Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мама, мама плача.
– I шаснула ў пакой.

Едыгей кiнуў лыжы ў парозе, пачуў, што Укубала пачала галасiць.

– Што? Што здарылася?

– Няхай будзе праклятае ўсё на гэтым праклятым свеце, - стагнала, захлiпалася слязьмi Укубала.

Нiколi не бачыў жонку сваю ў такiм стане Едыгей.

– Гэта ты, ты ва ўсiм вiнаваты!

– У чым? У чым я вiнаваты?
– здзiвiўся Едыгей.

– Гэта ты нагаварыў усiм усялякага, гэта ты падбiў iх! Хлапчукi Абуталiпавы як толькi ўбачылi, што спынiўся пасажырскi, кiнулiся да яго з крыкам: "Папiка! Папiка! Папiка прыехаў!" Я за iмi. А яны бягуць ад вагона да вагона i завуць свайго папiку. Думала, пад цягнiк трапяць. Доўгi такi састаў, а яны бягуць: "Папiка, папiка!" I пакуль дагнала я, пакуль ухапiла меншага, ды пакуль другога ўхапiла

за руку, цягнiк крануўся i пайшоў. А яны вырываюцца: "Папiка, дзе наш папiка?" - i такi плач усчалi! Сэрца маё разрывалася, думала, звар'яцею, - так яны плакалi! Эрмеку блага. Iдзi супакой яго. Iдзi! Гэта ж трэба нагаварыць дзецям такога. Стары чалавек!

Едыгей iшоў да iх як на кару. I ў душы малiў бога, каб дараваў яму мiжвольны падман даверлiвых душ. Бо ён не хацеў iм зла. I што цяпер iм казаць, як трымаць адказ?

Пры ягоным з'яўленнi Эрмек i Давул закрычалi, заплакалi яшчэ мацней, сiлячыся растлумачыць, што бацька не паспеў сысцi з цягнiка, што няхай ён, дзядзька Едыгей, спынiць цягнiк...

– Сагындым папiкамды! Сумна без таткi!
– крычаў Эрмек, молячы ўсiм сваiм выглядам, надзеяй, горам.

– Зараз я пра ўсё дазнаюся. Цiшэй, цiшэй вы, не плачце, - спрабаваў супакоiць малых Едыгей. Яму i самому было вунь як нялёгка, няпроста было не падаць выгляду, што ён разгублены не меней за дзяцей.
– Вось зараз мы пойдзем, мы пойдзем!
– "Куды пойдзем? Куды? Да каго пойдзем? Што рабiць, як быць?" думаў ён тым часам.

Ён падышоў да Зарыпы. Яна ляжала на ложку нiцма, схаваўшы твар у падушку.

– Зарыпа, а Зарыпа, - таргануў яе за плячо Едыгей.

Але яна нават не падняла галавы.

– Я забяру малых. Пагуляю з iмi, - сказаў ён ёй.
– А потым мы вернемся... А ты ляжы.

Гэта было адзiнае, што ён мог сказаць Зарыпе. Эрмека ён пасадзiў сабе на спiну, а Давула ўзяў за руку. I пайшлi яны без мэты ўздоўж чыгункi. Нiколi яшчэ не адчуваў Едыгей такой вострай тугi па праўдзе, такога болю за другiх. Эрмек сядзеў у яго на спiне, усё яшчэ ўсхлiпваючы, вiльготна i горасна дыхаючы яму ў патылiцу. Маленькая, знясiленая горам чалавечая iстота так даверлiва цiснулася да яго, так даверлiва трымала яго за плечы, а другая такая ж iстота так даверлiва трымала яго за руку, што Едыгею хацелася крыкам крычаць ад болю i жальбы да iх.

Так iшлi яны ўздоўж чыгункi сярод пустынных саразекаў, а цягнiкi iмчалi з ляскатам то ў адзiн, то ў другi бок... Прыходзiлi i знiкалi.

I тады вымушаны быў Едыгей зноў сказаць дзецям няпраўду. Ён сказаў iм, што яны памылiлiся. Гэты цягнiк, якi выпадкова спынiўся на iх раз'ездзе, iшоў у другi бок, а iх бацька павiнен прыехаць зусiм з другога. Але прыедзе, мусiць, не так скора. Яго, здаецца, паслалi на нейкае мора матросам, ён там адслужыць i вернецца дамоў. Трэба пакуль чакаць. Так казаў ён, i, можа, i сам не сумняваўся, што Абуталiп вернецца. Мiне нейкi час, разбяруцца, i ён вернецца. Але як яму перажыць разлуку з дзецьмi? Цi вытрывае, пакуль будуць вяршыць суд ды справу?

Зарыпа на той час адправiла ўжо колькi пiсем у адпаведныя ўстановы з запросам пра мужа i прасiла паведамiць ёй, цi можа яна мець з iм спатканне. Пакуль нiякага адказу не было. Казангап i Едыгей нiчога не разумелi. Падбадзёрвалi сябе тым, што раз'езд не меў прамой паштовай сувязi. Пiсьмы доўга iшлi, залежвалiся па дарозе туды i адтуль.

Аднойчы...

У канцы лютага ездзiў Казангап у Кумбель наведаць Сабiтжана ў iнтэрнаце. Ездзiў верхам на вярблюдзе. Таварнякамi зiмой надта холадна было дабiрацца. У вагон не залезеш, забаронена, а на адкрытай пляцоўцы вецер страшэнны. На вярблюдзе ж, цёпла апрануўшыся, можна было за дзень туды i назад абярнуцца.

Казангап быў дома таго ж дня ўвечары. Пакуль ён злазiў з вярблюда, Едыгей паспеў падумаць - нешта без настрою Казангап, нешта надта змрочны, сын, мусiць, нечым правiнiўся ў iнтэрнаце, ды i сам стамiўся, не без таго.

– Ну, як з'ездзiў?
– падаў голас Едыгей.

– Ды нiчога, - глуха азваўся Казангап, важдаючыся з паклажай. Потым павярнуўся i, падумаўшы, сказаў: - Ты цяпер дома будзеш?

– Дома.

– Справа ёсць. Я зараз да цябе зайду.

– Заходзь.

Казангап не забавiўся. Прыйшоў разам са сваёй Букей. Сам наперадзе, жонка - за iм. Абое яны былi нечым

заклапочаныя. У Казангапа стома на твары: шыя як бы падаўжэла, плечы абвiслi, вусы абвiслi. Тоўстая Букей цяжка дыхала.

– Вы чаго такiя, выпадкам не пасварылiся?
– пажартавала Укубала.
– Зараз памiрым, сядайце.

– Каб жа пасварылiся, - асiплым голасам адказала Букей, усё гэтак жа цяжка дыхаючы.

Аглядваючыся па баках, Казангап пацiкавiўся:

– А дзяўчынкi вашыя дзе?

– А ў Зарыпы гуляюць з хлапчукамi, - адказаў Едыгей.
– А навошта табе яны?

– Весткi ў мяне благiя. Не трэба, каб дзецi ведалi. Бяда вялiкая. Памёр наш Абуталiп.

– Як памёр? Чаму памёр?
– усё яшчэ не верачы, ступiў Едыгей да Казангапа.

– Папера такая прыйшла на станцыю.

I ўсе яны адразу змоўклi, старалiся не глядзець адно на аднаго.

– Ой, гора! Ой, гора!
– схапiлася за галаву Укубала i застагнала, закiвалася з боку ў бок.

– Дзе гэтая папера?
– спытаўся нарэшце Едыгей.

– Папера там, на станцыi, - пачаў расказваць Казангап.
– Ну, пабыў я ў iнтэрнаце i дай, думаю, зазiрну на вакзал у крамку тую самую ў пачакальнi. Букей мыла прасiла купiць. Толькi я ў дзверы, а насустрач сам начальнiк станцыi Чарноў. Ну, паздароўкалiся, ён мне кажа: "Вось дарэчы трапiўся на вочы, зойдзем да мяне ў кабiнет, пiсьмо ёсць, забярэш з сабой на раз'езд". Ён адчынiў свой кабiнет, мы ўвайшлi. Дастае са стала канверт з друкаванымi лiтарамi. "Абуталiп Кутыбаеў, кажа, у вас працаваў на раз'ездзе?" У нас, кажу, а што такое? "Дык вось прыйшла папера, а перадаць няма з кiм на Баранлы-Буранны. На, перадай яго жонцы. Тут адказ на яе пытаннi. Памёр ён, як тут напiсана", - i сказаў нейкае незразумелае мне слова. "Ад iнфаркту, кажа". А гэта што такое - iнфаркт, кажу я. А ён адказвае - "ад разрыву сэрца". Вось яно як - не вытрывала сэрца. Я не паверыў спачатку. Узяў у рукi паперу. Там сказана: начальнiку станцыi Кумбель паведамiць на раз'езд Баранлы-Буранны афiцыйны адказ для грамадзянкi... прозвiшча... на яе запытанне - i далей пра тое, што падследны Абуталiп Кутыбаеў памёр ад прыступу. Так i сказана. Я прачытаў, гляджу на яго i не ведаю, што рабiць. "Вось якiя справы, разводзiць рукамi Чарноў.
– Вазьмi перадай ёй". Я кажу - не, у нас так не заведзена. Не хачу быць чорным звестуном. Дзецi ў яго малыя, як я магу сказаць iм такое? Мы спачатку там параiмся i потым рашым. Цi мо хто спецыяльна з нас прыедзе па гэтую паперу i прывязе яе, як трэба прывозiць усялякую жалобную вестку - не верабей жа загiнуў - чалавек, - а мо жонка ягоная сама прыедзе i атрымае з вашых рук. I вы тут ужо самi раскажаце i растлумачыце, як усё здарылася. А ён мне: "Справа, кажа, твая, як хочаш". А я кажу: прабачце, але няхай папера пакуль паляжыць у вас, а на словах я перадаць перадам, i мы параiмся там у нас на месцы. "Ну, глядзi, кажа, табе вiдней". З тым я выйшаў ад яго i ўсю дарогу паганяў вярблюда i пакутаваў: як жа нам быць? У каго з нас хопiць смеласцi сказаць пра такое?

Казангап змоўк. Едыгей прыгнуўся так, як быццам гара налягла на плечы.

– Што цяпер будзе?
– забедаваў Казангап.

– Я так i ведаў, - горасна пакiваў галавой Едыгей.
– Не вытрываў ён разлукi з дзецьмi. Вось гэтага я больш за ўсё баяўся. Не вынес разлукi. А маркота - гэта ж страшна. Вунь хлапчукi як сумуюць па бацьку - глядзець на iх няма сiлы. А каб ён так не перажываў, дык адседзеў бы, колькi прызначана, i вярнуўся. Цярпець не ўпершыню. I ў нямецкiм палоне, у канцлагерах iхнiх нацярпеўся, i ў партызанах не соладка было, але тады ён быў сам па сабе, тады ён быў адзiн. А цяпер яго з жывым мясам ададралi ад сям'i, ад дзяцей. Вось i не вытрываў...

– Яно так, я таксама так думаю, - азваўся Казангап.
– Не верыў я, што ад разлукi чалавек можа памерцi. А то ж мог бы, малады яшчэ, i дачакацца, калi разбяруцца i вызваляць. Не вiнаваты ж нi ў чым. Розумам ён ведаў гэта, а сэрца, бач, не вытрывала.

Потым яны доўга сядзелi, абдумвалi становiшча, але як яны нi думалi, вярталiся да таго, што сям'я засталася без бацькi, дзецi асiрацелi, Зарыпа аўдавела, i гэта несумненна. Аднак самую разумную прапанову выказала ўсё ж Укубала:

– Няхай Зарыпа сама атрымае тую паперу на станцыi. Няхай гэта будзе не пры дзецях. I няхай там усё абдумае, казаць дзецям цi не.

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон