Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Ойча, я губляюся, не могучы паспець за тваімі думкамі. Ты кажаш — пагарда. А што такое пагарда?

— Зямныя рукі любові. І падумай цяпер, якія моцныя і дужыя, палкія і адважныя павінны быць гэтыя рукі, калі яны пераворваюць людскія душы і помыслы гэтаксама, як плуг пераворвае зямлю, каб размякчыць, падняць глебу, павырываць зелле і падрыхтаваць грунт пад пасеў і будучы плён.

— Ты ўвесь час гаворыш пра будучае. Царства божае!

— Мы жывём дзеля яго.

— У чалавека толькі адно жыццё.

— Адно зямное і адно вечнае… Ці ж з гэтай непаўтаральнасці не вынікае наказ не кідаць сваім жыццём, сваімі думкамі і

ўчынкамі ценю на тых, хто прыйдзе пасля нас? Чаму адно хворае існаванне павінна атручваць другое, а грахі і злачынствы аднаго чалавека павінны класціся цяжарам на плечы іншых?

Дыега маўчаў. Яму здавалася, што недзе вельмі далёка, у глыбіні нязмерна мёртвага і халоднага святла месячнай ночы б'юць званы. Нейкую хвіліну Дыега прыслухоўваўся, Было ціха.

Спытаўся напаўголаса:

— Ойча, навошта кажаш мне ўсё гэта? Ці ж я ўжо не асуджаны?

Тарквемада ўстаў з крэсла.

— Так, гэта праўда, — сказаў амаль дзіцячым голасам. — Твой вырак зроблены.

Дыега схіліў галаву. «Нельга мне баяцца», — падумаў.

— Ты сам сабе сказаў вырак.

— Я?

— Ці ж ты не адважны і не палкі?

— Я?

— Ты! І таму ты наш. Нічога не кажы, потым будзеш гаварыць. Мы ніколі не адмаўляемся ад таго, што наша. Думаеш, я не ведаю, як вакол Святых трыбуналаў збіраюцца, а часам і пралазяць у іх малыя і нікчэмныя, баязлівыя, людзі з карлікавай помслівасцю, ахопленыя прагай нажывы?

— Ведаеш і пагаджаешся?

— На жаль, мы мусілі пакуль што карыстацца і іх паслугамі, нават больш, мусілі цярпець іх нікчэмнасць, пакуль яны служаць нашым мэтам. А можа, ты думаеш, сыне, я не разумею, што не так сапраўднае вызнанне нашай справы і нашых мэт, як чэрпанне матэрыяльных каштоўнасцяў на ўмацаванне свецкай улады прываблівае да Святой інквізіцыі сама высокіх і годных асоб каралеўства? Так, мы сапраўды даём ім вялікія маёнткі і грошы, але, як бы ні расла, як ні мацавалася свецкая ўлада — наша ўсё ж вышэйшая за іхнюю, і калі цалкам авалодае чалавечымі думкамі, ніхто, ніякая сіла не здолее супрацьстаяць ёй. Мы павінны быць канчатковымі і адзінымі, разумееш, сыне? Але, каб мы сталі такімі, трон нашай улады павінны трымаць на сваіх далонях людзі нязломныя, як сталь, палкія і пільныя, адважныя і бязмежна адданыя. Ты будзеш адзін з іх. Ты не станеш аспрэчваць, што я ведаю гэта, а таму і прыйшоў да цябе, як да самога сябе. Ты адзін з нямногіх людзей, якія нараджаюцца з імкненнем да праўды. Патрэба ў ёй жыве ў табе, як кроў, як дыханне, як біццё сэрца. Ты памыляўся, блукаў, але, носячы ў сабе патрэбу праўды, як ты можаш ад яе ўцячы? Хочаш скочыць у прорву?

— Праўда, пра якую ты гаворыш, ойча, таксама як прорва. Чаму гэта так?

Тарквемада маўчаў.

— Ойча!

— Сыне мой, ты можаш яшчэ не разумець многіх складаных з'яў свету, але адно павінен ведаць з усёй, на якую толькі здольны, пэўнасцю, што толькі поўнае паслушэнства павінна запоўніць усе помыслы і ўчынкі чалавека, які змагаецца за праўду. Калі хочаш служыць веры, ты павінен падпарадкоўвацца ўсім яе абавязковым прынцыпам, без вагання, пытанняў і сумненняў, без ценю пабочных думак, з неабмежаваным даверам да кіраўніцтва.

— Нават не разумеючы?

— Калі праўда абсалютна запоўніць твае думкі, твае жаданні і ўчынкі, калі ты і яна станеце адзінствам, тады зразумеецца многае.

— Зноў адпасылаеш, ойча, да будучыні.

— А хто ты сёння без будучыні? Ад цябе залежыць, каб наблізіць

яе.

— І тады?..

— Час, які ідзе, сыне мой, — як гара. Або па ёй узыходзіш на вяршыню, або коцішся ўніз.

— А калі дойдзеш да вяршыні?

— Не ведаю, — памаўчаўшы, сказаў Тарквемада. — Гэтага чалавек не можа ведаць. Гэта ведае толькі Бог.

Дыега зноў закрыў твар далонямі. Шчокі і скроні палалі, а рукі былі халодныя. У сабе ён таксама адчуваў холад.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне, ойча? Што я павінен зрабіць?

— Ведаеш, якая розніца паміж чалавекам адважным і баязліўцам?

Дыега адступіў на крок.

— Ведаеш?

— Ведаю, — адказаў ціха. — Але ведаю не сваімі думкамі. Гэта ўжо твае думкі, ойча.

— Зноў вяртаешся да вонкавага размежавання: ты і я, а гэта ж думкі, у якіх праўда. Ты ўсё яшчэ баішся самога сябе? Ці падумаў ты, што адважны чалавек прымае паслушэнства добраахвотна, а баязлівец слухаецца са страху?

«Нельга мне баяцца», — падумаў Дыега.

— Не павінна так быць, каб людзі мусілі баяцца, — сказаў.

— Наадварот, — усклікнуў Тарквемада, — чалавек у істоце гаротны, і яго страх не толькі патрэбны, але абавязковы, неабходны. Калі мы хочам панішчыць зло, мы павінны ўсюды яго выяўляць і адкрываць, каб яно, паказанае ва ўсёй сваёй брыдоце, абуджала агіду, а найперш страх. Вось гэта праўда ўлады! Калі б у нейкі дзень раптам не хапіла вінаватых, мы вымушаны былі б стварыць іх, бо яны ж нам патрэбныя, каб бесперастанна, у кожную хвіліну можна было публічна асуджаць і караць злачыннасць. Праўда, пакуль яна не пераможа канчаткова, не можа існаваць без свайго супраціўніка — фальшу. Непарушнасць нашай улады, сыне мой, залежыць перш за ўсё ад таго, каб страх — выключаючы жменьку дабравольна паслухмяных, — стаў паўсюдным, запоўніў усе сферы жыцця, усе сама патаемныя яго шчыліны і куточкі, каб ніхто не мог уявіць сабе жыцця без страху. Жонка няхай не давярае мужу, бацькі хай баяцца сваіх дзяцей, жаніх — абранкі, высокапастаўленыя — падуладных, і ўсе яны разам — усёведнай, усюдыіснай, карнай справядлівасці Святой інквізіцыі. Мы павінны мець многа правоў і многа страху, разумееш, мой сыне?

Халодны бляск месяца асвятліў раптам келлю, і ў гэтым незямным святле чорная постаць вялебнага айца Вялікага інквізітара як бы расла і раздавалася. Дыега, уражаны мёртвым святлом, заплюшчыў вочы.

— Ойча! — крыкнуў з роспаччу. — Царства страху ці не ёсць царства сатаны?

І ў гэты момант, чуючы рэха свайго голасу, пачаў падаць у прорву.

Абудзіўся ўвесь у поце, сэрца пульсавала моцнымі ўдарамі. У келлі быў змрок. У глыбіні гарэў аліўкавы каганец. Затое непадалёк ад ложка, заклаўшы рукі ў рукавы хабіты, стаяў падрэ дэ ла Куэста.

Брат Дыега паспешна падхапіўся і, хоць ледзь трымаўся на нагах, сілай прызвычаенасці схіліў галаву і скрыжаваў на грудзях рукі.

— Мір з табою, брат Дыега, — напаўголаса сказаў вялебны айцец. — Прынёс табе вялікую навіну.

Удалечыні азвалася сігнатурка сясцёр кармелітак. Дыега не смеў выпрастацца.

— Думаю, — трохі ўзвысіў голас падрэ дэ ла Куэста, — ты нават не здагадваешся, якое вялікае шчасце выпала табе.

— Ойча, — шапнуў Дыега.

Той з хвіліну маўчаў.

— Як твайму вярхоўніку дастойны і вялебны айцец Вялікі інквізітар, — сказаў нарэшце, — даручыў мне паведаміць табе, сыне, што ты закліканы на пасаду асабістага сакратара Вялікага інквізітара.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж