Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:
Коньнiкi хутка наблiжалiся да дубу - iх было два. Першы, у блiскучым панцыры, неяк няпэўна сядзеў у сядле, зьвесiўшы галаву, пакрытую шоламам зь пёрамi, на грудзi. Пры сядле, напалову прыкрыты чорным плашчом, вiднеўся невялiкi шчыт з залатым Ярылавым крыжом i прыгожай срэбнай насечкай. Другi коньнiк, таксама ў баёвым панцыры, ехаў трохi адстаўшы, i ўвесь час зь непакоем азiраўся, трымаючы лук са стралой напагатове.
Здалёку пачуўся йзноў конскi тупат i гiканьне. Першы коньнiк зморана ўзьняў галаву, i сарваўшымся голасам паклiкаў свайго спадарожнiка. Гутарылi нядоўга - Драб у блiскучых латах, пры дапамозе свайго сябры, зьлез з каня й, абапершыся
– Ганi!
– махнуў ён рукой.
– Бывай, Ваявода! Да хранiць цябе Ўсемагутны!
– пачуўся ў адказ стары й надтрэснуты голас.
Яшчэ раз зiрнуўшы на павешанага, Ваявода рушыў проста ў цемру, цяжка пераступаючы нагамi й абапiраючыся на меч. Адышоўшы некалькi крокаў ад дарогi, ён спынiўся й прыслухаўся: "Стары Бай ужо далёка, амаль не чуваць, затое плясканьне капытоў i гiканьне з другога боку былi ўжо зусiм блiзка". Ваявода асьцярожна, колькi дазвалялi сiлы, рушыў далей, часта спыняючыся й пераводзячы дух. Рана ў левым баку балела й не давала супакою. Ад згубленае крывi Ваявода аслаб на гэтулькi, што меч, якi ён ужо цi раз хацеў зьмянiць празь ягоную лёккасьць, цяпер выдаваўся непамерна цяжкiм. А бывала, у часе бяседаў, Ваявода жартуючы выпростываў конскую падкову. Лёккi ветрык цяпер хiстаў яго, бы кволую саломiну.
Iсьцi робiцца ўсё цяжэй i цяжэй. Сталёвы панцыр цягне ўнiз, шпоры чапляюцца за траву й карэньнi, iмгла засьцiлае вочы... Ногi пачынаюць грузнуць i правальвацца, на меч ужо ня можна абаперцiся - уперадзе балота... Але спераду чуцён няясны, аднастайны гул. Гэты гул i цягне Ваяводу да сябе, толькi гэты гул дае яму сiлы, у соты раз звалiўшыся, падняцца й пасоўвацца наперад. Лес - гэта адзiны ратунак, i Ваявода гэта добра ведае. Апошняя натуга, i густы цёмны лес зашамацеў над галавой.
З палёккай уздыхнуўшы, Ваявода выпрастаўся на ўвесь рост - высокi, у дарагiм узбраеньнi, зь мячом у руках, ён рашуча закрочыў наперад.
Некалькi крокаў у гусьцiню лесу, i Ваявода ўжо ляжыць пад густой ялiнкай, ухутаўшыся з галавою ў шырокi плашч i падклаўшы пад галаву баёвыя рукавiцы. Ня першы раз даводзiцца яму так спаць, i, як ён ведае, не апошнi. Няраз хадзiў Ваявода з Дружынай Вялiкага Князя й на крыжакоў, i на маскалёў, i на татараў, але гэтакага, што цяпер здарылася, ня бачыў нiколi. Будзе ён памятаць Ворсклу аж да скананьня: Разьбiлi татары Князёву Дружыну. Шмат там палегла Драбаў слаўных, Рыцараў чужаземных, i Князёў Лiтоўскiх, але яшчэ больш нехрыстаў татарскiх. Ад iх крывi аж вада ў Ворскле чырвонаю зрабiлася. Аднак не надарма змагалiся Дружыньнiкi Лiтоўскiя, не надарма паляглi яны на полi сечы: няхай i перамаглi там бусурманы, але не адважылiся ўсунуцца далей на Землi Княства Лiтоўскага. Шмат каштавала Хану гэтая сутычка зь Вiтаўтам. Хан абясьсiлеў i не адважыўся йсьцi далей, толькi некаторыя ваенначальнiкi татарскiя зь невялiкiмi аддзеламi ўрывалiся на землi лiтоўскiя, нясучы з сабою сьмерць, агонь i гвалт... Шмат чаго яшчэ перадумаў Ваявода, але нарэшце страта крывi й сiлаў зрабiлi сваё, заснуў ён, ня ведаючы, што ад самага пачатку яго пешай вандроўкi за iм сочаць некалькi пар пiльных вачэй...
2. У СЛУЦКУ
Напружана маўчала замчышча. Сiвыя муры вежаў i сьценаў з пагрозай паглядаюць навокал. Прадзамкавыя ровы напоўнены вадой, масты падняты, з муроў не зыходзiць варта. Дзясяткi вялiкiх кашоў напоўнены ядавiтымi гадзюкамi, каб пры першай пагрозе выпусьцiць iх у ровы - гэта трохi страшней за пасткi й стрэлы. Удзельны князь Слуцкi, са слаўнага роду Алелькавiчаў, - у недалёкiм мiнулым
– Хто яшчэ запрапануе мне, Князю Дрыгвiцкаму, пакарыцца перад Ханам i пакiнуць у бядзе Гаспадара Нашага Вялiкага Князя Лiтоўскага, таго галава будзе па татарскаму звычаю тырчэць на канцы рацiшча, i будзе выстаўлена на ганьбу! прамовiў Князь перад сваёй невялiкай Дружынай, большую частку якой ён адправiў з Ваяводай Фёдарам Грозаўскiм на дапамогу Вiтаўту.
Пярэчыць яму нiхто не адважваўся, ведалi: у старога слова - мур, сказаў выканае. Вось каб быў Ваявода Фёдар, то ён мог бы й пераканаць Князя аб безсэнсоўнасьцi такога супрацiву - Князь яго любiў i слухаў яго парадаў.
Тым часам, Князь загадаў напоўнiць усе каморы збожжам. Нават некалькi пакояў адпусьцiў пад харчавыя склады. Замкавы двор напоўнiўся быдлам. Стары прадбачаў доўгую аблогу й рыхтаваўся не жартуючы. Яго голас быў чутны ўсюды, ён ведаў законы вайны й сiлу голада. Сам няраз быў абложнiкам i абложаным, i навучыўся асьцярожнасьцi ды прадбачлiвасьцi.
Ужо другi дзень iмжыць дождж. Шэрая ймгла засьцiлае зямлю й неба. Вiльгаць, халодная й непрыемная, пранiкае ўсюды: за каўняры, пад плашчы, асядае расой на вусах i бародах дружыньнiкаў, сьцякае па кажухах вартавых.
У невялiкiм Слуцку, абнесеным абароннымi валамi, жыцьцё замерла. Толькi ў кузьнях стук малаткоў ды бразгат жалеза - народ рыхтуецца сустракаць няпрошаных гасьцей. Усё мужчынскае насельнiцтва не выходзiць з хаты безь мяча, пернача цi баявой сякеры. Хлапчукi шныраюць усюды, дзе можна раздабыць якую-колечы зброю: стары меч без дзержака, зламаную дзiду, лук, а шмат хто зь iх ужо апрануўся ў старую прадзюраўленую й заржавелую кальчугу.
Раптам, па брукаванай вулiцы зацокалi падковы. Усё што было жывога насьцярожылася, рукi ўхапiлiся за зброю. Напружана глядзяць твары й з пасiвелымi бародамi, i здаровыя вусатыя, i маладыя, i нават зусiм яшчэ дзiцячыя тварыкi хлапчукоў-падлеткаў.
Праймчаўся чорны, як воран, конь у напрамку да замка, сядок у баявым панцыры i на шчыту Ярылаў Крыж...
– Свой!
– выдыхнулi з палёккай соткi грудзей.
Коньнiк, тымчасам, даскакаў да замкавых роваў. На вежы прабiлi трывогу. Коньнiк спынiўся супраць галоўнае вежы й стаў чакаць.
– Хто ты? I чаго хочаш?
– прагучэў голас вартавога.
– Пярун i Вiтаўт!
– адказаў коньнiк.
Загрымелi ланцугi, i мост паволi апусьцiўся, акутая жалезнымi цьвiкамi брама паднялася й упусьцiла коньнiка ў скляпенiсты праход вежы. Зьявiўся сам Стары Князь са сьвiтай i загадаў прыехаўшаму падняць забрала й паказаць твар.
Коньнiк завагаўся й прыдушаным голасам запытаўся:
– А не было-б лепей, каб пакуль што толькi Ваша Княжая Мiласьць ведалi, хто я?
Сьвiта зь недаверам пазiрала то на Князя, то на чужака, некаторыя зь iх ухапiлiся за мячы й шчыльней пасунулiся да Князя, падазраючы пастку.
– Князь! Ня слухай яго!... Не адсылай нас!
– выступiў уперад адзiн з прысутных Драбаў.
– Загадай лепей скруцiць яму рукi й даведацца, хто ён такi!
– Iдзiце! Усе!
– прагучаў загад.
Калi апошнi з вояў выйшаў, коньнiк саскочыў зь сядла й укленчыў перад Князем.