Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

Насця насмешліва кінула на яго чорнымі непрыязнымі вачыма.

Гардзей па-прыяцельску i разам з тым з павагай узяў Марціна за локаць, папрасіў адысці, пагаварыць па важнай справе.

Марцін адышоў за ім крокаў сто.

— Марцін Пятровіч, — сказаў Гардзей, пазіраючы ў вочы старшыні. Шыя ў Гардзея, нягледзячы на жнівеньскую гарачыню, была абвязана пярэстым шарсцяным шалікам. Гардзей раскруціў яго i сказаў, апраўдваючыся: — У горле нешта душыць. Глынуць нічога не магу. Прастыў недзе, відаць… Адным словам, старасць, старасць — не радасць!.. Марцінка, я, тое самае, наконт маёй заявы.

Я хачу спытацца, ці разбірала яе праўленне?

Марцін знарок марудзіў адказваць. Ён маўкліва пазіраў убок, паглыблены ў нейкія свае думы.

— Разглядала, — сказаў ён, нарэшце. Шкробатаў твар выцягнуўся, у вачах бліснула штосьці. — Рашылі пачакаць пакуль. Пажыві сумленна, каб людзі паверылі.

— А-а, — адразу абвяў Шкробат. — Колькі-ж можна правяраць. Ці-ж бацька адказвае за сына. Я-ж не вінен, Марцінка, што дзіця такое непуцяшчае пайшло…

Тут размова перарвалася. Увагу Марціна захапіла дзіўнае відовішча. З калгаснага двара ў акружэнні дзіцячага гуртка выйшлі дзве дарослыя постаці: адна, было відаць, упэўненая, прамая, другая — згорбленая, нясмелая. «Малання з Ігнатам», — пазнаў Марцін i стаў з цікавасцю сачыць за імі. Ігнат панура азіраўся на дураслівае акружэнне ды час-ад-часу пагрозна замахваўся дручком, што трымаў у руцэ.

— Такі спраўдзіла сваё слова, — задаволена прасіпеў Шкробат, падміргваючы Марціну. — Яна, Маланка, а-а? Сіберная баба, не дай бог… A дзеці? Падшыванцы…

Ніякавеючы пад уважлівымі людскімі позіркамі, акружаны неадчэпным дзіцячым гуртам, Ігнат насцярожана наблізіўся да Марціна.

— От я прыйшоў…

Ён азірнуўся навокал — усе, хто быў поблізу, сачылі за ім i Марцінам.

— Я сам прыйшоў, — дадаў ён голасна, з абыякавасцю пазіраючы на гузік на Марцінавай гімнасцёрцы. У голасе Ігната вострая назіральнасць Марціна пачула прыдушаны боль i адчай, схаваны пад выглядам наўмыснай абыякавасці. — Словам, Марцін, назначай на работу.

— Катаржнік! Абібок ты! Колькі я за цябе сараматы прыняла! — не ўтрывала, залемантавала цётка Малання.

— Ціха ты, палямёт! От-жа язык!.. Мне хіба прыемна перад людзьмі?! У мяне-ж таксама жывая душа, а не, к прыкладу, сказаць…

— А бо — жывая душа! — перабіла нецярпліва Малання. — Гарэлка, от што твая душа, п’яніца ты прапашчы!

Нечакана Малання страціла ўсю сваю гнеўнасць i строгасць i расплакалася, як дзіця малое. Людзі ад гэткага павароту спрэчкі сумеліся: мала хто чакаў такую маладушнасць з боку цёткі Маланні.

— Хадзем, — пацягнула Малання свайго чалавека.

— Ідзі… Мне тут пагаварыць трэба з Марцінам…

— Ідзіце, цётка Малання. Ён зараз прыйдзе, — бачачы, што жонка не давярае Ігнату, уступіўся Марцін.

— Што з ім гаварыць! Што ён разумнае скажа! — махнула зняважліва жанчына i падалася адна.

Цяпер яны стаялі ўтрох — Марцін, Ігнат i Гардзей. Шкробат адчуваў, што ён між ix лішні, што Марцін i Ігнат хочуць застацца ўдвух, але ён не адыходзіў. Яго трымала пры Ігнату трывожнае адчуванне блізкай небяспекі.

Марцін кіўнуў галавою Ігнату:

— Хадзем. Пасядзім каля свірна.

Гардзей затрывожыўся: Ігнат хоча пра штосьці расказаць. Пра што? Чаму адзін на адзін? Toe, што Ігнат ні слова пра гэта не сказаў пры ім, навяло Шкробата

на думку, што размова будзе мець да яго, Гардзея, блізкае дачыненне. Гардзей падаўся да бліжэйшай будыніны i схаваўся за ёю. Агледзеўся — за ім ніхто не сачыў. Цяпер, калі Марцін азірнецца i не пабачыць яго на ранейшым месцы, падумае, што Гардзей пайшоў дамоў.

Будынкі стаялі ў адзін рад, недалёка адзін ад другога. Абышоўшы будынак, за якім хаваўся, Гардзей пайшоў следам за Ігнатам i Марцінам. Ён баяўся, што яго прыкмецяць, але не мог астанавіцца, неадольная цікаўнасць i трывога вялі яго ўслед за імі.

Хутка ён пачуў непадалёк галасы. Гардзей пачаў ісці асцярожней. Ён спыніўся ля таго самага вугла, дзе стаялі Ігнат i Марцін. Цяпер ix раздзяляў толькі рог свірна, i Шкробат мог чуць амаль кожнае слова гаворкі.

— …Дык гэта ты патаптаў?! — я…

— Як-жа гэта ты?

— Недагледзеў. Заснуў… Ну, коні i ўбіліся… «Трахім» i яшчэ двое.

I раптам Гардзея сцебанулі Марцінавы словы:

— А я думаў, гэта Гардзей зрабіў. Ён у тую ноч трымаў у сябе каня з рамонтнай брыгады.

— Не, я… Не Гардзей…

— Які там ячмень патравілі! — строга прамовіў Марцін i дадаў спакайней: — Што-ж, перадам на праўленне, няхай разбярэ.

Шкробат з асцярогай, ад сцірты да сцірты, адступіўся прэч. Азірнуўся — ніхто не бачыў. Сэрца яго калацілася, ён прагна аблізаў языком засмяглыя раптам губы.

«Ледзь не ўліп… Добра, што я звярнуў тады гэта ў жарт. Беражонага бог беражэ. Яны заўсёды знюхаюцца… — Рукі яго дрыжэлі. — Усе… Усіх сцеражыся».

…Толькі ўвечары, пасля заходу сонца, калі пожня заблішчэла ў блакітным туманным святле маладзіка, зжалі апошнюю жменю аўса, склалі апошнія бабкі. Бабкі гэтыя складвалі ўсе жнеі разам.

Малання з апошняй жмені скруціла перавясла: яна строга шанавала старыя звычаі. Глянулі жнеі на апусцелае поле, на рады цёмных i блакітных бабак i радасна загаманілі.

— Колькі, скажыце, хапілі! За адзін дзень!

Задаволеныя, гарэзныя жнеі, абкружыўшы Алену цесным кругам, насыпаліся на яе.

— Ну, гаспадыня, цяпер расплачвайся, стаўляй вядро гарэлкі! Ды пабольшае!

— Конікі гагочуць — піць хочуць!.. Заслужылі-ж…

— Не выкручвайся!

Алена з удзячнасцю паглядзела на жанчын, — яе i «чужыя», усе перамяшаліся ў радасна-ўзрушаным натоўпе. Крыху разгубленая гэтай гарэзнай шумлівасцю, яна сказала:

— Ды ўжо-ж трэба-б паставіць. Нічога іншага не скажаш. Варта… — Усміхнулася. — Дзякуй вам вялікі, жанкі, за шчырую работу, за ваш клопат… Ад душы… ад усіх маіх людзей дзякуй!

Людзі знарок нездаволена зашумелі ў адказ:

— Э, а мы не ведалі, што ты такая скупая, гаспадыня… Ну, ну, не шкадуй, раскашэлься!

— Не-э, падзякай не адбудзеш!

Алена глянула на Марціна, які гадзіны за тры да вечара прыйшоў паглядзець, як ідзе жніво ў брыгадзе, i бездапаможна развяла рукамі, — выручай, таварыш старшыня. Марцін вельмі непакоіўся, што брыгада не паспее зжаць усяго за дзень. Тое, што ён убачыў, прыйшоўшы на поле, — бадзёрая ўзрушанасць жней, запал, суладная работа абедзвюх брыгад, — узрадавала яго i ўсхвалявала. Ён застаўся з жанчынамі да канца работы — памагаў зносіць снапы i складваць ix у бабкі.

Поделиться:
Популярные книги

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Отдельный танковый

Берг Александр Анатольевич
1. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отдельный танковый

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Легионер (пять книг цикла "Рысь" в одном томе)

Посняков Андрей
Рысь
Фантастика:
фэнтези
7.38
рейтинг книги
Легионер (пять книг цикла Рысь в одном томе)

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Восемь бусин на тонкой ниточке

Михалкова Елена Ивановна
Настоящий детектив
Детективы:
прочие детективы
9.30
рейтинг книги
Восемь бусин на тонкой ниточке

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер