Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:
Для шырокай грамадскасцi мелася на ўвазе аб'явiць, што работы па праграме "Дэмiвург" перапыняюцца на няпэўны час у сувязi з неабходнасцю капiтальных вышукаў i карэкцый на планеце Iкс.
Усё было дакладна прадумана. I ўсяму гэтаму належала здзейснiцца адразу ж пасля экстраннага вываду "Абруча" вакол зямнога шара.
Перад тым, непасрэдна пасля заканчэння пасяджэнняў камiсiй, усе дакументы, усе шыфроўкi, уся iнфармацыя былых парытэт-касманаўтаў, усе пратаколы, усе плёнкi i паперы, якiя мелi хоць якiя адносiны да гэтай вартай жалю гiсторыi, былi знiшчаны.
Над Цiхiм акiянам апускаўся вечар. Надвор'е стаяла адносна роўнае, але адчувалася, акiян пачынаў непакоiцца. Чутно было ракаценне,
Служба авiякрыла на авiяносцы чакала сябраў асобаўпаўнаважаных камiсiй. I вось яны выйшлi, развiталiся. Адны пайшлi на пасадку да аднаго самалёта, другiя - да другога.
Узлёт прайшоў удала, нягледзячы на гайданку. Адзiн з лайнераў узяў курс на Сан-Францыска, другi ў супроцьлеглы бок - на Ўладзiвасток.
Прадзьмутая высокiмi i нiзкiмi вятрамi, плыла Зямля па адвечных кругах сваiх. Плыла Зямля... Маленькая пясчынка ў невымернай бясконцасцi Сусвету. Такiх пясчынак там было вялiкае мноства. Але толькi на ёй, на планеце Зямля, жылi людзi. Жылi як маглi i як умелi i калi-нiкалi, цiкаўныя, рабiлi спробу дазнацца, цi няма яшчэ дзе падобных да iх iстот. Спрачалiся, вынаходзiлi гiпотэзы, высаджвалiся на Месяц, засылалi аўтаматычныя ладункi на другiя нябесныя целы, але кожны раз пераконвалiся з горыччу, што нiдзе поблiз Сонечнай сiстэмы няма нiчога падобнага да iх, як i наогул нiякага жыцця. Потым яны пра гэта забывалiся, не да таго было, не гэтак проста было iм жыць i разумецца, дый хлеб надзённы здабываць было нялёгка... I плыла Зямля сама на сабе...
Увесь той студзень быў надта марозны i мглiсты. I адкуль столькi халадэчы наганяла ў саразекi! Цягнiкi як толькi трывалi: змярзалiся буксы, вагоны, здавалася, наскрозь працiнаў сiберны вецер. Чорныя нафтаналiўныя цыстэрны стаялi на станцыi спрэс белыя ад снегу i шэранi. I скрануцца з месца цягнiкам было не так i проста.
А тут яшчэ i заносы пачалiся на пуцях. Адно другога не лепей. Вятры раз'ятралiся. У саразеках была iм вольная воля, не сцямiш, з якога боку шугане пурга. I здавалася баранлiнцам, што вецер назнарок стараўся намесцi гурбы на чыгунцы. Нiбы стараўся нарабiць баранлiнцам шкоды.
У Едыгея з Казангапам не разгiналiся спiны. Выручалi вярблюджыя валакушы. Увесь цяжкi верхнi слой заносу вывозiлi на абочыну дарогi валакушай, астатняе дараблялi ўручную. Едыгей не шкадаваў Каранара, запрэг яго на пару з другiм вярблюдам i пасабляў iм бiчом цягаць тыя цяжкiя валакушы. Другiх прыстасаванняў тады не было. Нехта чутку пусцiў, што выйшлi ўжо з заводаў спецыяльныя снегаачышчальнiкi, што самаходзь, як лакаматывы, бегаюць па пуцях i адграбаюць ад iх снег. Абяцалi такiя машыны i сюды нiбыта, але абяцанка наогул на тое, каб чакаць ды чакаць.
I летам няшчадна пякло i сушыла, i мароз не горш прыпякаў - не дыхнуць, здавалася, паветра парве лёгкiя. I ўсё адно цягнiкi iшлi, i справа не стаяла на месцы. Едыгей аброс шчэццю, у якой пракiдвалася сiвiзна, вочы рэзала ад недасыпу, твар счарнеў, бы той саган. З паўкажушка не вылазiў, а поверх яшчэ i плашч брызентавы насiў з капюшонам. На нагах валёнкi. Але якi занятак не меў бы Едыгей, як бы цяжка яму нi даводзiлася, думка пра Абуталiпа Кутыбаева не давала яму жыць. Балюча азвалася тая ягоная гiсторыя ў Едыгеi. Часта думалi-бедавалi яны з Казангапам, - чым жа ўсё гэта скончыцца. Казангап маўчаў, хмурнеў, думаючы пра нешта сваё. А аднойчы сказаў:
– Даўней казалi: "Хан не бог. Цi ж ён ведае, што робяць тыя, хто пры iм? А тыя, што пры iм, цi ведаюць пра тых, хто на базарах рабуе". Так было i так будзе вечна.
– Глянь, прарок знайшоўся, - неўзлюбiў Едыгей.
– Дзе тыя ханы цяпер? А мы з табой?
– Мы?..
– зацiкавiўся Казангап.
– Ат!
– раздражнёна мармытнуў Едыгей.
I
– Дзядзечка Едыгей, а папiка прыйдзе сёння?
I падхопiцца з пасцелi, i падбяжыць да яго, чакаючы адказу i суцяшэння. Едыгей абдыме малога, худзенькага, цёплага, i будзе прасiць легчы ў пасцель, i будзе размаўляць з iм як з дарослым:
– Не ведаю, Эрмек, пра сёння, але мне абяцалi, калi што, адразу паведамяць са станцыi. У нас жа пасажырскiя не спыняюцца, сам ведаеш.
"Дзядзька Едыгей, - давай сядзем на таварняк i паедзем да самага галоўнага дыспетчара. I скажам, каб спынiў цягнiк, на якiм едзе папiка".
Даводзiлася хiтраваць.
– Дык зiма ж цяпер, на таварным не паедзеш. Падумай, якiя халады!
Хлопчык змаўкаў i задумваўся.
– Ты паляжы пакуль, - казаў Едыгей, - а я гляну, як там Давул.
– I падыходзiў да хворага, клаў цяжкую шурпатую руку на гарачы лоб дзiцяцi. Той з цяжкасцю расплюшчваў вочы, квола ўсмiхаўся засмяглымi губамi.
– Ты не раскрывайся, Давул, ты потны ўвесь. I ты, Эрмек, глядзi, каб ён не ўставаў. Скора мама вернецца з дзяжурства. А зараз цётка Укубала прынясе вам паесцi. А Давул, як паздаравее, будзе прыбягаць да нас, гуляць будзе з Саўле i Шарапат... А пакуль вы ляжыце, бо мне на работу пара. Снег трэба разграбаць, каб цягнiкi хадзiлi.
Але Эрмек быў няўмольны.
– Дзядзька Едыгей, ты паабяцай мне, што калi той цягнiк з папiкам спынiцца, я таксама пайду сустракаць.
Едыгей iшоў ад iх з цяжкiм, шчымлiвым пачуццём. Было крыўдна, i была злосць нейкая на ўвесь свет. I ён зганяў тую злосць на снезе, на ветры, на вярблюдах, якiх не шкадаваў на рабоце. Пеклаваўся як апантаны, нiбы адзiн мог змагчы саразекскую пургу...
А днi iшлi, ужо i студзень мiнуўся, i халады пачалi памалу адступаць. Ад Абуталiпа не было нiякiх вестак. Не ведалi што i думаць Едыгей i Казангап. Але ж верылi, што павiнны адпусцiць неўзабаве, што разбяруцца, бо пiсаў жа ў той сшытак для сябе, не для каго-небудзь. Спадзявалiся на лепшае i пра тое ж казалi Зарыпе, хацелi, каб яна мацнела духам. Яна i сама разумела, што дзеля дзяцей трэба агорацца. I, праўда, нiбы скамянела. Вусны сцятыя, адно вочы блiшчаць трывожлiва. Хто ведае, на колькi хапiла б ёй вытрымкi.
У Бураннага Едыгея выдалася тым часам вольная хвiлiна. Вырашыў пайсцi ў стэп зiрнуць, як гурт верблюдовы пасецца i, галоўнае, як паводзiць сябе Каранар. Цi не скалечыў каго ў статку? Утаймавацца пара б. Пайшоў на лыжах. Гэта было недалёка. Вярнуўся неўзабаве. I збiраўся сказаць Казангапу, што, маўляў, усё ў парадку. Пасецца жывёла, маўляў, снегу там амаль няма, таму i падножны корм адкрыты, непакоiцца няма чаго. Але рашыў найперш лыжы дома пакiнуць. Старэйшая дачка Саўле перапалохана адчынiла дзверы: