Блізкае і далёкае
Шрифт:
Шмат каго з моладзі Павел не пазнаваў, бо тыя, калі ён ішоў у армію, былі дзецьмі i за гэты час вельмі змяніліся.
— Чый-жа гэта? — не раз пытаўся ён, падаючы руку якому-небудзь доўгаму загарэламу падлетку з віхрастаю чупрынаю.
Людзі лавілі кожнае слова, якое казаў Павел. Усе чакалі, Павел зараз пачне расказваць пра баі, пра заграніцу. А Павел нічога не адавядаў, a ўсё распытваў—пра ix клопаты, пра малацьбу, пра жніво.
Цікаўныя вочы маладых найбольш пазіралі на пагоны з трыма зорачкамі i маленькімі танкамі, на тры ордэны i
…Пусціце-ж мяне хоць вокам зірнуць… — пачуў раптам Павел за натоўпам сярдзіты старэчы голас. — За гэтай блазнотай ніколі нічога не пабачыш!.. Адыдзіце вы ўбок!
Праз жывую густую агарожку людзей да Паўла праціснулася хударлявая старая жанчына з сухім зямлістым тварам, з зеленаватымі, строга прыплюшчанымі вачыма.
— Можа, ужо i не пазнаёш мяне? — наўмысля няласкава прабурчэла яна.
— Як гэта не пазнаю вас! Што вы! Такога вядомага чалавека не пазнаць? Цётка Малання!
— Помніш, значыцца…
Пад добрадушныя смешкі людзей сурова аглядзела ўсю шырокаплечую, карчакаватую постаць Паўла, сухою, учэпістаю рукою ўзяла кружок медаля і, наблізіўшы да яго сухі твар, марудна, па складах прачытала: «За взяти-е Бер-ли-на».
— То ты Берлін, значыцца, браў? А бо, а я не ведала, што там наш караневец быў! То ты там увесь час i жыў? Гэта-ж год, мусіць, цэлы год… Што-ж ты там так доўга рабіў?
I раптам скамандавала:
— А ну, пакажы, рыбка, ручкі. Пэўна, беленькія, мякенькія — адвыклі ад мужыцкай працы?..
— Што вы, цётка! — папракнула з патоўпу Лізавета. — Сароміце нас перад чалавекам!.. Спатканне называецца — толькі што чалавек прыехаў, а вы яму — з такім прыветам!..
— Не падказвай!
Старая памацала шырокія, з плямамі ад апёку рукі, але нічога не сказала. Відаць, рукі тыя Паўлавы былі таксама шурпатыя, працавітыя.
— Указчыца знайшлася, — буркнула без злосці ў бок Лізаветы, — сама ведаю, што рабіць…
Ад таго, як стала малатарня, мінула якіх-небудзь некалькі хвілін, а Алена занепакоілася — трэба зноў пачынаць… Пабачылі Паўла i хопіць, нельга больш марнаваць часу. Вось хіба прыйдзе дзённая змена, тады, ідучы ў сяло, i пагаворым i паслухаем.
Няхай Павел не крыўдзіцца, што сустрэча гэтая такая кароткая. Ён-жа ведае, што Алена адрывае людзей ад яго зусім не таму, што лічыць яго за абы-якога госця.
Яна загадала станавіцца на месцы. Трактарыст падышоў да трактара; упёршыся леваю рукою ў бліскучы вобад пярэдняга кола, раз, другі крутнуў ручку. Трактар залапатаў — спачатку ціха, з перабоямі, нібы чалавек, што душыцца кашлем; потым усё хутчэй, покуль
Павел, як зачараваны, пазіраў на спрытныя, быстрыя Вольчыны рукі, на вузкія пакатыя плечы, якія яна час-ад-часу паварочвае туды-сюды, нібы дапамагаючы рукам. «Умее рабіць, нічога не скажаш, умее… — думае Павел з адабрэннем. — А да вайны, здаецца, ніколі не станавілася на масток!»
— Волька-ж — малайчына, а! — падышоўшы да Алены, ківае Павел у бок Вольгі.
— Гэ-эх, хлебным пылам пахне… — удыхае Павел забыты пах свежай саломы, пах сухога жыта — такі дарагі i знаёмы, што шчыміць у горле. — Даўно я не спытаў такога…
Праз шум малатарні Алена амаль не пачула, што гаварыў ёй Павел, але, i не чуючы тых слоў, яна ведала значэнне ix. Чулым сэрцам угадала Паўлаў настрой; не памылілася, калі падумала, што запаліла салдата.
— Цяпер мне, напэўна, адстаука? Куды мне, мусіць, да Волькі?.. Ці, — можа, паспрабаваць?..
Не спяшаючыся, пачаў расшпільваць кіцель, зняў яго i, акуратна склаўшы, падаў Насці.
Цяпер — без кінеля, без ордэнаў, у белай палатнянай сарочцы — ён раптам стаў падобны да ўсіх тых, хто працаваў пры малатарні. Ідучы да Вольгі, на хаду закасаў рукавы.
— Гэ-эх, даўно я не трымаў снапа…
Узляцеў на масток, узяў з Вольчыных рук разгорнуты сноп i пусціў на барабан. Людзі, што падавалі сноп, пабачыўшы шырокаплечую Паўлаву постаць на мастку, заварушыліся жвавей. Хоць i быў Павел сваім чалавекам i не раз некалі стаяў на мастку, хоць цяпер у сарочцы з закасанымі рукавамі i не вылучаўся звонку нічым ад іншых калгаснікаў, але-ж даўно людзі не бачылі яго тут. З насцярожанасцю i ўвагай сачылі за мускулістымі дужымі рукамі, нібы правяралі, ці не адвык Павел.
Паўлавы рукі, шырокія, вузлаватыя, ходзяць спакойна i ўпэўнена, быццам нічога іншага не ведалі, a толькі калгасную працу. Нібы не танкам кіравалі яны сем год, а рассцілалі снапы перад барабанам або касілі сена.
Па ўсім відаць: не адвык Павел.
Сэрца Паўла захлынаецца ад радасці, што ён зноў стаіць за мастком, зноў убірае пах сухога жыта.
Увішная Малання безупынку развязвае сноп за спапом, падсоўвае да Паўла. Той падаё ў барабан.
— Папрацуй, сынок. Гэта табе не ў машыне сядзець!
Мігатлівыя вылізаныя білы хапаюць густыя шапаткія сцябліны, прагна ўцягваюць у пашчу малатарні. Барабан раве напружана, як танк, што ўзбіраецца на rapy.
Hi на хвіліну нельга спыніцца, бо снапы ўсё падыходзяць i падыходзяць. Ледзь толькі прыпознішся падаць сноп, як барабан пачынае злавацца, лескатаць…
Навокал мітусяцца людзі — адны падаюць або развязваюць снапы, другія — граблямі адкідаюць пульхныя скамечаныя абярэмкі саломы, трэція — коньмі адвозяць у стог пружыністыя копы. Нібы штосьці адлічваючы, рытмічна стукае саламатрас.