбала яна траву, скатвала ў вал. Вал рабіўся ўсе большы i каціць яго станавілася з кожным крокам цяжэй.

Аднак яна старалася не прыпынянь ходу. Адкуль толькі сіла бралася ў гэтай кролай з выгляду жанчыны! Звычайна павольная, ціхая, Алена ў гэтую трывожную хвіліну нібы перамянілася.

Поруч з ёй вядуць свае пракосы Малання i Лізавета. На першай пары ўсе трое ідуць разам, потым Малання пачынае патроху нібы адставаць.

Алена хутка i звыкла варочае граблямі. Ёй няма калі сачыць за тымі, што грабуць разам з ёю, аднак ні на хвіліну яна не губляе адчування, што тыя поруч. Гэта прыдае моцы. Нібы не адна яна коціць свой вал, а коцяць гэты вал разам з ёю i Малання, i Лізавета, i Грышка. Усе яны зліліся з Аленай у адно. Нібы гэта не розныя людзі, a адзін чалавек, дужы, многарукі…

Грабці нялёгка — сена ледзьве віднеецца на цёмнай пакошы. Добра яшчэ, што месца роўнае — ні ямкі, ні купіны.

Затое капіць лягчэй… «Як там, ці ўпраўляюцца складаць копы?»

Праз некаторы час Алена заўважыла, што стала адставаць. Малання выйшла наперад. «Жылаватая», — успомніліся Алене словы людзей, якім даводзілася працаваць са старою.

Тыя казалі, што Малання — нястомная i што мала хто можа зраўняцца з ёю ў працы.

Цяпер Алена ўжо не думала пра тое, каб выперадзіць Маланню,

а старалася як-небудзь параўняцца са старою. Яна пачала хутчэй грабці, мацней кідаць граблі, коцячы вал, i неўзабаве дагнала Маланню.

Доўгі час яны зноў ішлі поруч. Алена не здавалася, аднак, яна стала адчуваць, што ёй з кожнай хвілінай усё больш не хапае паветра, што яе рукі дрыжаць ад знямогі.

«Зараз прыцішыць». — думала яна пра старую, але тая не прыпынялася, усё ішла i ішла наперад. I Алена не вытрымала, пачала пакрысе адставаць…

Зноў палыснула бліскавіца. Недзе зусім побач раскаціста бабахнуў гром — нібы штосьці агромністае звалілася на зямлю i з трэскам разляцелася на дробныя чарапкі. Зямля скаланулася.

— Ой, матанькі! — спалохана прысела Малання. — Пранясі ты, акаянны, стараною…

I зноў — цішыня. «Бачыш ты, вусцішнаснь якая! — падумала Алена. — Ці ўправімся?.. Каб толькі не лінуў зараз». Неспадзявана аднекуль з боку лесу вырваўся парывісты вецер, з посвістам i віскам прамчаўся над пракосамі, шпурнуў у Аленін твар абярэмкам сена. Вакол адразу пацямнела. Шыю абліло свежасцю i холадам, быццам вадою.

Алена гукнула Маланню i Лізавету:

— Хутчэй, — яна кінулася ў цемру.

Колькі часу яны працавалі — не ведалі. Можа гадзіну, можа болей, а можа i менш за поугадзіны.

Яны мала не паспелі скончыць. Грабны ўжо былі пры самым лазняку, а тыя, што капілі, складалі ледзь не апошнюю капу, калі зашумеў дождж.

Дождж валіў сцяною, i яго шум было чуваць яшчэ здалёк. З неба адразу секанула вадзяною хваляю.

A ў наступную хвіліну ўсё навокал танула ў шуме…

Алена спярша намерылася была падграбці сена вакол капы, але дождж так сыпануў, што яна, як прыйшлося, ускінула граблі ды наўпрасткі пашыбавала да бліжэйшага дубочка, які прыкмеціла, калі грабла пры ім сена.

Тут толькі, прыціснуўшыся да дубка i аддыхваючыся, слухаючы, як угары порстка лапоча ад дажджу лісце, яна адчула, што адзежа ўся прамокла i прыліпла да цела. Прабіраў холад… A іншыя дзе? Дзе Малання, дзе Лізавета? Мабыць, пабеглі да буданоў; яна ціснулася пад дубком адна.

«Трэба было-б i мне… Усё адно змокла…»

Але выбірацца з-пад дубка, які хоць i ненадзейна, а ўсё-ж хаваў ад дажджу, выбірацца пад ручаі, што, як з латакоў, шчодра ліліся з неба, — не наважылася. З лісця на галаву сыпаліся важкія i халодныя кроплі, цяклі па твары, сплывалі ў рот… Яна выцерла твар мокраю далоняю…

«Усё-ткі ўправіліся», — падумала яна, i ў сярэдзіне, у грудзях, пацяплела.

Яна думала пра тое, што ўдзень, як толькі перастане дождж, скончаць касінь той лапік, які застаўся, што, калі здарыцца добрае надвор’е, дні за два, ўсё прасохне i можна будзе ўсё прыбраць i застагаваць, а людзей накіраваць на поле, на жніво — там яны даўно патрэбны…

А дождж сек i сек па маладому дубку, i ўгары нясціхна лапатала лісце, i ручай за ручаём сплывалі на яе галаву, твар; аднак Алене было светла i легка, ён цяпер ужо не трывожыў так, як раней, гэты нежаданы дождж.

Поделиться:
Популярные книги

Алый бант в твоих волосах

Седов Павел
1. Алый бант
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Алый бант в твоих волосах

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Господин следователь. Книга седьмая

Шалашов Евгений Васильевич
7. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга седьмая

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13