Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты праўду кажаш, - падтрымаў яе Едыгей.
– Яна мацi, няхай сама рашае, казаць дзецям цi не пра смерць Абуталiпа. А я не магу...
– i Едыгей на паўслове змоўк, язык не слухаўся, ён закашляўся, каб прагнаць шкадобу, што душыла яго.

I яшчэ сказала Укубала, калi яны прыйшлi да агульнай думкi:

– Трэба, Казаке, - параiла яна Казангапу, - каб вы сказалi Зарыпе, што нейкiя пiсьмы чакаюць яе ў начальнiка станцыi. Адказы, маўляў, прыйшлi на яе запытаннi. Але прасiлi быць ёй асабiста, так, маўляў, трэба. Але адпускаць туды Зарыпу адну нельга. Ты, Едыгей, едзь з ёй, будзь з ёй у гэтую часiну. Цi мала

што можа здарыцца пры такой бядзе. Скажы, што табе трэба на станцыю па справах, i едзьце разам. А дзецi пабудуць у нас.

– Добра, - згадзiўся Едыгей з жонкай.
– Заўтра я скажу Абiлаву, што Зарыпу трэба везцi ў бальнiцу на станцыю. Няхай затрымае на хвiлiну цягнiк.

На тым i пагадзiлiся. Але выехаць у Кумбель iм удалося толькi праз два днi спадарожным цягнiком, якi спынiўся на лiнii па просьбе начальнiка раз'езда. Было гэта 5 сакавiка. Буранны Едыгей назаўсёды запомнiў гэты дзень.

Ехалi ў агульным вагоне. Народу рознага тут было поўна, ехалi: з сем'ямi, з хатулямi, на ўсiм ляжала адзнака дарожнага побыту - з сiвушным духам, з бязладнай гаманой, з соўганнем туды-сюды, з картамi аж да ачмурэння, з бабскiмi бясконцымi гамонкамi пра нялёгкае жыццё, пра п'янства мужоў, пра вяселлi, пахаваннi. Людзi ехалi далёка i здалёк. I да ўсяго як не чужыя прыдалiся са сваiм горам i бядой Зарыпа з Едыгеем.

Калi Зарыпа ўстала з месца i пайшла па вагону ў тамбур пастаяць ля акна, нейкая расейская жанчына, што сядзела на лаве каля Едыгея, сказала, зiрнуўшы добрымi, некалi, мусiць, блакiтнымi вачыма:

– Што, сынок, жонка ў цябе хворая?

Едыгей аж здрыгануўся.

– Не жонка, а сястра яна мне, мацi. У больнiцу вязу.

– Ды яно ж... Бачу, што цяжка ёй. Баiцца, мусiць, каб у больнiцы хваробу якую страшную не знайшлi. Эх, жыццё-быццё наша! Не народзiшся, свету не пабачыш, а народзiшся - горам захлынешся. Вось яно як. Ды бог лiтасцiвы, маладая яшчэ, ачуняе, - казала яна, нейкiм невядомым чынам здагадваючыся пра роспач i тугу, што агарнулi Зарыпу ў дарозе яшчэ мацней.

Язды да Кумбеля гадзiны паўтары. Бяскрайнiя саразекi, што мiльгалi за вокнамi, ляжалi яшчэ пад снегам - маўклiвыя i халодныя. Але нейкiя першыя прыкметы таго, што зiма iшла на злом, ужо азначылiся. Чарнелi дзе-нiдзе пралысiны на ўзлобках, праступалi няроўныя закрайкi яроў, мiльгацелi на пагорках плямы сонечнага святла, i адчувалася, што снег паўсюль пачаў асядаць пад вiльготным ветрам, што абудзiўся ў стэпе з надыходам сакавiка. Аднак сонца яшчэ хавалася ў цяжкiх, навiслых над стэпам хмарах. Трывала яшчэ зiма - снег мог павалiць. Мяцелiца магла ўсхапiцца...

Пазiраючы ў акно, Едыгей перакiдваўся словам з ласкавай старой i не спяшаўся гукнуць Зарыпу. Няхай пабудзе адна, можа, так ёй лепш. I зноў, каторы ўжо раз, спрабаваў Едыгей зразумець, растлумачыць сабе, чаму Абуталiп Кутыбаеў памёр, не дачакаўшыся рашэння сваёй справы. I не знаходзiў iншай прычыны, як тугi па дзецях. Яна надарвала яму сэрца. Толькi разлука, цяжар якой не кожнаму дадзена несцi на сабе, толькi гораснае ўсведамленне таго, што сыны, а без iх ён не ўяўляў не тое што жыцця - самога дыхання нават, думка пра сыноў, кiнутых на волю лёсу на нейкiм глухiм раз'ездзе, у бязлюдных, бязводных саразеках, адабрала ў яго жыццё...

Пра тое ж думаў i Едыгей, седзячы на лаўцы ў прыстанцыйным скверыку i чакаючы Зарыпу. Яны дамовiлiся, што ён будзе чакаць

яе тут, пакуль яна сходзiць па паперы.

Быў поўдзень ужо, але не распагоджвалася. У нiзкiм воблачным небе так i не пасвятлела. Адтуль нешта сеялася - цi то сняжынкi, цi то вiльгаць асядала на твар. Вецер часам налятаў са стэпу, ён нёс водар вiльгацi i зляжалага снегу. Халаднавата, няўтульна было Едыгею. Звычайна ён любiў пры выпадку пабыць сярод людзей у станцыйнай мiтуснi, асаблiва калi самому не трэба было спяшацца. Затое вiдаць было, як пульсавала жыццё: прыбыў цягнiк - пабольшала людзей, i вось ужо зноў пуставата - пайшоў цягнiк.

Цяпер усё гэта не цiкавiла яго. Ён здзiўляўся, якiя заклапочана-нетутэйшыя аблiччы былi ў людзей; якiя яны, людзi, безуважныя адзiн да аднаго... Дый музыка, што гучала па радыё, наганяла смутак i тугу. Навошта музыка? Хацелася чалавечы голас пачуць... Прайшло мо хвiлiн дваццаць, а то i болей, як Зарыпа прапала ў вакзальнай таўканечы. Едыгей пачаў непакоiцца, i хоць яны цвёрда дамовiлiся, што ён будзе чакаць яе тут, ён рашыў усё ж пайсцi яе пашукаць.

I раптам ён убачыў яе ў дзвярах i ўздрыгнуў мiжволi. Так яна рознiлася ад усiх людзей тутэйшых сваёй сiрочасцю i адзiнотай. Твар яе быў надзiва бледны, а iшла яна, нiбы ў сне, нiбыта нiчога вакол яе не iснавала, iшла, нiбы ў пустынi, напружана трымаючы паставу i строга сцiнаючы вусны. Едыгей устаў насустрач ёй. Мiнулася, можа, цэлая вечнасць, пакуль яна падышла, трымаючы ў руках тую самую паперу ў каляным канверце, i, падышоўшы, сказала, ледзь шавяльнуўшы губамi:

– Ты ведаў?

Ён паволi схiлiў галаву.

Зарыпа апусцiлася на лаўку i, закрыўшы твар рукамi, моцна сцiснула галаву, нiбы баялася застацца з гэтым светам вочы ў вочы. Зарыдала, адзiнокая ў сваiм горы. Яна плакала, сутаргавата сцiнаючыся ў балючы камяк, правальвалася ў нейкiя безданi свайго iснавання, сваёй пакуты, а ён сядзеў побач i гатовы быў, як тады, калi забiралi Абуталiпа, апынуцца цяпер ужо на яе месцы i прыняць на сябе, не задумваючыся, любыя пакуты, каб толькi палягчэла ёй, гэтай жанчыне. Але што ён мог!

I так яны сядзелi на лаўцы прыстанцыйнага скверыка. Зарыпа плакала, сутаргавата ўсхлiпваючы, i ў нейкi момант зласлiва кiнула сабе пад ногi скамечаны канверт з той злашчаснай паперай. Але Едыгей падабраў канверт i паклаў яго сабе ў кiшэню. Потым ён дастаў насоўку i сiлай прымусiў Зарыпу выцерцi слёзы. Але гэта не памагло.

А музыка лiлася па радыё над станцыяй як на тое жаласлiвая, хаўтурная. Сакавiцкае неба было шэрае, яно змрочна навiсала над зямлёй, вецер ускiдваўся парывамi, i так няўтульна было навакол. Прахожыя зiркалi на iх, думалi, вядома, што яны пасварылiся, што мужчына пакрыўдзiў кабету... Але, здаецца, не ўсе так думалi.

– Плачце, добрыя людзi... Плачце, - пачуўся побач прыцiшана-сумны голас. Не стала ў нас роднага бацькi! Як жа мы цяпер будзем?

Едыгей падняў галаву i ўбачыў нейкую жанчыну ў старым шынялi, на мылiцах. Аднае нагi ў яе зусiм не было. Ён яе пазнаў, былую франтавiчку, што працавала ў бiлетнай касе на станцыi. Касiрка плакала i, плачучы, усё прыгаворвала: "Плачце, плачце, што ж цяпер з намi будзе?" I так, плачучы, пайшла далей, звыкла перастаўляючы з тупым перастукам мылiцы пад ненатуральна ўзнятымi плячмi, перацягваючы на два стукi мылiц адзiную нагу, што даношвала стары салдацкi бот...

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

К тебе через Туманы

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
К тебе через Туманы