Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

А ў выцвілым лазурку па-ранейшаму лунаў легкакрылы чалавек-птушка, гэтаксама ўздымаўся да распаленага сонца і, робячы «мёртвую пятлю», падаў з вышыні. Аднак цяпер Кастусь сачыў за ім з хваравітай увагай і чамусьці зайздросціў пілоту. Зайздросціў менавіта тады, калі серабрысты чалавек зрываўся долу.

Чарнавусы бармен з разуменнем усміхнуўся і завучана-зграбным рухам схапіў міксер. Чакаючы, Кастусь падняў вочы на люстраную сценку з размаітымі пляшкамі і на хвіліну сустрэўся паглядам з чалавекам у светлым пінжаку. Чалавек быў высокі і ладны, з грубаватымі, але правільнымі рысамі твару, які можна было б назваць прыгожым, каб не цяжкія

мяшкі пад вачыма і не самі вочы — два цьмяныя, калісьці блакітныя каменьчыкі. Кастусь не адразу пазнаў сябе ў гэтым чалавеку.

Яшчэ два «Самых храбрых».

За суседнім столікам глюганосы мужчына з сівізною ў раскошнай шавялюры, схіліўшыся да сваёй маладзенькае спадарожніцы, гаварыў, што ў яго сёння дзень нараджэння. Яна ў паветранай, амаль празрыстай сукенцы смяялася, піла кактэйль і як быццам сапраўды верыла, што ў глюганосага дзень нараджэння, як учора, здавалася, верыла гэтаму іншая., але нечым падобная да сённяшняй дзяўчына ў гэткай самай эфірнай сукеначцы.

Кастусь абыякава падумаў, што нраз два тыдні дзень нараджэння і ў яго. Не прыдуманы, а праўдзівы. Зрэшты, усё гэта лухта. Ніякіх дзён нараджэння не існуе, гэта відавочна для любой разумнай істоты. Ёсць толькі той адзіны дзень, калі чалавек папраўдзе з'яўляецца на свет, каб пачаць ясыць, да нечага імкнуцца і ў рэшце рэшт зразумець марнасць усіх сваіх парыванняў. I ёсць яшчэ — таксама адзіны — дзень смерці.

Праз два тыдні яму будзе трыццаць.

У гэтыя вынайдзеныя нейкім сентыментальным блазнам так званыя дні нараджэння зазвычаена аглядацца назад, штосьці падрахоўваць, марыць аб будучым. Раней не быў выключэннем і ён, Кастусь. У гэты дзень ён любіў, з'ехаўшы з горада, пабыць на адзіноце дзе-небудзь у лесе ці на беразе ракі і вяртаўся з першымі зоркамі.

Раней...

Яшчэ некалькі глыткоў, а потым зноў звыклая самота, але ўжо сам-насам з сабою. Толькі на досвітку ён зняможана праваліцца ў сон, каб убачыць, як серабрысты чалавек, адчайна ўзмахваючы крыламі, не можа выйсці з піке, і падаць разам з ім, і чуць шалёны посвіст ветру, і бачыць, як насустрач нясецца зямля, аднак не гэтая, не горад на беразе мора, а іншая — з сінімі азярынамі і пярэстаю чарадой кароў на разложыстым поплаве...

Усё пачалося ўвесну, калі наперадзе мроілася зусім інакшае.

Тады выйшла яго першая кніга.

Званкі сяброў, ад якіх ён апошнім часам аддаліўся, віншаванні знаёмцаў, пара паштовак ад сталічных «зуброў». I найдаражэйшы, дарма што поўны недарэчных памылак, ліст ад хлапчукоў з далёкай палескай вйскі: прачытаўшы яго аповесць, тыя наважылі зрабіць у школе гістарычны музей і нават паспелі адкапаць на дзедавым гарышчы нейкую нібыта французскую шаблю.

Жыццё дакляравала Кастусю нешта новае — светлае і шчаслівае.

Ён, дзівуючыся на сваю дзёрзкасць, рабіў накіды гістарычыага рамана, і яго пакой запаўнялі людзі ў багатых княжых уборах, у цёмных сутанах і ў простых сялянскіх світках. У гэтым стракатым натоўпе вылучаўся рослы саламянавалосы чалавек у адмысловай шапцы вучонага, яшчэ зусім юнак, з плячэй якога вольна спадала долу доўгая мантыя, а ў ясных валошкавых вачах жыла апантанасць і не па гадах глыбокая мудрасць.

Каб мець болmi часу пісаць, Кастусь звольніўся з інстытута і ўладкаваўся начным вартаўніком.

Праз тры дні яго пакінула Ірэна.

Кастусь кахаў жонку. Кахаў, ведаючы, што тая бясконца далёкая ад яго ў сваіх поглядах. Сярод знаёмых дзяўчат і жанок былі такія, што разумелі яго, маглі памагчы ў

працы разумнаю парадай і, ён ведаў, спадзяваліся не толькі на сяброўскія пачуцці. Але ён кахаў Ірэну. Гэтая валавокая ясанчына са спакойнаю ўсмешкай і няжкаю каронаю каштанавых валасоў, якія ён любіў пасмачку за пасмачкай цалаваць у хвіліны салодкага забыцця, была для яго крылом цішыні, яго прыстанкам, які гэтак трэба кожнаму чалавеку. Нарадзіўшы сына, яна зрабілася для яго яшчэ даражэйшаю. Седзячы за пісьмовым сталом, ён не раз лавіў сябе на тым, што яго новая гераіня чамусьці зноў зельмі падобная да Ірэны.

Відаць, і яна па-свойму кахала Кастуся. Але яна хацела быць звычайнай жонкаю звычайнага чалавека, які б жыў клопатамі аб сям'і, а не лунаў у захмар'і. Яна стамілася чакаць яго з архіваў і несканчоных паезlак немаведама куды, стамілася ад яго дзівацтзаў, ад таго, што нават на ўласны дзень нараджэння ён не мояса застацца дома. Яна пераканалася ў тым, што ён ніколі не зразумее, што часіны падзвіжніцтва незваротна мінуліся і трэба жыць, як усе, нават калі ты пішаш кнігі.

Яна казала гэта, збіраючы рэчы, а Кастусь моўчкі стаяў у дзвярах і разгублена-вінавата пазіраў на чамадан і на трывоясны тварык Змітрака, які кінуў свайго гумовага кракадзіла і неўразумелымі вачаняткамі віжаваў за дарослымі. Затым грукнулі дзверы, і Кастусь зразумеў, што жонка, якую ён любіў, і сын, якога яшчэ не паспеў палюбіць па-сапраўднаму, не проста пайшлі некуды ў дажджысты ветраны вечар, а пайшлі назусім...

У тыя дні ён, з надзеяю знайсці палёгку, нейкае апірышча, почасту заходзіў у кнігарню. Радок яго кніжак здалёк чырванеў карэньчыкамі пераплётаў. Сёй-той з пакупцоў браў кнігу, з паўхвіліны круціў у руках і станавіў назад. Вокладка, на якой ляцеў коннік з узнятым над галавою мячом, вабіла дзяцей, і яны раз-пораз торгалі дарослых за рукаво: «Купі!», але тыя адмахваліся: «Ты тут нічога не зразумееш». Кастусь прыходзіў у кнігарню зноў і зноў і, адчуваючы, як у ім нешта руйнуецца, бачыў тое самае: людзі разглядвалі яго кнігу і вярталі на месца. Ведалі б яны, што побач чалавек, які вось гэтым дзвюм сотням старонак аддаў тры гады жыцця. Ну а калі б і ведалі, што тады? Хутчэй за ўсё, паглядзелі б на яго са шкадобаю...

А потым у газеце з'явілася рэцэнзія. Таго вечара да Кастуся завітаў знаёмы малады празаік.

«Чытаў, чытаў...— гаварыў госць, дапытліва зазіраючы Кастусю ў вочы.— Не перажывай, стары. Перамеліцца — мука будзе».

Праз якую гадзіну Кастусю ўжо здавалася, што перад ім аднадумца. «Няўжо мы настолькі забыліся сваю гісторыю? Настолькі, што кожнае слова супраць яе ўяўнай сярмяжнасці ўспрымаецца ледзь не з падазронасцю? — пытаўся Кастусь.— I самае дзіўнае, што ў гэтай сярмяжыне шмат каму вельмі ўтульна».

Госць распыхкаў піпку, якую пачаў курыць, выдаўшы зборнік, ахутаўся сінім воблакам дыму і з воблака загаварыў: «А ты вось задумваўся, стары, чаго твой чытач шукае ў кнізе? Свядома ці падсвядома, але, згадзіся, шукае ён там ідэала. А якога ідэала? Трэба твайму чытачу змагацца за свабоду і роўнасць, га? У яго гэта, дзякаваць богу, даўно ёсць. Яго іншае хвалюе. Ну, прыкладам, праблема дзелавой кар'еры. А ты падсоўваеш яму сваіх, прабач, пракаветных мумій. Пачытаць ён, моя^а, і пачытае, што ні кажы, цікава, як там продкі пілі і ласінымі губамі ў воцаце прыкусвалі. Але цікава, і не болын таго. Няма адказу на пытанні сучаснасці. Так што рэцэнзент, як ні круці, мае рацыю. Трэба табе з сярэдневяковых рызмапоў вылазіць».

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Расплата. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
2. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Расплата. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Макеев Алексей Викторович
Полковник Гуров
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
боевики
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне